epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Дым

Дым імкнецца ў неба

Як вязень на волю

І знікае не разумеючы волі

Дым узветраныя валасы ведзьмы

Якая жыве ў агні

Можа схавацца ў дыме

І можа згубіцца ў дыме

І паўзе дым па зямлі як цмок

Якому адсеклі галаву

У якога душа - дагараючае вогнішча

І ніхто не любіць дыму

Дым самагубца

І ў яго жыццё кароткае

Як летняя купальская ноч

Дзе дзяўчаты і хлопцы

Скачуць праз вогнішча

Узлятаючы як дым

І гляджу я на дым

Як на густую павуціну

У якой трапечуцца зоркі

Як залатыя камары

 


2001?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая