epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Не злабіся на ерэтыкоў..."

Не злабіся на ерэтыкоў,

Не цягні ў самое неба выю.

Свет без іх — чародка прасцякоў,

Свет жывы — пакуль яны жывыя.

 

Ты мудрэц — пакуль мудраць яны.

Ёсць яны — няма ў табе падману.

Не гані агнём іх, не кляні,

А малі аб іх уратаванні.


26.11.1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан