epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Нож

Нож ляжыць на стале і свеціцца

Як абламанае вастрыё маланкі

Нож пераразае вяроўкі

І дае волю

Нож пераразае горла

І забірае жыццё

Нож вечны раб

Якому няма чаго губляць

Акрамя сваёй вастрыні

Нож баіцца адзіноты

Яна можа яго з'есці

Нож спакушае вар'ята

І палохае баязліўца

Але цяпер ён ляжыць на стале

На якім у крышталёвай вазе

Як у вечным лёдзе

Памірае чырвоная ружа

 


1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая