Працавалі мы вясной,
Як пчаліны дружны рой,
А таксама ў летні час,
Багацеў каб наш калгас.
Што пасеялі — ўзышло.
Узнялося, зацвіло.
Выйдзі ўвосень за сяло,
Глянуць люба — загуло.
Вунь за горкаю гарох
Пакруціўся — аж палёг,
А пшаніца, як сцяна,
З буйным коласам яна.
У нізіне ля ракі
Па паўпуда буракі
Ды, як бочкі, гарбузы,
Не падняць іх на вазы.
А капуста — проста цуд,
Што галоўка, то і пуд.
Вось які ў нас ураджай,
Хоць «Лявоніху» спявай!