Ездзіць з горада штодня
К нам на працу старшыня.
Жонка ў горадзе і дом,
Ды пад бокам «Гастраном».
У «Прамень» ляціць
«Масквіч»
За лясы, за рэчку Пціч.
Па гасцінцы на ўвесь ход
Старшыню імчыць на сход.
Недалёка той калгас,
Старшыня паспеў бы ў час,
Ды «Масквіч» забаставаў
І ні з месца, штось прыстаў.
Як прыехалі ў «Прамень» —
Дык займалася на дзень.
Спаць уклаўся гаспадар,
Не разбудзіць і пажар.
Ды карысці ад такіх,
Як агню ад дроў сырых.