epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Панна Варшава..."

Панна Варшава,—

Яна сваёй дарогай ішла...

Мурамі крывавымі

Падпертая ззаду і спераду.

Панна Варшава,—

Ніка —

Аднойчы шпяжонку ўзняла.

І ёю

зваліла

Ні многа ні мала

Дваіх мядзведзяў.

 

[1980 г.?]


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан