epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Нара

Нара мае свой нораў

І ныраючы ў зямлю

Нара не баіцца згубіцца ў цемры

Яна жыве цемрай

І не наракае на свой лёс

І хто трапляе ў нару

Той робіцца ці яе гаспадаром

Ці яе смяротнікам

І жыве ў нары крот

Які не бачыць

Але які марыць жаніцца

На Дзюймовачцы

Нара гэта змяя

Якая з'ела сама сябе

Нара гэта шлях

Які я не магу прайсці

Не стаўшы слімаком

 


1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая