epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Тут кожны сядаў бы, дзе схоча..."

Тут кожны сядаў бы, дзе схоча,

Адзін — ля камінка

(Каб вечна сябе спрабаваў паўтарыць,—

Нясталы і зменны агонь),

Другі — ля вакна,

што спрадвеку глядзіць

на здрадлівае мора.

А трэці, калі б не схацеў,

проста ў кут бы зашыўся з уздыхам палёгкі.

І ўсе б працавалі,

і ў гэтай прывольнай майстэрні

ніхто б не пісаў

і ніхто бы не ўбачыў

аднолькавых твораў.

 

[1980 г. ?]


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].- Мн.: Маст. літ., 1987.- 431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан