epub
 
падключыць
слоўнікі

Віктар Шніп

Снег

Адцвітае снежань

З неба асыпаецца снег

Ён белы як неба

Як крылы анёлаў

Снег гэта попел ад кастрышча

На якім згарэла восень

Снегу радуюцца

Бо ён хавае бруд

Снегу баяцца

Бо на ім бруд высвечваецца

Снег смяецца і плача

Снег замерзлае святло

Якое ляцела да зорак

І ўпаўшы назад на зямлю

Асвяціла ў нас спадзяванні

Што не ўсё так змрочна

Снег жыве столькі

Колькі яму дазволіць сонца

І адны снег любяць

Другія снег праклінаюць

А ён ляціць і ляціць на зямлю

Каб тут памерці і нарадзіцца

І дзеці лепячы Снегавіка

Вераць што ён ажыве

Так як верыў Бог

Ствараючы гэты белы свет

Ствараючы гэты белы снег

 


1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая