Не, не верыць Савасцей
Ані ў бога,
ні ў чарцей.
Ды глядзіць,
каб кумам быць,
Каб вязці дзіця хрысціць.
Нават свечку возьме кум,
Цмокне бацюшку ў руку.
А як прыйдзе кум дамоў —
Лае зноў усіх багоў.
Дзе гулянка, госці, шум,
Савасцей там,
бачым, кум.
За гарэлку,
за пірог
У яго ізноў ёсць бог.