Людзі здалі ўсе налогі,
Каб наш край не быў убогі,
Толькі ў вёсцы Касцюкі
Супярэчаць кулакі.
Лепей брэша за сабак
Языком Антон-кулак,
Ды грыміць яшчэ Пахом,
Не раўнуючы, як гром.
— Так і гэтак, дай ды дай,
Гэта ж ліханька, бяда.
Эх, няма дабра, браткі,
Бо грызуць твае бакі.
І дурманяць беднякоў
Сваім доўгім языком.
Вось чаму і наш бядняк
Пазірае часам так.
— А дарогі — паглядзі,—
Ні праехаць, ні прайсці,
Падыходзіць і зіма —
Школы ў нас яшчэ няма.
Дык не слухайце, браткі,
Дзе што кажуць кулакі.
Плюнь, браток, і разатры,
Да увагі не бяры.