Паглядзі на вёску Горы,
Кожны стогне, нібы хворы:
«Ай, Матруна ды Аўдоцця,
Прападаем у галоце».
Стаяць хаты, небам крыты,
А на плечы няма світы.
Ледзь цягаюцца канінкі,
Тырчаць востра адны спінкі.
А глядзі ужо,
тым часам
Жыць як сталі у калгасах.
Паўраджайнела і глеба,
На стале ёсць хлеб,
да хлеба.
Дужа гладкія каровы,
Малака даюць удоваль.
І пасевы жнуць жняяркі,
Не баляць у жонак каркі.
Пачыналі ж з хлебам-квасам,
А цягнуліся ў калгасы.
Беднасць зараз іх не пудзіць
І жывуць сабе
як людзі.
Дык пара і нам узяцца
У калгасе згуртавацца.
Годзе жыць нам па-старому —
Гэта ясна і малому.