epub
 
падключыць
слоўнікі

Валеры Брусаў

«Я помню вечер, бледно-скромный...»

Я помню вечар лістападны,

І кветкі змораных вяргінь,

Дзіцячы позірк, што нагадваў

Пагляд егіпецкіх багінь.

 

Не, штосьці лёс і мне пакінуў:

Натоўпу шум, нябёс пажар, —

І ў снах маіх — твае хвіліны:

Тваіх вачэй мемфіскіх дар.

 

22 ліпеня 1896



Пераклад: Васіль Зуёнак