epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Шчасце

Не хачу старым упівацца,

Не жадаю гібець у сне.

Сёння выпаў, як кветкі акацыі,

Сакавіцкі апошні снег.

 

Ён крычыць пад нагамі ад шчасця,

Ён спявае аб новых днях,

І драты, як марскія снасці,

Знову здатныя ветразі ўзняць.

 

Ноч ідзе са мною да рання,

Каб сустрэць пацалункам яго

Новы дзень мой, маё світанне,

Новы прывід шчасця майго.


1960-1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая