epub
 
падключыць
слоўнікі

Валеры Брусаў

«З несупыннымі малітвамі...»

З несупыннымі малітвамі —

У паўтор, за кругам круг, —

Я праходжу паміж бітвамі,

Незачэпны, нібы дух...

 

Ад сваіх сяброў адлучаны,

Іх трыумф прадбачу я;

І байцоў уздым агучвае

Песня ўзнёслая мая.

 

Будзе ўдача не знячэўная.

Толькі знай, сяброў сям’я:

З перамогі той нікчэмнае

Засмяюся першым — я.

 

1899



Пераклад: Васіль Зуёнак