epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Прыпадзі да мяне, прыпадзі..."

Прыпадзі да мяне, прыпадзі,

Як да глебы сухой вада,

Быццам яшчарка да сцяны,

Быццам ластаўка да гнязда,

Быццам горны алень Яйлы

Да яе вясенніх лугоў,

Быццам цяжкае трона шаслы

Да разнога ліста свайго.

І цябе я так абаўю,

Каб не ведала іншых зліў,

Іншых гнёздаў, кветак і дрэў,

Іншых лозаў і іншай зямлі.


03.01.1959; сакавік 1968; 05.10.1968

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая