epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора..."

О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора.

Як драбіцца ў ім сонца — Зевесаў распалены шчыт.

О, як добра руцэ на тваім перагрэтым і чорным,

На апырсканым кроплямі мора, салоным плячы.

Ў такт нячутнаму спеву самкнёныя вусны

смяюцца і плачуць.

Вочы змежаны. Веі дрыжаць у салодкай журбе.

Так шчаслівая яшчарка дрэмле на камні гарачым...

Добра табе?


1968?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая