epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

Вільня у дождж

Вільня ў дождж, як старая гравюра

у «Тэцы Віленьскай»:

Праз завесу дажджу — кожны дах у штрыхах,

як страха,

Крадуць даль туманы. Ўсё у звівах, нібы на паперы

вяленевай,

Ўсё з шматлікіх штрыхоў, ўсё ў касых характэрных

штрыхах.

 

Ўсё з дакладнай штрыхоўкі гравёра: завеса туману,

Пляма вежы, забытай у дождж на вяршыні гары,

І акрэслены контур званіцы вялікага Яна,

І, ля ног яго, пастка з цямноцця і цэглы — Муры.

 

Я не ведаю, дэман які над гравюрай пануе пахмура?

І чые гэта вочы халодныя ў віслых мяшках

Разглядаюць яе? І чыя гэта крэсліць крыжамі гравюру,

З жыл-вяровак, старэчая, злая, сухая рука?




Беларуская Палічка: http://knihi.com