— Яблыкі! Яблыкі! З садоў каралеўскіх.—
— Па чым?
— Усяго тры злотых за меру.
Такая ж славутасць нашага месца,
Як папскі нунцый, як касцёлы і веры.—
— Тры злотых? За гэтую поскудзь? Жарты.
За гэты кізяк, падабраны ў полі? —
— А я вам кажу, што яны таго варты,
Як жанчына сумленная! Як пан добры католік! —
— Памыліліся, пані, я ў бога не веру.
Што мне папа і што мне вера Хрыстова.—
— Ну, калі ўжо справа пайшла на адвертасць,
Дык і я не цнатліўка, а курва з Гжыбова1.
[1956 г.?]
1 Гжыбоў — гэта перадмесце Варшавы (заўв. аўтара).