epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Вітка

Казкі дзеда Васіля

 

Жыў на свеце дзед Васіль,

За плячыма мех насіў.

 

Дазналіся мышкі,

Што ў мяшэчку кніжкі,

 

Разгрызлі завязкі,

Бачаць, ажно ж - казкі.

 

Сталі клікаць дзяцей:

- Гэй, сюды ўсе хутчэй!

 

Ёсць тут маляванкі,

Складанкі-чытанкі,

 

Байкі-самаграйкі,

Песні-калыханкі,

 

Жарты-перакруткі,

Гулі-самагудкі,

 

Лічылкі-загадкі,

Ладачкі-ладкі...

 

Падыходзьце, малышы,

Кожнаму пацешка ёсць!

 

Дзед Васіль, а ты пішы

І яшчэ нам прынось!

 

1969

 


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая