Грамадзянін фінінспектар!
За турботы прабачце.
Дзякую...
крэсла не трэба...
мы пастаім...
У мяне к вам
справа
далікатная, бачыце:
аб месцы
паэта
ў рабочым страі.
Сярод
трымаючых
лабазы і ўгоддзі
і я абкладзен
і павінен карацца.
Вы патрабуеце
з мяне
пяцьсот у паўгоддзе
і дваццаць пяць
за непадачу дэкларацый.
Працы
любой
мая праца
кроўна.
Зірніце —
як многа ўжо страціў я,
якімі
вытворчасць
выдаткамі поўна
І колькі затрат
на адзін матар’ял.
Вам,
напэўна, вядома
з’явішча «рыфмы».
Ну, радок,
скажам,
скончыўся словам
«байца»,
і тады
праз радок
мы, склады паўтарыўшы,
ставім,
к прыкладу ўзяць:
«ламцадрыца-ца».
Сказаўшы па-вашаму,
рыфма —
вексель.
Праз радок улічыць! —
вось распараджэнне.
І шукаеш
драбніну суфіксаў і флексій
ў апарожненай касе
скланенняў
і спражэнняў.
Пачнеш гэта
слова
ў радок усоўваць,
а яно не лезе,
націснуў — зламаў.
Грамадзянін фінінспектар,
чэснае слова,
паэту
словы абходзяцца не дарма.
Сказаўшы па-нашаму,
рыфма —
бочка.
Бочка з дынамітам.
Радок —
фіціль.
Радок дадыміць,
узрыў загрукоча, —
ў паветра
горад
страфой ляціць.
Дзе знайсці,
на які тарыф,
рыфмы,
каб імі забіць, як нацэліш!
Можа,
пяток
небывалых рыфм
толькі і застаўся,
што ў Венецуэле.
Аблытан авансамі,
жахлівыя
бачу сны.
Пацею ад пошукаў —
заўсёды не дома я.
Грамадзянін,
улічыце білет праязны!
— Паэзія
— ўся! —
язда ў невядомае.
Паэзія —
здабыча радыя тая-ж.
Грам здабыча,
працы — гады.
Для адзінага слова
прагартаеш
тысячы тонаў
слоўнай руды.
Але як
спапяляюча
слоў тых пякучасць
побач
з тленнем
сырых яшчэ слоў.
Словы гэтыя
рухацца вучаць
сэрцы мільёнаў
дзесяткі вякоў.
Бясспрэчна,
паэты ёсць розных радоў.
У колькіх паэтаў
лёгкасць рукі!
Цягне,
як фокуснік,
з роту радок
і ў сябе,
і ў другіх.
Што гаварыць
аб лірычных кастратах?!
Радок
украдзены
ўставіць — і рад.
Гэта
звычайнае
зладзейства і растрата
сярод ахапіўшых краіну растрат.
Гэтыя
сёння
і вершы і оды,
рэву каторых
спачынку няма,
ў гісторыю
ўвойдуць,
як накладныя расходы
на зробленае
намі —
двума ці трыма.
Пуд,
як гаворыцца,
солі сталовай
з’еш
і сотняй папірос клубі,
перш чым
здабыць
каштоўнае слова
з артэзіянскіх
людсіх глыбінь.
Адразу
ніжай
падатка рост.
Скіньце
з абкладання
нуля калясо!
Рубль дзевяноста
сотня папірос,
рубль шэсцьдзесят
сталовая соль.
У вашай анкеце
пытанняў маса!
— Меліся выезды?
Для чаго? —
А што,
калі я
дзесятак пегасаў
загнаў
за апошніх
15 год?!
У вас —
становішча маё ўлічыце —
пра слуг
і маёмасць
з гэтага вугла.
А што,
калі я
народа вадзіцель
і адначасова —
народны слуга?
Клас
гаворыць
словамі нашымі,
а мы,
пролетарыі,
лакаматывы пяра.
Машыну
душы
з гадамі знашваем.
Кажуць:
— Спісаўся,
ў архіў,
пара! —
Усё меней любіцца,
ўсе меней дзярзаецца,
І час
стаў з разбегу
мой лоб крышыць.
Прыходзіць
жахлівейшая з амартызацый —
амартызацыя
сэрца і душы.
І калі
гэта сонца
вепруком рассыцеўшым
узыйдзе
над будучым
без жабракоў і калек, —
я
ужо
згнію,
пад плотам скалеўшы,
побач
з дзесяткам
маіх калег.
Падвядзіце
мой
пасмяротны баланс!
Я знаю,
я смела сцвярджаць магу:
на фоне
сённешніх
дзяльцоў і пралаз
я буду
— адзін! —
ў непралазным даўгу.
Сірэнай раўці —
гэта
доўг паэта,
ў тумане мяшчання,
у бур кіпенні.
Паэт
заўсёды
даўжнік сусвета —
ён плоціць
на гора
і процанты
й пені.
Я
ў даўгу
перад Брадвейскай лампіёніяй,
перад далью Багдадскіх нябёс і дарог,
перад арміяй Чырвонай,
перад вішнямі
Японіі —
прад усім,
пра што
напісаць не змог.
А зачым
наогул
гэта шапка Сене?
Каб — рытмам і рыфмай
прыцэл бяры?
Слова паэта —
ваша васкрасенне,
ваша неўміручасць,
грамадзянін канцылярыст.
Праз стагоддзі
ў папяровай раме
вазьмі радок
і былое вярні!
І ўстане
дзень гэты
з фінінспектарамі,
з бляскамі цуд
і смуродам чарніл.
Сённешніх дзён
жыхар пераконаны,
выпраўце
ў энкапеэс
на неўміручасць білет
і, вылічыўшы дзеянне вершаў,
мой заробак законны
раскладзіце
на трыста зім і лет.
Ды сіла паэта
не толькі ў гэтым,
не ў тым, што
ўспамянуты будзеш
у будучым
ты.
Не!
і сёння
рыфма паэта —
ласка
і лозунг,
бізун
і штык.
Грамадзянін фінінспектар,
я выплачу пяць,
не пакінуўшы
ў лічбы
ніводнага нуля.
Я
па праву
патрэбную пядзь
сярод
бяднейшых
рабочых і сялян.
А калі
вам здаецца,
што ўсяго спраў —
гэта карыстацца
чужымі славясамі,
то я
адракаюся
ад пяра
і можаце
пісаць самі!
1926