Ішла з вёскі
На палоскі
Маладая жнеяў раць.
Пан пузаты,
Гад пракляты,—
Наймаў жыта сваё жаць.
І сястрыцы,
Маладзіцы
Жалі збожжа, што чарот.
Пры рабоце
Плылі ў поце —
Не было вадзічкі ў рот.
Час мінулы,
Нібы куля —
Праляцела і няма.
Кожны кажа:
— Зараз наша
Пралетарская зямля!
Зноў у поле,
Ды на волю
Маладая выйшла раць.
Сваё жніва —
Ды шчасліва —
Узялася шчыра жаць.