Восіп Мандэльштам

«Мы жывём ― і не чуем краіну сваю...»

Мы жывём ― і не чуем краіну сваю.

Слых ні слова не ловіць ― хоць побач стаю,

А калі хто і мовіць паўслоўца,

Тут жа ўспомніць крамлёўскага горца.

 

Яго тоўстыя пальцы ― рух тлустых чарвей,

Кожны сказ ― за пудовую гіру вярней,

Тараканна смяецца вачышчамі,

І халявы ззяюць начышчана.

 

Зброд ― паўлюдзі ― наўкола з паслугамі

Танкашыя згінаюцца дугамі,

Хто мармыча, хто свішча, хто ные ―

Ён адзін ставіць тычкі прамыя.

 

Як падковы, за ўказам указ ён куе ―

Каму ў лоб, каму ў зад, каму ў пах паддае.

Што ні кара ў яго ― то маліна

І з шырокім дыханнем грудзіна.



Пераклад: Васіль Зуёнак

Беларуская Палічка: http://knihi.com