epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Пералескі. Бярозы вісяць над старыцамі..."

Пералескі. Бярозы вісяць над старыцамі.

Над ярамі, над парнай ракою імгла.

Чырвань вечара на самотных званіцах,

На каменнях бялеючых мякка лягла.

Спачывае зямля пад гусцеючым ценем,

Мірна нюхае горкі пах травяны,

Як аратай, што звесіў рукі з каленяў

І бяздумна сядзіць ў канцы баразны.


1958-1960?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан