Ты — археолагаў сучасных зброя,
Ты — на зямлі ў балоце і ў вадзе
Шукаеш гарады, глыбіні крыеш
І проста на паселішчы вядзеш.
Ты — нібы пуцяводная заранка,
Вядзі, пакуль вушэй хапае й воч...
Але замест вясёлкі і світання
Як часта ты прыводзіш нас у ноч!
Вядзеш табой — і вось, здаецца радасць,
Якая прывядзе цябе паўсюль,
А рыць пачнуць — і вось іржа снарадаў,
І міны йржа, і гнюсь руды ад куль!
Жалезная уся, з метала,
Ты хлусіш нам, шточасна, спакваля,
Ваенным потам і смярдзючым палам
Ушчэнт нашпігаваная зямля.
І вые, як дурны, мінашукальнік
І ўжо, як той шукальнік, галава!..
О вый, зямля, о вый ад зброі пальнай,
Аж покуль не навучышся спяваць!
22 верасня 1982 г. 19 г. Піцунда