epub
 
Падключыць
слоўнікі

Уладзімір Караткевіч

"Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным..."

Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным...

Божа мой! Колькі год яшчэ жыць нам з табою і жыць!

Ранак ціхай вясны! Ранак светлых пяшчотных

палонаў!

Ранак вечных спатканняў на роснай і цёплай,

пахучай мяжы!

І не будзе канца ні вясне, ні іскрыстай расе,

ні каханню,

І спрадвеку, давеку, магутныя, будуць яны

Цараваць над вясенняй зямлёй, над гаямі у цёплым

тумане,

Над гаямі, дзе...

Так нечакана прыгасла зязюлі куванне.

Дзе ля касак прабітых міргаюць калматымі веямі сны.




Беларуская Палічка: http://knihi.com