epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Тая жонка, якую ведаў..."

Тая жонка, якую ведаў,

Да апошняй сардэчнай струны,

Так, як ведаюць гімны «Ведаў»

Амазонскія дзікуны.

Ты, якую меў і кахаў я,

Як кахае ў імкненні віроў

Заручоную з Балтыкай Гаўю —

Заручоны з Понтам Дняпро.

 

Так, як ведае Месяц аблокі,

Так, як ведае шчасце Зямля.

 

[1966 г. ?]


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан