epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Гадулька

Голас

«Былі, вядома, перагібы, хібы.

Былі злачынствы: факты — рэч упартая.

Але навошта варушыць архівы —

прызнала ўсе свае памылкі партыя.

 

Прызнала і сваім прызнаннем шчырым

зняла з сябе віну: такі быў час...

А той, хто шлях свой скончыў у Сібіры —

не мы яго, дык ён бы знішчыў нас.

 

«Лубянка! Курапаты! Калыма!» —

крычаць на мітынгах да хрыпу ў горле.

Але ж ніякіх доказаў няма:

архівы зніклі, сведкі ўсе памёрлі.

 

Пара ўсвядоміць, хто сапраўдны вораг.

А крыкуны — ім што? Яны ўзахлёб

на ветэранаў, на старых і хворых

наўмысна ўзводзяць увесь час паклёп.

 

Ды ў рэшце рэшт, як і ў мінулы раз,

патроху схлыне гэты шал эмоцый,

і партыя заступіцца за нас

і ўдарыць па крыўдзіцелях штомоцы.»


1986-1993

Тэкст падаецца паводле выдання: Гадулька В. Голас: Зборнік / Васіль Гадулька; уклад. Л.М. Галубовіча.- Мн.: Лит. и Искусство, 2004. - 128 с., іл.
Крыніца: скан