Антон Зялёны малады,
Жаніцца хлопцу — не гады.
А петушыцца ля дзяўчат.
Гуляць занадта любіць шмат.
І раптам закахаўся ён:
Не есць,
не п’е і страціў сон.
Бацькам прызнаўся неяк раз:
— Нявестку прывяду да вас.
А маці ў плач: — Малакасос!
Лепш вытры свой смаркаты нос!
Пакінуў тэхнікум,
таўкач.
Бяжыць на пляж,
гуляе ў мяч.
Пайшоў бацькам наперакор,
І загудзеў вяселлем двор.
Праходзіць год...
Радзіўся сын,
А на другі — яшчэ адзін.
Па вушы стала тых клапот:
Грэй малако,
вары кампот.
Няма схадзіць калі ў кіно.
— А правалілася б яно.
А жонка піліць — не гуляй,
Давай у хату ўсё купляй.
Вунь дзецям штонікі, пальто.
Патрэб сабралася пад сто.
Трасе кішэні.
А ў каго?
У бацькі роднага свайго.