epub
 
падключыць
слоўнікі

Валеры Маракоў

Сястры Ніне

 

Ты не ўспомніш, Ніна, вечар залаты,

На грудзях прыволля плакалі кусты.

Ты тады жадала гэтак вечна жыць,

А мне сніўся выстрал, цёмныя крыжы.

Але нешта ў далях, нешта ў свеце ёсць,

Часта сэрца труціць невясёлы лёс.

Ну, а ты, як песня, як прыгожы сон, -

Зацвіла і знікла пад хаўтурны звон,

Над табой схіліўся нізкі белы крыж,

Дзе кладуцца фарбы сонца і зары.

Знаю я сягоння - буду хутка там,

Толькі радасць песні для жыцця аддам.

Я аддам, каб зналі, што жыццё-вясна

Адшуміць, адзвоніць, змоўкне, бы струна.

І на гэтых далях, дзе цяпер жыву,

Будуць мяць другія кветкі і траву!

Вось затым не ўспомніш вечар залаты,

Не успомніш болей, як квітнела ты!

 

1927

 


1927

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая