epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Вадаспад Учан-су

Як страшная з нябёс пагрозных кара...

Як звоны срэбных крылаў у агні...

Як быццам сотні, тысячы Ікараў

З пачатку дзён... З зеніту... Аб граніт.

Якая веліч, сіла і... журбота!

Як добра, ўзняўшы дымны, зорны смерч,

Ў імгненне найвышэйшага узлёту

У лікаванні раптам стрэнуць смерць.




Беларуская Палічка: http://knihi.com