Маці песціла дачушку,
Ну і выхавала птушку:
Не працуе час каторы
Ні на полі, ні ў канторы.
На работу людзі выйшлі,
Рая моцна спіць ля вішні.
Каб не сучка забрахала,
Дык бы дзень увесь праспала.
Маці мые сенцы, хату,—
Можа, прыйдуць хлопцы ў сваты?
Маці снеданне рыхтуе,
А дачушка твар глянцуе.
Дзе гармонік заіграе —
Віхрам круціцца там Рая.
Рая замуж хоча, рвецца,
Вочкі строіць і смяецца.
А як знойдзе Рая мужа,
Той няшчасны будзе дужа:
Запражэ яго, бы ў сані,
Ды на ім паедзе пані.