Уладзіслаў Сыракомля

Доля

З польскай — У. Сыракомлі

 

Ные сэрца без патолі,

Нудна льюцца слёзы...

Выйду клікаць лепшай долі

Ўдаль, пад шум бярозаў.

 

Дзе ты, лепшая, дзе доля?

Прыбудзь,— хай пазнаем!

Прымем хлебам, прымем соляй,

Шчыра прывітаем.

 

Дарма плачу, заклікаю

І ў жалі малю я:

Вецер словы абівае,—

Доля ані чуе...

 

Ой ты, песенька, маўчы ты!

Не нам вецер збіці:

Хадзі з сэрцайкам разбітым

Па долі тужыці.

 

[1908]



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com