epub
 
падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"З вытокаў да вусця ракі, што няспынна бяжыць..."

З вытокаў да вусця ракі, што няспынна бяжыць,

Няўхільна адносячы юных і сталых ладдзі,

Вада, бы аконнае шкло, за якім без мяжы

Глыбокая цемра і ў ёй залаты маладзік.

 

Калі развітання апошняга прыйдзе пара,

Ладдзя на апошні, світанкавы выплыве плёс,

І прыйме мяне валавокая цемра Дняпра,

Як месячны серп з залацістых дняпроўскіх нябёс.


1967?

Тэкст падаецца паводле выдання: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў].-Мн.: Маст. літ., 1987.-431 с., 4 л. іл.
Крыніца: скан