epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Павук

Ягонае жыццё паляванне

Доўгае як павуціна

Якое і трымаецца на павуціне

Павук хавае і хаваецца

Ён апускаецца на дно цемры

І ўздымаецца на полымя восені

Не маючы крылаў

Ён марыць аб вандроўках

І даверыўшы сябе ветру

Пералятае бабіна лета

Асвятляючы свой шлях павуцінай

Павук любіць кватэрныя вуглы

Але палюбіўшы іх

Ён акругляе іх павутой

Ён баіцца мяне

І я гледзячы ў вакно

На чорную павуту голых галін

Не магу прарвацца ў неба

Дзе залаты павук сонца

П'е вячэрні золак

Не разумеючы што гэта

Яго смерць

 


1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая