epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Вецер ужо і лістотай не кружыць..."

Вецер ужо і лістотай не кружыць,

Золкі, начны вылізвае брук.

І лету на змену прыходзіць сцюжа,

І сон на змену пяшчоце рук.

 

І што абдымаць цябе ззаду за грудзі,

Лавіць нагою выгіб сцягна,

Калі замест песні вясенняй будзе

Зіма, забыццё і здрада сна?

 

І як мне не гладзіць цябе з трапятаннем,

І як мне не плакаць ад гора ў сне,

Калі ты кожным сваім дыханнем

Нібы адрываешся без мяне.




Беларуская Палічка: http://knihi.com