epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Раманс шлагбаума

Ён ўпаў на дарогу,

Ён тросся ад болю.

«Ну нашто так?

Ты ж бачыш —

Спакой у вачах».

І шлагбаум устаў.

Даволі...

Даволі...

Гэта будзе ніколі.

Ніколі,

Ніколі —

Колаў стук

І прысады...

Гасцінец

І шлях.

Не гляджу наўздагон.

Хай знікае

Ў лагчыне...

Не гляджу!

Як цікава:

Трава...

Раса...

Хай шлагбаум глядзіць

Узнятай вяршыняй,

Як знікаеш ты...

Кропкай...

Пад ценем...

Прысад.


15.06.1963

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая