Са стэпавымі вятрамі,
З сухою спявучай травой —
Пайшла. І сэрца начамі
Нясцерпна плача крывёй.
Па той, з душою як камень,
Па той, забытай, другой.
Няхай. Ўсё было: і вецер,
І скалы, і караблі,
І мы кахалі, як дзеці,
І мы сапраўды жылі
Пад сонцам гэтага свету,
Ў шалёным бэзавым свеце,
На самым краі зямлі.