epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Сумесь Бураціна з Аэлітай..."

Сумесь Бураціна з Аэлітай,

Зорка незгасальная ў акне,

Сумная, прыгожая, забытая,

Ўвечар ты прыходзіш да мяне.

Смешная і нібыта заспаная,

Пад пяшчотаю маёй маўчыш,

А пасля аддана і рахмана

Засынаеш на маім плячы.

І малю я сонца, неба, корсту:

Хай яны палаюць над табой,

Над тваёй былою крыўдай жорсткай,

Вечныя — пяшчота і любоў.

Хай не будуць да цябе суровыя,

На ласкавы пакладуць пясок,

Горы вечныя ўзнясуць ў галовах,

Ўспеняць мора добрае ля ног,

Нагадуюць цёплай ласкі хлебам,

Сцішаць успамінаў злых прыбой.

 

І тады я стану вечным небам,

Сінім вечным небам над табой.


19.03.1967

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая