epub
 
падключыць
слоўнікі

Васіль Зуёнак

«Я са шляхоў далёкіх...»

Я са шляхоў далёкіх і цяжкіх

Дамоў гасцінцаў прывязу такіх:

З паклонам бацьку —

Мужнасць і адвагу;

Братам — па-брацку:

Да палётаў прагу;

На завушніцы для малой сястрычкі —

Дзве зіхатлівыя

Смяшынкі-знічкі;

Ласкавай жонцы —

Зорак на каралі;

Сынам — сто сонцаў

Неадкрытых

I сто даляў...

I кожны будзе ў захапленні, мусіць...

...Дзень добры, мама,

        вось і я,

                вярнуўся...

 


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Лазарук, М.А. Родная літаратура : Падручнік-хрэстаматыя для 6 кл.агульнаадукац.шк.з бел.і рус.мовамі навучання. - Мн. :  Нар.асвета, 2001. - 271с.
Крыніца: Лазарук, М.А. Родная літаратура : Падручнік-хрэстаматыя для 6 кл.агульнаадукац.шк.з бел.і рус.мовамі навучання. - Мн. :  Нар.асвета, 2001. - 271с.