epub
 
падключыць
слоўнікі

Валеры Маракоў

«Срэбны месяц у вокны смяецца...»

 

Срэбны месяц у вокны смяецца,

Я стаю і дзіўлюся у сінь,

І так хочацца сэрцам сагрэцца,

Каб вясны залатой не прасіць.

 

Недзе там, на шырокай дарозе,

Дзе бярозы цалуюць блакіт,

Хтось крычыць аб крывавай пагрозе,

Што прыносяць для свету гудкі.

 

Ах, гудкі, хто за вамі ні сочыць,

Я душой палюбіў ваш размах:

Вельмі многа ў мінулыя ночы

Тут п'яніў мае грудзі туман.

 

Так, я помню, ў абдымках прыроды

Марыў тайна аб новай красе,

Каб ісці, каб квітнець непагодай,

Каб з гудкамі згараць пакрысе!

 

1927

 


1927

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая