Зянон Пазьняк

Сапраўднае аблічча

Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава
Вобраз роднай зямлі
Чакаю бацьку з вайны
Курапаты — дарога сьмерці
Шумяць над магілай сосны
«Сябры»
Гучаньне анёльскага голасу
Двуязычие и бюрократизм
Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»
Рэвалюцыя зьнізу
Дзяды
Сьляпянскі лес
В последние предвыборные дни
Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма
Репрессии в Минске
Путь к независимости
Чарнобыль — трагедыя нацыі
Вершы з цыклу «Радыяцыя»
  ПЫЛ
  ТРЫВОГА
  РАДЫЯЦЫЯ—7
  ІДУ ПРАЗ ВЁСКУ
  БЛУКАЮ БЕЗ ДАРОГ
Rec Рublica
Глёрыя Патрыя
«Веру ў нашых людзей...»
Выступление на 2-м съезде «САЮДИСА» 22 апреля 1990г.
Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання
  ПАСЯДЖЭННЕ ДЗЕВЯТАЕ (Субота, 19 мая 1990 года)
  ПАСЯДЖЭННЕ ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТАЕ (Аўторак, 19 чэрвеня 199О года)
  ПАСЯДЖЭННЕ ТРЫЦЦАЦЬ СЁМАЕ (Серада, 20 чэрвеня 1990 года)
Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч (1897—1939)
Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 29 чэрвеня 1990 г.
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990 г.
На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход
Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля»
Шлях да свабоды
Якая пазіцыя ў апазіцыі
Старая паштоўка
Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку
«Альтернатива всегда существует...»
Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску
Интервью еженедельнику «Сын Отечества»
Пра У.І.Леніна і камуністаў
Интервью газете «Мегаполис Экспресс»
Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г.
Пра імперыю і ўласнасьць
Багаславеньне рыцару
Інтэрв'ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г.
Хроніка палітычных падзей 1991 году


Сіла духоўнасці. Уступнае слова Васіля Быкава

Час, які ўвайшоў у нашую гісторыю пад назвай перабудовы і які, здаецца, беззваротна мінае, адзначыўся, апроч іншага, яшчэ і радыкальным пераглядам многіх маральных каштоўнасьцяў, развянчаньнем казённых псеўдалідэраў і выхадам на грамадска-палітычную арэну сапраўдных народных аўтарытэтаў. Так было ў шмат якіх рэспубліках дзяржавы, дзе хвалі народнага пратэсту, часам праз няўдачы і крывавыя катаклізмы, рушылі з тронаў збанкрутаваных стаўленьнікаў таталітарызму, і на іх мейсца заступалі іншыя людзі. Малаважна, што не ўсе яны і не адразу ўпісваліся ў рамкі звыклых афіцыйных структураў; узначаліўшы народныя рухі, некаторыя з іх хоць і не дамагліся ўлады, затое набылі агульнанацыянальнае прызнаньне і папулярнасьць. Менавіта яны сталі сапраўднымі выразьнікамі нацыянальных інтарэсаў, спакутванай волі народу. Адным з такіх лідэраў нацыі стаў беларускі вучоны, самаадданы палітычны дзеяч Зянон Пазьняк.

Шырока па свеце разыйшлася сумная слава беларускіх Курапатаў, дзе ў страшныя гады бальшавіцкага тэрору было знішчана болей за 20О тысяч бязьвінных ахвяр. Гэтая славутасьць нікому да таго не вядомага ляска пад Менскам пачалася з публікацыі ў «ЛіМе» вялікага артыкула, аўтарамі якога былі Шмыгалёў і Пазьняк. Тое, што болей за паўстагоддзя старанна і пасьпяхова хавалі ад чужога вока карныя ўлады Беларусі, найперш стараньнямі Пазьняка было выстаўлена на ўсясьветны агляд. Актыўна ўдзельнічаючы ў раскопках курапацкіх магіл, ён перацёр у пальцах кожны выняты адтуль грудок зямлі, пералічыў ўсе чалавечыя рэшткі, склаў падрабязную дакументацыю раскопак. Усё тое давалася няпроста. I праз болей чым пяцьдзесят гадоў пэўныя органы не столькі дапамагалі раскрыцьцю злачынства, колькі перашкаджалі яму. Пазьняк не саступіў з свае пазіцыі праўды і прынцыповасьці. Як не саступіў ён перад тым у памятны дзень 30 кастрычніка 1988 года ля Усходніх могілак, дзе народ Беларусі ў чарговы раз атрымаў красамоўны адказ на пытаньне: што такое ягоная партыя камуністаў і як яна ставіцца да інтарэсаў народа. Нахабнае мурло яе кіраўніцтва тады пагрозьліва насунулася на і без таго мізэрныя рэшткі нацыянальных традыцыяў і паліцэйскаю сілай нанесла нязмыўную зьнявагу народу. I калі справа абышлася без крыві і сьмерцяў, дык у тым найбольшая заслуга менавіта Зянона Пазьняка. Гэта ён у самы крытычны момант сутычкі заклікаў шматтысячны натоўп мінчукоў да спакою і вытрымкі, сілаю аўтарытэту свае асобы засьцярог іх ад правакацыі і павёў за межы Менска ў Курапаты. Не зважаючы на паліцэйскую расправу, на газы і бальшавіцкія «дэмакратызатары», людзі стрывалі ўсё, але не ўступілі ў бойку, не аказалі супраціўленьня. Мусіць, у той момант і ў тых варунках гэта было адзіна правільна. Метад вялікага Гандзі таксама тоіць немалую, а часам і рашучую сілу. Народная воля беларусаў, іхняе імкненьне да свабоды і нацыянальнага самавызначэньня праявіліся пазьней, калі быў створаны Беларускі народны фронт «Адраджэньне», сойм якога па праву ўзначаліў Зянон Пазьняк. У жахлівых варунках маральнага тэрору, упартага супрацьдзеяньня партыйных уладаў, цкаваньня, судовых і адміністрацыйных прасьледванняў гартавалася палітычная воля фронтаўцаў і ягонага лідэра. Фронт за кароткі тэрмін распрацаваў шмат якія праграмы беларускага нацыянальнага адраджэньня — у галіне эканомікі, права, культуры і іншыя. Большая частка тых праграмаў, на жаль, застаецца малавядомай для шырокай публікі, бо афіцыйны друк іх адвяргае, а ўлады дагэтуль вядуць шалёную барацьбу як з іхнімі палажэньнямі, так і з іх аўтарамі персанальна. Не зважаючы на тое, апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце рэспублікі са сваім лідэрам, народным дэпутатам Пазьняком працягвае несканчоны паядынак за праўду і справядлівасьць. Далёка не заўсёды, калі-нікалі яна ўсё ж дамагаецца посьпеху. Прынамсі, радыё і тэлетрансляцыі з сесій даюць магчымасьць людзям меркаваць, на чыім баку праўда. Не глухі — чуе, не сьляпы — бачыць.

Шмат гадоў Зянон Пазьняк вядомы на Беларусі як выдатны мастацтвазнаўца, а таксама як вучоны-археолаг. Ягоныя публікацыі па праблемах нацыянальнай культуры даўно пазначылі сябе як самыя важныя і прынцыповыя ў беларускім друку. Не так даўно ў эстонскім часопісе «Радуга» зьявілася надзвычай цікавая праца Пазьняка аб вострых праблемах нацыянальных моваў. Тады для пэўных колаў беларускай інтэлігенцыі некаторыя палажэньні тае працы здаваліся спрэчнымі, можа трохі заўчаснымі і празьмернымі. Але жыццё затым пераканала ў іх неабвержнасьці: Пазьняк глядзеў далей і бачыў болей. Зрэшты, так яно і мае быць. Сапраўдны апостал праўды і справядлівасьці заўжды апераджае час. Ягоныя ідэі скіраваны ў будучыню і далёка не заўжды карыстаюцца прыхільнасьцю і прызнаньнем сучас'ьнікаў. Але урокі гісторыі вучаць, што час тых людзей прыходзіць і з ім прыходзіць прызнаньне. На ўтульных пляцах ім ставяць помнікі, выдаюць зборы іх твораў, на якіх вучацца жыць і служыць дабру новыя пакаленьні. Мне думаецца, што наш сучасьнік Зянон Пазьняк менавіта з ліку такіх людзей. I я жадаю посьпеху і чытацкай увагі гэтай яго кнізе — збору дум і сьветлых памкненьняў аднаго з самых сумленных сыноў нашай пакутніцы Беларусі.

 

Вобраз роднай зямлі

 

Паўдзённая цішыня,

Хвойны водар смалы і жытнёвых палеткаў.

Чую колы рыпяць на далёкай дарозе.

Чую гукі ў гары.

То на хорах касьцельных іграюць арганы

I пяецца малітва сьвятая,

I бяздонная сінь — незямны акіян,

I аблокі плывуць над палямі.

1984 г.

 

Чакаю бацьку з вайны

 

Я заўсёды чакаў Цябе,

Але Ты не прыходзіў.

Вусны мае сьмяглі.

Моцна балела сэрца

I я лічыў кожны яго стук,

Думаючы пра Цябе.

    Ах, як павольна цікаў гадзіньнік.

    Так павольна, што я не вытрымаў і заснуў,

    Зьняможаны ад чаканьня.

Ты прыйшоў да мяне ў сьне

I сказаў казку:

«Раз у тысячу год

Прылятае сінічка да сіняга мора

I пробуе дзюбкай марскую ваду.

Калі сінічка вып'е ўсё мора,

Пройдзе адно імгненьне вечнасьці».

    Я прачнуўся. Але Цябе

    Не было ні заўтра, ні потым.

    Толькі час ляціць, як страла.

1981 г.

 

Курапаты — дарога сьмерці

Артыкул напісаны сумесна з Я.Шмыгалёвым.

 

Чалавек, што зрабіў злачынства і існуе з ім, — злачынец. Ен здольны чыніць зло. Ён падлягае кары. Хто пакаяўся і праз пакуты сумлення, сорам і боль вярнуўся ў пачатак, каб тварыць дабро, той ачысціўся, стаў чалавекам. Вось дзе духоўная сутнасць жыцця і смерці, вечнасці і бяссмерця. Патрабаванне ўсёй праўды аб злачынствах 1930—1950-х гадоў — гэта голас народнага сумлення.

Ачышчэнне сумлення неабходна грамадству, якое дапусціла і спарадзіла генацыд — найвялікшае злачынства супроць чалавецтва. Вядома ж, не стануць раскайвацца ні нябожчыкі-забойцы, ні нават «ціхія пенсіянеры». Раскайвацца павінны наступныя пакаленні, якія не бачылі той бяды, раскайвацца за грахі продкаў. Маральныя пакуты павінны браць на сябе нашчадкі народа, аплакаць ахвяры, даць ацэнку злачынствам. Такая духоўная дыялектыка грамадства. Павінен быць рахунак сумлення, каб не вярнулася смерць. Народ, як і чалавек, мае сваю індывідуальнасць. Толькі чалавек адзінокі, а народ шматлікі. Толькі чалавек абмежаваны ў часе сваім векам, а народ вечны сваёй гісторыяй.

малюнак

3. Пазьняк: У маладосці ўсяго мяне да болю сардэчнага скаланулі апавяданні людзей, што вярнуліся са сталінскіх турмаў і лагераў, амаль з небыцця. Я тады нічога не запісаў, не занатаваў і з жахам зразумеў сваю памылку ў духаце 70-х, калі ўбачыў, як спакваля ўсё вяртаецца, як фалькларызуецца, міфалагізуецца народная памяць аб тых часах і проста знікае. Пачварныя вобразы з тых апавяданняў стаяць у свядомасці...

Вось гоняць людзей па этапах. У дваццаціградусны мароз вязуць цягніком. Спыніліся на станцыі. «Усім раздзецца, — загадвае канвой, — пойдзем у лазню». Голых людзей на лютым марозе абліваюць з брандспойтаў вадой. «3 лёгкай парай, — рагочуць канваіры, — а цяпер спаць». I зачынілі дзверы. Назаўтра з усяго цягніка жывымі засталіся нямногія. Абледзянелыя трупы грузілі на вазы так, каб звісалі галовы, а нехта з катаў разбівае іх калуном. Відаць, загадана для гарантыі. Мінаюць гады, і не знікае з уяўлення забойца мерцвякоў.

Вось прывозяць на Калыму, заганяюць у дзіравы дашчаны барак, свішча сіберны вецер. Праз ноч палавіна не ўстала. Тады астатнія паставілі акалелыя, змерзлыя трупы ўздоўж сцен, каб затуліць шчыліны, каб сагрэцца. I выразна паўстаюць перада мной тыя атланты і карыятыды, тая архітэктура эпохі, той вобраз — барак...

Расказваў Іван Трафімавіч Смаль, член партыі з 1917 года, член Гомельскага рэўкома. У 1937-м ён працаваў на Магілёўскім аўтарамонтным заводзе намеснікам дырэктара. Яго забралі па бязглуздым даносе аднаго камсамольца-стаханаўца — завод своечасова не адрамантаваў дзве машыны. Уткнулі ў камеру, дзе стаяла шчыльна стуленая маса людзей, нельга нават варухнуцца. Людзі задыхаліся, вар'яцелі, паміралі стоячы, і трупы стаялі разам з жывымі. I калі ўжо нельга было ўціснуць нават паўчалавека, новых вязняў ахоўнікі закідвалі наверх, на галовы жывых.

малюнак

А каб выбіць паказанні, была асобная камера, цёмная, з нізкай, ніжэй паўтара метра столлю, напоўненая ледзяной вадой. На адзіным сухім месцы ў цэнтры стаяла чорная труна. I толькі там чалавек мог знайсці ад халоднай вады паратунак. Шмат хто звар'яцеў у той труне.

Іван Трафімавіч стрываў усе катаванні і не здаўся, не падпісаў абвінавачанні. Пасля краху Яжова яго выпусцілі — хворага і сівога... А ў пачатку 50-х гадоў ён зайшоў па справах са сваім сынам у Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР. У вестыбюлі яны спаткаліся з упэўненай, шыкоўна апранутай жанчынай з горда ўзнятай галавой і сіваватай прычоскай. «Здравствуйте, Иван Трофимович», — не сказала, праспявала яна грудным голасам і пайшла. Іван Трафімавіч самлеў на руках у сына. «Бацька, хто гэта?» — «Гэта Байкова. Перад вайной яна была следчай у Магілёўскім НКУС». Яна катавала Івана Трафімавіча. Перад Байковай дрыжэлі ўсе магілёўскія вязні. Садыстка, яна вяла допыты толькі мужчын, і асабліва любіла катаваць былых рэвалюцыянераў. Вязню загадвала распрануцца дагала і танцаваць пад мелодыю вальса «На сопках Маньчжурыі», патрабавала спяваць. Потым брала спецыяльна зроблены для гэтай мэты бізун з драцянымі махрамі і сцябала чалавека па органах і самых балючых месцах, даводзячы сябе да экстазу, а вязня да немарасці ад болю. Да 1937 года сын Івана Трафімавіча вучыўся ў адной школе разам з сынам Байковых (муж Байковай таксама працаваў у НКУС), бываў у іх дома, не ведаючы ні аб чым. Ветлівая гаспадыня ў фартушку частавала цукеркамі і гарбатай...

малюнак

Я. Шмыгалёў: У сярэдзіне 1950-х гадоў, будучы капітанам Савецкай Арміі, я служыў у Валагодскай вобласці. Там я пазнаёміўся са старшым лейтэнантам Пятром Уваравым, які ў 1940-х гадах прымаў удзел у высяленні татараў з Крыма. Ён расказваў мне, што ўсе кварталы, дзе жылі крымскія татары, былі ў адначассе абкружаны войскамі НКУС. На зборы далі тэрмін каля гадзіны. Збіраліся пад дуламі аўтаматаў. Пры спробе ўцёкаў — смерць. Татараў загналі ў вагоны і павезлі ў Сібір і Казахстан. У эшалонах іх кармілі толькі салёнай камсой і селядцамі. Пры гэтым не давалі вады, і яны паміралі: спачатку хворыя і старыя, а затым іншыя. На кожнай станцыі выкідвалі мёртвых. Людзі прасілі аб літасці, але літасці не было. Каштоўныя рэчы і грошы канваіры адбіралі сабе. Пра здзекі над татарамі Увараў расказваў з задавальненнем, са смакам, лічыў свае паводзіны правільнымі, а сталінскі акт у адносінах да татараў ухваляў.

З.Пазьняк: Павінна быць кніга народнай памяці. Уражваюць вобразы, што паўстаюць з чалавечых апавяданняў. «Памятаю, у 1938-ым зімой іду па вуліцы каля будынка НКУС, — успамінае мінчанін Сяргей Фёдаравіч Ладуцька. — Мароз, аж дух займае. А з адкрытых вокнаў падвалаў НКУС, як з-пад зямлі, пара валіць праз краты, нібы з паравоза — гэтулькі там насадзілі людзей». Вобраз працінае, як маланка. На верхніх паверхах шморгаюцца строгія чалавечкі ў кіцелях і галіфэ, рапартуюць, раскрываюць і закрываюць папкі, дзелавіта ходзяць з паперамі, а пад імі ў бітком набітых падвалах дыхае парай, крывёй і потам прыдушаны народ. Куды ж ляціць гэты паравоз? Дзе яго прыпынак?

малюнак

Мы знайшлі гэты прыпынак. Не давала спакою думка: куды падзелі людзей, якіх расстралялі?! Дзе яны, іх жа не два, не тры чалавекі, а тысячы? У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Мінска, злева ад Лагойскай шашы, не даязджаючы да кальцавой дарогі, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. Старажылы яе расказалі нам, што за два кіламетры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і заслаускай дарогамі, у лесе з 1937 па 1941 год кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10-15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры метры шчыльным дашчаным плотам у накладку — дошка на дошку, абцягнутым зверху калючым дротам. За плотам была ахова і сабакі. Людзей вазілі сюды па гравійнай дарозе, што вяла ад Лагойскага тракту на Заслаўе. Шлях той называлі тады «дарогай смерці». Апытанне зялёналужцаў і жыхароў навакольных вёсак Цна-Ёдкава і Драздова — сведак і відавочцаў тых страшных падзей—дапамагло ўстанавіць не толькі факты, але і ўзнавіць карціну масавых забойствау. Аднак у 70-х гадах абнародаваць, усім расказаць пра іх не было магчымасці.

малюнак

У 1987-1988 гадах мы расшукалі некаторых жыхароў знесенай ужо да гэтага часу вёскі Зялёны Луг, зноў зрабілі апытанне старажылаў і сведак падзей у навакольных вёсках, высветлілі акалічнасці, дэталі, занатавалі адказы...

Расстрэлы пачаліся тут у 1937 годзе. Спачатку тройчы ў дзень — на раніцы, у 14 гадзін і вечарам, калі сцямнее, — у лес прывозілі па некалькі машын людзей і расстрэльвалі. Трупы скідалі ў загадзя выкапаныя глыбокія ямы, штабель на штабель. Настраляўшы даверху, ямы прысыпалі слоем пяску не больш за 20—25 сантыметраў. Часам зверху саджалі сасонку.

У другой палавіне 1937 года месца абгарадзілі. Смертнікаў пачалі прывозіць па іншаму графіку: пасля абеду, пад вечар і цэлую ноч. Вазілі безупынна штодня. Апытаныя не памятаюць нават, ці былі перапынкі у нядзелю. «Кожны дзень стралялі, — расказвае жыхарка Цны Кацярына Мікалаеўна Багайчук (1919 года нараджэння), — і машыны гулі. Бывала, як толькі вечар, мужчыны збяруцца, выйдуць на двор, паслухаюць, як страляюць, пагавораць гэтак ціха, пабядуюць і разыходзядца».

малюнак

«Іншы раз адразу па некалькі машын заязджала ў загарадку, вазілі без перастанку, — расказвае Дар'я Ігнатаўна Тоўсцік з Цны (з 1911 г.). — А дарога ў лесе выкатана, як асфальт. Як пачнуць страляць, дык чуваць было енкі, плач, праклёны».

«Уся вёска была ў страху. Пяць гадоў па начах не маглі спаць ад стрэлаў», — кажа старажыл Цны Бацян Раман Мікалаевіч (з 1913 г.) Тое пацвярджае Няхайчык Мікалай Пятровіч (з 1929 г.) і іншыя цнянцы. «Старэйшыя хлопцы, які смялейшы, дык нават лазілі за плот, — кажа Мікалай Пятровіч, — рабілі дзіркі ў агароджы і шмат што бачылі». Мы пытаемся, ці жыве яшчэ хто з іх. «Ёсць: Карповіч Мікола».

Мікалай Васільевіч Карповіч нарадзіўся ў 1919 годзе, самавіты, яшчэ досыць дужы чалавек. У 1939 годзе пайшоў у войска. Лёс пакідаў яго па свеце і па франтах. У 1937—1938 гг. не раз бачыў, як забівалі людзей у лесе. Магілы, відаць, капалі ў першай палове дня, бо пад вечар (часта пасля абеду), калі пачыналі пад'язджаць машыны, ямы былі ўжо выкапаныя. М.Карповіч распавядаў, што людзей забівалі партыямі. Ставілі ў рад, затыкалі кожнаму рот коркам і завязвалі анучай (каб не выплюнуў кляп). Забойцы былі ў форме НКУС. Яны стралялі з вінтовак збоку ў галаву крайняга, каб прашыць куляй двух чалавек. «Як стрэліць, — кажа Мікалай Васільевіч, — дык адразу двое ў яму і падаюць. Патронаў шкадавалі». Настралялі адну партыю, крыху прысыпалі штабель, паправілі, каб роўна было, і падводзілі наступную партыю. Настраляўшы даверху, яму прысыпалі пяском і зараўноўвалі.

малюнак

«Адзін раз, — апавядае М.Карповіч, — спатыкае мяне вартаўнік з Малінаўкі (вёска за 4 кіламетры адсюль. — Аўт.), разнерваваны, узрушаны. Ужо набілі, кажа, ідзі паглядзі, нават не засыпалі... Падышлі мы да плота, што ля дарогі. Аж блізка ў лагчыне вялікая шырокая яма, даверху трупамі напоўнена. Ляжаць, брат, у рад, як парасяты. Пытанне: «Ці было, каб выратаваўся хто адтуль?» — «Куды там выратуешся, гэтакі пл'от, — адказвае Мікалай Васільевіч. — Праўда, раз пад вечар, ужо шарэла, ішоў я праз лес з Зялёнага Лугу ў Цну з адным нашым. Вусцішна было. Якраз страляць перасталі. Аж бачым, сядзіць чалавек пад дрэвам у акрываўленай бялізне, ледзь жывы. Мы падышлі — што рабіць? Якраз машына завурчэла. Адскочылі мы, ідзём. Насустрач два энкавэдзісты: «Кто такие?» — «Цнянскія». — «Никого не видели?» — «Не-а... сядзеў там нейкі», — задрыжэў дзядзька. Потым мы азірнуліся, а яны таго за ногі валакуць. Укінулі ў машыну, як палена, і паехалі. I як ён тады адтуль вылез — я і цяпер не магу зразумець...»

I ўсё ж у 1938 годзе адзін чалавек уцёк з-пад расстрэлу. «Праз плот — і не знайшлі», — сведчыць Марыя Рыгораўна Пацяршук (з 1911 г.) з Цны. Адзін чалавек... Можа, ён яшчэ дзе жывы? Можа, прачытае гэтыя радкі і адзавецца?

Марыя Рыгораўна пацвердзіла, што перш чым людзей пастраляць, ім затыкалі рот коркам. Пра гэта кажуць таксама жыхар вёскі Драздова Скварчэўскі Васіль Якаўлевіч (з 1930 г.) і іншыя. Аднак шмат хто чуў крыкі, плач, маленні аб літасці. Можа, не хапала коркаў? Але, пэўна, справа ў іншым. Чалавек, які доўгі час рэгулярна забівае людзей, паступова робіцца садыстам. У яго ўзнікае патрэба памучыць сваю ахвяру, перш чым яе забіць. Вось і мучылі людзей перад смерцю.

малюнак

Відаць, не патроны эканомілі забойцы, калі імкнуліся прашыць адной куляй дваіх чалавек адразу. Гэта была свайго роду бравада, спорт для катаў, дэманстрацыя прафесіяналізму. М.Карповіч, пэўна, якраз і ўбачыў гэты нетыповы спосаб расстрэлу з вінтовак. Мы падрабязна апытвалі ўсіх, хто чуў, як гучалі стрэлы, і тых, хто бачыў, як забівалі, ці дачуўся ад тых, хто бачыў, — і прыйшлі да высновы, што стралялі ў асноўным з наганаў ці пісталетаў (што і пацвердзілася потым раскопкамі).

«А моцна гучалі стрэлы?» — пытаемся ў Валянціны Міхайлаўны Шаханавай (з 1929 г.)з Цны. «Не, гэтак суха — «хлоп-хлоп-хлоп», але ўвесь час. Пастраляюць, потым па-маўчаць і зноў — «хлоп-хлоп-хлоп». Валянціна Міхайлаўна таксама была ўнутры «душагубкі». Падкапаліся з суседнім хлапчуком пад плот і залезлі, каб назбіраць ягад (а было ім гадкоў па 10-12). Там яны ўбачылі ўскапа'ную зямлю і мноства засыпаных ям. Вылезлі з ягадамі, а насустрач вайсковец.

«Стой! А ну, высыпай!» — загадаў хлопчыку. Забраў ягады і як гыркне: «Марш атседава!»

Расстрэлы адбываліся да самага пачатку вайны. У час вайны жыхары з навакольных вёсак разабралі плот на гаспадарчыя патрэбы, а стары бор неўзабаве спілавалі і расцягнулі. Цяпер тут расце пасляваенны лес з 40 — 45-гадовымі дрэвамі.

малюнак

«Немцы там не расстрэльвалі?» — пытаемся ў Валянціны Міхайлаўны. «Не, немцаў там не было, не расстрэльвалі». Гэтае пытанне мы задавалі кожнаму апытанаму. Адказвалі ўсе аднолькава, — немцы гэтай мясцінай не цікавіліся.

«Як выглядала тая мясціна, калі разабралі агароджу?» — пытаемся ў В.Шаханавай. «Усё ўскапанае: пясок і высокая трава. I надта шмат чырвоных грыбоў, гэткіх пунсовых, на тоненькіх ножках. Нібы крывёй налітых. От, казалі, кроў людская прарасла». Пра чырвоныя грыбы на магільных ямах успаміналі многія людзі, лічылі, што гэта яны ад пралітай крыві з'явіліся. Зноў фальклорны вобраз пакут, падумалі мы. Але потым высветлілі: праўду казалі людзі. Такія грыбы называюцца часночнікі, растуць на глыбока ўскапаным пяску і пахнуць часнаком.

Цяжка размаўляць са старымі жанчынамі пра той час. «А мае дзеткі, колькі добрых людзей пастралялі! — выгукае Кацярына Мікалаеўна Багайчук. — Хоць бы ім помнік які паставіць!» Плача... «Асабліва жудасна было ноччу, — кажа Надзея Яфімаўна Хоміч (з 1922 г.) з Зялёнага Лугу. Да вайны яна жыла ў Бабруйску, але часта прыязджала ў Зялёны Луг да сястры, хата якой стаяла каля лесу. — Заўсёды стрэлы, брэх сабак, крыкі, галашэнне». Таксама плача...

малюнак

«Сабакі былі злыя, відаць, галодныя, — дадае Соня Андрэеўна Козіч (з 1925 г.) з Зялёнага Лугу. — А стралялі амаль без перапынку, асабліва ўначы».

«Шмат было кругом распырскана крыві, — расказвае Марыя Іванаўна Пацяршук з 1925 г.) з Цны. — Стогны, стагналі нават закапаныя...»

Вера Фёдараўна Тоўсцік (з 1933 г.) з Драздова памятае, калі было ёй гадкоў сем, са старэйшымі дзецьмі бегала глядзець на забойствы. Успаміны яе фрагментарныя, што захавала дзіцячая памяць, — засыпаныя свежым жоўтым пяском ямы і кроў на траве. «I пясок над ямамі яшчэ варушыўся, нібы дыхаў».

Пытанне: «Ці забралі каго з Драздова?» — «Не памятаю, малая была. Але старэйшыя расказвалі, што па вёсках забіралі. Ездзіла машына. Ноччу заходзілі і казалі — збірайся. Куды — не тлумачылі. От чалавек і збіраўся, клаў у торбачку хлеба, сала. А іх потым прывезлі ўнь туды і пастралялі ў ямах. Няўжо ж ніхто ім і помніка не паставіць? Колькі людзей набіта! Колькі народу звялі!»

малюнак

Матруна Мікалаеўна Мантасава (з 1914 г.) з Зялёнага Луху расказвае, што ў 1937 годзе забралі двух мужчын Стрыгаў з Падбалоцця. «Хто яны былі?» — пытаемся. — «А простыя людзі, рабочыя». — «За што ўзялі!» — «Ніхто не ведае. Тады не казалі і не пыталіся. Ноччу па вёсках машына, буда такая хадзіла — «чорны воран» называлася. Людзей забіралі і адвозілі. I да сённяшняга дня ніхто не ведае, дзе яны. Можа, там і ляжаць... Схапілі яшчэ мужа Тані Матусевіч і настаўніка, што побач жыў. Прозвішчы астатніх не прыпамінаю. Усе казалі, што па вёсках забіраюць. Колькі добрых людзей пазабівалі! Цяпер хоць бы ім помнік які паставілі. Гэта ж такі глум быў над народам!»

В.Шаханава паведаміла, што памятае, як забралі трох чалавек з суседняй вёскі Якубавічы. «За што?» — «От, кажуць, адзін на аднаго па злосці нагаварылі — усе і загінулі. I ў нас у Цне схапілі настаўніка Арсеня Паўлавіча Грушу. Добры быў чалавек». Валянціна Міхайлаўна сказала, што чула ў той час апавяданні старэйшых, як чапляліся з дамаганнямі да аднаго цнянскага актывіста-брыгадзіра, каб «паставіў» неабходную колькасць «ворагаў народа».

малюнак

Пра арышты ў акрузе пытаемся ў Марыі Рыгораўны Пацяршук. «3 Хмарыншчыны (гэтай вёскі ўжо не існуе. — Аўт.) забралі трох чалавек: Філіповіча Андрэя, Цярлюка Сцяпана, а трэцяга забылася, нейкага новага ».— «Ці чулі пра запросы ці патрабаванні выдаць «ворагаў народа?» — «3 1937 года старшынёй сельсавета (мы тады былі Папернянскага сельсавета) быў Бацян Цімафей Васільевіч, дык у яго дапытваліся — ці няма ў цябе якіх? А ён адказваў: не, у мяне няма».

Пытанне: «Яшчэ дзе-небудзь у акрузе расстрэльвалі людзей?» —«Так, расстрэльвалі. У Ждановічах, ля Баравой, ля Драздова справа ад вузкакалейкі (цяпер вузкакалейкі няма. — Аўт.) і ў Мінску за паркам Чалюскінцаў, там, дзе завод Вавілава».

Пытанне да М.Р.Пацяршук, Д.І.Тоўсцік і М.І.Пацяршук (дэпутат сельсавета, член КПСО: «Што цяпер трэба зрабіць з гэтай мясцінай? Горад жа ўжо пад бокам, дарога кальцавая закранула?» — «Паставіць помнік», — адказваюць усе.

малюнак

Спаткаліся нам, аднак, людзі, што расказвалі пра ўсё амаль шэптам. Прасілі нідзе не называць іхняе прозвішча. Некаторыя адмоўчваліся. А, напрыклад, Мікалай Васільевіч Ігнашоў (з 1914 г.) з Зялёнага Лугу, які прайшоў праз усю вайну да Берліна, сказаў нам толькі, што баяўся нават набліжацца да таго плота, бо хто за яго заходзіў — назад не вяртаўся.

Аднак былі і сарвігаловы, якія пацяшаліся тым, што выкопвалі трупы (асабліва спачатку, калі не было плота) і саджалі іх пад дрэва, каб «насаліць» энкавэдзістам. «Адзін раз нехта адкапаў і выцягнуў з ямы дваіх, — расказвае В.Сквар-чэўскі. — Пасадзіў пад дрэва, даў у рукі газету, — хай чытаюць. Шум быў. Хацелі дазнацца, хто гэта зрабіў». Такі быў тут побыт... Абставіны, якія спараджалі ледзянячы жах і ледзянячае кашчунства.

Аналіз сталінскай сістэмы генацыду, новыя факты, што выяўлены цяпер, робяць зразумелым, чаму знішчалася ў першую чаргу інтэлігенцыя, кіруючыя партыйныя і ваенныя кадры, працавітыя сяляне. Але не заўсёды зразумела, чаму забівалі цёмных, нават непісьменных сялян і рабочых. Цяжка ўявіць сталінскую логіку і тых, хто быў з ім, бо яна, па сутнасці, не чалавечая, яна з нейкім іншым знакам. Тлумачэнне можа часткова даць так званая «планавая эканоміка» рэпрэсій. У 1930-х гадах Молатаў паведаміў Сталіну, што не хапае турмаў, а самае галоўнае, скардзіўся Молатаў, што арыштаваных «трэба карміць». У краіне якраз быў голад. Тады шырока пачалі прымяняць лагерную сістэму забойства людзей на этапах у дарозе, марэнне марозам і голадам. У знішчэнні народаў быў прыменены планавы «прагрэсіўны» метад. На кожны горад, раён і г.д. выдавалася «разнарядка».

малюнак

Рэпрэсіі адбываліся па графіку. Узнік «рух» за выкананне і перавыкананне плана рэпрэсій (выяўлення «ворагаў народа»). Колькасць індывідуальна выяўленых «ворагаў» паведамлялася ў справаздачах, выступленнях, газетах. Калі ж план не выконваўся, а быў канец планавага перыяду, бралі любога. Тады і гойсалі «чорныя вораны» па вёсках.

Мясціна ля заслаўскай дарогі звалася Брод. Тут непадалёк было некалі балота. А ці мела раней назву тое месца, што было потым абгароджана, той бор на ўзгорках, спыталіся мы ў жыхароў Драздова. Так, адказалі яны, мясціна называлася Курапаты. «А чаму?» — «Бо вясной там скрозь раслі белыя кветкі — «курапаты». — «Кураслепкі хіба?» — «Ага, кураслепкі — курапаты (дыялектная назва белых пралесак. — Аўт.)».

Невыказна цяжкае ўражанне пакідаюць Курапаты. 3 паўднёвага боку мясціну падрэзала кальцавая дарога, якую праклалі тут у 1957 годзе. Тады выграбалі чарапы і косці. Падымаемся па адхону, ступаем у лес, і адразу пачынаюцца магілы — безліч праваленых зарослых ямін. Людзі згнілі — і зямля асела. Яміны розныя: 2x3; 3x3; 4x4; -6x8 метраў і большыя. Западзіны бываюць на 70—80 см. У цэнтры — вялікі ўзгорак града. На схілах яго і ў лагчынах скрозь праваленыя ямы, ямы. Толькі па самай вяршыні грады больш-менш гладка — нібы дарога была некалі. Можа, па ёй пад'язджалі машыны, каб пасвяціць фарамі ўначы. 3 паўднёвага боку мы знайшлі месца, дзе стаяў плот. Добра захаваўся роў, што быў перад ім, як і распавядалі нам вяскоўцы. Па ледзь прыкметных выемках пазнаём, дзе стаялі слупы — на адлегласці чатырох метраў адзін ад аднаго.

малюнак

Ямы розныя па памерах. Магчыма, былі неаднолькава заглыбленыя. Таму колькасць забітых падлічыць па магілах больш-менш дакладна не ўдаецца...

У 70-х гадах на Курапатах было яшчэ адносна ціха. Цяпер сюды наблізіўся мікрараён Зялёны Луг-6. Калі прыйдзеш на магілы, ахоплівае нейкая роспач. Цяпер тут зона адпачынку мінчан. Гуляюць дзеці...

З.Пазьняк: 1 мая сёлета тут было весела і тлумна, як на праспекце. Адпачываюць сем'ямі і кампаніямі. У магілах паляць вогаішчы, тут жа ядуць, п'юць, смажаць шашльікі, іграюць на гітарах, у карты, ламаюць голле, высякаюць дрэвы, хрыпяць транзістары. Адзін счэсвае бярэзіну, што вырасла з магільнай западзіны, хоча дастаць соку... Дзіўлюся, чаму не цячэ з яе кроў. Вядома, людзі нічога не ведаюць; не ведаюць, што пад імі ляжыць пакаленне. Але зноў успыхвае ў свядо-масці вобраз, як той паравоз, толькі з шашлычным дымам.

Я. Шмыгалёў: Калі паміраюць «ціхія пенсіянеры», што стварылі гэтае бяспамяцтва, іх кладуць у труну, на хаўтурах кажуць пра іх добрыя словы, грае аркестр. А для тых, што ляжаць тут, аркестрам быў брэх і наганныя стрэлы. А як пакутвалі дзеці, сем'і рэпрэсіраваных! О не, трэба памятаць усё. I пасля смерці хай кожнаму аддасца яго.

малюнак

Агляд некаторых магіл спарадзіў у нас трывожныя падазрэнні. Занадта глыбокія западзіны, а па баках часам бугаркі, нібы раскопваў хто некалі. Некаторыя ямы нядаўна раскапаны ў глыбіню больш чым на метр. Нідзе ніводнай косткі. У адной магіле школьнікі паглыбляюць зямлянку. Глыбіня звыш метра. Чысты рыхлы незляжалы паварушаны пясок. Трывога ўзмацнілася, калі мы ўспомнілі апавяданне аднаго вяскоўца, які захацеў застацца інкогніта, — аб тым, што адразу пасля вайны тут доўга капаліся салдаты.

5 мая 1988 г. сіламі археалагічнай групы Інстытута гісторыі АН БССР мы правялі раскопкі адной з магіл. Шурф 0,5x1 м у цэнтры западзіны быў выкапаны на глыбіні 1,5 метра. Ніякіх вынікаў. Чысты пясок.

Гэтае адкрыццё ўсю нашу групу ў складзе пяці чалавек уразіла не менш, чым сам факт масавых рэпрэсій. Як жа мы недаацанілі іх подласць! Вось хто капаўся тут пасля вайны! Замяталі сляды. Значыць, ведалі яшчэ тады, што тварылі! Дзе ж ваша «чэсная» ўпэўненасць у справядлівасці сваіх спраў, у справядлівасці загадаў?! Аказваецца, вы баяліся яшчэ тады. Зрабіць такую егіпецкую работу! Выкапаць столькі трупаў! Куды вы іх падзелі? Вывезлі і закапалі? Спалілі? Не дробная сошка дала загад на эксгумацыю. Берыя? Цанава? Маленкоў? Хто?

малюнак

У той жа дзень выявілася, што не ўдалося забойцам замесці сляды. Да нас падышлі хлапчукі, што 1-га мая капалі зямлянку у мапльнай западзіне, і павялі на другі канец тэрыторыі. Яны раскідалі яловыя лапкі, што прыкрывалі заградку з жэрдак, і мы ўбачылі кучу прастрэленых чалавечых чарапоў, касцей, скуранога і гумовага абутку. Заглыбіўшы сваю зямлянку амаль на два метры, хлопцы наткнуліся на завал чалавечых касцей. Яны адкапалі ніжні штабель магілы.

Успомнім, як энкавэдзісты, настраляўшы адну партыю людзей, прысыпалі трупы і раўнялі дно. Пры эксгумацыі салдаты выбралі косці да глыбіні двух метраў і вырашылі, пэўна, што яме канец. Ці проста «схалтурылі», калі начальства побач не было. Сапраўдная глыбіня магільнай ямы 2,8 м, памер прыблізна 3x3 м. Хлопчыкі акуратна, як археолагі, выбралі палову штабеля (23 чалавекі). Сярод трупаў знайшлі фарфоравыя і эмаліраваныя кубкі, скураны , кашалёк з савецкімі капейкамі 1930-х гадоў (апошняя дата на манетах — 1936 г.), зубную шчотку ў футарале вырабу віцебскай фабрыкі, шмат пустых страляных гільзаў ад нагана дыяметрам 7,5 мм* і круглыя паламаныя акуляры ў тонкай металічнай аправе. На ўсіх гумовых галёшах клеймы айчынных фабрык і дата выпуску — 1937 г. Знойдзены скураныя мужчынскія боты, а таксама і жаночы абутак. Кулявыя адтуліны ў чарапах, як правіла, на патыліцы, дзе часта відаць побач па дзве дзіркі. Ёсць некалькі чарапоў з дзіркамі ў скроні, на лбе і зверху галавы (дастрэльвалі ў яміне). Усе ўваходныя адтуліны дыяметрам 7,5 мм.

* Прамерана лінейкай. Дакладны калібр нагана 7,62 мм. — З.П.

Пра што гавораць гэтыя знаходкі? Магіла была «настраляна» ў 1937-1938 гг. Забівалі з наганаў. Людзей, відаць, расстралялі без суда, без аб'яўлення выроку смерці. Вось тут яны і ляжаць са сваімі клуначкамі, сабранымі, калі загадалі «збірацца», кубачкамі, зубнымі шчоткамі і нават медзякамі. На расстрэл, пэўна, не рыхтаваліся.

Хочам назваць прозвішчы хлопцаў, якія дапамаглі нам у нялёгкім даследаванні. Гэта Ігар Бага. (ён ужо скончыў школу і працуе мулярам) і вучні 171-й школы Мінска Віктар Пятровіч і Аляксандр Макрушын.

Другая яміна-магіла была закранута ў час пракладкі газавай траншэі па вяршыні ўзгорка-грады праз Курапаты. Магіла невялікая, размешчана была ўбаку ад былога праезду. У час эксгумацыі яе, пэўна, «прапусцілі» забыліся раскапаць. Рабочыя БМУ «Белспецмантаж» Дзяржкамгаза БССР і потым дзеці выявілі тут косці і 15 прастрэленых чарапоў, 20 пар скуранога абутку і галёшаў. Сярод абутку — рэшткі жаночых туфляў. На галёшах клеймы айчынных фабрык і дата — 1939 г. На адным галёшы кляймо рыжскай фабрыкі і надпісы па-латышску. Дата — 1939 г. Зразумела, што гэта магіла 1940 года, дзе сярод іншых быў расстраляны латыш (з Латвіяй, здаецца, тады галёшамі не гандлявалі).

Пра раскопкі быў складзены адпаведны акт і паведамлена ў Бараўлянскі сельсавет. Старшыня сельсавета Сяргей Іванавіч Чачанец паставіўся з разуменнем да звестак пра магілы. расстраляных. Была нават створана камісія для высвятлення акалічнасцей і перазахавання чалавечых рэшткаў, а косці сабраны ў спецыяльна зробленую труну. Цяпер перш за ўсё трэба змясціць адпаведныя надпісы ля Курапат з інфармацыяй пра гэтую мясціну, каб людзі ведалі, што яна не для пікнікоў і адпачынку. Не думаем, што эксгумацыя ўсіх магіл, мяркуючы па тым, што выяўлена, была праведзена ў 1940-х гадах акуратна, да канца. Напэўна, там яшчэ ляжаць на дне глыбачэзных ямін тысячы забітых.

Неабходна таксама зрабіць публічнае перазахаванне адкапаных рэшткаў і падумаць пра помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій на гэтым месцы.

Асобная тэма — пра дараванне і пакаранне, няхай чытач пра гэта падумае сам. Мы мяркуем, што няма даравання за генацыд. На тых, што рабілі такое, не павінен распаўсюджвацца тэрмін даўнасці. Калі трапляеш у глыбокую і халодную трохметровую яму, усланую трупамі, бярэш у рукі слізкую падэшву ад маленькага, не больш за 34 памер жаночага туфля, — разумееш гэта адназначна.

...А яны яшчэ спрабуюць казаць пра нейкія «прынцыпы».

«ЛіМ», 1988, 3 чэрвеня

 

Шумяць над магілай сосны

 

Дазволю сабе падзяліцца з чытачамі “ЛіМа” некаторымі вынікамі археалягічных раскопак.

Павінен адразу сказаць, што праведзеныя дасьледаваньні не далі нічога прынцыпова новага ў параўнаньні з вынікамі першых раскопак, зробленых у пачатку траўня гэтага году, пра якія напісана ў артыкуле “Курапаты - дарога сьмерці". Гэта абумоўлена добра вядомай археолягам заканамернасьцю, што для асьвятленьня сутнасных характарыстык аднатыпнага помніка (у дадзеным выпадку магільніка) дастаткова дасьледаваць яго частку (пажадана ў розных месцах). Гістарычны факт масавых расстрэлаў насельніцтва ў Курапатах, учыненых сталіністамі ў 1937-1941 гадох, быў высьветлены адразу. Наступная выбарачная эксгумацыя археалягічным мэтадам толькі пацьвердзіла яго на больш высокім навуковым узроўні. Раскопкі і эксгумацыю неабходна было зрабіць таксама, каб правесьці крыміналістычную экспэртызу, атрымаць безумоўныя юрыдычныя аргумэнты й доказы ў крымінальнай справе, якая павінна прадугледжваць высьвятленьне характару злачынства, асобаў вінаватых, пацярпелых, прад’яўленьне абінавачаньня і перадачы яго ў суд.

малюнак

Археалягічныя дасьледаваньні праводзіліся шурфамі, раскопамі й траншэямі ў трох канцох тэрыторыі пахаваньняў. Усяго зроблена 7 раскопаў і 1 шурф (нумарацыя агульная). Ва ўсходнім канцы на паўночным схіле ўзгорку (грады), парослага рэдкім яловым лесам, былі распрацаваныя раскопы No.1-3. Раскопы No.5 і 6 раскапаныя на паўднёвым баку Курапатаў (Броду) прыблізна на адлегласьці 200 мэтраў на паўднёвы захад ад раскопаў No.1-3, бліжэй да кальцавой дарогі. Раскоп No.8 закладзены на адлегласьці прыблізна 75 і 160 м на паўночны захад ад раскопаў No.1-3 на паўночным краі ўзвышанага месца.

Раскопкі праведзены рыдлёўкамі па пластох з ручной пераборкай грунту і дасьледаваньнем яго мэталашукальнікам, з фіксаваньнем глыбіняў, характару й колеру запаўненьня магіл, назіраньнем за стратыграфіяй. З гэтай мэтай пахаваньні спачатку дасьледаваліся скрыжаванымі траншэямі. Па лініях траншэяў былі зробленыя чарцяжы падоўжных і папярочных профіляў (разрэзаў) пахаваньняў у маштабе 1:20.

Выбарка і пераборка грунту запаўненьня магіл працягвалася да зьяўленьня пласта пахаваных па ўсёй плошчы раскопаў. Потым адбывалася зачыстка гэтага пласта ад пяску, што рабілася шуфлікамі, нажамі і шчоткамі і давала магчымасьць выявіць сытуацыю верхняга ўзроўню пахаваньня. Пасьля гэтага рабілася фіксацыя глыбіняў, індывідуальных знаходак, чарапоў, касьцей, абутку і адзеньня, здымаўся плян (схема разьмяшчэньня асноўных знаходак і рэштак нябожчыкаў) у маштабе 1:20, раскоп фатаграфаваўся на фотастужку (а крыміналістамі яшчэ і на відэастужку).

малюнак

Калі была закончана гэтая праца, тады разам з мэдыкамі-экспэртамі пачыналі разборку пласта пахаваных. Пры гэтым фіксаваліся ўсе індывідуальныя знаходкі, чарапы, абутак і рэшткі адзеньня, адзначаліся месцы і глыбіні іх знаходжаньня. Усе знаходкі з пласта і неабходныя рэшткі пахаваных пасьля апісаньня іх і фіксаваньня на пляне археолагамі забралі для экспэртызы мэдыцынскія экспэрты й крыміналісты.

Ва ўсіх раскапаных пахаваньнях выяўлена аднолькавая карціна. Магілы запоўненыя пяском да глыбіні 1,80-2,00 м. З гэтай адзнакі залягае суцэльны пласт касьцей, чарапоў, струхлелай вопраткі, абутку. Таўшчыня гэтага пласта ў цэнтры магіл ад 0,20 да 0,70 м. Адпаведна і глыбіня магільных ямаў ад 2,00 да 2,75 м. Прытым характэрна, што па краёх пахавальных ямаў чарапы й косьці ляжаць ужо на ўзроўні 0,70 м ад цяперашняй дзённай паверхні, а ў цэнтры, як ужо адзначана, - на 1,80-2,00 м. Розьніца ва ўзроўнях пахавальнага пласта паміж краямі й цэнтрам складае ў асобных пахаваньнях больш за 1,00 м, і ўвесь пласт касьцей уяўляе сабой глыбокую лейку. Па краёх гэтай “лейкі” разьмешчаны, як правіла, чарапы. У цэнтры, унізе “лейкі", усё перамяшана: косьці, абутак, сатлелае адзеньне; палажэньні шкілетаў парушаны, тут не хапае, як правіла, чарапоў і асобных касьцей, хрыбетнікі рассыпаны на асобныя пазванкі, да таго ж іх мала, шмаг якія галёшы, чаравікі, боты не зьвязаныя з касьцямі і валяюцца асобна. Некаторыя экзэмпляры абутку знойдзеныя вышэй, у пяшчаным грунце запаўненьня магілы, тут жа выяўлена шмат выстраленых гільзаў ад нагана.

Пра што гэта кажа і чаму ўтварылася такая сытуацыя? Утварылася яна ў выніку даўнейшай эксгумацыі, раскопак магіл і выбаркі касьцей, калі нехта, як мы ўжо пісалі, “замятаў сьляды".

малюнак

Ранейшая эксгумацыя была праведзена неахайна, абы-як. Косьці не выбраныя да канца, пакінутыя на дне і па бакох. Гэта здарылася таму, што контуры магільнай ямы і ямы раскопкі не супадалі. Раскопвалі прыблізна, пераважна ў цэнтры. Яма раскопкі была, як правіла, меншая за памеры магілы. Акрамя таго, капаючы, зыходзілі “на конус". Таму пакінулі косьці па краёх магіл. Зразумела, што капалі без аніякай разумнай мэтодыкі, без зачысткі пласта пахаваных. У такім выпадку раскопка вядзецца ўсьляпую, пясок пры рабоце пастаянна абсыпаецца і намнажаецца на дне, што перашкаджае знаходзіць і вымаць косьці, стварае ілюзію канца пахаваньня, асабліва на заглыбленьні каля двух мэтраў, калі робіцца цяжка кідаць наверх рыдлёўкай і спрацоўвае стэрэатыпнае ўяўленьне аб стандартнай глыбіні магіл (2 м). А яны, як бачым, былі глыбейшыя.

Аналіз стану рэштак пахавальных пластоў, адкрытых у нашых раскопках, прыводзіць да высновы, што людзі, якія непасрэдна капалі і рабілі раней эксгумацыю магіл у Курапатах, не былі зацікаўленыя ў сваёй працы, рабілі яе абы-як і нават “халтурна", нядобрасумленна. Так працуюць звычайна пад прымусам. Усё гэта вымушае паставіцца з увагай да зьвестак, што ў 40-х гадох пасьля вайны тут “капаліся” салдаты. Можна б было знайсьці і сьведкаў тых раскопак. Тэарэтычна гэта магчыма, вядома, пры ўмове, што сталіністы іх пакінулі жыць.

малюнак

Адназначна ўстанавіць факт эксгумацыі і ранейшых раскопак пахаваньня можна толькі археалягічным мэтадам, астатнія мэтады (мэдыцынскі аналіз і да т.п.) маюць дапаможнае значэньне. Таму археалягічная праца была праведзеная надзвычай пільна. Прыкметы ранейшай эксгумацыі вельмі наглядна былі відаць пры дасьледаваньні пахаваньня No.5, якое залічана намі ў разрад сярэдніх паводле памеру (4,00x3,10 м). На папярочным разрэзе добра выяўлена стратыграфія пластоў і контуры дзьвюх ямаў. Вонкавы контур адпавядае межам пачатковай магільнай ямы, унутраны - межам ямы даўнейшай эксгумацыі. Яны нібы “ўстаўлены” адна ў адну. Несупадзеньне шырыні складае 0,55 м. Вось у гэтым зазоры ля сьценкі магілы і выяўлены верхні ўзровень пласта пахаваных, пакінуты пры даўнейшай выбарцы. Косьці залягаюць тут на глыбіні 0,70 м ад цяперашняй дзённай паверхні. Аднак дзённая паверхня перадваеннага часу, калі ўзьнікла пахаваньне, была на 0,20 м ніжэйшая, што добра відаць на профілі (сьценцы) раскопу. Падвышэньне на 20 см атрымалася за кошт выкінутага з магілы пяску тады, калі капалі яму. Значыць, скажаце вы, пахаваныя знаходзіліся на глыбіні 0,50 м? Так, у той час, калі рабілася эксгумацыя 40-х гадоў, яны былі на гэтай глыбіні. Але сама магіла была настраляна амаль да верху. Трэба ўлічыць, што пасьля таго як спарахнела адзежа і згнілі целы, пласт пахаваных апусьціўся ніжэй, як мінімум на 20-30 сантымэтраў. Вось тут і ўспомнім паведамленьні людзей, відавочцаў, што магілы з расстралянымі прысыпалі зьверху пластом пяску таўшчынёй ня больш як 20-25 см. Супадзеньне зьвестак з вынікам дасьледаваньня відавочнае.

малюнак

Усе археалягічна дасьледаваныя намі пахаваньні, у якіх выяўлены сьляды папярэдняй эксгумацыі, мелі западзіны глыбінёй ад 0,18 да 0,65 м ад лініі краёў магілы. Тымчасам усе існуючыя на сёньняшні дзень пахаваньні ў Курапатах характарызуюцца аналягічнымі западзінамі. Адсюль вынікае, што западзіны на магілах утварыліся пасьля папярэдняй эксгумацыі і недастатковай іх засыпкі малой колькасьцю грунту (паколькі зь іх быў выбраны значны аб’ём пахавальнага пласта нябожчыкаў). Такім чынам, можна зрабіць заключэньне, што ўсе выяўленыя на сёньня пахаваньні ў Курапатах паддаваліся раней раскопцы й эксгумацыі.

Амаль ва ўсіх адкапаных чарапох (312 шт.) выяўлены кулявыя прастрэлы, як правіла, на патыліцы, часта па дзьве і нават тры адтуліны. Ёсьць таксама бакавыя прастрэлы і прастрэлы ззаду “пад чэрап". Магчыма, некаторыя ахвяры вырываліся, тады стралялі як прыйдзецца, а мажліва, тут відаць розныя “почыркі” забойцаў.

Знойдзена каля дзьвюх сотняў гільзаў ад рэвальвэра сыстэмы “Наган” і адна ад пісталета “ТТ". Выяўленыя дзясяткі куляў, некаторыя ў чарапох. Дыямэтры наганных гільзаў, куляў, кулявых адтулінаў у чарапох супадаюць.

малюнак

У большасьці чарапоў у лобнай частцы, збоку ці наверсе відаць вялікія, дыямэтрам да 5-6 см і нават больш, ірваныя адтуліны. Гэта выхады куляў. Сьведчаньне таго, што ствол нагана прыстаўлялі шчыльна да патыліцы. Пры стрэле парахавыя газы пад ціскам ішлі ўсьлед за куляй у чэрап і праз выхадны кулявы пралом распырсквалі вакол кроў і мазгі. Успомнім сьведчаньні Марыі Іванаўны Пацяршук і іншых людзей, якія казалі, што шмат было навокал крыві на лісьці і траве.

У магіле No.2 пры разборцы пахавальнага пласта выяўлены ў ім паміж касьцямі дзьве праслойкі сьветлага пяску, якія чаргаваліся праз 0,30-0,40 м. Гэта паслойная засыпка забітых. І зноў жа ўспомнім сьведчаньні відавочцаў аб тым, што людзей расстрэльвалі партыямі, а потым прысыпалі пяском, пакуль не настраляюць даверху.

Уся вопратка ў магілах ужо сатлела. Захаваліся толькі рэдкія фрагмэнты сынтэтычных тканін і часткова скураное адзеньне. У пахаваньні No.3 знойдзена акуратна складзенае скураное паліто, а ў ім загорнутыя туфлі. Складзенае скураное адзеньне, загорнуты абутак знаходзілі і ў іншых пахаваньнях, у тым ліку жаночыя боцікі і скураныя пальчаткі. Выяўлены нават прадмет, які па форме і кансыстэнцыі нагадвае бутэрброд (экспэрты лічаць, што гэта цалкам верагодна). У магіле No.3 знойдзеныя таксама курыныя косьці (грудзінка). Гэта рэшткі харчовых прыпасаў, якія чалавек узяў з сабой… у дарогу.

Найлепш захаваўся абутак. Выяўлены боты, жаночыя боцікі, чаравікі, туфлі, галёшы, жаночыя гумовікі, тапачкі, бахілы, чуні, пасталы. На савецкіх галёшах, як правіла, пазначана дата выпуску і фабрыка ("Красный богатырь", “Красный треугольник", “Резинтрест” і да т.п.). У пахаваньнях No.1-3 абутак толькі савецкай вытворчасці і саматужнага вырабу; большасьць галёшаў маркіраваная 1937 годам. Сустракаюцца клееныя самаробныя бахілы, у тым ліку зробленыя з аўтамабільных камэраў і пакрышак, - абутак бяднейшых сялян. На большасьці туфляў і ботах абцасы стаптаныя, падэшвы ня раз падбіваныя.

У магілах No.5-6 і 8 галёшы айчыннай вытворчасьці сустракаюцца рэдка. Маркіроўка тут зроблена ў асноўным лацінскімі літарамі з пазначэньнем фірмаў “Gentlman", “Record", “Rygawar” і інш. Тут жа на гэтым абутку клеймы - “Made in Poland". Адначасова знойдзеныя галёшы з маркіроўкай вядомай фабрыкі “Красный треугольник” і датай - 1939, а побач скураныя лапці, так званыя “пасталы", альбо, як іх называлі ў Заходняй Беларусі, - “хадакі". “Хадакі” насілі бяднейшыя сяляне, і да 1939 году яны былі яшчэ ва ўжытку. Абутак, знойдзены ў гэтых пахаваньнях, магло насіць тады насельніцтва з Заходняй Беларусі.

малюнак

Варта адзначыць таксама, што паміж гэтымі групамі пахаваньняў у красавіку сёлета ў час пракопкі траншэі пад газатрасу выяўленая магіла, у якой знойдзена некалькі дзясяткаў параў абутку пераважна савецкай вытворчасьці; галёшы, датаваныя 1939 годам. А сярод іх знойдзены адзін з надпісам “Riga", “1939″ і адзін туфель з маркіроўкай “Kvadrats", “Riga", “41″.

Сярод рэчаў асабістага карыстаньня найбольш трапляліся мужчынскія і жаночыя грабеньчыкі, кашалькі й партманэты (часам з грашыма й манэтамі), зубныя шчоткі, футаралы ад зубных шчотак, акуляры, футаралы ад акуляраў, мыльніцы, кубачкі эмаляваныя й фарфоравыя, запалкі ў карабку, манэты, датаваныя 30-мі гадамі, муштукі, гузікі, устаўныя сківіцы, каталіцкія нацельныя мэдалікі (мэдальёны), знойдзена місачка, шкляная ампула зь лекам (таблеткі), футарал ад грабеньчыка, плястмасавы слоічак з-пад зубнога парашку, вянчальны пярсьцёнак з выгравіраванай датай “1935″, манокаль, пэнснэ, лязо брытвы ды інш. Большасьць з гэтых прадметаў мае фабрычную маркіроўку. Надпісы на кубках - “Ростов-на-Дону", “Warszawa” ды інш., на грабеньчыках - “Моспластмас ф-ка 4″, “НКЛП - БССР", “KING HALI FAX GARANTIE", “DURABIT-GARANTIE” ды інш., на зубных шчотках - “Арт. “ЩЕТКАГРЕБ", “ВИТЩЕ КОМБИНАТ", “MARQUE PEPOSEE BO-BO", “NON-PLUS-ULTRA” ды інш.

Археалягічны аналіз суадносін і разьмяшчэньня знаходак у пахаваньнях дае істотную інфармацыю аб забітых людзях. Па-першае, удалося прасачыць геаграфію й храналёгію пахаваньняў у Курапатах. Расстрэлы пачаліся ва ўсходняй палове тэрыторыі. Гэтая плошча густа пакрыта пахавальнымі западзінамі. Магілы датуюцца 1937-1938 гадамі. У раскопе 5 траўня 1988 году, а таксама ў раскопах No.1-3, распрацаваных у гэтым месцы, выяўлены рэчы й прадметы выключна савецкай вытворчасьці, у тым ліку БССР, шмат самаробнага і саматужнай вытворчасьці абутку. Мала прадметаў туалету. Усё гаворыць пра тое, што тут пахаваны мясцовыя людзі, якія належалі да працоўнага цывільнага насельніцтва. Сацыяльны ўзровень большасьці пахаваных быў невысокі (рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, магчыма, некаторыя службоўцы). Магіла No.1 была “настраляная", напэўна, зімой. Тут шмат спарахнелага зімовага скуранога адзеньня (кажухі), рэшткі валёнак, зімовыя бахілы і да т.п.

Далей на захад і паўднёвы захад разьмешчаны пахаваньні 1939 году і пасьля 1939 году. У магіле на газатрасе і ў раскопах No.5-6, распрацаваных тут, выяўлены, побач з савецкімі самаробнымі рэчамі, знаходкі польскай вытворчасьці і, відаць, прадметы замежнага імпарту ў даваенную Польшчу. Не выклікае сумневу, што тут ляжаць расстраляныя пасьля верасьня 1939 году сяляне і інтэлігенты з Заходняй Беларусі, сярод якіх, магчыма, былі і выхадцы з прыбалтыйскіх краін.

Найбольш нізкі сацыяльны ўзровень пахаваных з гэтай групы магіл зафіксаваны ў раскопе No.8. Тут адсутнічаюць прадметы туалету (зубныя шчоткі, мыльніцы і да т.п.) і ўвогуле мала рэчаў індывідуальнага карыстаньня. Абутак даволі звычайны, нізкай якасьці й вырабу, мала скуранога адзеньня, адсутнічаюць акуляры і г.д. Відаць, у гэтай магіле былі пераважна пахаваныя заходнебеларускія сяляне.

У раскопе No.5 выяўлена найбольш рэчаў “інтэлігентнага” карыстаньня (шмат прадметаў туалету, акуляраў, манокаль, пэнснэ, лекі і г.д.). Абутак тут высокай якасьці, фабрычны, стылёвы, пашыты па назе, жаночыя боцікі на высокім абцасе, знойдзены пальчаткі і да т.п. Няцяжка здагадацца, якая сацыяльная група насельніцтва тут ляжыць.

Тацяна Вікенцеўна Матусевіч (1906 году нараджэньня) зь Зялёнага Лугу, хата якой стаяла пры дарозе на Курапаты, успамінае, што перад вайной на расстрэл вазілі цэлымі днямі безь перапынку, машына за машынай. Кацярына Іванаўна Аўдзеенка, жыхарка вёскі Драздова, што побач з Курапатамі, памятае, як у 1939 годзе народ вазілі ў лес за вёскай на “Сяргееву гару” машынамі і расстрэльвалі ў ямах. (Відаць, на Бродзе не спраўляліся - так было завозна).

Па намэнклятуры прадметаў і па тым, што частка рэчаў (адзеньне, абутак) знойдзены ў складзеным выглядзе, па наяўнасьці харчовых прыпасаў, кашалькоў і г.д. можна зрабіць выснову, што людзі былі сабраўшыся ў далёкую дарогу, што родны дом яны пакінулі незадоўга да сьмерці, што не адбывалі турэмнага зьняволеньня. Гэта наводзіць на думку, што яны былі расстраляны без суда, кажучы мовай сталіністаў - “ликвидированы".

Т.В.Матусевіч згадвае такі выпадак, як аднойчы, калі яшчэ не было плоту на Бродзе, а ўжо стралялі, лясьнік Кароль Канановіч выявіў у лесе засыпаныя ямы, утыканыя сасонкамі, а побач у разьвілцы забытую сялянскую торбачку з прыпасамі (кілбаса, хлеб і да т.п.). Нават яшчэ і прагаладацца не пасьпеў чалавек, як трапіў пад расстрэл.

У рэштках пахавальных пластоў, якія засталіся на дне магіл пасьля эксгумацыі 40-х гадоў, выяўлена розная колькасьць пахаваных. Найменш у магіле No.3 (31 нябожчык, калі лічыць па чарапох) і найбольш у пахаваньні No.5 - 87 чарапоў, але 107 нябожчыкаў, падлічаных па парах сьцегнавых касьцей. (Несупадзеньне колькасьці чарапоў і параў сьцегнавых касьцей - вынік даўняй эксгумацыі.) Зрабіўшы абмеры і падсумаваўшы ўсе дадзеныя, можна прыпушчальна вылічыць пачатковую колькасьць пахаваных у дасьледаваных магілах. Яна вагаецца ад 150 у “зімовай” магіле No.1 да 260 у магіле No.5. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 200 нябожчыкаў у магіле і зрабіць простае памнажэньне на колькасьць выяўленых сёньня пахаванняў (510), дык атрымаем 102 тысячы чалавек. Аднак сапраўдная лічба пахаваных, відаць, большая, бо існуе шмат магіл, большых памерамі за дасьледаваныя намі, а некаторыя пахаваньні ўяўляюць яміны даўжынёй да 10 м па большым баку. У такіх магілах маглі быць пахаваныя тысячы забітых. Акрамя таго, каля сотні (калі ня больш) магільных западзін было засыпана і потым зьнівэлявана бульдозэрам у час пракладкі газатрасы й высечкі лесу вакол яе ў сакавіку-траўні 1988 году. Мноства магіл зьнікла, калі пракладвалі кальцавую дарогу ў канцы 1950-х - пач. 1960-х і, магчыма, у 1940-х гадох падчас высечак, траляваньня й падсадак лесу на гэтым месцы; ня ўлічаны пахаваньні на поўдзень ад кальцавой дарогі, там, дзе была паўднёвая ўскраіна тэрыторыі расстрэлаў. Рэальная колькасьць пахаваньняў у Курапатах магла сягаць 900, а можа, і больш, прытым аб памерах зьнішчаных і засыпаных пахаваньняў мы можам меркаваць цяпер толькі па велічыні існуючых магіл.

Што мяне больш за ўсё ўразіла не як дасьледніка, а як чалавека ў час раскопак - гэта вялікая колькасьць пахаваных жанчын. Жаночыя чарапы і рэчы знойдзены ва ўсіх пахаваньнях. У рэштках пахавальнага пласта раскопу No.6, напрыклад, засталося ўсяго 15 чарапоў; 10 з іх, найбольш ацалелых, адабраныя для экспэртызы. З гэтых 10 - 8 жаночыя. Адкрыцьцё яшчэ раз сьведчыць аб тым, што тады, у 30-я гады, адбываўся масавы тэрор супраць народу.

Другое - суб’ектыўныя адчуваньні. Карціны дзяцінства, 40-50-я гады, яркія вобразы й прадметы, што адклаліся ў памяці колерна і выразна і ўспамінаюцца потым, як ружовыя сны. Рэзка, як цяпер, памятаю дэталі быту роднага дому - лыжачку, якой еў, белы фарфоравы сэрвіз з “залатымі карункамі” па краёх, кубачак з надпісам “Warszawa", ярка-сінюю эмаляваную місачку зь белым малюнкам чайніка на донцы і літарамі “20 см". Я нават “гісторыю” яе памятаю. “А дзе гэта сіняя місачка?” - чую голас бабулі…

Раскоп No.8. Асьцярожна выбіраю пясок вакол эмаляванай місачкі, што ляжыць на тазавых касьцях шкілета. Зараз перавярну, зірну, якая маркіроўка, і пастаўлю назад… Яркая, сіняя эмаль і белы чайнік на донцы… і літары - “20 см"… І тут я пачуў, як ціха навокал стала, як сосны шумяць над магілай…

Аналізуючы вынікі раскопак у Курапатах, я зьвярнуў увагу на дакладнае супадзеньне шмат якіх зьвестак з апавяданьняў людзей, сьведкаў расстрэлаў, і фактаў, выяўленых у час эксгумацыі. Такое супадзеньне якраз і характэрнае для непасрэднага прамога сьведчаньня, дзе яшчэ няма фальклярызацыі падзеяў у народнай сьвядомасьці. Раскопкі пацьвердзілі такім чынам ня толькі праўдзівасьць саміх сьведчаньняў, але і правільнасьць мэтодыкі нашага, зробленага зь Я.Шмыгалёвым, апытаньня відавочцаў. З амаль 170 вядомых цяпер сьведак (сьледзтва выявіла больш за 220 сьведак. - З.П.) мы апыталі некалькі дзясяткаў. Клясыфікацыя адказаў і падсумаваньне высноваў прыводзяць у такім выпадку да таго ж вываду, што і пры апытаньні сотняў сьведак (паколькі ў аснове іх назіраньняў адназначная, храналягічна расьцягнутая і шматпаўтаральная зьява). Аднак крымінальнае сьледзтва ставіць больш канкрэтныя задачы. Таму будуць апытаныя ўсе сьведкі й відавочцы.

Аналіз зьвестак прыводзіць яшчэ і да думкі, што ў Курапатах забівалі спэцыяльныя каманды, сфармаваныя загадам, але былі, магчыма, і добраахвотнікі, што імкнуліся зарабіць ці проста “разьвеяцца” ў прыемным для іх занятку. Карціну забойства можна часткова ўявіць ужо на падставе раскопак. Але дамо слова відавочцу.

Вольга Цімафееўна Бароўская з Цны (1927 году нараджэньня) расказвае, што калі ёй было 11 гадоў, суседзкі старэйшы за яе хлопчык узяўся завесьці меншых дзяцей у “вялікія ягады". Сабралася іх шмат - 10-11 дзяўчатак - і пайшлі на Брод. Пералезьлі ў нару пад плотам і давай зьбіраць. Праўда, ягад там было шмат. Дзеці цьмяна ўяўлялі, куды іх завёў старэйшы хлопчык. Было каля 4 гадзін дня, як загулі машыны. “Атас! Ратуйся! Дзеўкі, ходу!” - закрычаў дзявочы камандзір, і ўсе сыпанулі як гарох да нары пад плотам. Пакуль тоўпіліся і пералазілі, расчынілася брама і ўехала ў яе легкавая “эмка", а за ёю цугам тры “чорныя вораны” і з тарахценьнем і выцьцём пруць проста на дзяўчынку, якая засталася ля нары апошняй. Вось ужо побач. І такі страх апанаваў яе, што кінулася на зямлю і схавалася пад густую елачку. І тады ўбачыла, што тут нейкі пясок і яна блізка гэтага пяску. “Эмка” пад’ехала сюды і выйшлі зь яе чатырох мужчын.

Пытаньне: “Як былі адзеты?” - “У ваеннае. Гімнасьцёркі і боты, галіфэ". - “Якога колеру галіфэ?” - “Добра ня памятаю. Гімнасцёрка зашчытная, здаецца, і галіфэ такія. І ўсе ў рамянёх, накрыж апяразаныя, як гэта называецца… партупея, ці што?” - “А пляншэткі, такія палявыя сумкі, на іх былі?” - “Былі на ўсіх. І пісталеты на поясе. На галаве круглыя фуражкі, падобныя, як цяпер". “Ваенныя з “эмкі” падышлі да ямы, - расказвае далей Вольга Цімафееўна, - (вось ад чаго пясок, думаю, тут жа яма выкапаная) і паглядзелі ў яе. У гэты час “вораны” разьвярнуліся і сталі ў рад. Адзін падышоў, адшчапіў будку і давай выводзіць адтуль людзей са зьвязанымі рукамі. Я думаю, што гэта яны тут будуць рабіць? Аднаго як разьвязалі, дык ён адразу на калені ўпаў, рукі склаў і як залямантуе: “А людцы мае, а Божа ж мой, а за што ж мяне, скажэце!? А ў чым жа я вінаваты?!”

Пытаньне: “На якой мове крычаў, на беларускай ці на расейскай?” - “Гаварыў так, як мы ў Цне, па-беларуску. Гляджу, аж яны іх да ямы падвялі і з наганаў у патыліцу “шпок-шпок-шпок"… І людзі ў яму падаюць, падаюць. Я ажно вочы заплюшчыла. Такі жах мяне апанаваў. Я ж ніколі ня думала, што людзей могуць забіваць. Так было страшна, што я проста губляла прытомнасьць, млела, мяне трэсла. А яны ўсё страляюць, выводзяць і страляюць. Засталіся два чалавекі. Вымаляюцца. Яны ім рыдлёўкі ў рукі - засыпайце. Пазасыпалі. А тады яны і гэтых… застрэлілі. Потым ужо самі ўзялі ў рукі рыдлёўкі і іх прысыпалі трохі".

Пытаньне: “Ці былі між людзей жанчыны?” - “Былі, бачыла, былі. І бацька мой казаў, а ён часта сюды зазіраў, што ў пяску на ямах жаночыя грабушкі валяліся". - “Як былі адзетыя гэтыя людзі, па-гарадзкому ці па-вясковаму?” - “Цяжка сказаць, неяк і не памятаю; проста адзетыя". - “Па колькі выводзілі чалавек з машыны?” - “Выводзілі партыямі па 6-8 чалавек. Рукі зьвязаныя назад. А перад ямай, перш чым забіць, - разьвязвалі". - “А колькі партыяў выводзілі з адной машыны?” - “Добра не памятаю: можа, па дзьве". - “Што яны адказвалі на лямант людзей, на іх пытаньні?” - “А нічога не адказвалі. Ніякіх размоў. Людзі крычалі, прасіліся, а яны сваю справу рабілі. Толькі: “Становись! Становись! Становись! Становись! - і ўсё". - “І ніхто не спрабаваў вырвацца, супраціўляцца, уцячы?” - “Не, ніхто. А куды ты ўцячэш? Наперадзе яма, а ззаду яны са зброяй. Куды ўцячэш? У яму? Яны і жывога цябе засыплюць. Так і было. Як вечарам настраляюць, то на раніцы зямля дыхае. Бацька ня раз бачыў, як зямля варушылася, настаяшча дыхала. Ён надта гэта ўсё браў да сэрца і перажываў. Казаў: “Божа, што творыцца - зямля дыша.” Бывала, прыйдзе вечарам і кажа маме: маці, устань. Ты ж выйдзі, паслухай, як людзі плачуць. Паслухай, як крычаць. Мама выйдзе - і мы, дзеці, бяжым за ёй, і мы чуем тыя крыкі. Просяцца людзі: спасіце, за што, я не павінна - калі жанчына; мужчына - за што мяне, я ні ў чым не вінаваты, за што мяне, скажэце, хоць бы я ведаў віну, за што мяне? Дык, ведаеце, і мы наплачамся разам. Мы думалі, што там мучылі іх". (Дарэчы, тое, што людзі дапытваліся сваёй віны, сьведчыць, што іх забівалі без суда. - З.П.)

Пытаньне: “Расстрэльвалі ўсе ўчатырох ці як?” - “Не, удвух. Двое з наганамі стаялі па бакох ямы “на чаку", а двое падводзілі і стралялі". - “Скончылі страляць - што потым? Пра што яны гаварылі?” - “Нічога не гаварылі. Пазачынялі гэтыя “крумкачы", адправілі, селі ў “эмку” і сьледам паехалі. Выскачыла я адтуль, паляцела ў жыта, заблудзілася, наплакалася, дахаты не магла трапіць, нешта са мной сталася. Потым па начах усхоплівалася, крычала. Колькі мяне мама пацягала па тых бабках, знахарках. Я і цяпер, як успомню тое, мяне агортвае жах, дзікі жах…”

Зазваніў тэлефон. Жаночы голас прасіў аб спатканьні і душыўся ад плачу. Забілі бацькоў… тату і маму… у тым лесе…

Успамінае мянчанка Галіна Сьцяпанаўна Жукоўская (па мужу Сідзякіна, 1924 году нараджэньня). Бацька яе, Сьцяпан Іванавіч, нарадзіўся і жыў да 1932 году ў Цне. Потым пабудаваў хату на вуліцы Цнянскай у Менску і пераехаў зь сям’ёй у горад. Меў эканамічную адукацыю, працаваў плянавіком па сацыяльным забесьпячэньні ў Доме ўраду. Маці - Соф’я Адамаўна Саковіч - хатняя гаспадыня, абсалютна непісьменная, не магла расьпісацца. 31 кастрычніка 1937 году ў тры гадзіны ночы загула машына, спынілася, і ў дом уваліліся энкавэдзісты. “Тады людзей забіралі па начах, - кажа Галіна Сьцяпанаўна, - і ўсе слухалі, ці не гудзе машына, былі нагатове". І вось загула… Перапаролі хату, без панятых, без прад’яўленьня абвінавачаньняў ці якіх-небудзь дакумантаў, нічога не тлумачачы. Забралі пашпарты, усе фатаграфіі і сказалі зьбірацца. “Мама пайшла ў тапачках, хоць была ўжо халодная восень", - успамінае Галіна Сьцяпанаўна. Ёй было тады 13 гадоў. У тую ноч яна асірацела. Прыйшлі, забралі і павялі навек. Ніякіх тлумачэньняў і ніякіх зьвестак, толькі пракляцьце члена сям’і ворага народу ўпала на галаву.

Назаўтра кінулася ў НКУС. Масы людзей. Доўгія чэргі да сьледчых стаяць па некалькі сутак. Начавала ў калідорах у чарзе, каб потым пачуць дзяжурны адказ: высланы на 10 гадоў бяз права перапіскі. Хадзіла і выстойвала тройчы. Апаратчык нават у сьпіскі не глядзеў, адказваў як заведзены ўсім адно і тое ж. Яны спадзяваліся, ня ведаючы, што іхных блізкіх і родных ужо расстралялі.

Па зьвестках, атрыманых мною ад сьведкаў, расстрэльвалі ў Курапатах спэцыяльныя каманды. У іх складзе былі, па словах Галіны Сьцяпанаўны, і свае, мясцовыя. Адзін зь іх нарадзіўся і жыў у Цне. (Паколькі вядзецца сьледзтва, прозьвішча не называю. Пазначым яго крыптанімам “Н".) Працаваў ахоўнікам у НКУС у Менску. Заўсёды хадзіў на працу па Цнянскай, паскрыпваючы партупеяй. Спатыкаючы маленькую Галю, глядзеў на яе зь лютай злосьцю. Сваіх, цнянскіх, ён ведаў. У вёсцы ня раз выхваляўся, што Жукоўскіх ён “сам стрелял” на Бродзе. Пахваляцца забойствамі “ворагаў народа” (хоць гэта было і забойства ў патыліцу) лічылася за гонар. Некаторыя дзяўчаты імкнуліся выйсьці замуж за энкавэдзістаў… “Рожа, грубая рожа, - успамінае пра “героя” Галіна Сьцяпанаўна, - ня твар, а нейкая доўгая, нялюдзкая фізіяномія. У 1960-х гадох я яго хацела знайсьці, думала, што ён жыве яшчэ. Здаецца, я яго б разарвала за маіх бацькоў".

Пытаньне: “Ён жыве ці памёр?” - “Памёр у 1954 годзе… А колькі нацярпелася прыніжэньняў, голаду. На працу нідзе не магла ўладкавацца. У 1947 годзе прынялі машыністкай у ваенную часьць. Напісала, што бацькі памерлі. Выклікаюць у контрразьведку. Сядзіць такі рыжы хам, фізіяномія чырвоная: Где твои родители, ё. т. м.? - і пісталет на стол. - Гэта вы мне скажыце, дзе мае бацькі, - адказваю. - Што вы мяне пытаеце? Дзе вы іх падзелі? - Иди! Тут жа мяне выгналі з работы".

Пытаньне: “Ці быў яшчэ хто-небудзь у НКУС зь мясцовых, акрамя “Н"?” - “Называюць яшчэ нейкага зь Зеляноўкі (вёска ўжо не існуе - З.П.) Казалі, што той нават адзежу з забітых здымаў і прадаваў за гарэлку".

Вядомыя прозьвішчы яшчэ двух забойцаў. Абодва ўжо памерлі. Адзін у Расеі, другі быў жанаты з тутэйшай і пахаваны ў нас. Думаю, пайду хоць на жонку яго пагляджу. Мяккая мэбля, дываны і да т.п. мяшчанскія радасьці. На фатаграфіі клясычная фізіяномія забойцы-сталініста. Што чакаў, тое і ўбачыў. Аж ня верыцца. “Муж работал в НКВД", - паведамлена было мне. З размовы адчуў, што ўсё яна ведала, чым ён займаўся, а вось жа выйшла замуж. Што ж, на тых матрацах з чалавечых валасоў, што гітлераўцы рабілі, павінен быў таксама нехта спаць.

Ва ўсе часы не абыходзіцца бяз вырадкаў. Што ўжо казаць пра грамадзтва 30-х? Дзеля справядлівасьці трэба адзначыць, што сярод цнянцаў было шмат добрых, прыстойных людзей. Пра аднаго зь іх - старшыню сельсавета, а потым калгаса Цімоха Васілевіча Бацяна - ужо ўспаміналася. Ён ня выдаў, не прадаў ніводнага земляка. Хоць ад яго патрабавалі. Цімох Васілевіч быў чалавек мужны і нетыповы для таго подлага часу. Былая цнянская настаўніца Надзея Апанасаўна Мікуліч (1926 году нараджэньня) расказвае, што калі забралі настаўніка Арсеня Паўлавіча Грушу, перад яго жонкай Вольгай Іванаўнай некаторыя напалоханыя цнянцы зачынялі дзьверы, каб не ўгнявіць сталіністаў. Толькі Цімох Бацян не зачыняў дзьвярэй і дапамог няшчаснай, забітай кабеце ў яе жыцьцёвых патрэбах і бядзе. Тады энкавэдзісты схапілі ноччу Цімоха Васілевіча і тут жа павезьлі за плот. Паставілі на край ямы, наган у горла - “будешь давать врагов народа, али нет?” “У мяне няма ворагаў", - адказвае Бацян. “Давай врагов или убьем!” “У мяне няма ворагаў! - закрычаў на іх Цімох Васілевіч. І… дзіва - яны не застрэлілі яго. Пэўна, не хапіла фармальнасьцяў.

Затое хапала фармальнасьцяў, каб забіваць сотні тысяч бяспраўных. Сталіністы адправілі на той сьвет бацькоў Надзеі Апанасаўны. Яна ўспамінае, як у яе роднай вёсцы Малышэвічах пад Слуцкам забіралі сялян. Сярод іншых схапілі шасьцідзесяцігадовую адзінокую жанчыну Марылю Шмак. Яна была зусім глухая й непісьменная, жыла ў пограбе ў страшэннай беднасьці (нават хаты сваёй ня мела). Яе катавалі “з выдумкай", сыпалі ў горла пясок, дабіваліся нейкіх прызнаньняў. Потым, назьдзекаваўшыся, стукнулі па галаве - яна тут жа і сканала…

У 1986 годзе мне давялося рабіць самыя цяжкія археалягічныя дасьледаваньні ў маім жыцьці - раскопкі падмуркаў касьцёла й кляштара Дамініканцаў у Менску. Цяжкія ня ў тым сэнсе, што было ўскрыта 1000 кв.м плошчы за сэзон і прыйшлося працаваць часам па 18 гадзін у суткі, цяжкія тым, што помнік быў нібы “ўтоплены” ў чалавечых касьцях, пахаваньнях і брацкіх магілах сярэдзіны ХVІІ стагодзьдзя. Вось велізарная магіла, 11 мэтраў удаўжыню. Завал касьцей. Шкілеты ў тры штабелі. Мушкетныя прастрэлы ў чарапох, праломы. Гэта быў час страшнай вайны, час жахлівага вынішчэньня, калі было забіта, загінула, вымерла ад эпідэміяў больш за палову (51 адсотак) насельніцтва Беларусі. Тады наш народ перамог, адстаяў сваю незалежнасьць, але сілы яго ўжо былі падарваныя. Больш жахлівай пары ня ведала наша гісторыя аж да першай паловы XX ст., да часоў сталіншчыны, і, о няшчасьце, яно прыйшло якраз тады, калі мы толькі-толькі пачалі станавіцца на ногі, калі перад нашай нацыянальнай будучыняй яшчэ толькі трымцела сьвітаньне…

Вось яно, наша сьвітаньне, у раскапаных магілах у Курапатах глядзіць на мяне пустымі вачніцамі, зь якіх, нібы сьлёзы, высыпаецца, сыплецца жоўты пясок. Выбіраем рэшткі… Доўгія валасы жанчыны, сьветлыя, нібы лён, выцягваем з-пад прастрэленых чарапоў, асьцярожна, каб не парваць. Адна пасма, другая, трэцяя… гузікі з-пад бялізны… Мінае працоўны дзень, і ноччу прадаўжаецца ўсё ў сьвядомасьці - цягну, бясконца выцягваю з-пад касьцей кужэльныя валасы, сьветлыя, нібы лён, і няма ім канца…

Калісьці, расчышчаючы косьці забітых продкаў у брацкай магіле ля Дамініканца, я думаў: “Госпадзе, хоць бы апошні раз мне такія раскопкі, хоць бы гэтая чаша мінула мяне!” Не мінула. Мы нікуды ня дзенемся ад нашай гісторыі. І жывыя і мёртвыя - мы адно. Мы - народ. І калі мы ўжо мёртвых нічым не ўспаможам, то мёртвыя нас успамогуць. Яны могуць асьвяціць нам шлях, асьвяціць нашы душы сваімі пакутамі, ускалыхнуць нашы розумы, сэрцы і дух, калі толькі таго мы захочам… Чуеце, як шалеюць цемрашалы, як яны імкнуцца “забіць” нашых мёртвых, схаваць, абылгаць, апляваць, затаптаць. Гэй, хто там? Гэта вы, ледзі Макбэт? - Не змываецца ж кроў! О, гэтая глыбокая таемнасьць сьмерці! О, сіла продкаў, калі ў Дзень Задушны адбываецца яднаньне! І калі мы згубім, страцім гэтую сілу, нас - няма.

Кожны чалавек, братове, кожны сумленны чалавек павінен змагацца з сталінізмам - гэтай самай подлай, самай ілжывай, самай антыгуманнай зьявай, якая існавала калі-небудзь на сьвеце.

 

"ЛіМ", 1988, 16 верасьня

 

«Сябры»

 

На скрыжаваньні

Мне заступілі дарогу трое ворагаў

I закрычалі:

— Мы заб'ем цябе, Зянон!

Тут падыйшоў мой сябра

I ворагі змоўклі.

Але сябра ўбачыў, што ворагаў трое, — сказаў:

Абодвух заб'юць, —

I перайшоў на іх бок.

Тым часам падыйшоў другі сябра.

Але ўбачыў, што іх чацьвёра, — сказаў:

— Ты павінен мяне зразумець, —

I стаў на бок чатырох.

У гэты час напаткаў мяне трэці сябра.

Але ўбачыў, што іх пяцёра, —

Без слоў перабег да пяцех.

Тады я сказаў сябрам:

— Глядзіце: трое іх, трое вас, я — чацьвёрты,

Хіба дазволіце ворагам забіць свайго радака?

— Не дазволім! — Дружна сказалі сябры.

I ворагі адступілі.

Так мы і разышліся з таго скрыжаваньня:

Ворагі сабе, мы — сабе.

Толькі з тае пары

Я стаў вельмі асьцярожы з сябрамі

Да першага скрыжаваньня.

 

1983 г.

 

Гучаньне анёльскага голасу

 

У цішы над Зямлёй

У эфіры начным

Голас жаночы гучыць:

— Авэ, Марыя, грацыя плена... —

Чысты, як срэбны струмень

    на радзіме,

Як сонечны бляск

    у крынічнай вадзе. —

Авэ, Марыя, грацыя плена...

Беражы, сьцеражы нас

    у чорнай бядзе.

Да прыёмніка вухам прынік

Я далёка ў лясной старане,

Там, дзе сосны шумяць

    пад дажджом,

Там, дзе хмары бягуць

    над вадой.

Авэ, Марыя, грацыя плена...

Гучыць над начною Зямлёй.

 

1987 г.

 

Двуязычие и бюрократизм

 

Исторический опыт народов подтверждает, что развитие национальной культуры и быстрое достижение ею высокого уровня осуществляется при условии разностороннего межнационального взаимообмена опытом, и одновременно при условии продолжения национальных традиций, а главное — бережного сохранения автономии основных средств культуры (свободного общественно полезного труда, языка, исторической памяти: то есть тех средств, без которых культура вообще не возникает и существовать не может). Эта схема закономерности так называемого ускоренного развития культуры, или «ускорения», впервые исследована и предложена еще в 1915 году классиком белорусской поэзии М.Богдановичем применительно к литературе национально-возрождающегося народа. Однако эта закономерность характерна вообще для эволюции национальных культур.

Двуязычие имеет свои сильные положительные стороны главным образом для высокообразованной части населения. Но в таком важном вопросе, который непосредственно и существенно касается судеб людей, народов, культур, решающую сущностную роль должны играть не положительные, а отрицательные моменты. И если они все же есть, если они достаточно серьезны — от эксперимента следует отказаться, как от опасного негодного лекарства, ибо объектом такого опыта является не машина, не бездушный механизм, не дерево, а человек. (...)

Двуязычие в расчетах бюрократии — это метод давления на национальную культуру, средство подрыва ее единого консолидирующего начала, «разоружения» перед лицом ассимиляции в интересах единого бюрократического государства. Если представить, что с бюрократией каким-либо чудесным образом вдруг покончено, то вопрос о введении двуязычия для народов СССР вообще не стоял бы ввиду отсутствия социальной силы, заинтересованной в монопольном владении авторитарной властью. Существование и свободное развитие национальных культур создает демократическую обстановку в обществе и само является результатом этой обстановки, зависимо от уровня демок-ратизации. Управлять такой страной (тем более бюрократическими методами) бюрократии сложно. Она стремится к упрощению, к «механизации» отношений, к полному подавлению демократических начал и автономий национальных культур, демонстрируя при этом изощренные демагогические приемы, способные ввести в заблуждение и обмануть массы. (...) Не следует забывать об агрессивности и особой психологии советской бюрократии. У нее другая шкала ценностей. Народы, личность, национальная культура... — в чиновничьем понимании это пережитки, ибо объективно по своей социальной и психологической сущности, несмотря на якобы патриотические речи, бюрократия космополитична (отсюда и космополитическая трактовка понятия интернационализма) и глубоко враждебна всякому творческому, духовному спонтанному развитию любой культуры, в том числе и культуры собственного народа. Это очень хорошо видно на примере отношения к памятникам национальной истории и, в частности, русской истории, подвергшимся бюрократическому опустошению ничуть не меньше, чем памятники других народов.

Бюрократия стремится контролировать демократическую духовную культуру, подкупить ее, чтобы влиять, руководить и, наконец, задавить и создать суррогат, имитацию духовной культуры. Она бюрократии не нужна и вредна. Ибо демократическая и духовная культура (напомню, что «культуры вообще» не бывает, она существует в национальных особенностях и форме) — это та среда, в которой вырастает человек-личность, человек-творец, который внутренне свободен. Бюрократическая же система общественных отношений и синтезированные в ней ценности благоприятствуют вырастанию человека-функционера, в сущности своей холуя, лишенного свободы и творчества. Он необходим бюрократической машине власти как спица в колесе, является своеобразным «селекционным заказом» бюрократии, способным существовать в мертвом мире бюрократических взаимоотношений. Кризис наступает тогда, когда образуется социальное общество функционеров. Тогда начинается застой, ибо мертвый, бездушный организм сам по себе не движется. Мы еще переживаем такой кризис. В нем отражено основное антагонистическое противоречие бюрократизма — между чиновничьим самовластием и народным самовыражением.

Стремление к безраздельной бюрократической власти породило, казалось бы, взаимоисключающие тенденции: космополитизм по отношению к любой культуре и «языковой шовинизм». Но это кажущееся противоречие. Шовинизм и космополитизм солидарны и мирно сожительствуют в бюрократизме, проявляясь то одной, то другой стороной в зависимости от обстоятельств и требований момента. Язык бюрократия рассматривает только с точки зрения его коммуникативной функции связи, но отнюдь не как средство культуры. Язык ей необходим только как единый унифицированный механизм сообщения, обеспечивающий удобное функционирование власти (а не развития культуры). То есть, ей нужен тот «единый государственный язык», политическую реакционную сущность которого применительно к многонациональному государству критиковал и отвергал В.И.Ленин.

Именно потому, что бюрократия исходит не из культурного, а только из коммуникативного качества языка, словарный запас ее речи ограничен, частотность непропорциональна, употребление понятий неадекватно, выражение мыслей примитивно, интеллигентность произношения низка. Стремление к удобной схематизации жизненных отношений отражается и на языке. Бюрократия стремится приспособить его к обслуживанию только своих интересов, создавая тем самым своеобразный жаргон, являющийся жалкой пародией на национальный язык.

В государстве, где мнение бюрократии доминирует, происходит сильное влияние чиновничьего языка (поскольку бюрократия выступает одновременно и в роли социальной элиты) на все стратиграфические пласты употребления национальной речи. Неадекватно употребляемая военная лексика (здесь и «трудовой фронт», «торпедирование вопроса», и «бой за урожай», и «выступление единым фронтом», и «на вахте», «на платформе» и т.д.), вычурные фразеологизмы, громоздкие грамматические конструкции, странные даже в русской речи, успешно и в первую очередь проникают в другие национальные языки, деформируют их структуру и, несмотря на отличие в звучании (а иногда и без этого отличия), создают общую понятийную основу для восприятия единого жаргона своеобразного бюрократического пиджин-языка. Двуязычие, так как его понимает бюрократия, может только ускорить этот процесс. Суть положения не только в том, что ведение двуязычия научно необоснованно, а в том, что оно обусловлено классовым стремлением правящей бюрократии к утверждению повсеместно единого государственного языка. (Да, я не оговорился, именно «классовым» стремлением. Но об этом ниже.)

Обратимся же кратко к истории вопроса. «Надо ввести строжайшие правила относительно употребления национального языка в национальных республиках, входящих в наш союз, и проверить эти правила особенно тщательно, — писал В.И.Ленин в работе «К вопросу о национальностях или об «автономизации». — Нет сомнения, что под предлогом единства железнодорожной службы, единства фискального и т.п. у нас, при современном нашем аппарате, будет проникать масса злоупотреблений истинно русского свойства. Для борьбы с этими злоупотреблениями необходима особая изобретательность, не говоря уже об особой искренности тех, которые за такую работу возьмутся. Тут потребуется детальный кодекс, который могут составить сколько-нибудь успешно только националы, живущие в данной республике». Именно на таких принципах языковой политики создавался Союз Советских Социалистических Республик и развивалась культура народов в 1920-х годах. Избавлялись от великодержавных пережитков прошлого, возрождали демократическую и строили социалистическую национальную культуру и прежде всего повсеместно утверждали ранее угнетенный свой язык.

Учтем, что В.И.Ленин, требуя «строжайших правил», не сомневается в злоупотреблениях «при современном нашем аппарате». Разговор идет о бюрократическом аппарате управления начала 1920-х годов, который, по оценке В.И.Ленина, был полностью «заимствован нами от царизма и только чуть-чуть подмазан советским миром». «Мы должны по совести сказать обратное, — писал В.И.Ленин в указанной выше работе, — что мы называем своим аппарат, который на самом деле насквозь еще чужд нам и представляет собой буржуазную и царскую мешанину... При таких условиях очень естественно, что «свобода выхода из союза», которой мы оправдываем себя, окажется пустою бумажкой, неспособной защитить российских инородцев от нашествия того истинно русского человека, великоросса-шовиниста, в сущности подлеца и насильника, каким является типичный русский бюрократ. Нет сомнения, что ничтожный процент советских и советизированных рабочих будет тонуть в этом море шовинистической великорусской швали, как муха в молоке»...

Революция сломала старую государственную власть — эту, по словам Ленина, машину для угнетения одного класса другим. Но оставила мотор, двигатель этой машины — управленческий аппарат, перестройка которого в связи со смертью Ленина и отказом от развития демократических принципов управления была брошена на полпути. Набрав обороты, двигатель смоделировал и новую систему машины власти, которая, естественно, исходила из принципов работы этого двигателя. Машина стала работать сама на себя. Отсюда родственная преемственность между старой и новой бюрократией и тождественность многих отношений, которым мы не перестаем удивляться, в том числе и в национальном вопросе.Но вот что характерно. Если в сфере господства частной собственности бюрократия объективно зависима от правящего класса и ее господство (власть) имеют служебную функцию, то в условиях общественной собственности на средства производства, регулирование которой осуществляет государство, бюрократия, подчинив себе государственную власть, получает доступ к самостоятельному потреблению и распределению общественных благ и продуктов общественного труда, а также к средствам производства и общественной организации труда. То есть в распоряжении бюрократии оказались классовые ценности рабочих и крестьян. На этом этапе, достигнув абсолютной власти в обществе (повторяем, где ликвидированы эксплуататорские классы и обобществлены средства производства через посредство государства), бюрократия выступает как паразитический класс. При этом она заинтересована в укреплении своей власти путем уничтожения эксплуататорских классов и утверждения общественной собственности на средства производства, а также путем коренного социалистического преобразования экономики, создания необходимых социально-политических, культурных и духовных предпосылок для достижения социальной однородности общества.

Нетрудно заметить, что основные политические цели и задачи бюрократии, рабочего класса и социализма совпадают. Но они совпадают ровно настолько, насколько совпадают интересы человека и вши, которая его ест, или человека и солитера, который живет его пищей. Всякий паразит биологически заинтересован в своей питательной среде, в том, чтобы его жертва тоже питалась, жила и чем больше, тем лучше. Достоверно известно, что во времена бюрократического абсолютизма Сталина он и его окружение смутно представляли себе цену деньгам, так как жили за счет государства. Деньги им были, в сущности, не нужны. Все блага давала власть. Именно в это время сформировались такие явления, как чиновничья номенклатура и непогрешимость, кастовая психология, спецобеспечение и другие привилегии. Отсюда легко понять, почему таинственность, сокрытие и подавление правды, гласности, демагогия и ложь стали средством существования бюрократизма, а сущностью бюрократической работы — имитация деятельности. Это вытекает из особых отношений в среде узурпированной власти, обусловлено социальным паразитизмом бюрократии на труде всего общества, паразитизмом, который и определяет ее общественное поведение. Конечно, бюрократ тоже работает. Но суть в том, как метко сказал кто-то из писателей, что чиновник работает для чиновника, а не для дела.

Попытки ограничить бюрократический абсолютизм во второй половине 1950-х — начале 1960-х годов, восстановить права народа, раскрепостить мысль, осуждение преступлений периода культа личности Сталина не имели продолжения. В семидесятые годы стало очевидно, что в новых условиях в обществе вырос такой социальный монстр, такое тысячеглавое бюрократическое чудовище, которое в состоянии развратить, пережевать и полностью сожрать все — культурное наследие, традиции, идеологию, интеллигенцию, мораль, национальные языки, природные богатства, экономику и даже социализм.

По своей социальной сущности бюрократия являет типичную мелкобуржуазную психологию и мелкобуржуазную революционность, ту революционность, которую обычно выявлял, по словам В.И.Ленина, взбесившийся от эксплуатации и ужасов капитализма мелкий буржуа. Такого же рода «революционность» делала агрессивным бюрократа, загипнотизированного страхом террора 1930-х — начала 1950-х годов. (Способ спасения от репрессий — продемонстрировать «революционную» бдительность.) Когда же гипноз развеялся, оказалось, что бюрократия сама не против пожить «по-буржуазному» — и сыто, и красиво, и богато, и с комфортом. Коррупция, паразитизм в среде аппарата власти достигли небывалых размеров. Как зеркальное отражение гниения бюрократии распространились общественные болезни среди народа — потребительство, приспособленчество, спекуляция, взяточничество, разворовывание общественного имущества, низко пала мораль, катастрофически распространились пьянство, алкоголизм, наркомания, проституция, почти без препятствия растет массовая культура, массовое сознание.

Произошло перерождение отдельных руководителей, — можно услышать теперь. В действительности никакого перерождения не произошло. Просто в иных общественных условиях мы видим проявление типичной мелкобуржуазной сущности бюрократии. Переменятся обстоятельства — изменится и поведение. Бюрократия — это феникс и хамелеон одновременно. Сейчас, после некоторого замешательства, она уже уверенно говорит о «перестройке», имитирует «демократические» перемены и далее борется с... «бюрократизмом», а в целом довольно ощутимо владеет ситуацией. Такое положение можно объяснить тем, что проводимая политика реформ, именуемая перестройкой, исходит прежде всего из кризисной, но отнюдь не революционной обстановки. Однако для проведения реформ в жизнь необходимы действительно революционное сознание, общественный энтузиазм и революционная демократическая власть. Впрочем, решающее слово должна сказать экономика (...)

Антиподом бюрократизма является демократизм. Первым и главным вопросом всякой подлинной политики демократизации общества, который необходимо решить, является создание реальных гарантированных условий для свободного существования и развития национальных культур, для развития наций в целом. Пока этот вопрос не поставлен (особенно в такой многонациональной стране, как СССР), пока он демократически не решен — серьезно говорить о развертывании демократизации нет оснований. Важнейшим же условием нормального существования национальной культуры является свободное и всеобщее развитие национального языка, обеспечение его исконных прав на национальной территории. Именно судьба языка больше всего беспокоит сейчас национальную интеллигенцию. Аппаратчики стремятся замолчать суть языковой проблемы. Там, где позиции национального языка уже ослаблены настолько, что употребление его создает препятствия для социального продвижения в обществе, в системе управления, бюрократический функционер сознательно отказывается от него и паразитирует на русском языке. Здесь он творит одно из самых своих черных дел — становится могильщиком родного национального языка, проводником бюрократического великодержавного шовинизма и русификации. В этот период произрастает такое отвратительное реакционное явление, как национальный нигилизм — отречение от национальных традиций и охаивание культурных ценностей собственного народа, прежде всего быта, истории и. языка. (...)

Научные исследования всей совокупности проблем билингвизма крайне необходимы, так же как и учет зарубежного опыта. Однако в условиях засилия бюрократизма (а мы от этого засилия, будем искренни, еще не избавились и неизвестно, когда избавимся) не менее важным является представление о социально-политической стороне проблемы. Выяснению этого аспекта и посвящены предлагаемые заметки. Но побудило их написать другое обстоятельство. Бюрократически мыслящий человек доверяет научным аргументам постольку, поскольку указано им доверять или поскольку это необходимо по его политическим, идеологическим и другим соображениям. В противном случае он требует конкретных доказательств (в надежде,что их не будет, а если будут, тогда он подумает, как ими распорядиться). Лучшим доказательством теории, как известно, является практика. К счастью, точнее к великому нашему несчастью, таких доказательств более чем достаточно. (...) Рассмотрим некоторые из них на примере Белорусской ССР. Белорусская культура имеет высокоразвитую древнюю основу более чем тысячелетней давности, зафиксированную в языке, истории, памятниках архитектуры, письменности и городах. Расцвет белорусской культуры в XV—XVII веках был одновременно и расцветом белорусского языка, который являлся официальным государственным языком в общем для белорусского и литовского народов государстве — Великом Княжестве Литовском. На этом языке написаны памятники государственного права, государственная метрика, древняя литература, первые среди восточных славян печатные книги (1517г.). В это время белорусский язык и в целом народ сыграли большую роль в передаче западных гуманистических традиций культуры на восток, в русское государство. Однако времена изменились, белорусский и литовский народы потеряли свою государственность, и в конце XVIII века оказались в составе царской России. В XIX веке белорусский язык был запрещен и подвержен жестоким гонениям. Национальное возрождение началось во второй половине XIX века. Но только после революции и создания советской республики белорусский язык был возрожден и вновь обрел государственное значение. Репрессии 1930-х годов были невиданными в истории. Уничтожено большинство национальной интеллигенции. Белорусский язык начинают снова изгонять из государственной и общественной жизни. После войны, во время которой белорусский народ потерял почти два с половиной миллиона человек и внес ощутимый вклад в победу над фашизмом, он стал бессловесной жертвой сталинской кадровой политики, которая заключалась в том, что поскольку-де республика была под оккупацией, на руководящие государственные, партийные и административные посты в Белоруссии назначались и присылались передвиженцы главным образом из внутренних и восточных областей РСФСР. Образовался плотный бюрократический слой, не проявлявший ни малейшего интереса ни к белорусскому языку, ни к культуре. Этим были созданы условия и среда принудительного двуязычия. Преобразование белорусских школ в русские исходило сначала из необходимости обучать детей новой бюрократии, которая не хотела учиться белорусскому языку, а потом объяснялось «интернационалистским долгом», «сближением наций», «братской любовью» и прочим. Эта политика претворялась в жизнь очень целенаправленно и последовательно, часто не брезгуя никакими средствами для достижения цели, собрав в ведомстве народного образования уникальные образцы махрового бюрократизма. Все это привело к катастрофическому состоянию национальной культуры, иллюстрирующему на практике разрушительную силу принудительного билингвизма.

К середине 1970-х годов, через 40 лет после начала «лингвистического эксперимента», во всех белорусских городах (а их в республике 95) и почти во всех районных центрах (117) не осталось ни одной белорусскоязычной школы и ни одного белорусскоязычного детского сада. Закрываются белорусские школы в некоторых местечках и даже деревнях. В полутора-миллионном Минске по сегодняшний день все школы только русские. При этом доля городского населения белорусской национальности составляет в республике 71,5 процента, а доля всего белорусского населения — около 80 процентов (данные на 1979 год). Прекращается преподавание белорусского языка в русских школах как предмета. Впоследствии, правда, учитывая возмущение части интеллигенции, преподавание белорусского языка было восстановлено, но от его изучения ученик мог быть освобожден по желанию родителей или по медицинской справке, свидетельствующей, что по состоянию здоровья ребенку противопоказано заниматься белорусским языком. От русского языка или от геометрии по справкам, естественно, не освобождали. За все послевоенные десятилетия в республике не подготовлено ни одного учителя для белорусскоязычной школы. Преподавание во всех вузах Белоруссии, техникумах, училищах ведется только на русском языке. Все делопроизводство, от колхозной канцелярии до правительственного учреждения, ведется в республике только на русском языке. Вся реклама, все объявления, указатели, вывески, таблички, плакаты и другие общественнообозримые надписи создаются в Белоруссии (за исключением частично Минска) только на русском языке. Все надписи на промышленных и потребительских товарах делаются по-русски и т.д. Сфера белорусского письма частично сохранилась в прессе. На белорусском языке издается еще 6 республиканских газет из 11 (но общий тираж их в десять раз меньше, чем русских), 4 областные из 6 и большинство районных. На белорусском языке выходит несколько литературных и общественно-политических журналов, издается художественная литература (4,7 проц. печатных листов-оттисков, остальные 95,3 проц. на русском языке; данные на 1984 год). Такова «видимая» обстановка с белорусским языком. Теперь о «слышимой». Здесь изменения более катастрофичны, ибо затрагивают сущностные пласты национальной культуры. Белорусская речь звучит в белорусских программах радио и телевидения, в общении между писателями, частично между журналистами и отчасти в среде творческой и научной (гуманитарной) интеллигенции и студентов. На белорусском языке общается менее трети коренного населения. Это в основном люди старше 35-40 лет в сельской местности. Где-то около 10 процентов белорусов говорят на характерном русском пиджин-языке с обедненным словарным составом, грамматикой, с белорусской мелодикой и ритмикой в речи и характерными фонетическими особенностями. И только часть из этой группы хорошо владеет русским языком (но не знает притом родного белорусского). Самая большая группа белорусского населения республики (50-60 процентов) разговаривает на креолизованном (смешанном) русско-белорусском «полуязыке» (В Белоруссии его называют «трасянка», что в буквальном переводе означает «смесь сена и соломы».) Полуязык, «трасянка»— главная причина ограниченного культурного уровня. Поэтому область его распространения — средние и нижние стратиграфические социальные слои. Общественная локализация этого полуязыка, в свою очередь, обеспечивает воспроизводство и социальную устойчивость «трасянки», а следовательно, и низкого уровня духовной культуры, которая в целом обнаруживает здесь тенденцию к дальнейшему понижению. Создалась ситуация, когда причина и следствие бескультурья связаны неразрывно, то есть причина (полуязык) выступает следствием, а следствие причиной.

Полуязычие значительной части населения Белоруссии крайне губительно сказывается на развитии культуры. И дело не только в том, что умственная энергия народа теряется и не получает развития. Печальная практика Белоруссии, пожинающей плевелы принудительного двуязычия, контрастно осветила скрытые западни бюрократически понятого билингвизма. И прежде всего ту аксиому, что человек не может одновременно развиваться и существовать в двух культурах. Личность не получает полноценного духовного развития. Полуязычное население республики, в массе своей индифферентно и к русской, и к белорусской культуре, плохо ориентируется в этих культурах. Полуязычный индивидуум не чувствует тонкостей духовных связей (что, кстати, заключено в языке и выражается посредством речи), плохо мыслит абстрактными понятиями, зачастую не может теоретически осмыслить явление, а если и понимает более сложные отношения, не может их выразить и внятно объяснить собеседнику. Начинается мучительный подбор слов, запинание на каждой плохо согласованной фразе. Не патологическое «заикание», а запинание как результат неразвитых способностей оперировать понятиями и невладение системной структурой языка (в «полуязыке» ведь единой структуры нет). Казалось бы, парадокс: любой эстонский или латышский рабочий, колхозник, служащий, воспитанный с детства в одноязычной среде, плохо говорящий по-русски, тем не менее умеет на этом языке гораздо более четко, последовательнее и короче по времени изложить свои мысли и построить речь, чем такой же, но полуязычный рабочий, колхозник, служащий белорус, говорящий, казалось бы, сразу на двух языках. Впрочем, то же в значительной степени относится и к белорусам, разговаривающим на русском пиджин-языке. Чтобы убедиться в этом, достаточно определенное время послушать записи различных интервью по союзному, белорусскому и другому республиканскому радио.

Полуязычное существование приостанавливает внутренний спонтанный процесс развития культуры, так как тормозит национальное самопознание (идентификацию) личности, своего общественного, культурного и духовного «Я». Но способность к потреблению культуры при этом остается. Только она, эта способность, меняет ориентацию с внутренней на внешнюю среду, с активной позиции на пассивную. В результате возникают условия для развития и потребления массовой культуры, эрзаца, суррогата, имитации духовных ценностей. Мы уже наблюдаем это явление.

Какой урон нации приносит полуязычие и дестабилизация языковой ситуации в Белорусской республике, никто не считал. Бюрократия называет такое положение «развитым двуязычием» и «великим завоеванием национальной политики». Но достаточно сравнить разные культурные позиции нашей якобы «двуязычной» республики с аналогичными позициями, например, Эстонии или Латвии, как сразу же увидим разницу во множество порядков. Выясняется, что отдельные аспекты культурной жизни вообще отсутствуют в Белоруссии или находятся в плачевном состоянии. Экономические же показатели и в Белоруссии, и в прибалтийских республиках примерно равны. Это успокаивает бюрократию.

Отношение к национальному языку исходит из факта признания самоопределения народа. Если признается народ — признается и его язык, ибо без языка нет народа. Поэтому все манипуляции с национальным языком, призванные якобы регламентировать, а на деле ограничить его употребление в национальных республиках, есть проявление политической фальши бюрократизма по отношению к народам, фальши, на которую четко указывал В.И.Ленин, отрицая любые привилегии для любого языка в многонациональной России и требуя одновременно введения «строжайших правил» относительно употребления национального языка в республиках. Каждый национальный язык должен владеть полным, всеобщим и приоритетным правом на своей национальной территории. В противном случае надо признать, что государственный, национальный, культурный суверенитет республик, право на выход из Союза и другие революционные завоевания являются «пустой бумажкой» и борьбу за эти первоочередные ценности народов нужно начинать сначала.

Естественно, в каждой союзной (автономной) республике (в том числе и в РСФСР) необходимо учитывать интересы представителей других республик, проживающих на ее территории (образование, культурные объединения, печатные издания и т.д.). Но совершенно нельзя согласиться с бюрократическим требованием особого отношения, а фактически привилегий для русского языка в ущерб национальному в национальных республиках, исходящим из того, что он является языком «межнационального общения». Ведь именно потому, что русский язык стал языком «межнационального общения», он находится в гораздо более выгодном положении, чем любой другой язык в СССР. В создавшемся положении уместно заботиться о компенсации национальным языкам, а не о привилегиях великому русскому языку, которому ничто не угрожает.

Вспоминаются 1920-е годы. Когда, например, Горы-Горецкий земледельческий институт был преобразован в Белорусскую сельскохозяйственную академию, туда пригласили ленинградскую профессуру, ибо своих кадров не хватало. Ленинградские ученые быстро изучили белорусский язык и приступили к чтению лекций по-белорусски. Тогда даже мыслей не возникало, что может быть иначе, ведь это была союзная республика, где все преподавание в вузах, все делопроизводство велось на белорусском языке. Разве мог тогда образованный русский интеллигент позволить себе не уважать, не знать язык народа, который пригласил его к себе. Теперь неуважение к белорусскому языку стало обычным явлением. И дело не столько в девальвации образованности и интеллигентности. В 1920-е годы еще не сложилась эта особая, отравляющая общество психология бюрократических отношений, делающая из образования не средство культуры, а орудие бюрократизма... (...)

 

«Радуга», Таллинн, 1988, №4

 

Паведамленьне аб Таварыстве «Мартыралог Беларусі»

 

Добраахвотнае грамадскае гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» было створана на Усебеларускім устаноўчым сходзе грамадскіх прадстаўнікоў, які адбыўся 19 кастрычніка 1988 г. у Менску. Ідэя яго стварэньня ўзьнікла яшчэ летам, неўзабаве пасьля адкрыцьця праўды пра Курапаты. Тады па ініцыятыве Мемарыяльнай і іншых камісіяў Беларускага фонду культуры была ўтворана арганізацыйная група «Камітэт 58», якая падрыхтавала праекты статута і дэклярацыі таварыства і сумесна з творчымі саюзамі кінематаграфістаў, мастакоў, пісьменьнікаў і рэдакцыяй газеты «Літаратура і мастацтва» склікала ўстаноўчы сход. Гэтыя саюзы і рэдакцыя «ЛіМа» разглядзелі і прынялі праекты дакументаў таварыства (Дэклярацыі, Статута) і сталі яго ўстаноўчымі арганізацыямі (спонсарамі).

На Устаноўчым сходзе прысутнічала 350 чалавек. Было прадстаўлена кіраўніцтва ўсіх творчых саюзаў рэспублікі, майстры мастацтваў, дзеячы навукі і культуры, рабочыя і служачыя, студэнты, прадстаўнікі пракуратуры БССР, ЦК КПБ, Мінгарвыканкама, грамадскія ініцыятары з усіх вобласьцяў Беларусі, госьці з Літвы і Арменіі.

Не драмалі, аднак, і сілы бюракратычнай рэакцыі. Яшчэ за дзьве гадзіны да пачатку сходу ў зале зьявіліся некалькі дзесяткаў мужчын у цывільным (некаторыя з добрай выпраўкай), адмовіліся рэгістравацца і занялі месцы. Потым іх паболела. Каля ста чалавек не прайшлі рэгістрацыю.

Тым не менш арганізатары Устаноўчага сходу аб'явілі, што ўсе прысутныя карыстаюцца аднолькавым правам голасу і галасуюць па ўсіх пытаньнях.

У прэзідыум сходу выбралі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янку Брыля, Пятро Бітэля, Анатоля Вярцінскага, Аляксандру Галадзед, Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Юрыя Дракахруста, Міхала Дубянецкага, Маю Кляшторную, Тадзіяну Кляшторную, Вячаслава Нікіфарава, Зянона Пазьняка, Стэфанію Станюту, Уладзіміра Стальмашонка, Максіма Танка, Тамару Цулукідзэ, Соф'ю Чарвякову, Міхася Чарняўскага, Іосіфа Шадыру.

Перад пачаткам сходу сярод грамадскіх прадстаўнікоў былі распаўсюджаны праекты дакументаў (Дэклярацыі і Статуту), якія потым абмеркавалі і зацьвердзілі з усімі папраўкамі. Зыходзячы з сутнасьці працы, мэтаў і задачаў таварыства прапанавана назваць яго «МАРТЫРАЛОГ БЕЛАРУСІ».

Востра праходзіла абмеркаваньне Дэклярацыі і выбары ў Грамадскую раду таварыства. Бюракратычныя функцыянеры і тыя, што не зарэгістраваліся і прыйшлі за дзьве гадзіны да пачатку сходу, стараліся ўсяляк перашкодзіць яго нармальнай рабоце, «утапіць» канструктыўныя разважаньні ў дэмагогіі, адвесьці тэму гаворкі ўбок і зацягнуць час, груба ўмешваліся ў працэс галасаваньня. Асабліва нетактоўна і яўна правакацыйна паводзіў сябе супрацоўнік ЦК КПБ Р.Бузук, які імкнуўся перашкодзіць вядучаму М.Дубянецкаму весьці галасаваньне.

Ганебныя паводзіны функцыянераў выклікалі асуджэньне нават сярод незарэгістраваных удзельнікаў. Сімптаматычна, што супраць Дэклярацыі з іх асяродзьдзя галасаваў 31 чалавек. Пазьней, калі зацьвярджалі Статут, супроць было ўжо 12 галасоў; калі зацьвярджалі склад Грамадскай рады, супроць прагаласавала тры чалавекі; а калі галасавалі за кандыдатуры старшыні і намесьнікаў, супроць не паднялася ніводная рука.

Маральнае і фактычнае паражэньне, якое пацярпела антыперабудовачная рэакцыя 19 кастрычніка, выклікала ў яе функцыянераў шалёную злосьць. У рэспубліканскай і абласной прэсе, якая знаходзіцца пад іх кантролем, і асабліва ў сваіх органах «Вечерний Мннск» і «Политический собеседник» партыйныя рэакцыянеры распачалі небывалую дагэтуль кампанію траўлі, шальмаваньня, хлусьні і зьняваг у адрас інтэлігэнцыі, моладзі, творчых саюзаў, грамадскіх аб'яднаньняў. Усіх, хто прысутнічалі на Устаноўчым сходзе «Мартыралога», абзывалі «самазванцамі», «нефармаламі», сход «незаконным» і г.д. У сістэме партыйнай прапаганды разгарнулася нястрыманая траўля інтэлігенцыі і грамадскіх аб'яднаньняў.

Пачалі шальмаваць Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, Народныя франты Прыбалтыкі. Бюракратыя ў каторы раз паказала сваю палітычную агрэсіўнасьць, нянавісьць да ўсяго беларускага, народнага, да дэмакратычнай салідарнасьці паміж народамі.

Сур'ёзнасьць становішча ў тым, што бюракратычную рэакцыю ў БССР узначальвае партакратыя — тая карпаратыўная палітычная сіла, што не зьяўляецца сама па сабе структурным органам дзяржаўнай улады, але на справе ўзурпіравала ўсе яе функцыі. У часы сталіншчыны і брэжнеўшчыны партакратыя ажыцьцяўляла абсалютную, неабмежаваную самадзяржаўную ўладу і цяпер, вядома ж, не хоча выпусьціць яе з рук. Партакратыя нясе поўную адказнасьць за тое катастрафічнае становішча, у якім апынулася наша рэспубліка перад абліччам экалагічнага, радыяцыйнага, эканамічнага і культурнага катаклізму. Гэта перш за ўсё яна — партакратыя — давяла да такога стану нашу Беларусь і нашае насельніцтва.

Але, відаць, ведае кот, чыё сала зьеў, калі так баіцца ўсялякай грамадскай ініцыятывы. Пачынаюцца выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Тым, хто ганьбіць наш народ, называе яго адсталым, зьневажае нашу мову, гісторыю, плюе на нашае народнае здароўе, тым, хто нам бессаромна хлусіў і хлусіць, вельмі хочацца быць выбранымі. Ці ўдасца ім і на гэты раз усіх ашукаць?

Зрэшты, нянавісьць да «Мартыралога» з боку рэакцыйнай бюракратыі выклікана не толькі тым, што Таварыства падрывае гэтак мілую для іх адміністрацыйна-палітычную сістэму сталінізму. 19 кастрычніка па прапанове прысутных Устаноўчы сход выказаўся за стварэньне Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне».

Абвяшчэньне сьпіска аргкамітэту БНФ было сустрэта бурнымі авацыямі, усе (акрамя некалькіх чалавек) усталі. Характэрна, што з тых прысутных пераапранутых і арганізаваных інкогніта супроць фронту галасавала ўсяго 19 асобаў.

Вынікі галасаваньня ўскосным чынам паказалі, што сталінісцкая антыперабудовачная рэакцыя ў рэспубліцы згуртаваная, у асноўным, у верхавіне партакратыі сярод трымальнікаў партыйных партфеляў і наменклатуры. Партыйнае асяродзьдзе вакол яе не вылучаецца пасьлядоўнасьцю. Шмат хто з гэтага асяродзьдзя ня можа не бачыць бесперспектыўнасьці палітычнай пазіцыі верхняга эшалона партыйнай улады ў БССР, аднак голасна пра гэта не кажа. Справа ў тым, што камуніст на ніжніх ступенях партыйнай іерархіі поўнасьцю бяспраўная істота ў партыі. Калі ён трапляе ў няміласьць і партыйнае начальства захоча з такім камуністам расправіцца — яно зь ім абавязкова паквітаецца і ніхто яго не ўратуе. Калі ж у камуніста хопіць дастаткова характару і адвагі, ён, вядома ж, будзе змагацца і можа нават свайго дабіцца; але якой цаной?! Ператварыўшы сваё жыцьцё ў пекла, а здароўе ў руіну.

Шырокае разьвіцьцё Народнага Фронту за перабудову павінна стаць падтрымкай для здаровых і цьвяроза думаючых людзей у партыі, для тых кіраўнікоў, якія здольны зразумець, што палітычная будучыня рэспубліканскага партыйнага кіраўніцтва залежыць ад яго падтрымкі ідэй і спраў Народнага Фронту і ніяк не наадварот. Будучыня за перабудовай, а не за сталіншчынай. Пасьля 19-га кастрычніка мінская рэакцыя, відаць, страціла раўнавагу. Сьпешна рыхтуецца адпор «зарвавшимся самозванцам». Ад кожнага з 9-ці райкамаў горада выстаўляецца ў, сярэднім па 100 чалавек верных байцоў «за перестройку» з ліку партыйнай. бюракратыі, камсамольскага актыву і рабочай наменклатуры (рабочых, прылашчаных і распрапагандаваных партакратыяй). Усё гэтае воінства, звыш 900 чалавек, было прывезена на аўтобусах у Дом палітасьветы, дзе 22 кастрычніка мінскі дыскусійны клуб «Современннк» ("Сучасьнік") ладзіў дыскусію па пытаньнях выбарчай сістэмы. Дом палітасьветы акружыла міліцыя, а «воінства» запоўніла залу і сходу навалілася на ашаломленых арганізатараў дыскусіі, ганьбуючы ідэю Народнага фронту. Усё гэта выглядала даволі камічна, бо ад створанага тры дні назад аргкамітэту БНФ на дыскусіі «Сучасьніка» (дарэчы, далёкай па тэме ад праблемаў Фронту) выпадкова прысутнічаў толькі адзін чалавек. Тым не менш сабраныя «900» прынялі адпаведную рэзалюцыю супроць арганізацыі Беларускага народнага фронту за перабудову з заклікам «призвать к порядку» яго ініцыятараў. Назаўтра з гарачкі ні ў чым не павіннаму клубу «Сучасьнік» адмовілі ў памяшканьні.

Для мінчан гэты няўдалы фарс, разыграны 22-га кастрычніка гарадской партыйна-ідэалагічнай службай, цяпер добра вядомы. I нават яго арганізатары не надта ахвочыя тое ўспамінаць. Тым не менш у 1-м нумары «Политического собеседника» за гэты год зьявілася публікацыя, вытрыманая ў класічных традыцыях сталінісцкай публіцыстыкі 30-х гадоў (стар.34-36). Там, між іншым, напісана: «Уже через три дня «инициативная группа народного фронта», избранная в Доме кино, приготовилась провозгласить «народный Фронт в Белоруссии» (с.34). Далей яшчэ цікавей: «...собравшиеся в Доме политпроса почтн единогласно осудили не только программы «фронта», но и самую идею его организации»(с.35); тут жа пішацца, што прысутнымі быў зроблены «взве-шенный» «детальный анализ представленных программ». Разглядаюцца нават недахопы гэтых «программ»: «политическая» — «напичканная неприкрытыми политическими устремлениями», а «экономическая» патрабуе свабоднай куплі, прадаваньня і перапрадаваньня зямельных участкаў, вяртаньня памешчыкаў і кулакоў і г.д.

У сапраўднасьці ніякай праграмы Беларускага народнага фронту тады не існавала. Няма яе і на сёньняшні дзень. Толькі ў канцы сьнежня 1988 года падрыхтаваны матэрыялы да праекта гэтай праграмы. Перад самым Новым годам у «Навінах БНФ» надрукавалі частку гэтых матэрыялаў — разьдзел «эканоміка» — для абмеркаваньня ў групах падтрымкі. Ні пра якую куплю-прадажу зямлі, памешчыкаў і кулакоў там няма гаворкі. Тое ж, што напісана ў «Политическом собеседнике» — звычайнае ашуканства. Зрэшты, каб пералічыць гэтае ашуканства, спатрэбіўся б аб'ём тэксту не меншы, чым у часопісе. Ды не гонар нам весьці размову з такім рэакцыйным і несумленным выданьнем, як «Политический собеседник».

5-га лістапада 1988 г. Грамадская рада Мартыралогу падала ўсе дакументы на рэгістрацыю таварыства ў Мінгарвыканкам (згодна існуючых правілаў). Роўна праз месяц, 5 сьнежня з Мінгарвыканкама паведамілі, што паводле заканадаўчай пастановы 1932 года Мінгарвыканкам не павінен зацьвярджаць рэспубліканскую грамадскую арганізацыю. Дакументы вярнулі. Прытым юрыдычная камісія Мінгарвыканкама выказала некалькі дробных неістотных заўваг па Статуце на паўстаронкі тэксту.

Праз некалькі дзён дакументы былі пасланы ў Прэзідыум Вярхоўкага Савета рэспублікі. У Прэзідыуме вырашылі не мець справы з Таварыствам; выклікалі туды прадстаўнікоў творчых саюзаў (спонсараў) і паспрабавалі на іх націснуць, схіліць да фактычнай ліквідацыі Мартыралога. Пра «Мартыралог Беларусі» і яго Статут, назваўшы яго «лухтой», у зьняважлівай форме выказаўся старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Г.С.Таразевіч.

4-га студзеня гэтага года на імя старшыні Таварыства з Прэзідыума ВС БССР прыйшла адмова ў рэгістрацыі Статута на той падставе, што быццам бы устаноўчыя арганізацыі не знаёміліся са Статутам і сьпецыяльна яго не разглядалі. (У сапраўднасьці знаёміліся і разглядалі.) Адначасна ў творчыя саюзы і «ЛіМ» быў накіраваны велізарны ліст (7 машынапісных старонак у 1,5 інтэрвала) з Міністэрства юстыцыі БССР за подпісам міністра В.Сукалы.

Гэта ўнікальны дакумент бюракратычнай казуістыкі і жанру. Ліст В.Сукалы перасланы сябрамі таварыства «Мартыралог» у рэдакцыю адной з газет. У наступных нумарах «Мартыралога» чытачы пазнаёмяцца з палажэньнямі гэтага ліста. Ім, пэўна, будзе цікава даведацца, што з тэксту Статута: «Кожны сябра Таварыства «Мартыралог», змагаючыся са сталіншчынай, павінен прытрымлівацца гуманістычных прынцыпаў...» нам прапанавалі «исключить слова «борющийся со сталинщиной», што «определяя период репрессий как «геноцид», в уставе допущено искажение исторической действительности, так как создает превратную картину о направленности репрессий...» і г.д., што ў сваім Статуце Таварыства памяці ахвяраў сталінізму мы не прытрымліваемся сталінскіх заканадаўчых установак 1932 і 1935 гг., у прыватнасьці «по-становления ЦИК и СНК СССР от 1 июля 1935 г. «0 порядке проведения добровольных сборов, разрешающих общественным организациям проведение всякого рода сборов только в виде исключения с разрешення Совета Министров СССР» (і гэта ў той час, калі паўсюдна зьбіраюць сродкі ў дапамогу Арменіі); што прадугледжваем ужываньне «хоругви, являющейся предметом религиозного культа» і сімвалам «воинских формирований» і г.д. і т.п. Як казалі чэхаўскія героі — «боты ўсьмятку»...

Паколькі стала зразумелым, што цяперашняе сталінісцкае партыйнае кіраўніцтва рэспублікі і бюракратычнае цемрашальства нізашто не дапусьцяць юрыдычнай рэгістрацыі «Мартыралога Беларусі», Таварыства распачынае працу ў абмежаваных варунках, чакаючы перамен, змагаючыся з бюракратычным самадзяржаўем і набліжаючы перамогу перабудовы на Беларусі.

 

Зянон Пазьняк, старшыня Грамадскай рады Таварыства

 

«Мартыралог», 1989, №1

 

Рэвалюцыя зьнізу

 

Фрагменты выступу на Дзядах — 30 кастрычніка 1988 года — у полі пад Курапатамі за некалькі хвілін перад нападам міліцэйскіх падраздзяленьняў.

Нашая прэса друкуе толькі аднабаковую інфармацыю. I тое, што мы вымушаны сабрацца тут, за горадам, у полі, сьведчыць аб пазіцыі ўладаў. Яны нам нават месца каля нашых продкаў, каля магільніку не далі. Але нічога — мы на сваёй зямлі, і яна нас зразумее!

Вядома, у нас адна магчымасьць: гаварыць вось так, як і трыста, і чатырыста, і тысячу гадоў назад. Нічога, выкарыстаем і гэтую магчымасьць, бо праз прэсу мы нават ня можам надрукаваць Дэклярацыю Таварыства «Мартыралог Беларусі». (...)

Каб перабудова ня рухалася, бюракратыя хоча стварыць канфрантацыю ў нашым народзе. Таму я яшчэ раз зьвяртаюся да вас: будзем пільнымі і будзем адказнымі! Будзем мудрымі, калі ім не хапаё мудрасьці! (...) Паглядзіце, што творыцца. Яны нават тут нас баяцца, на гэтым полі. Гэта агонія! Гэта палітычныя банкруты, якія давялі рэспубліку да роспачы. Трымайцеся парадку, і будзьце мудрымі! Перамога за перабудовай! (...)

Гэты мітынг забаранілі таму, што, маўляў, «традыцыі правядзеньня Дзядоў на Беларусі няма». Было напісана таксама, маўляў, «ввиду того», што ў гэты час у Мінску пройдуць «гуляния», прысвечаныя юбілею ВЛКСМ. Хіба можна праводзіць «гуляния» у дні жалобы? Гэта ж дзень задушны, гэта ж Дзяды! Гэта ж вытокі нашай гісторыі! Мы ж памінаем продкаў, мільёны замучаных жыцьцяў. Вось недалёка Курапаты. Там загінулі сотні тысячаў чалавек. Дый і не адныя Курапаты... Як можна выганяць моладзь за горад, каб тут на сьнезе мы гаварылі пра пашану да нашых продкаў!? (...)

Я зьвяртаюся да міліцыі: мы такія ж самыя людзі, як і вы. Мы жывём у адной краіне, мы скончылі адну школу, мы адзін народ! Не паддавайцеся на правакацыю, вас піхаюць на дрэнную справу. I хоць вы мусіце выконваць указаньні, але кожны з вас чалавек, кожны — маральная істота, і вы павінны ўсьведамляць гэта. (...)

Мы за тое, каб паважаўся наш народ, каб паважалася нашая гісторыя, нашыя нацыянальныя сімвалы. Хопіць нас абуваць у лапці! Мы вялікі народ, і ў нас ёсць вялікая культура.

Беларусы ніколі не перасьледавалі народы, якія жылі на нашай зямлі, і ня будуць нікога перасьледаваць. Толькі ў перабудове, толькі ў дэмакратычнай Беларусі будзе існаваць свабода і роўныя правы для ўсіх нацыянальнасьцяў. Таму трэба змагацца разам за перабудову, за нашу будучыню. (...) Усе мы — Нацыя, ня будзем забывацца пра гэта. I рускія, і яўрэі, і палякі, і татары — усе. Не забывайцеся ніколі пра гэта!

Жыве Беларусь!

 

«Навіны Беларускага Народнага Фронту», 1988, №1

 

Дзяды

 

Прырода поўная маіх пачуцьцяў.

Толькі нікому няма справы да маёй прыроды.

Спакойна ж і я

    параскідваю ваша жалезьзе.

Але калі я прыйшоў, каб раскідаць,

То ўбачыў пад попелам душ

Магілы маіх дзядоў.

 

1988г.

 

 

Сьляпянскі лес

 

Асеньні сьнег хавае лес заслонай

А думаю не аб зіме.

Хутчэй хай лета настае.

Ды толькі цяжка будзе мне

Пад шэлест цвыркуноў

У цішы начной Варфаламея

Глядзець, як сохнуць хвоі на касьцях

Людзей пад лесам расстраляных,

Дзе атлусьцелы, як пітон,

Крыві напіўшыся навек

Чырвоны зьвер гуляе.

 

1988г.

 

В последние предвыборные дни

 

Бюрократические власти в Белоруссии приступили к физической расправе над активистами Белорусского народного фронта. 23 марта с.г. во время предвыборного пикетирования в городе Барановичи был зверски избит милицией член оргкомитета Белорусского народного фронта, известный белорусский художник, член Союза художников СССР Сымон Свистунович. Он стоял в пикете, призывавшем голосовать против председателя Агропрома БССР Хусаинова. Обманным путем Свистунович был отозван милицией из пикета и схвачен. Шестеро милиционеров во главе с начальником милиции и прокурором города окружили 43-летнего художника, затащили в соседнее здание — кинотеатр «Октябрь» и по-садистски избили его сапогами, кулаками, применяли специальные болевые приемы и истязания, сорвали с него одежду, приговаривая: «Мы тебе покажем свободу, мы тебе покажем перестройку». Руководил избиением прокурор города. При этом на площади около кинотеатра находилось все партийное руководство Барановичей. Художника вырвали из рук истязателей рабочие-пикетчики, которых собралось перед кинотеатром около тысячи. Они же вызвали скорую медицинскую помощь и отвезли его в больницу. Милиция и прокуратура города, совершившие это преступление, отказались выдать потерпевшему направление для прохождения судебно-медицинской экспертизы. Милицейско-бюрократическая мафия в Белоруссии открыто возвращается к методам сталинского насилия над личностью и людьми.

малюнак

В ночь с 24 на 25 марта с.г. органы пожарной охраны и милиции под предлогом поиска взрывчатого вещества ворвались в здание Минского Дома литератора и перепроверили все комнаты. Потом была взломана дверь в один из кабинетов и произведен тотальный обыск без санкции прокурора, без присутствия владельца кабинета. При этом пожарники и милиция забрали, точнее украли, 10 000 экземпляров газеты «Навіны» Белорусского народного фронта с проектом программы БНФ, а также около 1000 экземпляров газеты из Литвы «Согласие».

Аналогичную операцию органы милиции и пожарной охраны проделали и в помещении городской районной рады групп поддержки БНФ Первомайского района Минска. Была взломана дверь и шкаф, из которого они похитили помимо газет 12 000 агитационных листовок за кандидатов в депутаты. Белорусскому народному фронту нанесен урон более чем на 10 000 рублей, собранных народом на печатные издания.

малюнак

Сталинизм в Белорусской республике приступил к репрессивным уголовным действиям. Снова перед обществом вырастает призрак государственного преступления.

25 марта минской милицией была подавлена попытка студентов Белорусского государственного театрально-художественного института провести митинг в ознаменование 71-й годовщины Белорусской Народной Республики. Репрессивная акция была заранее спланирована. Милиция без предупреждения напала на студентов и начала их жестоко избивать. 30 студентов задержаны.

События этих трех дней выразительно характеризуют реликтовое сталинское руководство республики, его уровень и качество. Сейчас оно готовит указ о запрещении всякой неофициальной печати в БССР, чтобы лишить возможности общения с народом независимые общественные организации. Кризис давно назрел. Мы созерцаем агонию руководителей, ненавидящих белорусский народ. Давно известно, что прежде чем начать перестройку системы, необходимо первым делом сменить ее бездарных руководителей.

 

«Согласие», 1989,19 апреля

 

Курапаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма

 

малюнак

— Все, что мы узнали о Курапатах, страшно и трагично. Но страшно и то, что вскоре за известием об этой белорусской трагедии пришло другое известие — о событиях в Минске 30 октября...

— Положение, которое сложилось в Белоруссии, осознавалось людьми. Одними глубже, другими в общих чертах. Но люди-то понимали, что оно совершенно ненормальное — нет национальных школ, из государственной сферы вытеснен национальный язык, национальную историю не изучают и не знают ее, оскорбляют культуру, уничтожают памятники. Конечно, народ в Белоруссии трудолюбивый. Но сколько бы человек ни работал, он все же задает себе вопрос: куда деваются результаты его труда, почему он работает много, а получает мало? Так ват, эмоциональным ответом на эти вопросы явилась публикация правды о Курапатах. Это известие было подобно разорвавшейся бомбе...

малюнак

— Читая об этом и ужасаясь этой трагедии, я все время думаю еще о том, как люди жили с грузом этой памяти, этого знания. Ведь они только сейчас начали говорить! Ведь столько времени они молчали. Знали и молчали. Это же такое психологическое бремя.

— Они и сейчас еще многие говорят шепотом. Боятся.

— И ведь это тоже совершенно неисследованное явление, правда?

— Ужас сталинизма не поддавался осмыслению нормальной человеческой психикой. В нем было что-то сатанинское. Этот ужас вызывал мистический страх. И потом, люди ведь жили в системе рабства. Это особые отношения, ибо раб — неинициативный, безвольный человек. Возьмем 30-е годы — рождение колхозов. Возвратили крепостное право в новых социальных условиях, только гораздо более жестокое: человек стал более бесправен, он больше подвергался унижению. Люди-рабы без паспортов в тотальной паспортной системе полностью зависели от тех, кто в любой момент мог отправить их на тот свет. Они работали и не получали за это ни копейки. У крестьянина отобрали все — и землю, и скот, и свободу, и достоинство. Не отработаешь трудодни — не дадут лошадь обработать приусадебный участок или же не разрешат привезти дрова из лесу. И человек вынужден был работать даром, чтобы отопить избу или обработать участок. А кроме того, с этого же участка еще платили налоги. И если в других местах был страшный голод и люди умирали — в Поволжье, на Украине, то крестьянин-белорус благодаря своей покладистости и трудолюбию тянул новое ярмо, как-то перебивался. Голодал, но с голода не погибал. И для меня по сей день удивительно, как могли эти люди выжить. Я вспоминаю рассказ одной женщины, белоруски, приехавшей из Австралии. Со своими детьми она попала к немцам в лагерь. Колючей проволокой огородили участок, пулеметы поставили, загнали людей, как скот, и держали там. На день бросали им, как курам, горсть зерна — больше ничего не давали. Люди умирали, как мухи. Особенно итальянцы, французы — они, цивилизованные люди, не знали, что делать с этим зерном, бросали по одному зернышку в рот и гибли от голода. А эта женщина выжила: терла зерна между камнями, какой-то травы, коры добавляла, коренья и делала лепешки — человек боролся за жизнь, как только мог! И своих детей спасла. Слушая такие рассказы, я вижу в нашем народе огромную жизненную силу. Чего бы его не лишали, кроме жизни, он все равно выживет и пробьется. Сталинский коммунизм физически уничтожал нас как нацию, как этнос. В результате наших археологических исследований и выборочной эксгумации могил, проведенной совместно с Прокуратурой БССР, сделано заключение, что в среднем только в одних Курапатах было расстреляно четверть миллиона человек. Но выяснилось, что такие душебойки, как Курапаты, были вокруг каждого города в Белоруссии. Только в Минске нами найдено шесть таких мест. Теперь становится ясно, почему в 20-м году население Белоруссии насчитывало 12 миллионов человек, а перед войной, в 40-м, 9 миллионов 200 тысяч. Куда делись 2 миллиона 800 тысяч? Ведь территория была уже практически та же самая — к 40-му году западные земли Белоруссии были возвращены. Наши историки предполагают, что от сталинизма пострадал каждый четвертый белорус.

малюнак

— Как от фашизма.

— И уничтожались лучшие — крестьяне, которые умели работать, интеллигенция, ученые, писатели, учителя, цвет нации. Сталинизм себя проявил как враг всякой культуры, система сознательно вела к понижению культуры, уничтожала лучшее, что дает жизнь.

— Насколько мы здесь у себя располагаем информацией, Народный фронт Белоруссии не поддерживается и не признается республиканскими властями. Но насколько поддерживается он своим народом? Насколько болеет его болями?

малюнак

— Народный фронт Белоруссии поставил задачу — объединить всех для достижения трех основных задач: демократизация общества, ликвидация бюрократической системы и возрождение нации на демократической основе. Но в официальной печати иначе не пишут, как «так называемый Белорусский народный фронт». Только после поражения на выборах в Минске перестали делать вид, что ничего подобного в природе не существует. Хотя в природе уже существовали около 500 групп поддержки, а в движении участвовали тысячи человек. Народный фронт расширяется, приобретает опыт и не даст себя спровоцировать.

— Вы имеете в виду события 30 октября прошлого года?

малюнак

— Не только. Все митинги, все общественные начинания были запрещены. Наступило 26 апреля — третья годовщина чернобыльской трагедии. Вы знаете, наверное, что Чернобыль — это, прежде всего, трагедия Белоруссии. Чернобыльская станция в пяти километрах от белорусской границы, на протяжении недели на нас шли ветры, захватив всю территорию республики. Но самое страшное, что в Могилевской области позже расстреливали и осаждали стронциево-цезиевые облака, которые шли на Москву. Сейчас в Могилевской области радиация выше, чем в чернобыльской зоне. Местами от 45 до 100 кюри на квадратный километр (при допустимом пороге 15 кюри). Там нельзя жить и нельзя обрабатывать ту землю.

Но там живут и обрабатывают, и кормят детей и нас всех. Никакой серьезной последовательной медицинской помощи, в сущности, нет. Это профанация, нет даже необходимых медицинских приборов. Три года об этом говорим, но до сегодняшнего дня нет индивидуальных дозиметров. Учитывая позицию Народного фронта, руководители были вынуждены разрешить опубликовать некоторые карты радиационной зараженности. Это через три года! Но действительное состояние дел скрыто от общественности республики. Десятки тысяч детей болеют лейкемией, не говоря уже о прочих болезнях, связанных с понижением иммунитета вследствие радиационного воздействия. Но даже детей, которые скоро начнут умирать, никуда не вывозят. Сейчас Народный фронт ставит задачу: на лето вывезти хотя бы тысячу наших детей в другие республики. Уже организован комитет, который ведет переговоры для того, чтобы их приняли. Об этом общественность информирована слабо, но все же знает. Так вот, 26 апреля, в годовщину чернобыльской трагедии, Народный фронт решил провести на площади Ленина перед Домом правительства в Минске «Час скорби и молчания». Не митинг, а час скорби и молчания. То есть только постоять со свечами и помолчать. Народный фронт дал заявку, горисполком, как обычно, запретил, но зато издал спешное постановление, что в глухом лесопарке на краю заводского района выделена площадка для митингов — дескать, идите туда, стойте и молчите. Но смысл был провести этот час скорби именно перед Домом правительства, которое скрыло и скрывает от народа действительную опасность. В 1986 году не отменили даже Первомайскую демонстрацию в Гомеле, не предприняли минимальных мер заботы о населении вне формальной зоны заражения, ну хоть бы объявили, чтобы форточки в домах закрывали, чтобы детей на улицу не пускали и т.п. Я уже не говорю о препаратах йодистого калия, которых не было. Потом удалось установить, что детям сановной бюрократии эти таблетки все же давали. Что поделаешь, спецснабжение, привилегии... Какая низость!

малюнак

В лесопарке аппаратчики спешно организовали официальный митинг. Наши же объявления, расклеенные по городу, срывались. Поэтому на площадь пришли всего тысяч десять — с черными знаменами, с черными хоругвями, на которых был знак радиации и названия городов, которые ей подверглись. Когда люди стали стекаться, милиция была уже наготове, во дворах стояли машины с решетками. Подвезли духовой оркестр, он тут же стал трубить. Никто не обращал на это внимания. Люди были молчаливы, сосредоточены. Но, наверное, поступило какое-то указание (мы предупредили телеграммами Москву) — милиция вела себя корректно; по мегафону даже объявили, мол, не беспокойтесь, провокаций со стороны милиции не будет. И разрешили пройти на площадь. Все собрались в центре. Два человека взяли колокол на черной ленте с надписью «Чернобыль». Зажгли свечи. Было сказано несколько слов. И на протяжении часа молча стояли все эти десять тысяч. Каждые пять — семь секунд — удар колокола. Когда все закончилось, люди тихо прошли с площади на проспект, свернули хоругви и разошлись.

малюнак

— А что было на официальном митинге?

— Рассказывают, он тоже прошел неплохо. Правда, сначала по бумажкам читали вещи известные, затертые. А потом очень критически выступили несколько ученых. Люди начали говорить нежелательное властям — о том, что обманывают народ, что нет информации и так далее. В общем, устроители элементарно просчитались. По-видимому, они полагали, что от радиации может умереть только Народный фронт. Увы! Смертны все, не спасут и спецкормушки. Но бюрократия прежде всего и всегда думает о себе. Если на карту будет поставлена жизнь народа и минимальные интересы бюрократии, она, не колеблясь, будет спасать свои интересы. Это особенно ярко показал Чернобыль. Но примеров множество, их бессчетное количество. Разве народ это не понимает?

малюнак

Иногда кажется, что мы живем в каком-то фантастическом театре абсурда, где «Кафка становится былью». Кто бы мог предположить, что во время скорбной медитации тысяч людей и чернобыльского молчания на площади народ старательно снимали всякие «органы». Потом завели «дела» и посыпались повестки в милицию Московского района, и начались массовые допросы, и писание протоколов, и угрозы и т.п.

Сейчас в Минске готовится совершенно необычный аттракцион — процесс над участниками Первомайской демонстрации за участие... в этой демонстрации. Уже готовы фотографии демонстрантов, в массовом порядке разосланы повестки, ведутся допросы, строчат протоколы. Суть в том, что в демонстрации участвовала отдельная колонна Народного фронта. При этом горисполком колонну «запретил», Совет Министров — «разрешил», а «штаб» демонстрации (он же горком партии), когда все собрались, снова «запретил», даже выстроил доблестные ряды милиции, преградив путь к родному правительству. Пришлось идти в обратном направлении — через город в Курапаты. Так уж получается неоднократно, что там, где сталинщина, — дорога одна, в Курапаты. Символическая традиция. (...)

 

«Молодежь Эстонии», 1989, 20 мая.

 

Репрессии в Минске

 

Телеграмма в редакции газет

103829, г.МОСКВА, ул.ГОРЬКОГО,16/2,

«Московские новости».

226250, г.РИГА, ул.Вецпилсетас, 13/15,

редакция газеты «Атмода».

 

После проведения акции «Чарнобыльскі шлях», организованной Белорусским народным Фронтом, которая состоялась 30-го сентября — 1-го октября 1989 года в Минске и была направлена на спасение народа от радиации, партийный аппарат и власти БССР начали репрессии против ее организаторов. Санкции о запрещении манифестации от властей не поступало. Тем не менее 11-го октября в собственной квартире органами МВД был взят руководитель комитета БНФ «Дети Чернобыля» Геннадий Грушевой и, несмотря на болезнь, доставлен в милицию Московского р-на г.Минска, а потом в суд, где его обвинили в создании опасности для жизни людей и в помехах транспорту во время шествия и митинга «Чарнобыльсю шлях». Г.Грушевому было отказано в услугах адвоката, а доказательства против обвинения не приняты во внимание. «Суд» назначил Г.Грушевому штраф в 300 (триста) рублей.

малюнак

Комитет «Дети Чернобыля», созданный Народным Фронтом, единственная общественная организация в республике, которая, несмотря на препоны властей, делает реальную работу по спасению детей в зонах радиации. Недавно она добилась переселения в чистый район сиротского дома-интерната из зоны (Славгородский р-н), где радиация свыше 15 кюри на квадратный километр. Детей там держали втихомолку на протяжении трех лет. После переселения и медицинского обследования 22 из 32 детей в возрасте 11-12 лет положили в больницу на лечение. «Чарнобыльсю шлях» обнажил злодеяние бюрократизма. Теперь власти преподнесли первую «награду» комитету БНФ «Дети Чернобыля» за его работу.

малюнак

Партийное руководство в БССР стремится всячески задавить общественное движение, направленное на спасение белорусской нации от последствий чернобыльской катастрофы, норовит сдержать его, скомпрометировать, взять чернобыльскую проблему в свои руки и утопить ее в полумерах, формализме, демагогии и лжи.

13-го октября аналогичный «суд» власти произвели над заместителем Председателя Сойма БНФ профессором Юрием Ходыко, одним из организаторов «Чарнобыльскага шляху». Цинизм властей превзошел все ожидания. Доводы и аргументы «судом» не воспринимались, а решение судьи было неожиданным и возмутительным — два месяца исправительных работ с изъятием 20 процентов заработка.

малюнак

11-го октября по окончании рабочего дня милиция ворвалась в комнату Института истории АН БССР, где находился Председатель Сойма БНФ Зенон Позняк. Двое в штатском и третий в форме сержанта милиции намеревались, по-видимому, провести «решительные действия », но просчитались. Через три минуты в комнате уже были четыре журналиста и два юриста. Оставив повестку якобы в милицию, огласив протокол об угрозе жизни граждан во время шествия и митинга «Чарнобыльсю шлях» и пригрозив применением силы, они ретировались. Преследования Председателя БНФ продолжаются. Готовят «суд» в циничном духе.

малюнак

Таким образом политическая обстановка вокруг Чернобыльской трагедии и Белоруссии полностью прояснилась. За спасение нации, за спасение людей выступают сами потерпевшие, белорусские ученые, общественность, Белорусский народный фронт. Они требуют переселения из зараженных зон , медицинской и социальной помощи, компенсации за нанесенный ущерб, оглашения правды о преступлении, суда над виновными в сокрытии радиационной опасности, среди которых значатся фамилии бывших и теперешних руководителей БССР.

С другой стороны выступает руководящий партаппарат Белорусской республики, воспитанный в национальном нигилизме. Демагогически славословя, что Чернобыль их «боль», они делают усилия, чтобы скрыть правду о трагедии, о собственном участии в преступлении перед народом гасят общественные инициативы, проводят репрессии. Выступив против «Чарнобыльскага шляху», они употребили все силы, чтобы его не допустить. (Объявили даже всереспубликанский обязательный субботник на этот день.) Когда же запугать и остановить общественность не удалось, начали бесстыдно преследовать организаторов манифестации, используя послушный карательный аппарат. Шествие и митинг протеста, видите ли, угрожают «жизни граждан», а не создание экспериментальных радиационных полигонов в Белоруссии для опытов над сотнями тысяч людей, не засекречивание их судьбы! «Чернобыльское шествие», видите ли, опасно для жизни, а не те официозные демонстрации в мае 1986 года, на которые сгоняли детей под радиоактивные осадки, стронциевую пыль и смертоносный дождь!

малюнак

Но это уже не свидетельство демагогической силы власти. Это, скорее, проявление политического банкротства, скудоумия, полного неуважения к людям и ненависти к белорусскому народу. Впрочем, ненависть обоюдная. Только народная ненависть к преступному партийному клану нравственно объяснимая и справедливая.

 

1989 г., октябрь, г.Минск.

 

Путь к независимости

 

Выступление на II съезде Народного Фронта Латвии 8 октября 1989 г.

 

(...)

 

Главные вопросы, которые объективно стоят теперь перед республиками СССР, — это вопросы национального возрождения и национальной независимости. Еще полтора года назад ситуация была иной. Национальное возрождение воспринималось как составная часть демократизации общества, суверенитет казался вполне достижим путем структурной перестройки СССР — заключением нового союзного договора на основе конфедеративной связи между свободными республиками. Но прошло время и стало ясно, что коренного изменения функций партийного сверхгосударства не предвидится. За перестроечным словопрением принимаются антидемократические законы, направленные на укрепление централизованной власти, а судьба республик никого не интересует, кроме их самих.

малюнак

Сложившееся положение — результат политической непоследовательности, двуличности и эклектичности доктрины перестройки, задуманной в либеральной среде высшего партийного руководства как экстренная мера по спасению тонущего корабля — советской партийной империи.

малюнак

Основной тезис, который объединяет сейчас партийных либералов, партийных радикалов и консерваторов и даже значительную часть русской «демократии», выступающей за перестройку, — это тезис укрепления, как они говорят, «нашего общего дома», т.е. единого партийного государства СССР — нашей общей тюрьмы народов, которая становится для нас нашим общим гробом.

Вероятно, исходя из тезиса об «общем доме», ЦК КПСС предложил утвердить русский язык «государственным языком» в СССР. Это реакционное положение не решился вслух произнести даже Сталин, но произнес и предложил Горбачев. Воистину, как сказал кто-то из народных депутатов, трудно быть одновременно лидером перестройки и лидером номенклатуры.

Прогрессивен, однако, не конформистский великодержавный тезис «сохранения общего дома» и централизованного государства путем наложения демократических заплат, прогрессивен процесс обретения свободы человеком и вытекающее отсюда самоопределение народов. Прогрессивен процесс распада империи и образование свободных государств, а не реанимация и ремонт сверхдержавы.

малюнак

На четвертом году перестройки стало ясно, что Москва не заинтересована в реальном спасении народов, находящихся в критическом состоянии. В такой ситуации, чтобы не погибнуть вместе с тонущим кораблем, единственной надеждой на спасение становится выход из состава СССР.

Вопрос ставит сама жизнь. Однако положение трагично. Ибо республики в разной степени не готовы еще к обретению независимости. Принцип внеэкономической организации системы советской экономики держит всех в такой экономической зависимости, когда мгновенный разрыв её неминуемо приведет к катаклизму, на который ради жизни может решиться только очень мужественный и очень солидарный народ. При этом следует трезво уяснить, что на Западе никто не ждет и вряд ли поможет.

Необходим соответствующим образом юридически и экономически регламентированный переходный период подготовки независимости. На пути к свободе необходима демократическая солидарность между республиками. Необходимо почувствовать, что без демократической Белоруссии проблематично существование свободной Латвии, без демократической Украины — не стабилен политический прогресс на западе СССР. Свободу трудно приобрести в одиночку и даже втроем. Но она реально возможна в процессе развития демократизации, создания общего межреспубликанского рынка и демократической солидарности всех западных республик Советского Союза.

 

«Белорусская трибуна», 1989, №10(14)

 

Чарнобыль — трагедыя нацыі

 

Даклад прачытаны на асамблеі народаў «Чарнобыльскі шлях» у Мінску 25 лістапада 1989 г., арганізаванай БНФ

Паважаныя сябры, госьці і калегі! 3 удзячнасьцю вітаю Вас на гэтай асамблеі. Вашу прысутнасьць і супрыналежнасьць, Вашае імкненьне дапамагчы людзям і сабе. Няхай жа стане наш маркотны «Чарнобыльскі шлях» шляхам да паратунку.

малюнак

Беларускі Народны Фронт ацэньвае гэты шлях, па якім вымушаны ісьці наш народ, як вялікае гора, як трагедыю Бацькаўшчыны, якая закранае карэнныя асновы існаваньня беларускага этнасу. Чарнобыльскі шлях — гэта лагічны працяг вынішчэньня людзей, якое доўжыцца з 1917 года, гэта радыяцыйны генацыд, вынікі якога мы ўжо пажынаем. Гэта шлях пакут. Мы павінны ўсьвядоміць гэта і ведаць усё, каб выжыць. Інакш ён стане для нас пуцявінай сьляпых, дарогай сьмерці.

Ужо шмат напісана і сказана пра злачынную сакрэтнасьць вакол Чарнобыльскай катастрофы. Адкрыта дастаткова, каб пачаць крымінальнае рассьледаваньне злачынства. Толькі хто гэта будзе рабіць, калі да сёньняшняга дня не праведзена крымінальнае сьледства па справе сталінізму? Ці можа і ў гэтым выпадку прыдзецца чакаць, пакуль вымруць чарнобыльскія злачынцы і ва ўсім разьбяруцца нашчадкі? Калі мы не разьбяромся цяпер, то нашчадкаў можа не быць. У асьпекце чарнобыльскай трагедыі нашы нашчадкі — гэта мы самі.

70 працэнтаў радыёактыўнага рэчыва выпала на тэрыторыю Беларускай рэспублікі, значная колькасць на беларускае і рускае насельніцтва Бранскай вобласьці РСФСР і сумежных раёнаў; радыяцыя пакрыла абшары паўночна-ўсходняе Ук-раіны. У канцы красавіка — пачатку мая 1986 года, калі над нашай зямлёй густа навісьлі радыёактыўныя хмары і ішла страшная хваля ізатопаў радыёактыўнага ёду, дзяцей у беларускіх гарадах і мястэчках прымушалі муштравацца на падрыхтоўках да бессэнсовых дэманстрацый, удзельнічаць у іх, дыхаць радыёактыўным пылам, мокнуць пад радыёактыўным дажджом. Вынік: прайшло толькі тры гады і ў тысячаў беларускіх дзяцей на поўдні і ўсходзе Беларусі назіраецца паражэньне шчытавіднай залозы, выяўлены выпадкі яе анкалогіі, гэта значыць раку,чаго раней не назіралася. Павялічылася сьмяротнасьць насельніцтва, шматкроць павялічылася захворваемасьць рознымі хваробамі. Дзеці пакутуюць ад анеміі, дарослыя ад трывогі за іх лёс, ад слабасьці арганізму і недамаганьня, ад хранічных хваробаў.

малюнак

У 1986 годзе першымі адразу ўсьвядомілі радыяцыйную пагрозу нацыі і паставілі пытаньне аб паратунку народа беларускія вучоныя Акадэміі навук, а потым яшчэ адзін чалавек — Алесь Адамовіч. Але на іх акрысіліся, затупалі нагамі, а Адамовічу прыйшлося нават выехаць з Беларусі. Цяпер тыя, хто пагражаў расправай за праўду аб Чарнобылі, хто тры гады распраўляўся і затыкаў рот сумленьню, тыя доўга і гладка вяшчаюць з трыбун, распавядаюць, што Чарнобыль «іхні боль».

Паўстае пытаньне, як магло здарыцца, што ў перыяд публічнасьці на працягу трох гадоў ад насельніцтва рэспублікі і ад людзей усяго сьвету была схавана чарнобыльская трагедыя Беларусі. Як магло здарыцца, што з красавіка 1986 года на сьмяртэльна заражанай тэрыторыі, дзе ўзровень радыяцыі шматкроць перавышае ўсе ўмоўна прынятыя дапушчэньні, што там жылі, жывуць і прадаўжаюць вытвараць радыёактыўна заражаную прадукцыю сотні тысячаў ні ў чым не павінных людзей, асуджаных на пакуты і, фактычна, на паміраньне?!

малюнак

Можна выявіць тры галоўныя і ўзаемазьвязаныя прычыны. Першая — гэта антычалавечнасьць камандна-адміністрацыйнай сістэмы, што засталася на Беларусі ў нерухомым выглядзе, антынароднасьць яе кіруючага класа — партыйнай бюракратыі, і антыгуманнасьць яе ідэалогіі, накіраванай на ашуканства людзей і стварэньне сацыяльных ілюзій у грамадстве...

Падыход камуністычнага кіраўніцтва да чарнобыльскай бяды ў Беларусі адзначаўся жорсткім палітычным і ведамасным прагматызмам не толькі саюзнай, але і міжнароднай уласьцівасьці, што выразна засьведчылі наведаўшыя нас у чэрвені 1989 года замежныя лабісты ядзернай энергетыкі, эксперты паны Пелерэн, Бенінсон, Уайт. Для Беларусі падрыхтавалі ролю ўнікальнага ядзернага палігона для медыцынскіх, радыёлагічных эксперыментаў над людзьмі. Гэтым тлумачыцца сакрэтнасьць. I гэта зьяўляецца другой яе прычынай. Досьлед ужо адбываецца. Досьлед над народам. Чарговы этап досьледу, распрацаваны ў Маскве, — канцэпцыя «35 бэраў за жыцьцё», якая, калі будзе прынятая, павінна поўнасьцю разьвязаць рукі эксперыментатарам.

I нарэшце трэцяя прычына таго, чаму ўсё ж удалося так доўга хаваць злачынства. Разглядаючы гэтую прычыну, выяўляем прамую сувязь са сталінскім генацыдам і ўсёй бальшавіцка-бюракратычнай палітыкай разбурэньня культурных традыцыяў беларускага народа, зьнішчэньня яго творчасьці, гісторыі і нацыянальнай мовы. Нацыя губляла аблічча, а народ — нацыянальную сьвядомасьць і зьвязанае з ёй пачуцьцё чалавечай годнасьці, альтруізму, салідарнасьці і нацыяналь-нага шанаваньня. Сакрэтнасьць стала магчымай таму, што акаляючы нас сьвет перастаў нас успрымаць паўнацэнным народам, а мы як народ ужо не маглі пра сябе заявіць.

малюнак

Але эксперыментатары пралічыліся. Наш народ, як яго не забівалі, як не тапталі ў бруд яго гісторыю, культуру і нацыянальную мову, каб ператварыць у падвопытную чараду, наш народ стаў прачынацца і ставіць пытаньні па сутнасьці, усё глыбей усьведамляючы, што сутнасьць не ў быццам бы навуковай спрэчцы аб радыяцыйных дозах і «нормах», як нам імкнуцца гэта падаць, а ў палітычным вырашэньні праблемы, у якой галоўным стане пытаньне нацыянальнага суверэнітэту, нашай незалежнасьці і нашай нацыянальнай годнасьці. Лёс нашага народу больш не можа залежыць ад розных праектантаў будучыні з Масквы. Чарнобыль, як і сталінізм, паказвае гэта нам дастаткова.

малюнак

Сакрэтнасьць пачала «трашчэць» і зьнікаць тады, калі на палітычнай арэне Рэспублікі зьявіўся Народны Фронт і пачаў пашырацца дэмакратычны рух за адраджэньне Бацькаўшчыны. Пад напорам грамадскасьці летам гэтага года былі надрукаваныя карты заражанасьці тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 і стронцыем.

У складзе Народнага Фронта вось ужо паўгода дзейнічае Камітэт «Дзеці Чарнобыля», які займаецца арганізацыяй дапамогі дзецям і іх бацькам, што вымушана жывуць у заражаных зонах. Застаецца толькі зьдзіўляцца, колькі перашкод чыніцца ў яго дабраахвотнай дабрачыннай рабоце з боку чыноўнікаў і палітычнага кіраўніцтва.

Здавалася б Чарнобыль, як і стыхійная бяда, датычыцца ўсіх і павінен бы аб'яднаць высілкі да ўратаваньня ў розных грамадскіх сілаў. Нічога падобнага. Відаць, бяда сапраўды датычыцца ўсіх, ды неаднолькава.

малюнак

30 верасня гэтага года БНФ праводзіў шэсьце і мітынг «Чарнобыльскі шлях». З заражаных радыёнуклідамі раёнаў Беларусі ў Менск павінны былі прыехаць сотні людзей і сумесна з менчукамі прайсьці па цэнтральнай магістралі на плошчу, дзе на мітынгу расказаць пра сваё жыцьцё, гора і пакуты, выставіць патрабаваньні.

Як жа павяло сябе кіраўніцтва Рэспублікі? Мала таго, што арганізатарам акцыі не было дадзена пэўнага, канкрэтнага, як таго патрабуе закон, адказу на заяву аб шэсьці і мітынгу. Пачаліся прасьледаваньні людзей у зонах, тых, хто павінен быў ехаць у Менск. У піку «Чарнобыльскаму шляху» аб'явілі ўсерэспубліканскі суботнік, сродкі ад якога быццам бы павінны былі пайсьці ў фонд Чарнобыля. Дзесяткі тысячаў людзей былі вывезены з гарадоў на суботнік.

малюнак

Элементарныя разьлікі паказваюць, што наўрад ці быў адроблены зрасходаваны бензін, што пайшоў на перавозку людзей на тым аўральным суботніку ў піку БНФ. Але самае цікавае сталася пасьля «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў шматлюдна і плённа, абудзіў людзей, падтрымаў іх дух. Улады, парушаючы элементарныя нормы права, пачалі судовыя прасьледаваньні арганізатараў шэсьця і кіраўнікоў Фронту. Асуджаны прафесар Юры Хадыка і кіраўнік Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля» дацэнт БДУ Генадзь Грушавы. А ўчора (г.зн. 24 лістапада) вырашылі тэрмінова засудзіць старшыню БНФ. Падскочылі на вуліцы маёр і некалькі ў цывільным — «срочно в суд». Рэдкі выпадак. Звычайна «судзяць» пасьля асамблеі, а не перад ёй...

малюнак

Чарнобыльская трагедыя Беларусі — гэта шматслойны разбуральны працэс. Руйнуюцца здароўе і жыцьці людзей, руйнуюцца сацыяльныя сувязі, традыцыі культуры і жыцьцёвы ўклад, псуецца генафонд народа, разбураецца культура, паміраюць працэсы спантаннага разьвіцьця. Словам, гэта катастрофа. Мы імкнемся перасяліць людзей на чыстыя землі, каб выратаваць іх жыцьці і будучыню, але вымушаны будзем ахвяравацца мінулым. А гэта бяда.

Традыцыі культуры могуць толькі тады плённа разьвівацца, калі існуе пастаяннае насельніцтва, якое жыве на пастаяннай тэрыторыі. Гэта забясыіечвае перадачу эстафеты традыцый і спантанны рух, самаразгортваньне культурнага адзінства, стварае культурнае асяродзьдзе, карыснае для фармаваньня асобы.

Масавае перасяленьне людзей, а яно ў дадзеным выпадку неабходнае, — гэта лакальны этнічна-культурны катаклізм. Будзе забыта гісторыя цэлых вёсак; людзей, назвы ўрочышчаў, ручаёў, падзеяў. Страты не толькі ў мікратапаніміцы, але і ў мове, гісторыі, сьветаадчуваньні. Тыя ж, хто праз дзесяткі гадоў змогуць вярнуцца сюды, будуць, гэтак жа як і іхнія цяперашнія продкі на новых землях, чужымі ў тых мясьцінах. Колькі сацыяльна-культурных праблемаў і колькі страт на некалькі пакаленьняў! Патрэбна глыбокая навукова абгрунтаваная канцэпцыя і праграма адсяленьня. Яе ў нас няма. А між іншым гэта задача вялікага нацыянальнага значэньня. Калі ёй зоймуцца партыйныя чыноўнікі — разбурэньне народа прадоўжыцца.

малюнак

Другое пытаньне — статус пакінутых зонаў, пытаньне рэабілітацыі праз дзесяткі гадоў, правы чалавека і г.д. Тое, што адбываецца зараз за калючым дротам у 30-кіламетровай зоне, — гэта зьдзек з параненай зямлі, з памяці людзей, з чалавечай маралі. Патрэбны асобныя законы, складзеныя людзьмі, якія здольныя думаць пра Беларусь.

малюнак

У тым грамадска-палітычным становішчы, у якім мы знаходзімся, праблема паратунку ад вынікаў Чарнобыльскае катастрофы поўнасьцю станоўча вырашыцца ня можа. Яна па сіле толькі вольнаму народу, які жыве сярод іншых вольных народаў. Без ліквідацыі бюракратызму і партыйнага манапалізму, без дэмакратызацыі грамадства, без нацыянальнага суверэнітэту нашы высілкі будуць марнымі, наша энергія будзе растрачана надарэмна, а час змарнаваны. Няхай жа гэтая Чарнобыльская асамблея народаў стане пачаткам нашай дэмакратычнай еднасьці — шляхам узаемадзеяньня і ўзаемадапамогі перад нашай агульнай экалагічнай і сацыяльна-палітычнай бядой.

 

Вершы з цыклу «Радыяцыя»

 

(1986—1987 гг.)

 

ПЫЛ

 

Як павольна спадае пыл у паветры.

Нібы жоўты туман,

Сьвеціцца над людзьмі.

 

ТРЫВОГА

Сабака на ланцугу

     у начы

Так жаласна вые

     пад ветрам.

 

РАДЫЯЦЫЯ—7

Там за рэчкай далёка

     чаромха цьвіце.

Толькі белага квету

     не бачу яе.

Сем рэнтген у гадзіну

     на пыльнай траве.

 

ІДУ ПРАЗ ВЁСКУ

Бедная вёска.

Вымірае народ.

А пад кожным вакном юргіні.

 

БЛУКАЮ БЕЗ ДАРОГ

Там пакінуты хутар.

Баба старая ў парозе

     сядзіць пасярод крапівы.

Жджэ сьмерці.

 

1987 г.

 

 

Rec Рublica

 

У гэтым слове — рэальны сэнс палітычнай мэты і дзяржаўнай арганізацыі, да якой аб'ектыўна імкнецца наша грамадства. Бо рэспублікі на сёньняшні дзень у нас няма. Існуе толькі прафанацыя рэспубліканскай структуры і партыйна-бюракратычны прыгнёт. Рэспубліка — ад лацінскага Rес Publica, што азначае — грамадзкая (агульная) справа. Гэта такая форма дзяржаўнае ўлады, пры якой улада ў дзяржаве належыць выбарным на адпаведны тэрмін органам улады. Істотна, каб гэтая ўлада была рэальнай, адлюстроўвала волю народа (грамадзянаў краіны) і абапіралася на дэмакратычнае права.

малюнак

Своеасаблівай шляхецкай рэспублікай была Рэч Паспалітая (назва ізноў жа ад rес рublica) — федэратыўнае ўтварэньне, у якое ў выніку Люблінскай уніі 1569 года аб'ядналіся нашая старажытная дзяржава Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ("Княства") і Польшча ("Карона"). У рэспубліканскім характары Рэчы Паспалітай было шмат шляхецкага анахранізму і ўнутранай няўстойлівасьці, якая вынікала з розных інтарэсаў складовых яе частак. У канцы 18 ст. гэтая дзяржава была разарваная паміж трыма імперыямі — Расійскай, Прускай і Аўстра-Венгерскай. 3 таго часу пачаліся пакутлівыя мытарствы Беларусі і Літвы ў складзе Расійскай імперыі.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, што асабліва ўзмацніўся ў пачатку 20 ст., прывёў да ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была абвешчана на Зьвеставаньне (Дабравешчаньне) 25 сакавіка 1918 года. Гэты вялікі, важнейшы ў нашай навейшай гісторыі акт адбыўся ў вельмі неспрыяльных умовах нямецкай акупацыі Беларусі, 1-й сусьветнай вайны, бальшавіцкага перавароту ў Расіі, дзе шырокай хваляй ішоў тэрор і дэмакратыя ўжо практычна сканала, так і не нарадзіўшыся. Нямецкія акупанты і потым бальшавікі не прызналі БНР. У іх былі свае інтарэсы на Беларусі. 3 адыходам немцаў у канцы 1918 года, прыходам бальшавікоў і акупацыяй Беларусі Чырвонай Арміяй Урад Беларускай Народнай Рэспублікі вымушаны быў эміграваць. Сьледам за чырвонаармейскімі фармаваньнямі на Беларусь прыехалі члены насьпех створанага ў Маскве (са згоды і пры пасярэдніцтве Ул.Леніна) марыянетачнага беларускага ўраду, які 1 студзеня 1919 года аб'явіў аб стварэньні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, хаця Рэспублікай яна ў поўным сэнсе не зьяўлялася ад самага пачатку.

малюнак

Бальшавікі не зьбіраліся дазваляць утварыцца якой бы там ні было беларускай дзяржаве. Аднак зьяўленьне БНР вымусіла іх памяняць планы і зрабіць палітычны манеўр — пайсьці на стварэньне «савецкай контрдзяржавы». Гэты крок у рэшце рэшт меў станоўчы сэнс, хоць бальшавікі з такой «рэспублікай» ніколі сур'ёзна не лічыліся. Пра гэта сьведчыць і той факт, што пасьля Рыжскага замірэньня 1921 года, якое было ажыцьцёўлена без удзелу беларусаў (і таму, можна лічыць, ня мела для нас юрыдычнае сілы), беларуская зямля была ўвогуле падзелена напапалам. Заходняя частка з гарадамі Вільняй, Гародняй, Берасьцем, Беластокам, Пінскам, Слонімам, Баранавічамі, Наваградкам, Лідай, Браславам і інш. была аддадзена Польшчы. Беларуская ж савецкая рэспубліка засталася на маленькім лапіку нацыянальнай тэрыторыі ў шэсьць паветаў вакол Менска, бо ўсходнія абшары — Смаленскую і Бранскую вобласьці, Віцебскую і Магілёўскую (у якую ўваходзіла таксама Гомельшчына) забрала Расія. Потым, каб вярнуць іх, прыходзілася кожны раз даказваць іхнюю беларускую прыналежнасьць. А апошнія доказы наконт вяртаньня беларускіх частак Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласьцей так і патанулі дзесьці ў 30-х гадах, у аналах рэпрэсіўных ведамстваў, зьніклі разам з людзьмі, што рупіліся пра лёс нацыі.

малюнак

Толькі ў першай палове 20-х гадоў у час НЭПу ў БССР зьявіліся абмежаваныя персьпектывы нацыянальнага разьвіцьця. Нацыянальна-культурны і гаспадарчы ўздым неўзабаве аднак спыніўся. 3 1927 года, значна раней, чым паўсюдна ў СССР, на Беларусі пачынаюцца рэпрэсіі і расстрэлы. На гэтым савецкая рэспубліка скончылася разам з усялякім гуманным сэнсам улады, засталася толькі фармальная назва.

Перад цяперашнім пакаленьнем грамадзянаў Беларусі стаіць вялікая гістарычная задача — стварыць незалежную дэмакратычную Беларускую Рэспубліку, якая будзе абапірацца на гуманныя прынцыпы, справядлівае права і аб'ядноўвацца на аснове нацыянальнага адзінства, бо такое гаспадарства найбольш жыцьцёвае, адпавядае нашым гістарычна-культурным традыцыям, нашаму народнаму разуменьню і натуральнаму праву. Менавіта з гэтае жыцьцёвае асновы пачыналася Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918 годзе. Менавіта таму луналі над ёй гістарычныя колеры бел-чырвона-белага нацыянальнага сьцяга, які зноў узьняло нашае пакаленьне.

малюнак

Гісторыя ж БССР паказала, што дзяржава, у аснову якой пакладзеныя не нацыя і нацыянальная воля аб'яднаных грамадзянаў, а класавыя прыкметы, фальшывыя сацыяльныя ілюзіі і ўтапічная ідэалагічная дактрына, — такая дзяржава абарочваецца супраць людзей, глуміць культуру, зямлю і народ, такое гаспадарства ня можа быць дэмакратычнай гуманнай рэспублікай.

Характэрна, што і сімволіка БССР ня мае ніякіх адносінаў да гісторыі Беларусі, да беларускай нацыі і традыцыяў культуры, да законаў класічнай геральдыкі, нарэшце. Дзяржаўны сьцяг БССР шмат разоў зьмяняўся. Апошні існуе з 1952 года і зьяўляецца тыповым безгустоўным прыкладам так званай «варварскай» сімволікі і геральдычнага бескультур'я. У гісторыі ён застанецца хіба як музейны экспанат дзеля задавальненьня цікавасьці нашчадкаў і ілюстрацыі таго, чаго ня трэба рабіць і як нельга жыць.

малюнак

Цяперашняе становішча зь сімваламі ў БССР адэкватна адлюстроўвае палітычныя дачыньні паміж ідэалагічнай дактрынай і нацыянальнай культурай. «Барометр сьцягу» спрацоўвае вельмі дакладна. Яго прыкметы такія. Калі ўбачым, што паўсюдна відаць нашы нацыянальныя садягі побач з дзяржаўнымі і міліцыя з апаратчыкамі не кінецца іх зрываць, можна сказаць як заўсёды — «Жыве Беларусь!». Калі ж убачым, як разгортваецца пад сонцам адзіны наш нацыянальны, гістарычны і дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг, — гэта знак, што мы на шляху. I тады можна сказаць — «Жыве Рэспубліка!»

Бо як ня можа суіснаваць сьвятло і цемра, так і Рэспубліка ня можа быць напалавіну. Таму — Жыве Рэспубліка!

 

«Грунвальд», сакавік 1990 г.

 

Глёрыя Патрыя

 

Надта балесна чалавеку жыць успамінамі. Асабліва згадваючы пра добрае ды страчанае. Некалі любіў чытаць вершы хоку. Цяпер гартаю пажаўцелыя старонкі і знаходжу:

 

Ізноў шчыміць маё сэрца

па Вільні,

Па бедным маім юнацтве.

Сінія горы на гарызонце.

 

малюнак

Але каму «баляць» тыя горы? Як кажуць, каму горы, каму стэп. У юнацтве перахварэў настальгіяй. А было так. Паехаў у Маскву. Ад тых мройных, сініх, соснамі парослых віленскіх узгоркаў... Нагледзеўся я на тое маскоўскае азлабленьне, наслухаўся хамства, убачыў, што там людзі адзін аднаму не ўсьміхаюцца і ў вочы не глядзяць — і такі мяне апанаваў жахлівы смутак па Бацькаўшчыне, так занудзіўся, што перастаў я есьці і спаць. Усё цела знутры пачало балець, нібы пабітае. А ў вачах толькі ўзгоркі з касьцёламі ды жыта красуе пад імі хвалямі неабсяжнымі. Думаў, памру ад болю. Купіў я білет вечарам і паляцеў у Вільню.

Вось сонца заходзіць ліпнёвае, попельна тлеюць аблокі, мільгаюць унізе агні. Спускаецца самалёт, ашалела равуць рухавікі. Потым цішня. Выйшаў і адразу адлягло, зьлягчэла, цяпло па ўсім целе разьлілося. Ціха вакол, вечарэе, і першыя конікі сакочуць у летняй траве, а ўдалечыні Вільня і вежы над сьпічастымі дахамі. I тут мне як хлынулі сьлёзы з вачэй. Па-мятаю — гэткія гарачыя-гарачыя. Плачу і зьдзіўляюся, адкуль у чалавека гэтулькі сьлёз. Потым пайшоў пехам у горад па траве, па ходніках і бруку, ня чуючы вагі, гэтак стала лёгка. Найшчасьлівейшы дзень у жыцьці.

Прыйшоў на былую Людвісарскую, 9, у цэнтры старой Вільні, і сеў пад вярбой насупраць мураванага двухпаверхавага дома, дзе некалі да вайны жыў мой дзед, бабуля, мой бацька. Побач меншы дамок, у ім знаходзілася друкарня «Беларускай крыніцы». Надышла ноч. Можна было зайсьці заначаваць да дзядзькі ці да сяброў, знаёмых. Але навошта, калі так цёпла на вуліцы, на душы і на сэрцы.

Сьвецяцца вокны ў старым доме. Нехта ж пасяліўся. Заходзіць ня буду, бо я там не жыву, бацька загінуў на фронце, дзеда ў 1939 закатавалі сталіністы-бальшавікі, бабуля памерла. Ды што дом — увесь горад ужо ня той. Перамяніліся людзі і вуліцы, надпісы і гаворка. Да вайны, здаецца, літоўцаў у Вільні было ня больш паўтара працэнта жыхароў. Цяпер, праз 50 гадоў, іх у горадзе ўжо ці не палова. Беларуска-польскую Вільню я яшчэ добра памятаю ў 50-х гадах. Зрэшты, калі б з 1939 года яна засталася б беларускай, ды была б адноўленая (што меркавалі) як сталіца Беларусі, ды разьмясціўся б там ЦК КПБ з усімі сваімі аддзеламі ды функцыянерамі, дык ці засталося б тады што ад нашай прыўкраснай Вільні. Паразбуралі б касьцёлы, пазносілі б старыя вуліцы, паўзрывалі б помнікі культуры, усё згадзілі б, збэсьцілі, нават замкавую гару Гедыміна скацалі б чыноўнікі ад гарсавету і архітэктуры і ўтварылі б на яе месцы возера ці станцыю метро, як у Менску. Разбудавалі б Вільню на 2 мільёны жыхароў, наставілі б гігантаў вялікай хіміі, пасьсякалі б лясы, навезьлі б прышлай «рабочай сілы» і ганарыліся б брыдотай і дуратой.

I ўсё ж душа шчыміць. Шчыміць перад бацькаўскім домам. Нядаўна я даведаўся, што пасяліўся адзін час у ім годны чалавек і добры літовец Віргіліюс Чапайціс. Можа тады ў 60-х і сьвяціліся яго вокны ў нашым доме, калі ноччу сядзеў я насупраць пад вярбой, радасны і шчасьлівы. Цяпер Віргіліюс сакратар Праўленьня Сойму «Саюдзіса». Ён пераехаў у іншае месца. Дом пустуе.

Прыходжу сюды часта, калі бываю ў Вільні, дзе гучыць мне яе мелодыя — «Глёрыя Патрыя».

 

Стары дом на Людвісарскай.

Зацьвітае ля брамы вярба.

Я быццам там перад вайной.

Чую гукі фартэпіяна

I стрэлы ў грудзі —

     маім радакам.

Чую ймшу у касьцёле

     Сьвятога Яна

I крокі.

Выходзіць сьвятар Адам.

Нібы Богам абраны, —

Глёрыя Патрыя Рутэнія

     Альба,

Глёрыя Патрыя Рутэнія

     Альба! —

Урачыста гудзяць арганы.

Кроў на бруку,

     у цэлях,

         на пяску,

             на каменьнях —

Мая кроў.

Наша кроў

3 апусьцелага дома

     на Людвісарскай,

Дзе гучэла фартэпіяна:

Глёрыя Патрыя Рутэнія

     Альба!..

Падаюць кроплі на шлях —

Гарачыя кроплі з дрэў,

Што праводзілі нас

     у катоўні ў Сібір.

Прывітаная будзь, Марыя,

     поўная Ласкі.

Прывітаная будзь

Над маёй стараной!..

Перад домам старым

Зацьвітае вярба.

Глёрыя Патрыя Рутэнія

     Альба!

Перад домам старым

Толькі постаць мая.

Глёрыя Патрыя Рутэнія

     Альба!

Перад домам старым

Прагрымела вайна,

Перад домам старым

Прагрымела вайна...

Глёрыя Патрыя...

 

Вільня мяняецца. Адыходзяць людзі, паміраюць вядомыя беларусы. Заканчвае стагодьдзе свайго жыцьця Зоська Верас, спадарыня Людвіка Сівіцкая-Войцік; памёр Янка Шутовіч, Сірацее наш віленскі быт. Памятаю гадоў пяць назад ранак на Антокалі. Тады запісаў:

 

Холадна ўсход ружавее.

     Мароз.

Абсыпаецца шэрань з галін.

Патухаюць лятарні.

Уздымаецца сонца —

     малінавы шар,

Асьвятляе сьнягі на дамах.

Лунае туман над Вяльлёй.

Вось каменныя львы

     сьцерагуць уваход.

Прыпыняюся.

Міма іду,

Азіраюся ўсьлед

     на вакно мастака —

Сергіевіча

     ўжо няма.

 

Нічога нельга параўнаць з Вільняй. Калі хочаш пазнаць беларускую народную душу, тады едзь у гэтую крывіцкую Мэкку, як сказаў наш слаўны паэт Уладзімір Жылка. Пахадзі па яе вулках і касьцёлах, ля рэчак і па ўзгорках, тады і даведаешся. I параўнаеш з сабой, бо адчуеш нешта роднае і будзеш успамінаць, ці ня бачыў ты гэта ў сьне. Кожны народ асабліва асвойвае прастору, мае сваю пластыку ў руху, мелодыю ў мове, рытм у гаворцы. А ўсё гэта разам — музыка, што выяўляецца ў архітэктуры. Паслухайма, як гучыць Ганна. Сьвятая музыка, боская і чалавечая, увабрала ў сабе вятры і сьпевы Віленшчыны. Паслухайма, як сьпявае Вільня ў вежах і мурах, калі грымотна праносіцца навальніца над вуліцамі і ўсьпененай Вяльлёй. Даўно-даўно мне запомніўся такі дзень.

 

Тады запісаў:

 

Бачу мокры брук праз вакно,

Адпрасаваны падковамі

     коней

I ступенямі продкаў.

Бачу чырвоныя камяні.

Стагодзьдзі хлістаў па іх

     дождж

I бег струмень

Ад Вострай Брамы аж да

     Катэдры

Стагодзьдзямі цёк струмень

     людзкі...

Прайду і я гэты шлях,

     як рытуал,

Памятаючы пра ўсё.

 

Віленскую Кальварыю бальшавікі зачынілі пасьля вайны. Абязьлюдзелі сьцежкі-дарожкі, зьніклі паломнікі. Ідзеш у цішыні і слухаеш свае крокі. Чаупецца нешта ў такт хады.

 

Шлях апусьцелы,

Векавы,

Да звону ўбіты

Хадакамі.

I абламаны торс

Сьвяты

3 паабсяканымі

Рукамі.

Бягуць гады,

Дзесяцігодзьдзі...

 

Хопіць, зрэшты, хопіць. Пэўна, ад Вільні кружыцца мне галава. Ды баюся, што толькі мне. Сады і паркі, сасновыя схілы, булькоча ўнізе Віленка. Памятаю ж яе чыстай у ваколіцах Вільні.

 

Ноч засьпела ў дарозе мяне

     пехатой.

Тарахценьне калёс. Галасы

     ў цемнаце.

Папрасіць, каб падвезьлі,

     ці што?

 

Валуны, крушні ўздоўж дарог. Раскажа дзядзька дасканала на беларускай добрай віленскай гаворцы, дзе па каменьнях Бог ступаў, дзе Езус Хрыстус сьлед пакінуў.

 

Адбітак ступні на граніце.

Узьляцеў матылёк.

А некалі шэры лішайнік

     і гэты камень

         зьесьць.

 

У Вільні свабодна. Праўда, летам бывае тлумна. Зімовая Вільня непаўторная. Можаш ісьці па старым месьце і доўга не спаткаеш чалавека. Ніхто нікуды не сьпяшае.

 

Засьнежаны парк.

Па дарожцы бязьлюднай

Хлопчык ідзе.

 

У старой Вільні кожны камень дыхае беларускай гісторыяй. Вось дом, дзе жыў Сыракомля. Вось тут была рэдакцыя «Нашае Нівы», там жылі Луцкевічы, далей Беларуская гімназія, друкарня імя Францішка Скарыны, тут Базыльянскі кляштар, там схапілі Каліноўскага, тут выступаў беларускі дзіцячы тэатр Станіславы Корф, там храм, дзе сьвятараваў Адам Станкевіч, тут мясьцілася беларускае выдавецтва, там бібліятэка...

 

О, Вільня, як жывіш ты маё

     сэрца!

У час спатканьня іду

     на пляц.

Вось мур,

Дзе апошні позірк

     Каліноўскага.

Доўга гляджу,

Каб панесьці з сабой у душы.

 

Вершы 1986 г.

 

«Навіны БНФ», 1990, 23 красавіка.

 

«Веру ў нашых людзей...»

 

3 інтэрв'ю газеце «Літаратура і Мастацтва» пасля выбару ў Вярхоўны Савет БССР

 

— Зянон Станіслававіч, як вы ацэньваеце вынікі двух тураў выбараў у Мінску?

малюнак

— Вынікі ў цэлым сціплыя для Народнага фронту, — у параўнанні з тым, на што мы спадзяваліся. Настрой у грамадстве, дачыненні людзей, іншыя абставіны — усё сведчыла аб перавазе дэмакратычных сіл на выбарах Вярхоўнага Савета БССР. Аднак гэтая перавага не была рэалізавана. Прытым, што цікава, калі ў першым туры «адсеяліся» кандыдаты, якія не вызначылі пэўна сваёй пазіцыі адносна асноўных палітычных сіл (БНФ і КПБ), то ў другім туры «правальваліся» і правыя і левыя адначасна. У дваццаці мінскіх акругах з 48-мі абодва кандыдаты набралі менш 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Выбрана ж у сталіцы, як вядома, 28 дэпутатаў. 3 іх дваццаць — ад дэмакратычнага блока і БНФ.

малюнак

— У чым, на вашу думку, прычыны гэтага?

— Прычын некалькі. Аналізуючы іх, прыходзіш да высновы, што мы недаацанілі паводзін тых людзей, якія вагаюцца ў выбары. Паводле нашых ацэнак, дзесьці каля палавіны жыхароў Мінска (ва ўсялякім разе, больш за сорак працэнтаў) пераканана падтрымліваюць БНФ, ад трох да сямі працэнтаў выступаюць за партапарат і наменклатуру, астатняе насельніцтва яшчэ не акрэсліла выразна сваёй пазіцыі. Грамадзянская свядомасць і палітычная культура ў апошнім масіве яшчэ не высокая, ён можа хістацца ў розныя бакі. На такое асяроддзе часам лёгка кладуцца самыя неверагодныя чуткі. У гэтым, дарэчы, жывучасць той дэзінфармацыі пра БНФ, што часта распаўсюджваецца афіцыйнымі органамі друку.

малюнак

— Барацьба ёсць барацьба, і наіўна было б меркаваць, што ў ёй абыдзецца без «дробнага фолу». Але ж тая лёгкасць, з якой многія ў нас гатовыя паставіць сябе па-за мараллю, не можа не бянтэжыць. Некаторыя экспанаты маёй калекцыі перадвыбарчага «самвыдата» (штосьці дастаў з паштовай скрыні, штосьці прынеслі лімаўскія чытачы) — прадмет для даследавання не палітыка, а хутчэй псіхіятара...

— Сапраўды, такой лавіны паклёпаў, бруду, хлусні, неверагодных выдумак і глупстваў, што пасыпаліся на кандыдатаў БНФ у шматлікіх (і, як правіла, ананімных) паліграфічных і самаробных лістоўках, лістках, плакатах пад час выбарчай кампаніі, нельга было і ўявіць. Аказваецца, буду цытаваць, што БНФ — гэта і «жажда крови» і «жажда власти», «погромы» і «поджоги»; што «яны» «заклікаюць да захопу ўлады шляхам ваеннага перавароту», да «анархіі»; што «З.Позняк разжигает национальную рознь», «призывает нас к насилию, хаосу и беспорядкам». Далей — болей: «злодзеі», «дельцы теневой экономики», «главарь еврейской мафии» (гэта пра мяне), «ан-тысеміт», «фашист» (і гэта пра мяне, «паліцаі», «здраднікі», «прихвостни» і іншая груца з макам...

малюнак

Узровень гэтай пісаніны настолькі агідны, што ніхто з дэмакратычных кандыдатаў не звяртаў на яе сур'ёзнай увагі. БНФ практычна не вёў ніякай контрпрапаганды супраць такога роду «агітацыйнай прадукцыі». Нармальная рэакцыя на ўвесь гэты бруд — абурэнне. Аднак адны абураліся, а іншыя чыталі, і гэта ўплывала на іх выбар.

— 16 сакавіка, напярэдадні другога тура выбараў, грымнуў сапраўдны залп ці не з усіх ствалоў партыйнага друку. На старонках мазырскага «Камуніста Палесся» І.Капыловіч «адчыхвосціў» свайго калегу па Саюзе пісьменнікаў кандыдата ў дэпутаты М.Матукоўскага(«ласаваўся, ды ласуецца па сённяшні дзень, далікатэсамі»)... У «Віцебскім рабочым» у гэты ж дзень змешчаны «архіўныя факты адносна сімволікі БНФ», вядома ж, з недвухсэнсоўнымі намёкамі на духоўную і ідэйную еднасць актывістаў дэмакратычнага руху з калабарцыяністамі часоў акупацыі... Але, бясспрэчна, быць галоўным калібрам у гэтай кананадзе гонар выпаў «Вячэрняму Мінску». На мой погляд, артыкул «Запявалы закуліснага хору» — «лепшае» з усяго напісанага Т.Бумажковай на пасадзе палымянага і пільнага змагара «за нашы ўстоі»...

малюнак

— Ведаеце, настолькі прыеліся ўсе гэтыя зашмальцаваныя шаблоны пра «фашыстаў», «здраднікаў» і ЦРУ, што нават смяяцца ўжо неахвота, — нуда.

Але тым, хто прыняў опус Т.Бумажковай за чыстую манету, трэба ўсё ж растлумачыць, што, напрыклад, лідэр «Талакі» Сяржук Вітушка ніколі не быў «за Ла-Маншам», як сцвярджаецца ў «Вячэрнім Мінску», і таму не мог там быць «сардэчна сустрэты былымі гітлераўцамі, а цяпер заакіянскімі слугамі».

Таксама варта нагадаць, што Ян Пазняк, беларускі нацыянальна-культурны і хрысціянскі дзеяч, які ўзначальваў цэлы грамадска-палітычны накірунак у заходнебеларускім нацыянальна-вызваленчым руху, стаяў на пазіцыях хрысціянскай дэмакратыі, а таму выступаў супраць таталітарызму ўсіх колераў — ад карычневага да чырвонага. У кастрычніку 1939 года ён быў закатаваны сталіністамі...

малюнак

Людзям трэба сказаць, што айцец Аляксандр Надсан — паважаны чалавек і што ён ніколі не быў «эсэсаўскім лейтэнантам», як піша Т.Бумажкова, бо ў 1944 годзе яго ва ўзросце семнаццаці гадоў разам з групай беларускай моладзі з СБМ сілком вывезлі ў Нямеччыну. Там іх хацелі абучыць і выкарыстаць на Заходнім фронце. Але хлопцы перайшлі на бок англічан. А. Надсан уступіў у войска генерала Андэрса.

малюнак

— Дарэчы, Андэрс — польскі генерал, а не «англійскі»; дзіўна, што такі «звышдасведчаны публіцыст», як Т.Бумажкова, гэтага не ведае...

— Войска генерала Андэрса было сфарміравана ў СССР і перакінута ў Італію праз Ірак і Паўночную Афрыку. Сам жа Андэрс быў дастаткова левым паводле сваіх поглядаў, што, напэўна, уратавала яго ад Катыні...

У войску Андэрса, дзе было шмат беларусаў, Аляксандр Надсан ваяваў з фашыстамі на тэрыторыі Італіі. У адным з баёў быў паранены. Пакуль лячыўся, скончылася вайна. Пасля вайны вывучыўся на святара і з'яўляецца ім ужо скора сорак гадоў.

Айцец А.Надсан вядзе на Захадзе вялікую культурную і грамадска-палітычную дзейнасць, арганізаваў ва ўсіх краінах, дзе жывуць беларусы, грамадскія цэнтры дапамогі пацярпелым ад чарнобыльскай трагедыі. Беларусы за мяжой вельмі перажываюць за Бацькаўшчыну і хацелі б дапамагчы, чым могуць, землякам, якіх напаткала вялікае гора. Аднак яны выказваюць пажаданне перасылаць свае ахвяраванні праз БНФ, бо пакуль што не давяраюць афіцыйным структурам. Але Народны Фронт не зарэгістраваны, не мае ўласных рахункаў, сталага адраса і г.д. Усё гэта замінае выяўленню добрай волі замежных беларусаў і іншых заходніх філантрапічных арганізацый.

малюнак

А. Надсан перадаў ад нашых суайчыннікаў за мяжой мінскаму Дзіцячаму гематалагічнаму цэнтру тысячы аднаразовых шпрыцоў, 50 апаратаў для пералівання крыві, полівітаміны. Пад час сустрэчы з галоўным урачом цэнтра ўзгоднена, якія прыборы і лякарствы патрэбны хворым дзецям, абгавораны магчымасці іх лячэння ў Англіі і падрыхтоўкі ўрачоў-гематолагаў.

Увогуле трэба сказаць, што выступленне «Вячэрняга Мінска» з'яўляецца грубай знявагай айца А.Надсана, брудным ахайваннем руху Народнага фронту, кашчунствам супраць памяці Я.Пазняка, сведчыць, мякка кажучы, аб невысокай культуры газеты.

малюнак

— Вы сказалі, што БНФ не вёў контрпрапаганды супраць чутак, падтасовак, хлусні. Але, улічваючы важнасць палітычнай кампаніі, трэба было, мабыць, калі не абясшкодзіць, дык хоць бы нейтралізаваць гэтыя фальшыўкі. Не было жадання ці магчымасцей?

— I тое, і другое. Галоўнае, лічылі мы, гэта платформа, ідэі і поўная інфармацыя пра кандыдатаў БНФ. Становішча ў нас вельмі няроўнае. Партапарат усё яшчэ непадзельна валодае сродкамі інфармацыі, паліграфічнай базай, уладай... БНФ не мае нічога з гэтага. Аднак нават у гэтых варунках, калі я часам азіраюся на зробленае, з кожным разам мацнее мая вера ў нашых людзей, у нашу Бацькаўшчыну.

Ёсць і яшчэ адзін аспект, які паўплываў на вынікі выбараў. Маю на ўвазе парушэнні парадку галасавання і рознага роду фальсіфікацыі. Ва ўсім гэтым мы цяпер разбіраемся, і сур'ёзная гаворка, спадзяюся, яшчэ наперадзе.

 

«ЛіМ», 1990, 23 сакавіка.

 

Выступление на 2-м съезде «САЮДИСА» 22 апреля 1990г.

 

Литовская Республика переживает трудное, но радостное время. Начало свободы и независимости. Это время в Белоруссии еще не пришло. Рядом с новой возрождающейся Литвой существует Республика, известная своим крайне консервативным руководством и антинародной компартией, которая характеризуется слепой приверженностью Москве. Эту ситуацию следует учитывать особо, памятуя, что судьба независимости всех республик СССР решается теперь в Литве. В то же время полная зависимость белорусского коммунистического руководства от имперской политики КПСС может привести к непредсказуемым действиям.

малюнак

Советская Белоруссия превращается в оплот партийной реакции на западе СССР. Сюда стекаются ретрограды из Балтии и Москвы, здесь печатаются издания интерфронта Литвы и «ночная» коммунистическая пресса, расселяются отставные военные и воинствующие ветераны.

В чем причина этого непрекращающегося консерватизма БССР и вопиющей несамостоятельности? Белоруссия вот уже почти 200 лет является объектом особой геополитики Москвы. Вспомним, что Белоруссия, ее культура, язык, храмы и города, труд и военная организация были в центре Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского — политической силы, существование которой делало невозможным продвижение на запад восточной агрессии и тирании. И царская империя, и государство КПСС в своей геополитике всегда исходили из опасности возникновения политического противовеса на западных рубежах. Образование независимой Балтии, или даже Украины, было бы для СССР крайне нежелательным, но не смертельным явлением. Возникновение же цепи свободных и, что важно, политически взаимосвязанных государств от Балтийского до Черного моря, то есть Эстонии, Латвии, Литвы, Белоруссии, Украины, Молдовы, означало бы на деле конец партийной империи. Ибо она потеряла бы возможность к расширению, то есть к экспансии паразитического существования. К внутреннему же саморазвитию СССР не способен, тем более, что коммунистическое общество зашло в тупик.

малюнак

В этой исторически создавшейся геоситуации Белоруссия по своему положению является центральным звеном. С разрушением же этого центрального звена рушатся все возможные идеи противовеса Московской империи.

малюнак

Поэтому агрессивная направленность империи на Белоруссию бескомпромиссна и жестока — уничтожение этноса, нации, разрушение ее как политической и культурной силы. После аннексии Белоруссии в состав России в конце XVIII века царизм ликвидировал здесь магдебургское право, уничтожил Униатство — христианскую религию, которую исповедовали более 80 процентов белорусов, закрыл белорусские школы и монастыри, запретил белорусский язык и даже само название Беларусь.

Только в 1918 году была достигнута желанная цель — объявлена независимость Белорусской Народной Республики. Но большевики разрушили нашу независимость. Во времена сталинского геноцида в Белоруссии уничтожено свыше 2-х миллионов человек — цвет нации. Были убиваемы не только интеллигенция, ученые, лучшее крестьянство — уничтожен местный аппарат управления и власти. На освободившиеся должности назначались функционеры из внутренних областей России, которые сразу включились в борьбу против белорусского народа, начали закрывать белорусские школы, взрывать храмы, уничтожать культурные ценности. Так было заложено основание национального нигилизма, который стал политической сущностью и идеологией коммунистической организации в Белоруссии.

малюнак

В этом объяснение и причина феноменального антинародного поведения и редкостного консерватизма нынешнего коммунистического руководства БССР. Коммунисты несут ответственность за геноцид, за Чернобыль, за миллионы убиенных, за разрушение нашей национальной культуры и традиций, за уничтожение земли, за нравственное вырождение, за упадок религии и морали. Организация, основанная на античеловечной антинациональной идеологии, не может быть демократичной. Ненавидящие свой народ — не умеют уважать другие народы.

Поэтому отрицательное отношение коммунистического руководства БССР к независимости Литвы не должно удивлять. Вопрос в другом, сколько продержится Литва и возможно ли в создавшемся положении обрести реальную независимость в одиночку.

малюнак

Ответить на эти вопросы можно только предпринимая конкретные политические действия, основанные на верных идеях. Советский Союз и Соединенные Штаты давно уже благополучно поделили мир, поэтому не стоит удивляться, видя, как дороги им их собственные интересы. Хорошо бы быть независимыми от обоих. Интеграция в западную экономическую систему из-за разницы в развитии практически невозможна. Для этого нужно время, условия и целенаправленная работа высокого уровня. Полноценный рынок между странами Балтии тоже нереален. Остается следовать тому, что подсказывает сама жизнь, сложившаяся историческая ситуация и здравый смысл.

малюнак

Политическое содружество всех западных республик СССР от Эстонии до Молдовы должно начинаться уже сейчас на почве солидарности с независимой Литвой, на почве противодействия ее экономической блокаде со стороны СССР, на основе выработки и координации общей политики демократизации общества и обретения суверенитета. Содружество, солидарность и конкретные совместные политические действия независимых сил всех западных республик необходимы, несмотря на разницу в достигнутом и на существование реакционно-консервативных режимов в Белоруссии и на Украине. Легко представить, что полная независимость Балтии может оказаться иллюзорной, если не будет демократической Белоруссии и демократической Украины. Можно также предположить, что политическое содружество западных республик, находящихся на одинаковом экономическом и технологическом уровне, обладая разными и достаточными ресурсами, способно создать свой рынок и тем более противостоять всякого рода экономическим и информационным блокадам.

 

 

Выняткі са стэнаграмаў першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання

 

ПАСЯДЖЭННЕ ДЗЕВЯТАЕ (Субота, 19 мая 1990 года)

 

ПАЗНЯК З.С. (Ангарская выбарчая акруга №9, г.Мінск). Прашу даць мне выступіць.

СТАРШЫНЯ. Только, если по повестке дня. Я вас прошу воздержаться. Вопросы рассматриваем по повестке дня. Перейдем к повестке дня? (Галасы: так, так). Кто за то, чтобы рассматривать вопрос, поставленный по повестке дня, прошу проголосовать. Просят перерегистрироваться. Пожалуйста, прошу включить электронно-счетное устройство для регистрации...

малюнак

ПАЗНЯК З.С. Паважаны Старшыня, я прашу даць мне слова па пытаннях павесткі дня, якія ўзнялі дэпутат Глушкевіч і дэпутат Лукашэнка.

СТАРШЫНЯ. Я обращаюсь к народным депутатам и просил бы...

ПАЗНЯК З.С. Паважаны Старшыня, народны дэпутат сам мае права, як дэпутат, для гэтага не трэба згоды...

СТАРШЫНЯ. Пожалуйста. В пределах 5 мннут.

малюнак

ПАЗНЯК З.С. Шаноўныя дэпутаты! Я чатыры дні сядзеў у гэтай зале, я не выступаў. Я здзіўлены да глыбіні душы тым, што ў нас адбылося. Мяне здзіўляе, што мы гэтага не разумеем. За чатыры дні нашых пасяджэнняў мы прыйшлі да палітычнага крызісу ў рэспубліцы і да крызісу ў Вярхоўным Савеце БССР. I мы гэтага не хочам зразумець. У якой абстаноўцы засядае наша сесія? У абстаноўцы, калі бастуе Гомель. Калі такое было, што забастоўшчыкаў падтрымліваюць партыйныя камітэты, СПК, дзесяткі тысяч людзей? Калі напружаная абстаноўка ў Мінску, на Магілёўшчыне. Мы чатыры дні засядаем, не разумеем, што адбываецца. Мы нават не ў стане былі зрабіць аналіз крызісу, які склаўся ў Вярхоўным Савеце. I як сябе паводзіць у гэтай сітуацыі? Склад Вярхоўнага Савета па палітычнай арыентацыі не адэкватны становішчу ў грамадстве. Таварышу Сакалову цудоўна вядома па тых сацыялагічных даследаваннях, якія яму былі прадстаўлены, што партапарат грамадства падтрымлівае ад трох да сямі працэнтаў. У Вярхоўным Савеце наменклатурныя работнікі прадстаўляюць большасць, яны могуць прыняць любое рашэнне. Народны фронт прадстаўляе не больш 15 чалавек. Меншасць прадстаўляюць дэмакратычныя сілы. I ў такой сітуацыі мы павінны стварыць такі Вярхоўны Савет, які быў бы дзеяздольны, які мог бы адпавядаць таму становішчу, якое існуе ў грамадстве. Для гэтага ні з левага, ні з правага боку Старшыня Вярхоўнага Савета не збалансуе суадносіны сіл. Трэба, каб быў такі Старшыня Вярхоўнага Савета, які прыняў бы курс на згоду, і павінен сказаць, што дэпутаты ад Народнага фронта зразумелі гэту пастаноўку. 14 мая Дэмакратычная платформа была практычна распушчана. Быў створаны Дэмакратычны клуб з задачай кансалідаваць усе сілы ў дэмакратычным Вярхоўным Савеце, і ў тым ліку і сілы партапарата, калі яны радыкальна думаюць. I менавіта ад гэтай ініцыятывы былі выстаўлены незалежныя кандыдаты: дэпутат Кавалёнак, дэпутат Шушкевіч. Вы ўчора чулі іхнюю праграму. Гэта згодніцкія праграмы. I па пытаннях суверэнітэта, і па пытаннях адносін да партыі, і нават па пытаннях адносна Чарнобыля, што вы чулі ў выступленні таварыша Кавалёнка, які засведчыў, што дзеля згоды ў нашым грамадстве, дзеля кансалідацыі сіл у Вярхоўным Савеце, каб мы былі дзеяздольнымі, ён, калі стане Старшынёй, не будзе ўспамінаць віноўнікаў чарнобыльскай трагедыі, многіх, якія сядзяць тут, — гэта можа вырашыць толькі народ. Ён узяў на сябе вялікую адказнасць не ўспамінаць гэта дзеля таго, каб нам кансалідавацца і каб наша грамадства не прывесці да расколу. I вы адкінулі гэтых дэпутатаў. Гэта быў адзіны варыянт, калі вы маглі працаваць плённа. Што мы маем цяпер, пасля гэтага рашэння? У той сітуацыі праводзілі дэпутата ад партапарата. Гэта практычны захоп улады. Ітак, яно адбылося, тым больш з парушэннем Канстытуцыі, аб чым было засведчана нашымі дэпутатамі-юрыстамі. Што з гэтага атрымалі: учора вечарам мы атрымалі некалькі тысяч насельніцтва, якое спальвала партыйныя білеты перад помнікам Леніну. Калі ў нас у Менску такое было? Гэта вылілася стыхійна, я быў гэтаму сведкам. Далей мы можам не спыніць тое, што можа зараз пайсці ў Менску. А канкрэтна. У Сакратарыят паступалі пісьмы ад заводаў, ад калектываў, падпісаных тысячамі людзей, у тым ліку ад партыйных арганізацый, падпісаныя партыйнымі камітэтамі, якія выражалі нязгоду на вылучэнне кандыдатуры Дземянцея. Калі такое было? Няўжо прадстаўнікі Кампартыі не адчулі таго напружання і той канфрантацыі, якая спела і ўнутры вашай партыі і ўнутры нашага грамадства? Няўжо элементарна няможна было зразумець, як кансалідаваць наш Вярхоўны Савет і як зняць напружанне ў грамадстве? На гэта вы не пайшлі. I вось вынік. Цяпер могуць пачацца забастоўкі ў Гомелі, могуць пачацца забастоўкі ў Менску, таму што тыя партыйныя камітэты і тыя рабочыя, з «Граната», з «Гарызонта», яны сведчылі аб тым, што калі іхнія патрабаванні не будуць улічаны, а іхнія пісьмы нават не зачыталі, падпісаныя тысячамі рабочых, на якіх вы стараецеся абапірацца, іх нават не зачыталі, і забастоўкі могуць быць, і на гэту плошчу можа прыйсці не тры тысячы, а трыста тысяч чалавек. I як вы будзеце, таварыш Сакалоў, разганяць іх, танкамі? А вы ўпэўнены, што танкі пойдуць за вас? Таму я павінен сказаць, што... (Шум у зале).

малюнак

малюнак

малюнак

Таму я павікен сказаць, што ў той сітуацыі, якая склалася ў грамадстве, вінаватыя ў першую чаргу мы з вамі і камуністычная група Вярхоўнага Савета. Народны фронт увесь час імкнуўся ісці на кансалідацыю, на дыялог, і вось тут у Вярхоўным Савеце вылучалася такая магчымасць, і калі засядала партыйная група, мы прыйшлі, беспартыйныя, каб пагаварыць з вамі і сказаць вось тое, што я гавару зараз, аб той сітуацыі, якая склалася, як нам дзейнічаць. Нас сустрэла ахова, і нас, дэпутатаў, беспартыйных, не пусцілі. Гэта дыскрымінацыя дэпутатаў. Дык якая ж гэта кансалідацыя, і хто будзе несці адказнасць за той палітычны крызіс, які вы стварылі? Хто будзе несці адказнасць? Чаму з вас ніхто не выйшаў да гэтых людзей?

I другое пытанне. Як можна працаваць у такім Вярхоўным Савеце, у якім больш трэці галасоў дэмакратычных кандыдатаў? Гэта будзе Вярхоўны Савет недзеяздольны.

малюнак

СТАРШЫНЯ. Я прашу вас.

ПАЗНЯК З.С. Таму я прапаную... я заканчваю. Таму я прапаную не праводзіць сёння пасяджэнне сесіі. (Шум у зале.) Прапаную правесці яго ў панядзелак і вярнуцца да пытання аб пераглядзе вынікаў выбараў Старшыні Вярхоўнага Савета і аб назначэнні новых выбараў. Тым больш, што выбары адбыліся на неканстытуцыйнай аснове. Гэтым самым мы пакажам сваю адказнасць за лёс народа, гэтым самым мы можам аб'яднаць Вярхоўны Савет і зняць напружанасць у грамадстве. Тая канфрантацыя, на якую вядзе камуністычная група, ні да чаго не прывядзе ў Вярхоўным Савеце. Таму я прашу вас прыслухацца да маіх слоў. I сёння, пасля сканчэння гэтага пасяджэння, я прашу вас, асабіста, Яфрэм Яўсеевіч, вас, таварыш Арцыменя, вас, таварыш Камай, вас, таварыш Краўчанка, і ўсіх дэпутатаў камуністычнай групы выйсці на плошчу і пагаварыць з людзьмі. Вы ездзілі ў Гомель і не зрабілі з гэтага ніякіх вывадаў. А вывады трэба было зрабіць. I вельмі шкада, што ў нас стварыўся недзеяздольны Вярхоўны Савет. (Апладысменты).

СТАРШЫНЯ. Время ваше прошло.

ПАЗНЯК З.С. Не маё «время прошло»,а ваша. (Апладысменты.)

 

 

ПАСЯДЖЭННЕ ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТАЕ (Аўторак, 19 чэрвеня 199О года)

 

ПАЗНЯК З.С. (Ангарская выбарчая акруга №9, г.Мінск). Паважаныя дэпутаты! Я ўсё-такі прапаную вырашыць пытанне ў прынцыпе. Чаму? Як могуць удзельнічаць нашы прадстаўнікі ў Маскве ў падрыхтоўцы канцэпцыі, калі такая канцэпцыя яшчэ не выпрацавана ў нас? На чым яны будуць базіравацца, на якіх канцэптуальных палажэннях?

малюнак

Мы павінны вырашыць у прынцыпе: ці патрэбен нам такі саюзны дагавор? I калі патрэбен такі саюзны дагавор, то неабходна вызначыць яго асноўныя канцэптуальныя палажэнні. I вызначыць мы павінны тут, на Вярхоўным Савеце. I гэта справа не аднаго дня.

Першы саюзны дагавор рыхтаваўся, як вы ведаеце, два гады. I гэта будзе проста нонсенс, калі мы пашлем дэлегацыю, не маючы ніякай канцэпцыі. А што яны будуць прадстаўляць? Таму ў мяне такая прапанова: паколькі ад Прэзідэнта СССР была адпаведная тэлеграма, мы павінны паслаць назіральніка і даць яму адпаведныя паўнамоцтвы як назіральніку, які павінен потым далажыць Вярхоўнаму Савету БССР, як рашаецца там пытанне паміж тымі рэспублікамі, якія гатовы ўжо ўдзельнічаць. Мы пакуль не гатовы і павінны аб гэтым ясна сказаць.

малюнак

...

ПАЗНЯК З.С. Шаноўны Мікалай Іванавіч! Тое пытанне, якое вы спешна паднялі сёння, гэта не тое пытанне, якое вырашаецца такім чынам, і мне вельмі шкода, што вы ажыццяўляеце націск на Вярхоўны Савет. На працягу ўсяго часу ні Вярхоўны Савет, ні нашы кіруючыя органы не ўспрымалі ідэю суверэнітэту. I цяпер яна нам звалілася, як снег на галаву. Мы гатовы яе такім жа чынам хутка вырашыць. Я гэтыя два дні быў у складзе неафіцыйнай дэлегацыі дэпутатаў ад Вярхоўнага Савета ў Маскве. Я быў на пасяджэнні З'езда народных дэпутатаў РСФСР, размаўляў з многімі дэпутатамі, у тым ліку і на З'ездзе дэмакратычнай платформы. Пытанне аб суверэнітэце ставіцца зусім не так, як вы яго тут прадставілі. Усе рэспублікі, у тым ліку і РСФСР, маюць зараз дэкларацыі, маюць адпаведныя законы аб суверэнітэце, чаго не маем мы. I мы не можам весці размову на роўных. А мы робім выгляд, што будзем весці размову на роўных. Таму нам трэба вызначыць юрыдычны статус нашых прадстаўнікоў. Гэта лагічна, гэта будзе правільна. Тым больш, што вы самі засведчылі, што першыя пасяджэнні будуць кансультатыўнымі. Таму давайце, зыходзячы з характару гэтага пасяджэння, якое будзе першае, зыходзячы з таго, як мы гатовы да гэтай праблемы і як гатовы другія рэспублікі, вызначаць статус нашых прадстаўнікоў. Я усё ж такі прапаную вярнуцца да гэтага пытання і аднесціся да яго сур'ёзна. Нашы прадстаўнікі павінны быць толькі назіральнікамі на дадзены момант. Калі мы вырашым пытанне з суверэнітэтам, калі ў нас будзе канцэпцыя, калі мы яе абмяркуем на Вярхоўным Савеце і прымем усе разам, вось тады мы дадзім другі статус нашым прадстаўнікам. Цяпер нам не трэба бегчы наперадзе паравоза.

 

 

ПАСЯДЖЭННЕ ТРЫЦЦАЦЬ СЁМАЕ (Серада, 20 чэрвеня 1990 года)

 

ПАЗНЯК З.С. Паважаныя народныя дэпутаты, паважаны прэзідыум! 16 студзеня 1989 года быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «О дополнительных мерах по восстановлению справедливости в отношении жертв репрессий, имевших место в период 30-х, 40-х и начала 50-х годов». Згодна чацвёртаму пункту гэтага Указа, зачытваю: «с этой целью при краевых, областных, городских Советах народных депутатов, Верховных Советах союзных и автономных республик могут создаваться комиссии из числа народных депутатов и представителей общественности». На аснове гэтага Указа 29 ліпеня 1989 года і была ўтворана камісія пры Вярхоўным Савеце, якую мы зараз разглядаем. Я азнаёміўся з палажэннем аб гэтай камісіі. Павінен сказаць, што тыя пункты палажэння, якія тут прачытаў, гавораць аб тым, што гэта камісія мае чыста кансультатыўнае значэнне. Я не буду зачытваць усе пункты, тут напісана, што яна каардынуе дзейнасць, «изучает вопросы, вносит соответствующие предложения, сообщает органам свое мнение, дает рекомендации, собирается по мере необходимости» і гэтак далей. Я таксама пазнаёміўся з дзейнасцю гэтай камісіі, якая была ўтворана і працавала няпоўны год, і прыйшоў да выніку, што вялікіх паўнамоцтваў гэтая камісія не мае. Гэта нешта накшталт нефармальнай арганізацыі пры Вярхоўным Савеце. Таму я думаю, самае першае, што трэба зрабіць, гэта прыняць палажэнне, дзе трэба адлюстраваць тыя сур'ёзныя задачы, якія стаяць перад гэтай камісіяй і ў першую чаргу, на мой погляд, умацаваць кантрольныя функцыі гэтай камісіі і права заканадаўчай ініцыятывы, таму што інакш мы будзем толькі, працуючы ў гэтай камісіі, канстатаваць працэсы, але не ўздзейнічаць на іх ход.

малюнак

Акрамя таго, улічваючы тое, што на папярэднім пасяджэнні, калі мы разглядалі назву гэтай камісіі, мы змянілі гэту назву. Яна зараз называецца Камісія пры Вярхоўным Савеце па справах ахвяраў палітычных рэпрэсій і іх сем'яў. Значыць, яе дыяпазон яшчэ больш пашыраецца...

СТАРШЫНЯ. Я извиняюсь, мы приняли решение и не изменили его. Это только предложение было.

ПАЗНЯК З.С. Вы ведаеце, Мікалай Іванавіч, я вельмі дакладна сачыў, як ішла дыскусія, я зрабіў запісы ў сябе аб змене назвы гэтай камісіі, але я пагляджу стэнаграму, можа быць, я памыляюся, а можа, у стэнаграме гэта не адлюстравана. Але я добра памятаю, што змена была, але, тым не менш, я гэта высвятлю яшчэ раз. Калі гэтая змена намі прынята, усё роўна ў цэнтры, у аснове дзейнасці гэтай камісіі застаецца пытанне аб рэпрэсіях перыяду сталінізма. Гэта безумоўна.

Паважаныя дэпутаты! На долю беларускага народа выпалі вялікія гістарычныя выпрабаванні. Калі мы азіраемся назад, мы не можам не задумацца над тымі незлічонымі ахвярамі, якія ён паклаў на алтар будучыні, баронячьі сваё існаванне, сваю культуру, свабоду і незалежнасць. Мы можам прасачыць наш народны мартыралог, пачынаючы ад бітвы на Нямізе ў XI стагоддзі і аж да сённяшняга дня, да чарнобыльскай катастрофы, якая з'яўляецца трагедыяй нацыі. У гісторыі нашай Бацькаўшчыны было шмат трагічных старонак. Вайна з Маскоўскай дзяржавай ў 1654-1667 гадах, потым Паўночная вайна прывялі да незлічоных страт людзей, разбурэння гаспадаркі, гарадоў, заняпаду культуры. I нават перамога ў той вайне ўжо не ратавала, бо Беларусь тадыІ страціла больш паловы свайго насельніцтва, а гэта не праходзіць бясследна.

Пасля анексіі беларускіх тэрыторыяў у склад Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя ўсе наступныя польска-беларускія паўстанні былі патоплены ў крыві. Першая сусветная вайна разбурыла дарэшты наш край. Аднак самае страшнае наш народ разам з іншымі народамі-суседзямі выцерпеў потым, у 20-30-40-х і пачатку 50-х гадоў, у часы сталінскага генацыду. Асэнсаваннем гэтай з'явы занята цяпер усё наша пакаленне, усё наша грамадства. Можна без перабольшання сказаць, што ад таго, як будзе асэнсаваны карпаратыўны дзяржаўны тэрор і сталінізм, будзе значна залежыць наша маральная і палітычная будучыня.

За апошнія гады абнародавана шмат фактаў аб злачынствах сталінізму, дадзены маральна-палітычныя ацэнкі, прынята шэраг пастаноў аб стварэнні камісіі па рэабілітацыі і гэтак далей. У цэлым можа скласціся ўяўленне, што са сталіншчынай у нашым грамадстве ўжо скончана назаўсёды. Гэта памылка. Аналіз і ацэнкі злачынстваў сталінізму вядуцца ў асноўным на маральным, факталагічным і нават эмацыянальным узроўнях. Гэта праца не стаіць на сістэматызаванай навуковай аснове і вядзецца ў большасці энтузіястамі, журналістамі, аматарамі-даследчыкамі. Адсутнічаюць глыбокія прававыя распрацоўкі і дзяржаўныя праграмы. Як вынік адсутнічаюць прававыя ацэнкі сталіншчыны, якія маглі б стаць асновай для адпаведных законапалажэнняў і прававых дзеянняў, Сталінізм у такой сітуацыі мімікрыруе ў палітычныя плыні, якія апраўдваюць дзяржаўны тэрор, выступае ў выглядзе «прынцыповых пазіцый», адстойвае «заваёвы» так званага «сацыялізму» і гэтак далей. Што мы і назіраем. Каб пазбегчы трансфармацыі сталінізму, неабходна правесці грунтоўныя навуковыя факталагічныя дакументальныя і прававыя даследаванні гэтай з'явы, якія б засведчылі яе дзеянні як злачынствы супраць чалавецтва. Гэтыя вывады павінны мець прававую кваліфікацыю і стаць асновай для судовага працэсу над сталінізмам як антычалавечай ідэалогіяй, практыкай і дзяржаўна-манапалістычнай сістэмай. Пакуль гэтага не зроблена, сталінізм жыве і будзе жыць у розных формах і можа прынесці яшчэ шмат шкоды людзям, хоць і ў меншых маштабах. Відавочна, што ажыццяўленне такіх даследаванняў і прававых дзеянняў немагчыма толькі на аматарскім, грамадскім узроўні. Праблемай сталіншчыны павінна займацца дэмакратычная дзяржава, яе органы. Толькі тады гэтае пытанне можа быць вырашана. У гэтым сэнсе Камісія па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій і іх сем'яў, якую мы збіраемся стварыць пры Вярхоўным Савеце, магла б адыграць і ініцыятыўную, і актывізуючую ролю. Пытанні палітычнага, маральнага і прававога вызначэння сталіншчыны павінны заняць істотнае месца ў дзейнасці камісіі.

Другім важным аспектам яе працы павінны стаць пытанні прававой і сацыяльнай дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій і членам іхніх сем'яў. На мой погляд, павінен быць прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія б абаранялі правы гэтых людзей. Цяпер можна пачуць меркаванні, што былыя вязні сталінскіх лагераў павінны карыстацца сацыяльнымі льготамі. 3 гэтым нельга не пагадзіцца, аднак размова ў дадзеным выпадку павінна ісці не пра льготы, а пра кампенсацыі як прызнанне дзяржаўнай віны перад гэтымі людзьмі. Парадак, змест і памеры кампенсацый павінны быць абумоўлены прававым актам. Акрамя таго, з улікам кампенсацыі маёмасці, павінна быць прадстаўлена і заканадаўча забяспечана магчымасць вяртання на Беларусь усім тым людзям і іх сем'ям, што былі высланы ў час сталіншчыны.

У асобным парадку павінны быць разгледжаны пытанні рэабілітацыі правоў вернікаў, культурных, палітычных аб'яднанняў і калектываў.

Трэцім важным аспектам працы камісіі павінна стаць заканадаўчая і каардынацыйная ініцыятыва даследчыцкай і мемарыяльнай дзейнасці, накіраваная на стварэнне даследчыцкіх праграм, на ажыццяўленне дзяржаўных заказаў навукова-даследчым арганізацыям (праз СМ БССР), на каардынацыю ў гэтым напрамку працы творчых саюзаў і аб'яднанняў, на выяўленне і даследаванне месцаў расстрэлаў, на устаноўку помнікаў і гэтак далей. Павінна быць прынята спецыяльная пастанова аб парадку ўтрымання і ахове могілак, месцаў масавых расстрэлаў, і гэтак далей.

Чацвёртым аспектам дзейнасці камісіі павінен стаць кантроль над выкананнем гэтага заканадаўства, над парадкам рэабілітацыі і ажыццяўленнем сацыяльнай палітыкі адносна незаконна рэпрэсаваных людзей і іх сем'яў.

Пятым аспектам працы павінна стаць шырокае кола пытанняў, звязаных з рэабілітацыяй людзей, што неабгрунтавана пацярпелі ў часы застою і цяпер, выступаючы за правы чалавека. Сюды ж павінны быць уключаны пытанні аб рэпрэсіўнай псіхіатрыі, незаконнаму змяшчэнню людзей у шпіталі за палітычныя погляды. Першым заканадаўчым актам, які можа распрацаваць Камісія па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій, павінен стаць Закон аб архівах, у якіх неабходна вызначыць тэрміны сакрэтнасці дакументаў, парадак і механізм іх рассакрэчвання. Без грунтоўнай дакументальнай асновы вывучэнне і ацэнка таталітарызму будуць няпоўнымі. Грамадства мае права на прынароднае, дакументальнае сведчанне гісторыі. Адной з важнейшых задач дзейнасці камісіі павінна стаць выяўленне і асэнсаванне карэнняў сталіншчыны. Неабходна разглядзець рэпрэсіўную дзейнасць Леніна і яго акружэння — Троцкага, Бухарына, Свярдлова, Калініна і іншых, пачынаючы з 1917 года. Тут не павінна быць ніякіх белых плямаў. Генацыд, прынесены на нашу зямлю чужымі народу антычалавечымі сіламі, павінен быць выяўлены і асуджаны да канца.

СТАРШЫНЯ. Я обращаюсь к народным депутатам. Сейчас 17.30, нужно задавать вопросы и еще один кандидат, которого нужно заслушать. Или перенесем на завтра? Прошу проголосовать. Кто за то, чтобы продолжать обсуждать кандидатов этой комиссии? Прошу высказаться... Прошу сначала зарегистрироваться. 289 депутатов зарегистрировалось. Кто за то, чтобы сегодня до конца рассмотреть вопрос по этой комиссии и продлить время работы? Кто за то, чтобы изменить регламент, прошу голосовать. Кто против, кто воздержался?

Значит, предложение это принимается... Поэтому я прошу задавать вопросы. 15 минут на вопросы. Десятый микрофон, пожалуйста.

ЛОМАЦЬ З.К. (Слуцкая сельская выбарчая акруга №85, Мінская вобласць). Я высока цаню ўсё тое, што вы зрабілі і робіце, каб ніхто не быў забыты: ні тыя, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, ні тыя, хто загінуў у гады рэпрэсій. I падтрымліваю вас па пытаннях увекавечання ахвяр і іх рэабілітацыі. Але мяне здзіўляе другое: вы на мітынгу ў Мінску 25 лютага гэтага года сказалі пра камуністаў, што гэта самая злачынная партыя. У гэтай зале абсалютная большасць — камуністы. Якія мы злачынцы, калі за намі стаяць сотні тысяч выбаршчыкаў? Калі ласка.

ПАЗНЯК З.С. Якія камуністы злачынцы, калі за вамі стаяць сотні тысяч выбаршчыкаў?

Што датычыць ацэнкі кампартыі як злачыннай арганізацыі. За ўсю гісторыю чалавецтва не было яшчэ такой сістэмы, такога таталітарнага рэжыму і такой партыі, пры праўленні якой было б столькі злачынстваў супраць чалавецтва. Таму такое абвінавачанне правамоцнае. Што датычыць адказнасці кожнага камуніста за гэтыя злачынствы, то чалавек, які знаходзіцца ў партыі, не нясе юрыдычнай адказнасці за яе калектыўныя дзеянні. Юрыдычную адказнасць ён нясе толькі за свае дзеянні і адказвае па суду. Што датычыць палітычнай адказнасці, то палітычную адказнасць нясе кожны член партыі, які носіць партыйны білет. Часам задаюць такія пытанні: вось я, камуніст, гэта там Кагановіч займаўся злачынствамі ці Сталін, а я сумленны чалавек. Правільна. Ен адчувае сябе сумленным чалавекам, ён у гэтых злачынствах не ўдзельнічаў, але гэта сведчыць таксама і аб тым, што кампартыя перастае быць палітычнай арганізацыяй. Гэта разуменне на бытавым узроўні. Раз мы знаходзімся ў партыі і раз такія дзеянні палітычныя дзеюцца ў гэтай партыі, значыць, адказнасць палітычная на нас падае. I рэйтынг наш у грамадстве таксама падае, і парламенцкі і г.д. I ва ўсім свеце члены партыі за палітыку сваёй партыі адказнасць нясуць. Адказнасць палітычную. А яна выяўляецца ў маральных адносінах да чалавека, і кожны камуніст не можа яе не адчуваць. Так што, вось якое размежаванне павінна быць у разуменні гэтага пытання.

СТАРШЫНЯ. Ваше время истекло.

ПАЗНЯК З.С. Я шаноўным ветэранам адкажу ў перапынку, мой час закончыўся. (Шум у зале). Я згодзен прадоўжыць далей, калі ласка.

СТАРШЫНЯ. Добавить время? Пожалуйста, пятый микрофон.

КАЧАН М.А. (Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў вайны і працы). Народный депутат Позняк, расскажите о себе, расскажите о своих близких, мы ничего о вас вообще не знаем, откуда вы, что вы за...

ПАЗНЯК З.С. Я нарадзіўся ў 1944 годзе ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна. Рос я сіратой. На фронце загінуў бацька, загінуў родны дзядзька па маці, родны дзядзька па бацьку. Дзеда майго ў 1939 годзе рэпрэсіравалі сталіністы. У 1961 годзе я закончыў сярэднюю школу, потым працаваў нейкі час загадчыкам клуба; у 1967 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут — аддзяленне мастацтвазнаўства. Працаваў нейкі час на розных работах: рабочым сцэны, фатографам, мастаком. Потым паступіў у аспірантуру, закончыў яе ў 1972 годзе. Тройчы падвяргаўся адміністратыўным рэпрэсіям. Абараніць дысертацыю ўдалося толькі ў 1981 годзе ў Ленінградзе пры адмоўным водгуку і ўсіх палітычных ярлыках.

3 1976 года працую ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук старэйшым навуковым супрацоўнікам. Займаюся археалогіяй, даследваю археалогію горада Менска, яго ваколіц, усю Менскую вобласць.

 

Слова пра дзеда. Пазьняк Ян Аляксандравіч (1897—1939)

 

Сказаць некалькі слоў пра гэтага вялікага чалавека мяне вымушае не настолькі ўсьведамленьне гонару быць яго ўнукам, колькі горкае становішча адлучанасьці цэлых пакаленьняў нашага народу ад гісторыі Бацькаўшчыны. Бязь веданьня праўдзівай гісторыі грамадзтва сьлепне. Гэтым яго станам паўсюдна карыстаюцца нашчадкі тых, хто страляў у патыліцу, хто асьляпляў наш народ, адлучаў яго ад культурнай спадчыны, карыстаюцца з мэтай атруціць яго сьвядомасьць і асьляпіць канчаткова.

малюнак

Ян Пазьняк — адзін з найбольш глыбокіх, выніковых лідэраў і арганізатараў беларускай нацыянальна-вызваленчай, грамадзкай і асьветніцкай дзейнасьці ў заходняй Беларусі. Ён узначальваў ня толькі накірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай, і, нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі польскіх уладаў, пратрывала да канца панаваньня буржуазнай Польшчы на землях заходняй Беларусі.

Беларускія хрысьціянска-асьветніцкія гурткі пачалі ўзьнікаць у 1909-1912 гадах у Гародні, Вільні і Пецярбурзе. Удзельнікам іх быў малады Янка Пазьняк. У 1913—1915 гадах у Вільні ён сумесна зь Ядзьвігіным Ш. (Антонам Лявіцкім), А.Бычкоўскім і Б.Пачопкам прымае ўдзел у выданьні папулярнай ў тыя часы беларускай каталіцкай газэты «Беларус», супрацоўнічае ў рэдакцыі.

У маі 1917 года ў Петраградзе беларускімі каталікамі была створана «Хрысьціянская Дэмакратычная злучнасьць» (ХДЗ). Пачынае выходзіць яе газэта «Крыніца». 3 1921 года дзейнасьць беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў вялася толькі ў заходняй Беларусі. На працягу першай паловы 20-х гадоў беларуская хрысьціянская партыя моцна палітызавалася, ставіць праграмныя палажэньні аб незалежнасьці Беларусі, аб дэмакратычных свабодах, аб надзяленьні безьзямельных і малазямельных беларускіх сялян зямлёй бяз выкупу за кошт абшарнікаў і дзяржавы, выступае за беларускую школу і асьвету, за беларускую мову ў цэрквах і касьцёлах, за сацыяльныя гарантыі для народа і г.д., пратэстуе супроць афіцыйнай палітыкі паланізацыі Беларусі.

малюнак

У 1922 годзе беларускія хрысьціянскія дэмакраты падчас выбараў у парламент, нягледзячы на ідэйныя разыходжаньні з леварадыкальнымі і экстрэмісцка-рэвалюцыйнымі групоўкамі, здолелі арганізаваць разам зь імі адзіны беларускі фронт, а пасьля выбараў згрупавалі ў Сойме Беларускі пасольскі клуб, які адстойваў інтарэсы беларускага народа (перш за ўсё сялянаў).

На працягу 20-х гадоў беларуская хадэкія, якая выявіла сябе як нацыянальна-палітычная сіла цэнтральнай (сярэдняй) пазіцыі (незалежнасць шляхам палітыкі і рэформаў), выцерпела шмат рэпрэсій і нападак з боку ўлады. Некалькі разоў зачынялася «Крыніца» (потым пачала выходзіць пад назвай «Беларуская крыніца»); падлегла зьменам і назва партыі.

малюнак

Усе гэтыя гады Ян Пазьняк удзельнічаў у хрысьціянскім палітычным руху на Беларусі. 3 15 сакавіка 1928 года ён становіцца галоўным рэдактарам «Беларускай крыніцы». На зьездзе Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі (назва з 1926 года), які адбыўся ў Вільні ў 1928 годзе, Ян Пазьняк быў выбраны сакратаром Прэзідыума Цэнтральнага Камітэту БХД. У 1931 годзе на апошнім легальным зьезьдзе БХД яго зноў выбіраюць сакратаром Прэзідыума ЦК БХД. 3 гэтага часу Ян Пазьняк быў сталым лідэрам БХД і нязьменным галоўным рэдактарам «Беларускай крыніцы».

Гэта быў цяжкі перыяд у палітычным жыцьці заходняй Беларусі. Польская шавіністычная рэакцыя, якая ўмацавалася ў час дыктатуры Пілсудзкага, паставіла мэту паланізаваць беларусаў і зьнішчыць іх як народ. Галоўнымі сродкамі паланізацыі Беларусі сталі польскі касьцёл, польская школа, эканамічная дыскрымінацыя і польскае асадніцтва. Не дзіўна, што рэлігійна-асьветніцкая і эканамічная незалежная палітыка БХД апынулася ўпоперак горла польскім дзяржаўным шавіністам. Архібіскуп Віленскі Р.Ялбжыкоўскі зьвярнуўся ў 1928 годзе зь біскупскім лістом да каталікоў, дзе перадаваў анафеме БХД, абвінавачваў яе ў рэлігійнай індыферэнтнасьці і «бальшавізме», забараняў вернікам падтрымліваць БХД, чытаць і распаўсюджваць «Беларускую крыніцу». Паліцыя пастаянна канфіскоўвала газэту, пошта сабатавала яе дастаўку падпісчыкам, зьнішчалі нумары, перасьледавалі чытачоў, заводзілі судовыя справы і г.д. 3 другога боку сталіністы з нелегальнай КПЗБ абзывалі беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў «сацыял-фашыстамі». Фразеалогія добра вядомая ў даваеннай савецкай палітыцы, даносах і літаратуры. Вядома ж, ня мелі рацыі ні тыя, ні гэтыя. 3 нагоды ярлычных ацэнак дзейнасьці БХД правымі і левымі экстрэмістамі працытую рэзалюцыю №6 «Аб беларускім жыцьці пад Саветамі», прынятую на зьезьдзе БХД у Вільні 13 сьнежня 1931 года.

«Зьезд БХД рашуча пратэстуе:

а) супроць зьнішчэньня беларускага народнага і культурнага жыцьця ў Савецкай Беларусі;

b) супроць рэлігійнага ўціску, які там праводзіцца;

c) супроць увязьненьня (заключэньня ў турму. — З.П.) лепшых культурных беларускіх дзеячоў і высылкі іх за межы Савецкай Беларусі;

d) супроць загадкавага забойства прэзідэнта Беларускай Акадэміі Навук праф. У.Ігнатоўскага;

e) супроць прымусовага знішчэньня адвечнага гаспадарчага ладу ва ўсходняй Беларусі і ўводжаньня калектывізацыі сілаю і гвалтам.

Разам з гэтым Зьезд пратэстуе супроць усялякіх спробаў з боку міжнароднага фашызму і камунізму да ўзброенай інтэрвенцыі, уважаючы яе за пачатак новых падзеяў, новай няволі і новых няшчасьцяў для Беларускага народу. Зьезд БХД трымаецца таго прынцыпу, што будучыню Беларускага народу ня зможа і не павінен вырашаць ані камунізм, ані фашызм, ані капіталізм, а толькі сам Бёларускі народ». («Беларуская крыніца», Вільня, 1931 г., 17 сьнежня, 41).

малюнак

Тут зьдзіўляе нас не столькі сучаснасьць пазіцыі і дакладнасьць ацзнак тых працэсаў, што разгортваліся ў пачатку 30-х гадоў у БССР, колькі палітычная яснасьць мысьленьня і прадбачлівае вызначэньне злавеснай ролі, якую могуць адыграць фашызм і камунізм у лёсе народаў, у жыцьці Еўропы. А гэта ж гаварылася за 10 гадоў да 2-й сусьветнай вайны, Гітлер яшчэ не прыйшоў да ўлады, Сталін толькі пачаў фармаваць свой рэжым, пра будучы альянс камуністаў з фашыстамі ніхто не здагадваўся, не маглі ўявіць. Тым часам БХД выразна ўсьведамляла небясьпеку і прадбачыла змову супроць народаў. Ня дзіўна, што на беларускую хадэкію сыпаліся ўдары зьлева і справа.

Гісторыя шматпакутнай хрысьціянскай Еўропы пацьвярджае, што, калі справа датычыцца сутнасьці грамадскіх зьяў і лёсу народаў, найбольш правільны прагноз і дакладнае вызначэньне дае Царква. Ёй гэта дадзена з прычыны яе духоўнасьці, гуманістычнай маралі і асэнсаваньня вечнасьці Быцьця.

Да сярэдзіны 30-х гадоў яшчэ больш узмацнела рэакцыя ў Польшчы. У 1934 г. зьменена Канстытуцыя, скасаваны яе дэмакратычныя палажэньні, прыняты новы недэмакратычны закон пра выбары. У гэтых варунках беларускія арганізацыі байкатавалі выбары 1935 года ў польскі Сейм. Каб абараніць дэмакратычныя свабоды і супрацьстаяць фашызацыі польскай дзяржавы, усе дэмакратычныя і гуманістычныя сілы краю пачалі аб'ядноўвацца на заходні ўзор у адзіны народны фронт, кансалідаваць свае сілы.

малюнак

Да гэтага часу БХД і сумежныя зь ёй арганізацыі засталіся практычна адзінай легальнай беларускай грамадзка-палітычнай сілай у заходняй Беларусі. Лявіца была загнана ў падпольле або разгромлена, правіца далучылася да рэакцыі. Паўстала пытаньне аб рэарганізацыі БХД, стварэньні фронту ўсіх яшчэ існуючых беларускіх арганізацыяў супраць рэакцыі. 19 студзеня 1936 года Прэзідыум БХД склікаў у Вільні Раду актывістаў і прыхільнікаў руху. Аднак, нягледзячы на легальнасьць сходу, у залу ўварвалася паліцыя і не дала магчымасьці працаваць. Сход Рады адбыўся праз тыдзень. На ім былі прынятыя новы Статут і Праграма, зацьверджаны новыя прынцыпы арганізацыі, якая была перайменавана ў Беларускае Народнае Аб'яднаньне (БНА). Старшынёй Прэзідыума БНА (прэзідэнтам) быў выбраны рэдактар «Беларускай крыніцы» Ян Пазьняк.

малюнак

Праграма БНА ўключала ўсе асноўныя палажэньні БХД, але была больш шырокай і радыкальнай. Асноўнай мэтай было стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы ў этнічных межах. Дзяржаўны лад яе павінен быў грунтавацца на роўнасьці і грамадскай справядлівасьці без эксплуатацыі і прыгнёту, без дыктатуры. Сьцьвярджаліся дэмакратычныя прынцыпы і роўнасьць між народамі, свабода сумленьня, асуджалася выкарыстаньне рэлігіі ў палітычных мэтах, падтрымлівалася вывучэньне рэлігіі ў школах, вяртаньне да беларускай мовы ў цэрквах і касьцёлах, разьвіцьцё беларускай культуры і г.д. БНА пакідала прыватнае карыстаньне зямлёй, але дапускала калектыўныя гаспадаркі. Для абшарнікаў уводзілася «працоўная норма» зямлі. Усё, што вышэй «нормы», павінна было быць аддадзена безьзямельным і малазямельным сялянам бяз выкупу і якой-небудзь кампенсацыі памешчыкам з боку дзяржавы. Праграма адзначала, што зямля і прыродныя багацьці Беларусі зьяўляюцца прыроджанай уласьнасьцю беларускага народа.

Ідэю агульнага фронту БНА спраўджвала даволі пасьлядоўна. Фактычна ўсе легальныя беларускія арганізацыі і выданьні былі пад яго ўплывам, у тым ліку Беларускі Інстытут гаспадаркі і культуры (БІГІК), Таварыства беларускай школы (ТБШ) і інш. Нягледзячы на ідэйныя разыходжаньні, БНА пайшло нават на неафіцыйнае супрацоўніцтва з падпольнай КПЗБ у некаторых галінах працы (школьніцтва, гаспадарка і інш.)

Аднак і націск польскай рэакцыі павялічваўся з кожным днем. Палякі паставілі задачу расправіцца з БНА, чаго б гэта ні каштавала.

малюнак

За 1936 год «Беларуская крыніца» канфіскоўвалася 11 разоў, адзін раз была зачынена судом. Над яе рэдактарам Янам Пазьняком ад пачатку 1936 года вісела 35 судовых спраў. У лістападзе гэтага ж году паліцыя зрабіла вобыск у памяшканьні БНА, потым вобыск на кватэры Яна Пазьняка, у Адама Станкевіча, Адольфа Клімовіча і іншых лідэраў Аб'яднаньня; 4 сьнежня забаранілі дзейнасьць ТБШ і БІГІК. Стала зразумела, што ўлады скора «загрызуць» «Беларускую крыніцу» і яе рэдактара. Ян Пазьняк вымушаны быў адмовіцца ад рэдагаваньня газэты. Аднак гэта ня выратавала яе. У красавіку 1937 г. «Беларуская крыніца» была зачынена.

Ва ўмовах шалёнай эскалацыі антыбеларускай рэакцыі, якая на захадзе і на ўсходзе разьвівалася ва ўнісон, толькі на розных узроўнях, БНА галоўную ўвагу скіравала на выдавецкую дзейнасьць, спрабуе ствараць новыя выданьні і арганізацыі. Ян Пазьняк стаў рэдагаваць «Хрысьціянскую думку», якую з 1928 года выдаваў Адам Станкевіч. Газэта стала выходзіць у два разы часьцей і набыла агульнаграмадзкі кірунак. Часьцей стаў выходзіць сельскагаспадарчы часопіс «Самапомач», зьявіўся новы бюлетэнь «Беларускія ведамасьці», па-новаму накіравалася дзейнасьць Беларускага Студэнцкага саюзу і іншых таварыстваў і выданьняў. У гэты час амаль усе беларускія выданьні, навуковыя і літаратўрныя творы, часопісы, календары, што выходзілі ў розных выдавецтвах, у сапраўднасьці выдаваліся пры дапамозе БНА.

малюнак

У 1938 годзе ўсходняя Беларусь ужо захлынулася па горла ў крыві. У заходняй Беларусі ў гэты ж час палякі пачалі разгром Беларускага Народнага Аб'яднаньня. Беларускія выданьні зачыняліся адно за другім; ішлі вобыскі ў дзеячоў руху, заводзілі судовыя справы, правакавалі, канфіскоўвалі газэты і кнігі. Неўзабаве выселілі зь Вільні Адама Станкевіча і Адольфа Клімовіча. Потым пачаліся арышты актывістаў. Перад вайной у канцлагеры Картуз-Бяроза апынуліся шмат якія вядомыя дзеячы БХД-БНА — Вячаслаў Багдановіч, рэдактар «Калосься» Ян Шутовіч, Язэп Найдзюк, Альфонс Шутовіч, Язэп Шнаркевіч, паэт Уладзіслаў Паўлюкоўскі і інш.

А потым... потым прыйшлі танкі «вызваліцеляў». Новыя гаспадары на нашай змардаванай палякамі зямлі пачалі свой шалёны, сатанінскі танец сьмерці. Былі зачынены ўсе беларускія выданьні і арганізацыі, якіх не пасьпелі разграміць палякі. Пачалі вывозіць усіх лесьнікоў, «кулакоў», пачалося паляваньне на беларускую інтэлігенцыю. Зь Вільні людзей везьлі вагонамі, нібы быдла. Ніхто ня ведаў куды, ніхто іх болей ня бачыў, ня чуў, што зь імі сталася.

У кастрычніку 1939 года ў Вільні чарговы «хапун». Забралі Яна Пазьняка. У вагон — і разам з «национал-фашистами, ненавидевшими белорусский народ», як пішуць цяпер нашчадкі тых, хто тады хапаў, павезьлі кудысьці навек. I ніякага сьледу. У 1956-1957 гг. мая бабуля, Марыя Адамаўна, спрабавала высьветліць лёс мужа. Пісала, дамагалася, толькі дарма. Злачынства сьцеражэ свае таямніцы. У 1965 годзе я спрабаваў даведацца пра сьмерць дзеда. Аб'езьдзіў шмат каго. Толькі і даведаўся, што павезьлі «іх» у бок Нова-Вільні і Менску. У 40-х трагедыя прадоўжылася. Тут ужо пастараліся немцы. Вывезьлі ў Нямеччыну (там і загінуў) майго роднага дзядзьку, сына Яна Пазьняка, таксама Янку. У сьнежні 1944 года на фронце загінуў мой бацька, другі сын Яна Пазьняка, Стась; 9 лютага 1945 года ва Усходняй Прусіі згарэў у танку мой родны дзядзька па маці, усеагульны любімец Яська...; з 1941 года ён быў на фронце, у танку, у баях. I гэтаму не пашанцавала... Госпадзі, успакой душы рабоў Тваіх... мільёнаў, што паклаў наш народ на агульны фашыстоўска-бальшавіцкі крывавы алтар.

Ян Пазьняк працаваў арганістам у беларускім Сьвятаянскім касьцёле ў Вільні, там, дзе ксяндзом быў найсьвятлейшы, найразумнейшы чалавек усёй нашай заходнебеларускай гісторыі, інтэлігент зь вялікай літары Адам Станкевіч. Яны сябравалі з 1911 года, з раньняга юнацтва. Ян Пазьняк быў чалавек нешматслоўны, добразычлівы, пазбаўлены самалюбства. «Беларускую крыніцу» і ўсю працу ў БХД — БНА ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам. Арганізуючы працу, сам ён нібы заставаўся збоку, у цяні, не «кіпеў» і не «шумеў», а справа ішла. Быў глыбока веручым католікам. Меў вытрымку і цярпеньне, бо ахвярна любіў сваю Бацькаўшчыну і зьняважаны, паняволены беларускі народ.

Вобраз дзеда Яна (Яся, як называла яго бабуля) я ўяўляў зь дзяцінства. Ён мне здаваўся святым. За ўсё жыцьцё я ня чуў, каб хто кінуў камень у гэты вобраз. Забойцы маўчалі, каб ня выявіць сваё злачынства. I вось жа прыйшоў час і запеніліся насьледнікі забойцаў. Яны думаюць, што не адказныя за тваю сьмерць, дзед Ясь. Ды й пеняцца ж на мяне, хоць і ўспамінаюць твае імя. Як яны падобныя на тых, ах, як падобныя... Да дробязей падобныя.

 

(30.12.1989. Менск.)

 

«Навіны БНФ», 1990, 20 студзеня, №1.

 

Тэкст незаслуханага выступу на пасяджэньні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 29 чэрвеня 1990 г.

 

ПАЗНЯК З.С. Паважаныя калегі, паважаныя дэпутаты! Чарнобыльская трагедыя на Беларусі пачалася чатыры гады назад, але толькі ў сярэдзіне 1989 года з развіццём дэмакратычных грамадскіх рухаў удалося часткова даведацца аб выніках гэтай катастрофы на Беларусі, аб тым, што было пад сакрэтам. Паступова перад нашым насельніцтвам адкрылася страшная карціна — карціна радыяцыйнага генацыду, які доўжыцца па сёньняшні дзень. Аналіз інфармацыі, канфліктаў, фактаў і падзей, што раскрыліся ў сувязі з чарнобыльскай радыяцыяй на Беларусі, дазваляе зрабіць выснову, што над беларускім народам праводзіцца злачынны медыка-радыялагічны эксперымент, у якім зацікаўлены перш за ўсё атамны ваенна-прамысловы комплекс, зьвязаныя зь ім манапалізаваныя медыцынска-бюракратычныя структуры і міжнароднае ядзернае лобі; перш за ўсё МАГАТЭ і іншыя атамна-манапалістычныя ўтварэньні. Што датычыць МАГАТЭ, то функцыянераў гэтай арганізацыі і іншых зацікаўленых эксперыментатараў нельга пускаць у Беларусь, нават набліжацца да яе межаў: гэта было б зьнявагай для нашай шматпакутнай зямлі. Мы добра памятаем спадароў Пелерэна і Бененсона, чыталі нядаўна фальшывабяздушныя развагі спадара Блікса ў газеце «Правда», добра ведаем акадэміка Ільіна з яго «канцэпцыямі». Мы не павінны дазваляць, каб нам плявалі ў твар і са злачыннай цікавасьцю закладывалі пальцы ў нашы раны. Гэтым людзям няма чаго рабіць у Беларусі.

Галоўнае пытаньне — перасяленьне насельніцтва з заражаных зонаў і выратаваньне нацыі. Тры гады пасьля катастрофы яно замоўчваецца. Цяпер другі год загаворваецца: а эксперымент ідзе, доўжыцца досьлед над народам. I будзе доўжыцца да рэшты пад шум прамоў, пакуль мы застаемся калоніяй, залежнай ад Масквы, пакуль будзем стаяць на каленях, плакацца і прасіць, пакуль існуе таталітарная сістэма і распараджаецца лёсам народа.

Я думаў сказаць пра канцэпцыі і магчымасьці нацыянальнага паратунку ад радыяцыі. Аднак паслухаўшы, як разгортваецца наша сесія, вырашыў адмовіцца ад гэтай тэмы. Ніякіх паваротных рашэньняў тут прынята не будзе. I нават калі нешта і зацьвердзіцца адпаведнае і вартае здаровага сэнсу, яно ўсё роўна не зможа быць рэалізавана, бо ў існуючым грамадстве няма механізмаў рэалізацыі. Сістэма арыентавана на падаўленьне асобы, на параліч грамадскіх ініцыятываў, а не на разьвіцьцё народа. Задача якраз у тым, каб ініцыіраваць, стымуляваць разьвіцьцё і самавыратаваньне грамадства. Таму я спынюся на некаторых канкрэтных справах, і перш за ўсё на выратаваньні дзяцей. Хто будзе несьці адказнасць за кубінскую авантуру, калі, нягледзячы на ўсе медыцынскія і эканамічныя супроцьпаказаньні, хворых беларускіх дзяцей адправілі на другі канец Зямлі ў гарачы субтрапічны клімат з сонечнай радыяцыяй, у 2,5 - 3 разы вышэйшай, чым у Беларусі. Учора паведамілі па тэлебачаньні, што двое дзяцей на Кубе ўжо памерла. Што атрымаюць бацькі назад пасьля кубінскага «аздараўленьня»? Няўжо дзеля паказушнай палітычнай «помпы» можна забыцца на элементарныя медыцынскія перасьцярогі? Я ўжо не кажу пра тое, што кубінскі бок выставіў рахунак каля чвэрці мільёна даляраў. Гэта ў пераліку на рэальныя рублі каля пяці мільёнаў рублёў. Дык якая ж гэта дапамога? Для чаго робяцца такія справы, каб аздаравіць дзяцей ці каб падняць прэстыж кубінскай хунты? Якім коштам?

Ці задумаліся вы, шаноўныя калегі, чаму, калі за гуманную справу бяруцца афіцыйныя структуры, то альбо цічога не атрымліваецца, альбо выходзіць кепскасць і марната? Альбо едуць у круіз за чарнобыльскія сродкі, альбо сабраныя грошы на дапамогу пацярпелым ад радыяцыі перадаюць Міністэрству атамнай энергетыкі, ці яшчэ што?

Справа ў тым, што бюракратызаваная сістэма бяздушная. Яна можа толькі дэкляраваць абстрактны гуманізм, а не ўвасабляць яго канкрэтна. Канкрэтныя гуманістычныя функцыі ў дэмакратычным грамадстве бяруць на сябе грамадскія арганізацыі, ажыццяўляе грамадская супольнасьць (гражданское общество), а дэмакратычная дзяржава дапамагае грамадскай супольнасьці, спрыяе грамадскім арганізацыям. У нас жа, паколькі ўлада таталітарная, дзяржава не толькі не спрыяе грамадскім арганізацыям, а, наадварот, перашкаджае ім. Што ж датычыць грамадзянскай супольнасьці, то яна зьнішчана амаль да рэшты яшчэ ў 30-х гадах. У выніку скла-лася становішча, што грамадства, нацыя згубілі здольнасць да самавыратаваньня. Нашае насельніцтва паўтарае адны і тыя ж пасіўныя дзеяньні: пішам у інстанцыі, зьбіраем подпісы пад калектыўнымі лістамі, просім, жалімся, плачам, праклінаем, пагражаем альбо кідаемся ў роспач, апатыю і г.д. А інстанцыі не могуць нічога зрабіць. Не могуць таму, што не могуць, і не хочуць, таму што не хочуць. У іх іншыя інтарэсы.

Разарваць гэтае заганнае чарнобыльскае кола таталітарнага грамадства ўвесь час імкнецца Народны Фронт. У 1989 годзе ўдалося дабіцца галоснасьці пра вынікі Чарнобыля. Цяпер праца вядзецца над праблемамі перасяленьня людзей з заражаных зонаў і галоўнае — над выратаваньнем дзяцей. Дзеля гэтага яшчэ ў красавіку-маі 1989 года ў БНФ створаны камітэт «Дзеці Чарнобыля». Я не буду распавядаць пра яго дзейнасць, але спынюся на адным асьпекце, паколькі ўчора дэпутат Тарасенка прапанаваў мне расказаць пра паездку ў Берлін і пра зьмест майго выступленьня. Пры гэтым было паведамлена, што я выступіў там супраць камуністычнай сістэмы. Сэнс гэтага паведамленьня мне, шчыра кажучы, не зусім зразумелы. Бо я паўсюдна пісаў, пішу і гавару, у тым ліку і ў гэтай зале, пра сваё адмоўнае стаўленьне да камунізму. Па-мойму, пра гэта ўсе ведаюць. Навошта адкрываць Амерыку?

Прадстаўнікі Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля» прысутнічалі на трохдзённым семінары ў Берліне «Жыцьцё пасьля Чарнобыля», арганізаваным нямецкімі грамадскімі арганізацыямі. Для нямецкіх арганізацыяў, гатовых аказаць дапамогу людзям Беларусі, важна было ведаць, як будуць выкарыстаны іхнія дабрачынныя сродкі, куды і каму яны будуць перададзены. Пытанне стаяла аб вызначэньні маральна-палітычнага аблічча беларускіх арганізацыяў, іх надзейнасьці і партнёрскай адказнасьці. Думаю, што немцы атрымалі добрае ўяўленьне пра гэта. 3 боку прадстаўнікоў БЭСА, Фонду Міру і іншых афіцыйна ўтвораных грамадскіх арганізацыяў гучалі выступленьні, дзе даказвалася, што чарнобыльская праблема ў Беларусі мае псіхалагічны характар, справакавана страхам перад радыяцыяй, праяўляецца як радыяфобія і г.д. Прагучала нават прапанова прадаваць заражаныя беларускія тэрыторыі замежным навуковым лабараторыям для эксперыментаў, а выручаныя сродкі накіраваць на лячэнне людзей ад чарнобыльскай радыяцыі. Усё гэта шакіравала прысутных. Прадстаўнікам БНФ прыйшлося расставіць кропкі над «і» і расказаць пра чарнобыльскае становішча на Беларусі. I пра сакрэтнасць, і пра эксперыменты, і пра генацыд, і пра ролю дзяржавы, і пра функцыі афіцыйна створаных грамадскіх арганізацыяў, якія выступаюць у ролі лобі афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі, не здольныя самі да якой-небудзь рэальнай канкрэтнай дзейнасьці.

Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля» вывез на сёньняшні дзень на аздараўленьне ў ГДР 500 беларускіх дзяцей з радыяцыйных зонаў. Мы наведалі адно з такіх месцаў за 100 км ад Берліна, дзе пад наглядам прадстаўнікоў Камітэта «Дзеці Чарнобыля» аздараўляюцца нашы дзеці. Гэта месца Кіндэрлянд — дзіцячы лагер вышэйшай катэгорыі накшталт Артэка.

Увогуле Камітэтам ужо вывезены на аздараўленьне дзеці ў чатыры краіны — Усходнюю Германію, Польшчу, Чэхаславакію, ФРГ. Усіх 700 дзяцей.

У выніку семінару Камітэтам БНФ «Дзеці Чарнобыля», які ўзначальвае народны дэпутат БССР Генадзь Грушавы, наладжаны кантакты і дамоўленасьць аб дапамозе з 12-цю нямецкімі арганізацыямі. Цяпер Камітэт падрыхтоўвае на вываз на аздараўленьне ў ГДР 900 беларускіх дзяцей, каля 660 — у Польшчу, каля 100 дзяцей — у Чэхаславакію, каля 200 — у ФРГ. Ёсьць прапановы з Аўстрыі, Нарвегіі, Швейцарыі.

Непасрэдным вынікам паездкі ў Берлін зьяўляецца таксама тое, што сёньня, у пятніцу, у Менск прылятаюць два транспартныя самалёты з ГДР, якія на адрас Камітэта БНФ «Дзеці Чарнобыля» прывозяць для беларускіх дзяцей у заражаных зонах 12 тон дзіцячага харчаваньня, полівітамінаў і іншых дзіцячых рэчаў. Усё гэта немцы падарылі нам бясплатна, прытым самі і даставілі. I мы не наладжваем паказушных цырымоніяў з карэспандэнтамі на плошчах.

Улады ўсяляк імкнуцца замаўчаць і скампраметаваць дзейнасьць Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля». Створаны нават падстаўныя папяровыя арганізацыі з аналагічнай назвай, каб заблытаць грамадскую думку. Але нас гэта мала хвалюе. Тыя бацькі і дзеці, якім дапамог Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», нас ведаюць. Хаця пазіцыя дзяржаўных органаў і афіцыйных структур не можа не зьдзіўляць. Перашкоды на кожным кроку ў сьвятой справе абураюць. Пра які гуманізм і пра якую мараль тут можна казаць. Дзеля справядлівасьці, аднак, павінен заўважыць, што адзіная ўстанова, якая перастала чыніць перашкоды і спрыяе нам у працы, — гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі. I за гэта дзякуй.

У заключэньне хачу адзначыць, што аналіз становішча і чатырохгадовы вопыт выжываньня пад чарнобыльскай радыяцыяй паказвае, што праблема выратаваньня нацыі ад наступстваў Чарнобыля — гэта перш за ўсё праблема палітычная і вырашаецца яна палітычнымі сродкамі. Дзеля яе рэальнага вырашэньня неабходны дзьве ўмовы. Першае — гэта дзяржаўны суверэнітэт. Поўная незалежнасьць беларускай дзяржавы і самастойнасьць яе ў сваёй эканоміцы, унутранай і знешняй палітыцы, без абмежаваньня якім-небудзь саюзам ці федэрацыяй, магчымасьць народу распараджацца сваім лёсам, сваёй працай, яе вынікамі і прыбыткамі.

Другая ўмова — дэмакратычны лад, які стварыў бы ўмовы для адраджэньня грамадскай супольнасьці і вольнай асобы. Вырашэньне чарнобыльскай праблемы, выратаваньне людзей ад радыяцыі ва ўмовах таталітарнай камуністычнай сістэмы і манаполіі КПСС — утопія. Гэта нерэальна, колькі б ні гаварылі тут на сесіі пра трагедыю Чарнобыля. Чатыры гады эксперыментальнага выжываньня добра гэта пацьвярджаюць. Гэтая партыйна-манапалістычная сістэма антычалавечная па сваёй сутнасці, і пакуль яна існуе, пакуты беларускага народа ніколі не скончацца.

 

Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 19 ліпеня 1990 г.

 

ПАЗНЯК З.С. Шаноўныя калегі, паважаныя дэпутаты! Я хачу выказаць некалькі меркаванняў наконт выступлення газеты «Коммерсант» аб новым саюзным дагаворы. Дэпутацкай групай Беларускага народнага фронту на разгляд сесіі Вярхоўнага Савета прапанаваны праект Дэклярацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Гэты праект ужо распаўсюджаны сярод дэпутатаў. Дэклярацыя складаецца з чатырох пунктаў і заснавана на некалькіх прынцыповых палажэннях.

Адным з іх з'яўляецца палажэнне аб дзейнасці Саюзнага дагавора 1922 года як аб пачатку незаконнага акта і незаключэнні новага Саюзнага дагавору. Сутнасць нашай мадэлі дасягнення суверэнітэту Беларусі ў тым, што Беларусь не заключае Саюзнага дагавору, усе свае суверэнныя правы пакідае сабе і нічога нікому не дэлегуе.

Незалежная Беларусь застаецца свабодным суб'ектам адной эканамічнай прасторы з СССР. Усе існуючыя гаспадарчыя сувязі, пагадненні, пастаўкі і абавязкі паміж Беларускай Рэспублікай і іншымі рэспублікамі застаюцца ў сіле. Усе эканамічныя дачыненні Беларусь наладжвае шляхам заключэння дагавораў з прыняццем узаемавыгадных варункаў, застаючыся поўнасцю суверэннай дзяржавай, незалежнай ад іншых дзяржаваў. Толькі стаўшы незалежным, беларускі народ зможа валодаць сваімі рэсурсамі, эканомікай, працай і яе вынікамі, распараджацца сваім лёсам, сваёй палітыкай і накіраваць свае багацці, якімі цяпер не распараджаецца, на выратаванне ад чарнобыльскай катастрофы. Нас спрабуюць пераканаць, што плануемая мадэрнізацыя канфедэратыўнага ўладкавання СССР гарантуе поўны суверэнітэт і правы рэспублік. Аднак палітычны саюз, канфедэрацыя магчымая толькі паміж незалежнымі дзяржавамі. Афіцыйная Масква, як бачым, дбае не пра незалежнасць рэспублік, а пра аднаўленне іх залежнасці шляхам абавязковага заключэння новага Саюзнага дагавору, які павінен замацаваць у перспектыве існуючую залежнасць народаў і падпарадкаваць іх маскоўскаму саюзнаму кіраванню.

У палітыцы часта бывае так, што патаемныя вялікадзяржаўныя задумы, пра якія маўчаць вопытныя кансерватары, наіўна раскрываюць «балбатлівыя дэмакраты». Так здарылася і на гэты раз. Нядаўна маскоўская газета «Коммерсант», орган Саюза аб'яднаных кааператываў СССР, змясціла праект Саюзнага дагавору, складзенага экспертамі газеты. Эксперты лічаць, што цяпер, улічваючы рознагалоссі і алергію на дыктат Цэнтра, трэба імкнуцца ў новым Саюзным дагаворы, цытую, «до минимизации сфер компетенции союзной власти. По мере успокоения межнациональных распрей и становления союзного рынка, — гаворыцца далей, — такой договор может обрастать мясом, включая в себя все более подробную регламентацию расширяющихся полномочий Союза». Вось так проста, шчыра і адкрыта.

«Коммерсант» засведчыў тое, што даўно вядома. Ад новай маскоўскай буржуазіі, гэтак жа як і ад старой маскоўскай партакратыі, ні свабоды, ні суверэнітэту мы мець не будзем. Згодна з гэтым праектам нам хочуць пакінуць саюзную канстытуцыю, саюзны ўрад, саюзную судовую ўладу і гэтак далей. Нам прапануюць перадаць у веданне гэтай саюзнай улады пытанні абароны, дыпламатычныя дачыненні з замежнымі дзяржавамі, і нават грошы, і рэгуляванне грашовай сістэмы Саюза. Пра які суверэнітэт увогуле тут можна весці гаворку?

Паважаныя дэпутаты! Я выказаў гэтыя меркаванні, каб засяродзіць вашу ўвагу на пытаннях неардынарных, вырашальных для лёсу нашага народа. Нам трэба мець выразную ўласную канцэпцыю незалежнасці Беларусі, і ніякія знешнія сілы не павінны навязваць нам свае пазіцыі, погляды і вырашэнні.

 

На Браслаўскім замчышчы сустракаю ўсход

 

Летняе сонца ўзышло.

Жоўтае зьзяньне ў бляску азёр.

Як і сяньня, так было ўжо тысячу год.

Падымаюцца ўверх туманы

I далёкія вежы плывуць над лясамі.

Толькі замак парос лебядой.

Адплылі zа той бок

Старадаўнія чорныя лодкі.

Адкурэлі дымы,

Адзьвінелі падковы і песьні.

Гулка крокі мае стуганяць па каменьыях.

— Гэй, кашталян, — крычыць мой голас. —

Гэй, кашталян, бяда над намі!

Маўчыць замковы кашталян.

І падымаецца туман

У жоўтым зьзяньні над лясамі.

 

1988г.

 

Выступленне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля»

 

Берлін, 23 чэрвеня 1990 г.

 

Шаноўныя спадары і спадарыні!

 

Чарнобыльская катастрофа — гэта трагедыя беларускай нацыі. 70 працэнтаў радыяактыўнага рэчыва выпала на тэрыторыю Беларускай Рэспублікі. Каля 20 працэнтаў на землі Бранскай вобласьці РСФСР. Але, калі ўлічыць, што ў Бранскай вобласці Расіі жыве ў асноўкым беларускае этнічнае насельніцтва, то зразумела, што пад небясьпекай апынуўся ў асноўным беларускі этнас. Гэтая небясьпека павялічваецца з кожным годам, бо фактычна нічога істотнага не робіцца, каб выратаваць насельніцтва ад радыяцыйнага паражэньня, якое эквівалентнае ў цэлым па падліках вучоных 90 хірасімскім атамным бомбам.

Што магла б зрабіць дзяржава ў выпадку ядзернай трагедыі, якая здарылася ў Чарнобылі?

Перш за ўсё забясьпечыць поўнае выкананьне інструкцый па эвакуацыі насельніцтва з заражаных зонаў. Такая эвакуацыя была праведзена толькі часткова з тэрыторыяў на адлегласьці 30 км вакол станцыі, прытым зроблена была яна са спазьненьнем. Фармальным адлікам паслужыла палажэньне аб 30-ці кіламетрах. Сутнасьцю ж радыяцыйнага паражэньня зьяўляецца не фармальная адлегласьць, а ўзровень радыяцыі, якая разьмяркоўваецца па этнічнай тзрыторыі Беларусі вельмі нераўнамерна.

Палавіна тэрыторыі Беларусі пакрыта радыяактыўным пылам у такой ступені, што жыць там людзям небяспечна для здароўя. Гэта зоны ад 1-2 кюры на квадратны кіламетр да 100-150, а месцамі плямы да 1000-3000 кюры на квадратны кіламетр. Тым не менш людзі там жывуць па сёньняшні дзень, апрацоўваюць зямлю, вытвараюць харчовыя і прамысловыя радыяактыўкыя прадукты, якія распаўсюджваюцца па ўсёй Беларусі. Такім чынам адбываецца заражэньне радыёнуклідамі ўсяго насельніцтва Беларускай Рэспублікі.

Тры гады пасьля катастрофы пра трагічны стан Беларусі ніхто не ведаў. Інфармацыя пра радыяцыйнае становішча была строга засакрэчана, а па ўсіх каналах манапольных дзяржаўных і партыйных сродкаў масавай інфармацыі ішло адкрытае і цынічнае ашуканства грамадскасьці. Становішча прадстаўлялася як поўнасьцю бясьпечнае.

У канцы 1988 года ўтварыўся Беларускі Народны Фронт, пачаўся дэмакратычны грамадскі рух. Пад яго націскам у 1989 годзе сьцяна сакрэтнасьці абвалілася, гэтак жа сама як абвалілася Берлінская сьцяна, і перад нашымі людзьмі адкрылася страшная карціна — карціна радыяцыйнага генацыду, злачыннага атамнага эксперыменту, што праводзіцца над нашым народам, над нашай тэрыторыяй, якую ператварылі ў палігон для медыка-радыялагічных эксперыментаў над людзьмі. Пра маштабнасць гэтага антычалавечага эксперыменту гаворыць тое, што 2 мільёны 200 тысяч беларусаў у БССР жывуць у небясьпечных зонах на радыяцыйна заражанай зямлі, зь якой трэба высяляць. Гэта больш чым 20 працэнтаў насельніцтва. Аднак ужо пяты год людзей не адсяляюць. Больш таго, зьявіліся праграмы, пастановы, інструкцыі, накіраваныя на тое, каб матэрыяльнымі льготамі і адміністрацыйнымі пастановамі замацаваць пражываньне людзей на радыяцыйных тэрыторыях. Праводзіцца ў гэтым накірунку мзтанакіраваная палітыка. Есьць шмат фактаў высяленьня людзей з адных радыяцыйна забружаных тэрыторый на іншыя радыяцыйна забружаныя з меншым узроўнем радыяцыі. Такім чынам імкнуцца захаваць пасьлядоўнасьць эксперымента і зьняць сацыяльнае напружаньне.

Афіцыйныя партыйна-дзяржаўныя структуры выставілі мноства навукова-адміністрацыйных лобі. Адміністрацыйна-дзяржаўны лабізм праяўляецца ў трох асноўных асьпектах. Першае — фальсіфікуецца сапраўдны стан радыяцыйнай небясьпекі і здароўя людзей. Другое — сьцьвярджаецца, што радыяцыя не так ужо і страшная для чалавека, ствараюцца на гэтай аснове розныя квазінавуковыя канцэпцыі, падвышаюцца нібыта «бясьпечныя» «нормы» радыяцыі на некалькі парадкаў і г.д. Трэцяе — пераводзяць стан рэальнай радыяцыйнай небясьпекі ў псіхалагічны асьпект успрыняцьця.

Імкнуцца падмяніць рзальную радыяцыйную небясьпеку радыяфобіяй, «масавым псіхозам», як было паведамлена тут калегам сацыёлагам Зелянковым. Лобі гэтага накірунку адкрыта гавораць пра ліквідацыю плюралізму і пра ажыцьцяўленьне адзінай чарнобыльскай праграмы па вывучэньні «дынамікі экалагічнай сьвядомасьці», гэта значыць заклікаюць працягваць чарнобыльскі эксперымент над людзьмі. «Этап эмоцый застаўся ззаду, — сказана было тут, — настаў час канструктыўнага вывучэньня». Вось прыклад, як навука можа служыць злачыннай дзяржаве, якая праводзіць радыяцыйны генацыд над уласным народам.

Прытым пры ўсіх гзтых навукападобных выказваньнях, той, хто разважае пра радыёфобію, чамусьці асьцерагаецца ехаць у радыяцыйна заражаныя зоны і не хоча есьці радыяцыйна заражаных прадуктаў. А людзі ж там жывуць, а людзі ж тыя брудныя прадукты ядуць. Пра якую навуковую мараль тут можна гаварыць!

Партыйна-адміністрацыйная сістэма ўсяляк перашкаджае дзейнасці дэмакратычных незалежных грамадскіх арганізацыяў на Беларусі, якія імкнуцца канкрэтна, а не на словах ратаваць насельніцтва ад атамнай сьмерці. Асаблівыя перашкоды адчуваюць Беларускі Народны Фронт і яго камітэт «Дзеці Чарнобыля», створаны больш года назад, якім кіруе цяпер Народны дэпутат БССР Генадзь Грушавы. Гэтыя арганізацыі не прызнаныя дзяржавай. Яна, дзяржава, супраць іх змагаецца. Дзяржаўная адміністрацыя ўтварае розныя падстаўныя папяровыя грамадскія структуры, праз якія імкнецца праводзіць сваю палітыку і прафаніраваць справу выратаваньня народу ад ядзернага генацыду. Гэтыя структуры партыйна-камуністычная дзяржава падтрымлівае. Тут знаходзяць прытулак іх лобі і калабарацыяністы.

Такім чынам Чарнобыль на Беларусі — гэта важнейшы асьпект палітыкі і палітычнай барацьбы. Гзта пытаньне выжываньня нацыі. I вырашаецца яно, перш за ўсё, палітычнымі сродкамі.

Чаму так здарылася? Чаму камуністычная дзяржава на Беларусі не ратуе народ ад радыяцыі? Чаму такая падвойнасць пазіцыі?

Па-першае, партыйна-адміністрацыйная сістэма і канкрэтныя яе кіраўнікі нясуць адказнасць за Чарнобыльскую катастрофу і яе сацыяльныя вынікі.

Па-другое, у камуністычнай адміністрацыйна-дзяржаўнай сістэме чалавек не зьяўляецца першаснай і вечнай гуманістычкай каштоўнасьцю. Меркаваньні эканамічнага плану, ідэалагічнага значэньня тут заўсёды ставіліся вышэй і чалавек прыносіўся ім ў ахвяру.

Трэцяе і галоўнае, пра што я ўжо казаў, партыйна-бюракратычная дзяржава, якая цесна зьвязана з ваенна-прамысловым атамным комплексам, якая манапалізавала медыцыну, атрымала магчымасць на ўнікальны ядзерна-медыцынскі зксперымент над вялікай колькасцю людзей, практычна над цэлым народам... I яна праводзіць гэты эксперымент. Прытым у выніках яго зацікаўлены не толькі СССР, але і ўвесь афіцыйны ядзерны міжнародны сьвет і яго арганізацыі тыпу МАГАТЭ і іншых. Вось чаму мы, беларусы, аказваемся адны ў гэтым сьвеце.

Чацьвертае, вельмі істотнае, тое, што Беларусь — гэта калонія Масквы, мы не маем рэальнага суверэнітэту, не можам распараджацца сваім лёсам, а ўсе нашыя партыйна-дзяржаўныя структуры зьяўляюцца калабарацыяністычнымі і па сутнасці антынароднымі.

Першае, што трэба зрабіць — гэта перасяліць людзей з заражаных зонаў на чыстыя землі, прытым не разрываючы іх этнічна-сацыяльных структур.

Другое, перастаць атрымліваць сельскагаспадарчую прадукцыю на заражаных землях.

Трзцяе, прадухіліць распаўсюджаньне радыянуклідаў на ўсёй Беларусі.

Чацьвертае — арганізаваць медыцынскае лячэньне і прафілактыку насельніцтва Рэспублікі.

Усе гзтыя мерапрыемствы можна ажыцьцявіць пры двух умовах. "першае — дасягненьне дзяржаўнай незалежнасьці і поўнага суверэнітэту Беларусі. I другое — ліквідацыя таталітарнага камуністычнага рэжыму ў Рэспубліцы. Без выкананьня гэтых дзьвюх умоваў выратаваньне беларускай нацыі ад чарнобыльскай катастрофы немагчымае.

 

Шлях да свабоды

 

Мінула паўтары гады з часу ўтварэння руху Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута. За гэты ж час Літва ўжо ступіла на шлях незалежнасці. На чарзе Эстонія, Латвія, Грузія, Украіна, рэспублікі Сярэдняй Азіі. У Балтыйскіх рэспубліках, у Закаўказьзі, на Украіне і шмат дзе яшчэ народ выбраў дэмакратычных дэпутатаў у Саветы. Пачаліся перамены. У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты і тыя ж камуністы. Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце... Але гэта толькі на першы погляд, у параўнанні з тым, што робіцца навокал. Зьмены ёсць. Толькі яны ў сьферы сьвядомасьці і ідэй, толькі не падмацаваны грамадскім дзеяньнем. Яны выклікаюць аптымізм і трывогу. Аптымізм, бо будучыня вольнай Беларусі наперадзе. Трывогу, бо можна спазьніцца. Беларусы заўсёды спазьняліся на адраджэньне і ніколі — на сьмерць. Спазьняліся, бо не адчувалі часу, важнейшай пераменай велічыні палітычнага руху. Не адчувалі, бо не хацелі, не ўмелі быць самімі сабой.

малюнак

I ў Праграме і ў Статуце БНФ адзначаны галоўныя мэты руху: стварэньне дэмакратычнага грамадства на Беларусі, дасягненьне «рэальнага суверэнітэту» рэспублікі і адраджэньне беларускай нацыі. На сёньняшні дзень мы нават і блізка не падышлі да ажыцьцяўленьня пастаўленых мэтаў. Але зазірнём у Праграму і пачытаем, якія прапануюцца шляхі іх дасягненьня. Мы наважваемся адраджаць «ленінскія прынцыпы нацыянальнай палітыкі». Як быццам не ведаем, што гэтыя «прынцыпы» палавіністыя, супярэчлівыя, блытаныя і фальшывыя. Ды і пры чым тут Ленін? Мы пішам аб падтрымцы перабудовы, распачатай «лепшымі сіламі КПСС». Як быццам не ведаем, што «лепшыя сілы» КПСС тут ні пры чым, што ў савецкай дзяржаўна-партыйнай сістэме ўсё залежала ад генсека, што перабудову пачаў адзін Гарбачоў.

малюнак

Мы адзначаем, што дзяржаўны суверэнітэт «мае на ўвазе незалежнасьць дзяржавы ва ўнутраных справах... і ў міжнародных зносінах». Але чаму толькі ў «справах» і «зносінах», а не ва ўсёй унутранай і зьнешняй палітыцы? Што тады быў бы за «суверэнітэт»?

Паўтары гады назад мы па шаблону зыходзілі з утапічнага разуменьня будучага СССР «як добраахвотнага саюзу раўнапраўных і суверэнных дзяржаваў з правам свабоднага выхаду апошніх зь яго складу». Мы выступілі «за ўнармаваньне прынцыпаў узаемадачыненьняў суверэнных рэспублік шляхам распрацоўкі і прыняцьця новага Саюзнага дагавору», які «павінен заключацца пасьля прыняцьця рэспублікамі новых Канстытуцыяў», паведамлялі, што «суверэнітэт саюзных рэспублік — першасны, а суверэнітэт іх саюзу — другасны» і г.д., не заўважаючы юрыдычнага нонсенсу такіх сьцвярджэньняў, не зважаючы на абсурднасьць саміх палажэньняў аб падзеленым суверэнітэце. Суверэнітэт альбо ёсьць, альбо яго няма. Ён не дзеліцца і не палавініцца.

малюнак

Ілюзорнасьць меркаваньня аб суверэнітэце ў складзе СССР пацьвярджаюць не толькі логіка і здаровы сэнс, але, перш за ўсё, гісторыя «краіны Саветаў» і асабліва палітычная практыка перыяду «перабудовы». Аднак паўтары гады назад у перыяд нашага палітычнага рамантызму вырашыць гэтае пытаньне на ідэйным, няхай сабе дэкларацыйным узроўні было цяжка. Палітычная думка яшчэ не прачнулася, ілюзіі не разьвеяліся, а атручаная камуністычнай прапагандай і страхам сьвядомасьць людзей патрабавала хутчэй лекара і дапамогі, чымся здольная была сама на арыгінальную творчасць у ідэйных працэсах. Значная (калі не большая) частка людзей у БНФ гэтак і думала пра суверзнітэт Беларусі, як напісана ў Праграме. Падмацоўвалі такія меркаванні і аналагічныя пазіцыі балтыйскіх народных франтоў, дзейнасць і ідзі якіх успрымаліся ў нас зь вялікай пашанай. Не заўважылі мы толькі, што балтыйскія народныя рухі ў адрозьненьне ад БНФ былі аформлены і арганізаваны ў асноўным камуністамі (няхай сабе і лібераламі). Адсюль невыразнасьць пазіцыі аб суверэнітэце, пакуль не пачаўся масавы народны рух і не ўнёс свае карэктывы ў персьпектыву нацыянальнай будучыні Балтыі.

малюнак

Варта адзначыць таксама, што ад самага пачатку ў БНФ яшчэ на ўзроўні аргкамітэту, куды ўваходзілі і камуністы, сутыкнуўся з вельмі актыўнай пазіцыяй калабарацыянізму, згодніцтва і імкненьня супрацоўнічаць з партапаратам. (Цяпер гэтая пазіцыя рэанімуецца ў Вярхоўным Савеце БССР сярод некаторых «дэмакратычных» дэпутатаў). Аргкамітзт здолеў вылечыцца ад калабарантаў, але праца над праграмай ішла вельмі павольна і вельмі цяжка. Згодніцтва прыходзілася пераадольваць пастаянна. Нічога дзіўнага, што атрымалася даволі ліберальная (я б сказаў нават памяркоўна-ліберальная) праграма народнага руху.

Цяпер самы час зрабіць адступленьне ад тэмы і схапіцца за галаву, успомніўшы тую неадэкватную рэакцыю, якую выклікала наша ліберальная праграма ў камуністычнага партапарату. Колькі сьляпой нянавісьці, бруду, паклёпаў было выліта на Беларускі Народны Фронт, колькі прадажных журналістаў спаборнічалі, каб дагадзіць сваім партыйным заказчыкам, колькі газэтна-журнальнага дурману выпусьцілі на людзей, колькі легіёнаў апаратчыкаў абрынулі на БНФ свае ярлыкі — «экстрэмісты», «нацыяналісты», «фашысты», «эмоцыі», «канфрантацыя» і ўсялякае паскудства.

малюнак

Праграма БНФ практычна нічым не пярэчыла дэклярацыям КПСС аб перабудове, тым больш Канстытуцыі, аб вернасьці якой успамінаецца ледзь не на кожнай старонцы. Калі б у гэты час БНФ быў поўнасцю прызнаны, юрыдычна зацьверджаны і яму прадаставілі б усе канстытуцыйныя магчымасьці дзейнічаць і разьвівацца, камуністы тым самым, безумоўна, маглі б істотна ўмацаваць свае пазіцыі ў БНФ і ў цэлым у БССР. Цяжка сказаць, што сталася б у гэтым выпадку з народным рухам пры агульнай палітычнай нясьпеласьці і пасіўнасьці нашага грамадства.

Нянавісьць да БНФ, што асьляпіла партапарат, і ўсе іхнія дзеяньні, абумоўлены адной простай прычынай — страхам рэальна згубіць уладу, прывілеі, манаполію і ўсё, што з гэтым зьвязана. Не мае ніякага значэньня, якая там у Фронту праграма, ліберальная ці радыкальная, хоць камуністычная, хоць мааісцкая. Усё роўна абзавуць экстрэмістамі. Для партбюракратыі істотна толькі тое, што ўтвараецца новая грамадска-палітычная сіла, якая абапіраецца на народ і крытыкуе наменклатуру. Крайне нецярпімыя адносіны ЦК КПБ да дэмакратычнай платформы ў КПСС яшчэ раз праілюстравалі становішча. Партбюракратыя разумее ўладу толькі як сваю манаполію, неабмежаваную і народам некантралюемую. Таму няма ніякага сэнсу весьці спрэчкі з наменклатурнымі камуністамі ці іх крэатурамі па праграмных палажэньнях. Гэта толькі марнаваньне часу.

малюнак

У разуменьні суверэнітэту Беларусі рух БНФ прайшоў заканамерны перыяд эвалюцыі і асэнсаваньня. Яно яшчэ працягваецца. Прыклады Балтыі, яе імкненьне да незалежнасьці — гэта для нас толькі прыклады, пакуль ва ўласным жыцьці не прыйдзе ўсьведамленьне неабходнасьці нацыянальнай свабоды. Дзьве бяды, дзьве трагедыі навісьлі над беларускім народам: чарнобыльская катастрофа і катастрофа нацыянальна- культурная. Прычына адна, назавём яе абагулена — камунізм, За чатыры гады чарнобыльшчыны практычна нічога не скранулася зь месца. Сталі хіба больш ведаць пра сваю бяду. Чатыры гады зьнясільваючай барацьбы за выжываньне, за праўдзівую інфармацыю, за перасяленьне. Чатыры гады змаганьня з Масквой, з «Мінздравам», з наменклатурай, з ведамствамі СССР, з подласьцю, з сакрэтнасьцю, з бесчала-вечнасьцю і здрадай. Чатыры гады радыяцыйнага генацыду, чатыры гады цынічнага эксперыменту над людзьмі; чатыры гады хлусьні, зьняваг, абяцаньняў, ашуканства і фальшывых спачуваньняў, чатыры гады народнага бясьсільля. «Што рабіць? Як ратавацца? Дзе выхад?» — задаюць пытанні.

Выхад ёсьць! Выхад адзін — дзяржаўная незалежнасьць Беларусі. Выхад — гэта вольная незалежная дзяржава Беларусь.

Але пагаворым спакайней. Чатыры гады падчарнобыльскага жыцьця засьведчылі бяспраўе нашага народу і поўнае бяспраўе, поўную залежнасьць Беларусі ад Масквы, ад уладаў СССР. 3 1989 года, пасьля таго, як Беларускаму Народнаму Фронту, вучоным АН БССР і навуковай грамадскасьці ўдалося зламаць сьцяну маўчаньня вакол чарнобыльскай трагедыі на Беларусі і раскрыўся жахлівы яе размах, мы ўсе сталі сьведкамі нежаданьня СССР дапамагаць нашаму народу, аддаць нам кампенсацыю за прычыненае зло, вярнуць нашы будаўнічыя брыгады і г.д. Мы ўсе бачылі і чулі, як выкручваўся Вярхоўны Савет СССР, як дэпутаты зьезду не слухалі беларускіх прамоўцаў, што апавяшчалі пра трагедыю нашай Бацькаўшчыны. А хіба можна забыць цынічныя зьдзекі іхніх «вучоных», што публічна пацьвеліваліся над беларускім народам, маўляў, ім, беларусам, пасьля Чарнобыля стала жыць лепш і здаравей, бо радыяцыя карысная для здароўя, не трэба прымаць радонавыя ванны. Наш дом гарыць, наш народ можа загінуць, а суседзі робяць выгляд, што не бачаць, хіхікаюць і весяляцца. Дык навошта нам такі саюз?

малюнак

Цяпер Савецкі Саюз наважваецца прадаваць за валюту нашы чарнобыльскія землі для эксперыментаў і вывучэньня амерыканскім навуковым арганізацыям. Савецкаму Саюзу патрэбна валюта, чаму не прадаць чужое гора, ды яшчэ й дармавое. Пройдзе час, і яны стануць прадаваць за золата нашы чарнобыльскія трупы для досьледаў амерыканцам. Які тут «суверэнітэт», якая мараль?

Беларусь патрабуе ад СССР нейкіх 18 мільярдаў рублеў кампенсацыі (хоць калі ўсё падлічыць, лічба сягае да 100 мільярдаў). Мы ніяк не можам атрымаць належнае нам, нават дазіметры не наважваемся мець без дазволу Масквы. Мы гінем і не можам ратавацца, бо, бачыце, Масква не дазваляе. Не выгадна ёй, значыць. Вось чаму не зацьвердзілі нашу праграму выратаваньня ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы. А тым часам кожны год Беларусь аддае Маскве (проста так, як каланіяльную даніну) значную частку свайго нацыянальнага прыбытку, каля 6 мільярдаў рублёў. Тры гады — і вось яны тыя 18 мільярдаў, а мы ж ужо пяты год пакутуем і плацім ім. За што? За свае пакуты? За няволю?

малюнак

Савецкі Саюз павінен не толькі выплаціць нам кампенсацыю за чарнобыльскае зло, але і вярнуць грошы, адабраныя з нашага нацыянальнага прыбытку, прынамсі, за апошнія 40 гадоў, а гэта не менш як 200 мільярдаў рублёў. Крэмль павінен нам вярнуць нарабаваныя культурныя каштоўнасьці, прысвоеныя ў час 1-й і 2-й сусьветных войнаў, нашы архівы. Метрыку Вялікага княства Літоўскага, бібліятэкі, беларускія каштоўнасьці са збройнай палаты, калекцыі былых Магілёўскага, Менскага і іншых музеяў, якімі СССР самавольна распараджаўся (перадаваў Польшчы і г.д.). Савецкі Саюз павінен нам выплаціць кампенсацыю за скалечаную ваеннымі аэрадромамі, палігонамі, гусеніцамі танкаў зямлю, за тэрыторыі і лясы, занятыя пад ракетныя ядзерныя базы, якіх у нас 23 з 44 па СССР, за землі пад рознымі лакатарамі і радарнымі ўстаноўкамі, што нішчаць здароўе нашых людзей, за плошчы, сапсаваныя тэрыконамі, за высечаныя лясы і загаджаныя рэкі, за ўсю тую шкоду, што прынесьлі нашай тэрыторыі і зямлі саюзныя ведамствы і прадпрыемствы, якія высмакталі нашу нафту, соль, карысныя выкапні, рабочыя і матэрыяльныя рэсурсы, выкарысталі нашу працу і рабочую сілу, а ўзамен пакінулі звалку, сьмецьце, зьнішчаную прыроду, разбураны этнас і хворы соцыум.

А хто заплаціць за генацыд, за два мільёны забітых, за разбурэньне сельскай гаспадаркі ў час калектывізацыі, за працу і сьмерць сотняў тысяч беларускіх ссыльных на Поўначы і ў Сібіры. Хто заплаціць за прымусовую сьмерць тысячаў беларускіх хлопцаў у Афганістане. Гэта ж была не айчынная, а брудная, подлая, несправядлівая вайна, якая зыходзіла з антынароднай палітыкі СССР, а не неабходнасьці народнай абароны. У сусьветнай практыцы жыцьцё салдатаў у такіх выпадках падлягае страхаваньню, і сям'я ў выпадку яго пагібелі атрымлівае вялікую грашовую кампенсацыю (да 100 тысячаў рублёў). Міністэрства абароны СССР будзе за гэта плаціць ці не? Пакуль яно плаціць толькі дэмагогіяй аб «интернациональном долге».

малюнак

Калі б Беларусь не аддавала СССР кожны год амаль палову нацыянальнага прыбытку, калі б сама валодала сваёй тэрыторыяй, прыроднымі рэсурсамі і вытворчымі фондамі, калі б сама забірала сваю валюту, вяла б сваю міжнародную палітыку і сама распараджалася сваім лёсам, тады ад Чарнобыля мы ўжо даўно і эфектыўна ратаваліся б і, упэўнены, выратаваліся б. Для гэтага ў нас ёсьць усё, акрамя свабоды, Нацыянальная дзяржаўная незалежнасьць — гэта становішча ў грунце сваім сацыяльнае, якое аб'ядноўвае ўсё насельніцтва нацыі. Бо самастойнасьць, незалежнасьць народу і гаспадарства — гэта нармальны стан грамадства, які гарантуе яму працу для сябе, культурнае разьвіцьцё і гістарычную персьпектыву.

Цяпер не трэба быць надта дасьведчаным, каб зразумець, што колькі б мы, працавітыя беларусы, ні працавалі, мы ніколі не будзем багатымі, бо наша эканоміка і гаспадарка каланіяльныя. Простаму чалавеку зразумела, што, калі мы атрымліваем жалеза з СССР, робім на нашых заводах аўтамабілі і адпраўляем іх назад у СССР, мы прадаём сваю працоўную сілу і называецца гэта каланіяльнай эксплуатацыяй. Чалавеку зразумела, што калі прыбытак на 1 гектар сельгасугодзьдзяў у Беларусі ў 2 - 3 разы вышэйшы, чым у цэлым па СССР, а зарплата адпаведна ніжэйшая, то гэта рабаваньне нашай працы і г. д.

малюнак

За пяць гадоў перабудовы ўзьнялася вялікая хваля афіцыёзнай дэмагогіі, дакляраваньня выправіць становішча, даць эканамічную «самастойнасьць» рэспублікам і г.д. Падзеі ж гэтых гадоў і палітыка Гарбачова выразна паказалі, што ніякай «самастойнасьці» ў складзе СССР быць не можа. Камуністы праводзяць чарговае ашуканства народаў, крыху паслабляючы лейцы імперыі (у асноўным на словах), каб потым забратаць яшчэ мацней на ўзроўні сучаснай дыктатуры ў лайкавых пальчатках.

Чарнобыльская трагедыя зьяднала ў адно ўсе нашы беды, усе нашы праблемы — экалагічныя, эканамічныя, палітычныя, культурныя, маральныя і паставіла пытаньне рубам — альбо мы памрэм як народ, як нацыя, як культура ў складзе СССР, альбо выратуемся праз незалежнасьць, праз выхад з СССР і аднаўленьне суверэннай Беларускай дзяржавы.

Беларусь была двойчы анексавана ў склад Расійскай імперыі. Першы раз у канцы XVII стагодзьдзя ў выніку трох падзелаў федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 года бальшавікі аб'явілі аб скасаваньні ўсіх дагавораў царскай Расіі. Аднак ужо ў снежьні 1918 года тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) была акупавана адзьдзеламі Чырвонай Арміі. Законны, выбраны Усебеларускім Кангрэсам Урад БНР вымушаны быў эміграваць, бо стотысячнае войска Беларусі, сфармаванае на Румынскім фронце, з-за процідзеяньня немцаў не ўдалося перакінуць на Беларусь.

малюнак

Бальшавікі прывезьлі з сабой у абозе марыянетачны камуністычны беларускі «ўрад», якога ніхто не ведаў і ніколі не выбіраў. Пры дапамозе гэтага «ўраду» неўзабаве аб'явілі аб стварэньні БССР — часовай дзяржавы ў процівагу Беларускай Народнай Рэспубліцы.

Беларускі народ мае поўнае юрыдычнае і маральнае права аднавіць статус незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаваць ад СССР кампенсацыі за панесеныя страты. Ёсьць іншы шлях, які вымагае рэальнага статуса Беларусі як члена ААН.

Другая мэта руху, цесна зьвязаная зь першай, — стварэньне дэмакратычнага грамадства, дэмакратычнай рэспублікі. Гэтай задачы БНФ прысьвяціў асноўную дзейнасьць за паўтары гады і найбольш увагі. Без дэмакратычнага грамадства ў нашых варунках немагчыма і незалежнасць, і адраджэньне нацыі і культуры, бо існуючы рэжым у БССР самы кансерватыўны, антынародны і антыдэмакратычны, а ў наменклатурнай верхавіне нават антысацыяльны. Антыдэмакратызм рэжыму абумоўлены поўнай манаполіяй КПСС на ўладу і поўнай безкантрольнасьцю камуністычнай наменклатуры і кіраўніцтва з боку народа.

малюнак

Антынароднасьць беларускага партыйнага апарату вынікае перш за ўсё зь яго ідэалогіі нацыянальнага нігілізму, г.зн. непрыняцьця, адмаўленьня нацыянальнай культуры і мовы беларускага народа, нянавісьці да яе свабодных носьбітаў і творцаў. Найбольш акрэслена нацыянальны нігілізм сфармаваўся менавіта на Беларусі. Тут ён мае даўнія карэньні, бярэ пачатак са зьместу і праяў асобай вынарадавенчай палітыкі царызму ў дачыненьні да Беларусі. Царызм імкнуўся сьцерці беларусаў і Беларусь з карты сьвету, як цэнтральную і патэнцыяльную геапалітычную сілу на захадзе Расійскай імперыі. Бальшавізм пераняў геапалітычную палітыку рускіх цароў і праводзіў яе з асаблівай жорсткасьцю ў 20-х — 30-х і 40-х гадах. Асноўнымі выканаўцамі генацыду на Беларусі былі НКВД і пагранічныя войскі. Наладжвалі і масавыя адстрэлы людзей. Пра гэта ўжо было напісана ў друку.

Арганізацыяй рэпрэсіяў, працэсаў і забойстваў на Беларусі займаўся непасрэдна ЦК ВКП(б) праз мясцовыя партыйныя камітэты. Потым ліквідаваліся кіраўнікі гэтых камітэтаў па ініцыятыве іншых кіраўнікоў і г.д. Злачынства мела шматступенны характар, дзе партапаратчыкі і энкавэдэшнікі зьяўляліся адначасова злачынцамі і ахвярамі ўласных злачынстваў. У выніку генацыду Беларусь страціла мільёны людзей, лепшых сялян, сьпецыялістаў, прафесуру, пісьменнікаў і творцаў, вучоных, інтэлігенцыю і нават мясцовы партапарат, які ў значнай ступені, трапіўшы у гэтую маскоўскую мясарубку, перадушыў сам сябе.

малюнак

На месцы выбітых мясцовых сьпецыялістаў і апаратных работнікаў прысылаліся «выдвиженцы» — функцыянеры з Расіі. I першае, чым яны пачалі займацца, — гэта зачыняць беларускія школы і змагацца з «нацдэмаўшчынай», якая здавалася ім у кожным беларускім слове. Мясцовы бюракрат мог зрабіць кар'еру ў такіх варунках, толькі адмовіўшыся ад «нацдэмаўшчыны» і ўсяго, што зьвязана з нацыяй і беларускай культурай. Так усталяваўся ў КПБ сьветапогляд нацыянальнага нігілізму; так узьнікла племя апаратных рэнегатаў нацыі, манкуртаў, што давялі беларускую мову і культуру амаль да скону і прадаўжаюць яе зьнішчаць па сёньняшні дзень.

малюнак

Беларуская арганізацыя КПСС нясе адказнасьць за генацыд, за вынішчэньне нацыянальнай культуры, мовы, за разбурэньне гістарычнай спадчыны і фальсіфікацыю гісторыі Беларусі, за падтрымку сістэмы каланіяльнай эканомікі, за растаптаныя нацыянальныя традыцыі, веру і мараль, за бязьдзейнасьць пры чарнобыльскай катастрофе, за стварэньне штучнай сакрэтнасьці аб выніках радыяцыйнага заражэньня, што выклікала сьмерць і страту здароўя людзей.

Падзеі паказваюць, што ніякіх гуманістычных ці хоць бы элементарна здаровых высноў са становішча ў Рэспубліцы гэтая арганізацыя і яе кіраўнікі зрабіць не ў стане. Прапануецца эскалацыя кансерватызму, упартае, ахайваньне дэмакратычных працэсаў, апеляцыя да ветэранаў і пабудова сапраўднага сацыялізму. Усё гэта павялічвае самаізаляцыю КПБ, выклікае стыхійную, часам ужо нястрымную нянавісьць да камуністаў у народзе. Апошні асьпект не можа не хваляваць, бо гэта крок да «румынскага варыянту». Наўрад ці усьведамляюць гэта сабе кіраўнікі КПБ, як зрэшты не ўсьведамляў і Чаушэску.

малюнак

Яны ніяк не могуць зразумець, што эпоха марксізму-ленінізму, эпоха манаполіі КПСС ужо незваротна мінае. Мінае ва ўсім сьвеце. Рухомая практыка гісторыі XX ст. даказала беспадстаўнасьць, злачыннасьць, утапізм і нежыцьцёвасьць марксізму-ленінізму і ўсіх «ізмаў» на яго аснове. Чалавецтва выпроствае плечы і пачынае вылечвацца ад камунізму. I нішто ўжо не спыніць яго выздараўленьня. Камуністычны кансерватызм бессэнсоўны. Ён можа прывесьці толькі да чарговых няшчасьцяў людзей. Ёсьць шлях больш гуманны, якім выходзіць з камунізму Усходняя Еўропа. Я б адзначыў тут чатыры этапы выхаду з камунізму і вяртання ў цывілізаваны стан: асэнсаваньне злачынстваў, пакаяньне, адмаўленьне ад ідэалогіі марксізму-ленінізму і чацьвёртае — суд над канкрэтнымі злачынцамі.

Зрэшты, што датычыць марксізму-ленінізму, то адмаўленьне ад яго ёсьць працэс гістарычны і аб'ектыўны. Усталёўвалася гэтая ідэалогія сілай, крывёй і гвалтам з прычыны якраз сваёй цалкавітай штучнасьці і нежыцьцёвасьці. Антычалавечнасьць яе выявілася пазьней і выходзіла, як і трзба было чакаць, з поўнай ненавуковасьці гэтага суб'ектыўнага вучэньня, аснаванага на ўтапічных сацыяльных канструкцыях і на вынікаючым адсюль эканамічным авантурніцтве. Авантурызм грунтаваўся перш за ўсё на адмаўленьні прыватнай уласнасьці і рыначнай таварнай вытворчасьці як кораня, на думку Маркса, эксплуатацыі і няроўнасьці людзей. Сацыялізм ён разглядаў якраз як нярыначную вытворчасць. Прысьвяціў канструяваньню такіх канцэпцыяў усё жыцьцё, хоць з самага пачатку было відаць, што ўсе яны чарговая ўтопія. Але засьведчыць яе вымушана была сама гістарычная практыка.

Наколькі шкоднымі для грамадства могуць стаць сацыяльныя ўтопіі, даказала гісторыя бальшавізму і партыйнай звышдзяржавы СССР. Сталін, схіляючыся з прычыны свайго невысокага разьвіцьця да ўсялякага спрашчэньня, арганізаваў грамадства часткова па Марксу, часткова па Томасу Мору і абараняў сваю «Утопію» ленінскімі метадамі зусім не з-за любові да чыстай тэорыі, у якой ён слаба разьбіраўся. Справа ў тым, што са зьнішчэньнем прыватнай уласнасьці людзей, рынку, таварнай вытворчасьці і з абагульненьнем, абдзяржаўліваньнем маёмасьці і сродкаў вытворчасьці прыватнай уласнасьцю ў грамадстве становіцца сама дзяржаўная ўлада. Тая самая ўлада, да якой так імкнуліся і якую захапілі бальшавікі. У гэтым сутнасьць. 3 валоданьня ўласнасьцю-дзяржавай вынікае ўся камуністычная палітыка, іх тэорыя, ідэалогія, дэмагогія, міжусобная грызьня, генацыд, лагеры і г.д. Бо дзяржава, неабмежаваная ўлада давала ім усё. I яны праявілі сябе як уласьнікі хцівыя, жорсткія. Дзеля ўтрыманьня, павелічэньня і ўмацаваньня сваёй уласнасьці яны гатовыя былі ўтапіць у крыві ўсё чалавецтва, скарыстаць любую ідэалагічную ілюзію, утопію, толькі б удасканаліць уладу і захаваць яе непадзельную самаісную каштоўнасьць. Вось чаму цяпер, калі ўся іх паўцывілізацыя зайшла ў тупік і трэба даваць задні ход, яны супраціўляюцца так шалёна. Здавалася б, што яны дзейнічаюць нават супроць логікі, і мы схільны бачыць у такіх паводзінах нешта ірацыянальнае. Але ўсё рацыянальнае ў іх Утопіі.

Цяпер нам кажуць: сістэма перажывае крызіс, былі дэфармацыі сацыялізму. Аднак ніякага крызісу сістэма не перажывае. Крызіс — гэта хвароба самаразьвіцьця, якая вылечваецца. У дадзеным выпадку сістэма і ўсё грамадства зайшлі ў тупік. А гэта канец. Шляху далей няма. Наперадзе пагібель, распад цывілізацыі. Прыкметы тупіка: ніхто не зацікаўлены ў паляпшэньні працы. (Для чалавека ў сістэме яно бессэнсоўнае.) Ніхто не гаспадар. (Няма канкрэтнай уласьнасьці. Таму безгаспадарчасьць і развал.) Адсутнасьць правоў і свабодаў асобы. Адсюль пасіўнасьць, апатыя і, што самае страшнае, — крызіс маралі.

Выхад жа з тупіка — не ўбок і не наперад да «сапраўднага» ці якога там яшчэ «дэмакратычнага» сацыялізму. Выхад з тупіка толькі адзін — назад, калі аднак грамадства яшчэ здольнае рухацца. Назад да рынку і прыватнай уласнасьці, назад да дэмакратыі, назад да рэлігіі і традыцыйнай маралі, назад да гуманнай культуры, назад да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці. I толькі адышоўшы і агледзеўшыся навакол, народы змогуць пайсьці наперад, як хто хоча, разам ці паассбку, без падказкі і ўказаньняў розных «старэйшых братоў» і крывавых настаўнікаў чалавецтва. Законы грамадства, як і прыроды, нельга гвалціць і ігнараваць. Прырода і гісторыя помсьцяць за гэта.

Відавочна, што кожны сумленны чалавек сваёй гуманнай сутнасьцю павінен змагацца з камунізмам і пераадольваць камуністычную ідэалогію як крайне антычалавечую, негуманную і антыграмадскую зьяву.

У гэтай сувязі даўно насьпела пара паставіць пытаньне аб дзейнасьці У.І.Леніна і яго акружэньня — Троцкага, Бухарына, Сьвярдлова, Дзяржынскага, Уншліхта, Зіноўева, Калініна і іншых. У адрозненьне ад Сталіна Ленін пакінуў масу дакументаў і сьведчаньняў аб уласнай ініцыятыве і прыналежнасьці да арганізацыі масавых забойстваў, расстрэлаў, зьнішчэньня нявінных людзей, арганізацыі канцэнтрацыйных лагераў, тэрору, нечалавечых жорсткасьцяў і генацыду. Частка гэтых дакументаў зьмешчана ў яго поўных зборах твораў, частка апублікавана нядаўна, як, напрыклад... фенаменальны па сваім жудасным злачынным цынізьме сакрэтны ліст У.І.Леніна ад 19 сакавіка 1922 года для членаў Палітбюро аб правядзеньні расправы над праваслаўным духавенствам з мэтай запалохваньня Царквы, з прапановай правадыра расстраляць «чем больше... тем лучше» і «с такой жестокостью, чтобы они (праваслаўнае духавенства. — З.П.) не забыли этого в течение нескольких десятилетий» ("Собеседник", М., 1990, апрель №16,с.7). Згодна гэтага плана і ініцыятывы У.І.Леніна было расстраляна звыш васьмі тысячаў чалавек, у тым ліку Петраградскі мітрапаліт Веніямін.

Фігура У.І.Леніна была кананізавана ў бальшавіцкім пантэоне яшчэ за часы Сталіна. Тады ж мэтанакіравана ствараўся і ленінскі культ, што было выгадна яго пераемніку дзеля стварэньня ўласнага культу. Прырода камуністычных культаў як своеасаблівых сацыяльных сурагатаў рэлігіі (сама марксісцкая ўтопія ўспрымалася па веры — «учение Маркса всесильно, потому что оно верно». — У.І.Ленін) дастаткова добра разгледжана ў літаратуры. Не будзем на гэтым спыняцца. Адзначым толькі, што ленінскі культ кансерватары-камуністы па інерцыі падтрымліваюць і сёньня, апелюючы да «геніяльнасьці» Леніна, вычляняючы «лепшыя рысы», уклад у рэвалюцыю (безадносна да маралі і значэньня гэтага «ўкладу» для людзей) і г.д.

Знаёмства з фактамі, сьведчаньнямі і дакументамі, зьвязанымі з дзейнасьцю Леніна з 1917 па 1922 г., раскрывае перад намі тыпаж дзеяча, не абцяжаранага ніякімі законамі маралі і права, акрамя права неабмежаванай асабістай улады і палітычнай мэтазгоднасьці. У гісторыі чалавецтва, пачынаючы ад цара Хамурапі, цяжка назваць лідэра, які б так шмат, адкрыта і шматслоўна пісаў і сьведчыў пра свае злачынствы. Сталін не пакінуў ні радка аб прыналежнасьці да генацыду. Ленін спрэс пісьмова абураўся, што мала расстрэльваюць заложнікаў, прастытутак, сялян, буржуяў, сьвятароў і г.д. Узьнікае нават сумненьне: ці разумеў гэты юрыст па адукацыі, былы памочнік прысяжкага паверанага, што тварыў найвялікшае зло?

Некаторыя камуністы мяркуюць, што на XXVIII зьездзе КПСС самы час разгледзець пытаньне аб дзейнасці У.І.Леніна і яго акружэньня, што без гзтага далей «рухацца» немагчыма і г.д. Можа, гэта і выратавала б на нейкі час ад краху КПСС, але ёй трэба тады адмовіцца ад бальшавізму і перайсьці на пазіцыі сацыял-дэмакратыі (так бы мовячы, у запасную траншэю для камуністаў). Да гэтага, аднак, яны не гатовы. Дый не мае яно ўжо значэньня. Пазьняцца лідэры. Народ, што становіцца на шлях свабоды, хораша сам разьбярэцца ва ўсім і вырашыць па-добраму, па-чалавечаму.

 

«Беларусь», ліпень 1990 г., №7.

 

Якая пазіцыя ў апазіцыі

 

Інтэрв'ю газеце «Літаратура і Мастацтва»

 

— На мінулым тыдні завяршылася праца першай сесіі Вярхоўнага Саеета БССР XII склікання. Пракаменціруйце, калі ласка, вынікі двух з палавінай месяцаў парламенцкай дзейнасці — з пункту гледжання іх адпаведнасці ці неадпаведнасці дэмакратычным, адраджэнцкім працэсам у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. Наколькі ўдалося ажыццявіць тыя ідэі, з якімі БНФ выступаў на выбарах-90?

— Лічу вынікі сесіі больш чым сціплымі. Дзве трэці рабочага часу змарнавана яе арганізатарамі, а прынятыя рашэнні шмат у чым не адпавядаюць інтарэсам людзей.

Па-першае, не падрыхтавана, не прынята ніводнага заканадаўчага акту, які б спрыяў пераходу на рыначную эканоміку і ўмацоўваў бы суверэнітэт Беларусі. Калі мець на ўвазе гэты заканадаўчы вакуум, то напышлівыя размовы аб новай эканамічнай мадэлі і ажыццяўленні суверэнітэту гучаць дэмагогіяй. Між тым жыццё за межамі Беларусі не спынілася, імкліва рухаецца да незалежнасці і дэмакратыі, пакідаючы нас далёка ззаду, у атмасферы палітычнай адсталасці, стагнацыі і рэліктавага бальшавізму. I ўжо не мы, а знешнія сілы адпаведным чынам будуць вызначаць наша становішча. Такая расплата за застой і палітычны параліч. Некалі камуністы, аматары да ўсялякага роду «ізмаў», прыдумалі слоўца — «хвасцізм». Яно вельмі дарэчы, калі характарызаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў рэспубліцы.

Прымаючы пад увагу адсутнасць элементарнай заканадаўчай базы пад рыначную сістэму і суверэнітэт, а таксама састарэласць адміністрацыйна-камандных структур улады, у прынцыпе не было патрэбы ствараць новы кабінет міністраў паводле старой кадрава-структурнай схемы. Бессэнсоўна, лічу, было фарміраваць урад, які заведама нічога не вырашыць і збанкрутуе. Гэта марнаванне часу. Можна было прадоўжыць паўнамоцтвы старога кабінета на перыяд заканадаўчых рэформ, аднак на гэта не пайшлі. Дэпутаты ад БНФ не галасавалі пад час зацяжнога пустапарожняга міністэрскага шоу і не нясуць адказнасці за дзеянні новай адміністрацыі.

Па-другое, не прыняты неабходныя дакументы, якія б спрыялі дзяржаўнай, грамадскай дзейнасці дэпутата, пацвярджалі яга правы і магчымасці. Гэта закон аб статусе народнага дэпутата, пастаянны рэгламент і іншыя палажэнні, напрыклад, аб Сакратарыяце Вярхоўнага Савета БССР... Сесія скончылася, а дзпутаты не маюць закона, на падставе якога яны павінны ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Яны нават не маюць дэпутацкіх пасведчанняў, акрамя часовых картак. Аказваецца, пасведчанні «суверэнным» беларускім дэпутатам павінна зрабіць і выдаць Масква...

Затое партыйная большасць Вярхоўкага Савета на закрытым пасяджэнні, пры адключанай радыё- і тэлетрансляцыі працягнула палажэнне аб тым, што «народнаму дэпутату БССР, вызваленаму ад выканання службовых ці вытворчых абавязкаў у сувязі з працай у Вярхоўным Савеце БССР, калі ён не мае пастаяннага месца жыхарства ў Мінску, даецца жылая плошча на ўсю сям'ю ў Мінску». Гэтая ў поўным сэнсе слова непрыстойнасць вельмі абурае шмат якіх дэмакратычных дэпутатаў. Бо так нідзе не робіцца. Дэпутат, які пераходзіць на пастаянную працу ў Вярхоўны Савет, павінен атрымліваць у Мінску не пастаянную, а часовую службовую жылплошчу. Пры гэтым кватэра па месцы жыхарства браніруецца за ім на перыяд ажыццяўлення дэпутацкіх паўнамоцтваў. Аднак партыйная наменклатура не была б партыйнай наменклатурай, калі б, трапіўшы ў масавай колькасці ў Вярхоўны Савет і захапіўшы ўладу, не выкарыстала б яе і тут дзеля сваіх асабістых інтарэсаў.

I, нарэшце, трэцяе. Як след не вырашана пытанне пра выратаванне насельніцтва ад чарнобыльскай катастрофы. Тут у наменклатуры, на якой у значнай ступені ляжыць адказнасць за паслячарнобыльскія падзеі, таксама было шмат асабістых інтарэсаў. Адсюль — працягласць і заблытанасць дыскусій, адсюль — недастатковыя і нездавальняючыя рашэнні па Чарнобылю.

Што датычыць ажыццяўлення ідэй БНФ. Яны звычайна адхіляліся партыйнай дэпутацкай большасцю, але асобнымі сваімі палажэннямі ў той ці іншай форме раскіданы па многіх прынятых дакументах. Напрыклад, была адхілена Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі, прапанаваная Народным фронтам. У той жа час прыняты дакумент аб дзяржаўным суверэнітэце, дзякуючы працы нашых дэпутатау, на 95 працэнтаў заснаваны на ідэях БНФ, выкладзеных яшчэ паўтары гады назад.

— Чым зараз вызначаецца расстаноўка сіл у Вярхоўным Савеце? Наколькі адэкватна, на ваш погляд, цяперашні дэпутацкі корпус выяўляе волю народа? Што спрыяе і, наадварот, што замінае выпрацоўцы і прыняццю адказных рашэнняў?

— У Вярхоўным Савеце БССР каля 86 працэнтаў камуністаў, прычым большасць з іх — апаратная і адміністрацыйна-гаспадарчая наменклатура. Волю народа гэтая большасць, вядома ж, не выяўляе. Яна баіцца гэтага народа. Такая сітуацыя ўтварылася таму, што ў нас няма дэмакратычнага закона аб выбарах. Адпаведна, не было і дэмакратычных выбараў. Я ўжо не кажу пра махінацыі і фальсіфікацыі з боку выбарчых камісій.

Дэмакратычныя дэпутаты па ініцыятыве групы БНФ аб'ядналіся ў Дэпутацкі клуб, які мае свой статут, прыняты 100 дэпутатамі. Гэта даволі свабоднае і шырокае аб'яднанне, вельмі неабходнае ў варунках кансерватыўнага засілля.

Дэпутацкая група (фракцыя) БНФ з 27 чалавек утворана яшчэ перад сесіяй, але заявіла пра сваё стварэнне і рэгістрацыю толькі праз два месяцы, калі больш-менш выспелі ўмовы. Да гэтага часу ўжо існавалі групы аграрнікаў і ветэранаў ("Саюз"). Нядаўна абвясцілі пра сваю групу (160 членаў) і камуністы. Вылучаецца таксама група «прамыславікоў» (кіраўнікоў прадпрыемстваў і інш.).

Найбольш радыкальныя аб'яднанні — гэта БНФ і Дэмакратычны клуб (парламенцкая фракцыя БНФ уваходзіць у Дэм-клуб). Пэўным лібералізмам па асобньіх пытаннях, але і вузкім прафесіяналізмам характарызуецца група «прамыславікоў». Партгрупа выяўляе ў асноўным інтарэсы кіруючага апарату. Найбольш палітычна рэакцыйная катэгорыя дэпутатаў — аграрнікі, пераважна кіраўнікі гаспадарак і сельгасведамстваў. Зрэшты, і сярод аграрнай групы ёсць дэмакратычна настроеныя людзі, але яны не робяць «надвор'я».

Самае сумнае, што ўсе наменклатурныя групы аб'ядноўвае стойкае непрыняцце беларускай мовы і культуры. На прыкладзе гэтых дэпутатаў добра відаць вынікі той антыкультурнай палітыкі на Беларусі, калі нацыянальны нігілізм становіцца масавай псіхалогіяй.

Да кансерватыўнай большасці Вярхоўнага Савета трэба таксама далучыць дэлегатаў ад ветэранскай арганізацыі (29 пенсіянераў). У асноўным гэта былое вышэйшае афіцэрства і высокапастаўленая некалі наменклатура, чыя дзейнасць і заслугі раскрыліся ў часы Сталіна і Брэжнева. У Вярхоўны Савет яны прыйшлі з кіруючых структур сваёй арганізацыі, мінаючы народныя выбары ў акругах. Гэтыя дэпутаты даволі актыўныя, выступаюць па ўсіх пытаннях з пазіцый пазаўчарашняга дня і галасуюць часта на ўзроўні дагматычных інстынктаў (як, напрыклад, за захаванне шостага артыкула Канстытуцыі).

У цэлым, калі суаднесці цяперашні склад Вярхоўнага Савета, яго пераважна кансерватыўную палітычную арыентаванасць, прафесійную і культурную павярхоўнасць — з тэрміновымі задачамі беларускага грамадства, то я не бачу для гэтага Савета ніякай перспектывы. Ён проста недзеяздольны па сённяшніх мерках, у яго трапілі не тыя людзі. Мяркую, як толькі палепшыцца становішча і з'явяцца магчымасці для свабодных дэмакратычных выбараў, адразу паўстане пытанне аб роспуску нашага цяперашняга Вярхоунага Савета.

— Шмат увагі на сесіі было ўдзелена чарнобыльскай праблеме, слуханні па гэтым пытанні былі найбольш працяглымі. Беларусь абвешчана зонай нацыянальнага экалагічнага бедства. Ці можна спадзявацца, што ў бліжэйшы час сітуацыя карэнным чынам зменіцца, а прынятыя захады будуць эфектыўныя?

— На маю думку, не. Бо ва ўладзе на Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца людзі, вінаватыя ў паслячарнобыльскай трагедыі. Яны не здольныя ратаваць народ, бо заўсёды былі аб'ектыўна варожыя яму.

Для выратавання нацыі неабходны дзве ўмовы. ГІершая — дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, каб скарыстаць сваю грамадскую працу, яе вынікі і энергію на вырашэнне ўласнага лёсу і дзеля свайго дабрабыту. Другая ўмова — ліквідацыя камуністычнай дыктатуры, яе адміністрацыйна-каманднай сістэмы.

Важна таксама зразумець, што чарнобыльская трагедыя, якая ўжо пяты год доўжыцца на Беларусі, той абсурд, што адбываецца на нашых землях, той радыяцыйны генацыд — маюць пад сабой злавесную прычыну і злавесны сэнс. Над нашым народам робіцца атамны медыка-радыёлагічны эксперымент, у якім зацікаўлены не толькі ваенна-прамысловы комплекс СССР, але і ЗША, увесь ядзерны свет і, перш за ўсё, такая арганізацыя, як МАГАТЭ. Яна абараняе не чалавека, не людзей, а інтарэсы ядзернай энергетыкі, ядзерных манапалістаў. А манапалістамі ў гэтай галіне з'яўляюцца СССР і ЗША. Перш чым вырашыць што-небудзь у МАГАТЭ, яны дамаўляюцца паміж сабой, а потым ужо праводзяць «фармальнасці»: «выбіраюць», скажам, генеральнага дырэктара МАГАТЭ — сваю крэатуру з нейтральных краін...

На працягу амаль года мы ніяк не маглі праінфармаваць свабодны свет пра нашу трагедыю. Уся інфармацыя ішла як у вату. Мы ж не ведалі, што выпрабоўвалі сілу міжнароднай атамнай мафіі, якая не зацікаўлена ў тым, каб грамадскасць Захаду ведала пра беларускую трагедыю. Бо калі б даведалася, тады эксперыменту мог бы прыйсці канец. Сёлета нам удалося прабіць «ваконца ў Еўропу». Па кропельках пайшла інфармацыя, у людзей на Захадзе пачалі раскрывацца вочы. I тут занепакоілася МАГАТЭ. Спешна фармуецца каманда спецыялістаў, спешна дамаўляюцца яны з Саветам Міністраў СССР аб правядзенні «навуковай» экспертызы на забруджаных землях Беларусі. Праграму МАГАТЭ вырашана фінансаваць за кошт сродкаў чарнобыльскага фонду — 1,5 мільёна рублёў. Мы памятаем «круізы», памятаем, — куды пайшло паўмільёна рублёў з дабрачыннага рахунку 904. Збірайце, людцы, па рубліку...

Удумаемся, што адбываецца. Па-першае, МАГАТЭ вырашыла з помпай правесці «навуковую экспертызу» і супакоіць грамадскасць. Маўляў, небяспека ёсць, але не ў такіх маштабах. Больш, маўляў, непакоіць псіхагенны фактар дэзінфармаванасці, што можа выклікаць рэцыдывы радыёфобіі і г.д. Генеральны дырэктар МАГАТЭ спадар Блікс, юрыст па адукацыі, у сваім інтэрв'ю «Правде» і ў іншых выступах ужо даў зразумець, якога роду чакаюцца заключэнні «незалежных экспертаў». Па-другое, ніякія даследаванні за адведзены «экспертам» час не дадуць іншых і больш дасканалых навуковых вынікаў, чым тыя, якімі ўжо сёння валодаюць вучоныя з АН БССР. Экспертная акцыя МАГАТЭ — прафанацыя. Тым не менш яна праводзіцца ды яшчэ і фікансуецца за наш кошт.

Гэтыя і іншыя думкі я выклаў у рэфераце, зачытаным мной на сімпозіуме «Жыццё пасля Чарнобыля», які адбываўся ў Берліне ў канцы чэрвеня гэтага года. Рэферат быў трансляваны таксама па радыё «Свабода», надрукаваны ў замежным друку. Вынік — пачуў у свой адрас чарговую порцыю, скажам мякка, «незадаволенасці». Нават камсамольская газета «Знамя юности» асцярожна кінула ў мяке свой камяк. Так і хочацца сказаць — людзі, што з вамі робіцца?

А спадар Блікс тым часам выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета БССР у сваім завуаляваным стылі і сарваў апладысменты. Якая прадбачлівасць.

Нарэшце ўспомнім, як нам прыдумалі 35-бэрную канцэпцыю, каб прадаўжаць эксперымент. Пад націскам грамадскасці яе пахавалі (амаль пахавалі). Тады прыдумалі льготы тым, хто жыве там, дзе з-за радыяцыі жыць нельга. Далі павышаную аплату. Толькі каб ты там жыў, беларус, толькі каб затрымаць цябе на той смяртэльнай зямлі... I так будзе без канца, пакуль мы не зразумеем ўсё і не станем змагацца ўсімі цывілізаванымі сродкамі за сваю будучыню.

— Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Вашы адносіны да гэтага дакумента? Ці можна лічыць, што пасля прыняцця Дэкларацыі ўтварылася якасна новая сітуацыя? Чым яна вызначаецца, і ў якім напрамку будуць разгортвацца падзеі ў бліжэйшы час?

— Парадокс нашай сітуацыі ў тым, што дэкларацыю аб суверэнітэце вымушаны былі прымаць тыя, каму ён не патрэбны, хто пра гэты суверэнітэт дагэтуль ніколі не думаў...

Дэкларацыя ў цэлым мае шмат станоўчага. I калі б у нас была народная ўлада і адпаведны палітычны ўзровень насельніцтва, прыняцце такога дакумента азначала б надзвычай важную і станоўчую для народа падзею — дзяржаўную самастойнасць і незалежнасць ад СССР, У нашых жа варунках акт незалежнасці Беларусі ў асноўным ніхто не заўважыў і не зразумеў, у тым ліку і самі вярхоўныя заканадаўцы. Сітуацыя трагікамічная. якая сведчыць, што на сённяшні дзень Дэкларацыя — пустая паперка, не больш. Але ад нашага грамадства залежыць, якой яна стане потым. Дэкларацыя прынятая, і гзта факт. Цяпер беларускі народ мае магчымасць змагацца за рзальнае ажыццяўленне суверэнітэту рэспублікі.

— Нягледзячы на настойлівыя прапановы і нават патрабаванні, Вярхоўны Савет так і не зарзгістраваў Беларускі Народны Фронт. Чым вы гэта тлумачыце?

— Паталагічным страхам КПСС згубіць уладу. Пытанне аб рэгістрацыі БНФ, узнятае на сесіі 28 ліпеня, канчаткова не было вырашана. Памятаеце, аб'явілі перапынак, пасля якога многія дэпутаты-камуністы разбегліся і не стала кворуму. Закрыццё сесіі перанеслі на 31 ліпеня, а перад гэтым засядала бюро ЦК КПБ — рашалі, як закрыць сесію, каб не зарэгістраваць БНФ.

31 ліпеня на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета я паставіў пытанне аб разглядзе маёй заявы пра рэгістрацыю БНФ, пададзенай яшчэ 10 ліпеня. У адказ Старшыня Вярхоўнага Савета і некаторыя члены Прэзідыума паказалі мне свае спіны.

Я ўжо казаў, што ў палітычным сэнсе рэгістрацыя БНФ нам цяпер не надта і патрэбна. Аднак яна неабходна для нармалькай жыццядзейнасці некаторых нашых структур, напрыклад камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля».

 

«ЛіМ», 10 жніўня 1990 г.

 

Старая паштоўка

 

(3 цыклу «Старыя фатаграфіі»)

 

Праз паціну часу

3 таго стагодзьдзя

Глядзіць з парыжэлай паштоўкі душа,

Поўная хараства

У юным абліччы дзяўчыны.

Усьведамляю —

Ужо няма на Зямлі гэтых воч

I цела зышло ў нябыт.

Састарэла,

Пажоўкла папера,

Раскладаецца чорны брамід.

Блішчыць серабро сівізной,

      зьнікаюць адценьні,

А душа ўсё глядзіць на людзей

      з тых часоў —

Цэлы сьвет паўстае

      ў імгненьні.

 

1985 г.

 

Асноўныя прынцыпы канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку

 

Выступ на нечарговай другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР
(аўторак, 9 кастрычніка 1990 года)

Паважаныя дэпутаты. Паважаныя калегі. Нашае пакаленьне зьяўляецца сьведкам і гістарычным удзельнікам распаду камуністычнай сістэмы, распаду яе таталітарнай імперыялістычнай дзяржавы — СССР. Як і ўсялякі працэс грамадскага раскладаньня, ён суправаджаецца хваравітымі сацыяльнымі зьявамі, упадкам маралі і культуры, дэградацыяй эканомікі. Гэта не павінна зьдзіўляць, але не можа не трывожыць. Аджылыя камуністычныя партыйна-дзяржаўныя структуры па-ранейшаму зьяўляюцца тормазам усялякага стваральнага разьвіцьця. Мы перажываем стагнацыю палітыкі «перабудовы», дзе найбольш застойным тэзісам стала пытаньне аб пераходзе да рыначнай эканомікі. Пераходзіць да рынку трэба было ўчора. Сёньня ўжо спазьняемся. Мы назіраем зьбядненьне людзей, зьніжэньне жыцьцёвага ўзроўню, недахоп прадуктаў і тавараў першай неабходнасьці. Тым часам адна саюзная ўрадавая канцэпцыя пераходу да рынку зьмяняе другую ўрадавую канцэпцыю, адна ўрадавая думка іншую ўрадавую думку і, відаць, што прапановы могуць доўжыцца бясконца, бо ўсе яны ў той ці іншай ступені накіраваныя на прадаўжэньне жыцьця двух паміраючых структур — партыйна-бюракратычнай сістэмы і ўнітарнай дзяржавы СССР.

Асабліва прыцягальным для бюракратыі зьяўляецца ўяўленьне аб сумяшчэньні дзьвюх структур — рыначнай і камандава-адміністрацыйнай. Прыдумалі нават тэрмін «рэгулюемая рыначная эканоміка».

Тым часам эканамістам, зьвязаным з навукай, а не з савецкай урадавай палітыкай, добра вядомая аксіёма, шго сумяшчэньне дзьвюх сістзм — рыначнай і адміністрацыйнай, заканамерна і безадказна прыводзіць да аднаго выніку — да нястрымнага росту сьпекуляцыі, ценявой эканомікі і ўзнікненьня карумпаваных мафіёзных групаў, адпаведна — да зьбядненьня большасці людзей. Што мы і назіраем ужо на працягу некалькіх гадоў бюракратычных дэклярацый аб пераходзе да рынку.

А між тым сьпекуляцыю можна падавіць і перамагчы толькі рынкам. I чым больш ён разьвіты, тым лепш. Усялякія ж адміністрацыйна-карныя меры, супроць сьпекуляцыі ў такіх варунках не больш чым ілюзія.

Рынак — пагібель для партыйна-бюракратычнай сістэмы. Таму, пакуль існуе гзтая сістэма, ніводная праграма, народжаная ў яе ўрадавым асяродзьдзі, не прывядзе да рынку. Існуе адкрытае тармажэньне; паказваюцца фальшывыя шляхі. На фоне імклівага зьбядненьня грамадства такая палітыка афіцыйных колаў выглядае самагубствам.

Часу ўжо амаль не засталося. Па ацэнках некаторых экспертаў — яшчэ 4-5 месяцаў такога двухсэнсоўнага існаваньня і настане калапс, стан поўнага паралічу гандлю, эканомікі, гаспадаркі, які абернецца голадам для людзей. Вось тады і зьявяцца масьцітыя і маленькія партыйныя «фюрэры» і запатрабуюць надзвычайнага становішча.

Пара канчаткова зразумець, што пераход Рэспублікі да рыначнай эканомікі зьяўляецца жыцьцёвай неабходнасьцю. Тут аб'ектыўны працэс, што рухаецца незалежна ад нашага выбару. Гзты выбар трэба зрабіць чым хутчэй, улічваючы, што суседнія рэспублікі аб'явілі пра свой суверэнітэт, рэальна будуюць сваю незалежнасьць, ствараюць заканадаўчую і структурную базу рынку і апераджаюць нас па ўсіх паказчыках палітычных і эканамічных рэформаў.

Ва ўмовах тупіковага крызісу адміністрацыйнай сістэмы і апераджальных працэсаў у суседніх рэспубліках Беларуская ССР, калі яна і надалей будзе фактычна заставацца ў складзе Савецкага Саюзу і не пачне рабіць рашучых крокаў да пераходу на рыначную эканоміку, можа згубіць усе свае гаспадарчыя перавагі, што прывядзе да катастрафічнага зьбядненьня людзей, страты рэсурсаў, да эканамічнай залежнасьці Беларусі ад іншых рэспублік і краінаў, што вялікім цяжарам ляжа на беларускі народ.

Трэба элементарна разумець, што Беларусь не можа жыць у ізаляцыі, гэтакім вернападданым востравам сярод свабодных краінаў. Калі суседнія рэспублікі ўводзяць мытную службу і мытны кантроль на сваіх межах з намі, мы не можам не рабіць таго ж самага са свайго боку. Калі суседнія з намі рэспублікі, каб абараніць свой таварны рынак, уводзяць уласныя грошы, мы не можам не ўвесьці сваю нацыянальную грашовую адзінку. Гзта злементарна. Толькі той, хто гэта робіць апошнім, хто спазьняецца, той прайграе. Калі мы гэта тэрмінова не зразумеем, не зробім захады — мы апынемся на каленях. I тады нам, абабраным да ніткі, прадыктуюць умовы існаваньня. Такая будзе цана правінцыяльнасьці і бязьдзейнасьці палітыкі беларускага кіраўніцтва.

Таму першай умовай разьвіцьця рыначных узаемаадносін на Беларусі зьяўляецца суверэнітэт і фактычная дзяржаўная незалежнасьць Рэспублікі ад СССР. Ніякіх кабальных «саюзных» дагавораў з паміраючым і паразітуючым Савецкім Саюзам. Ніякіх дагавораў з учарашнім Гарбачовым.

Сёньня гэта ўжо палітычны прывід. Толькі дзяржаўная незалежнасьць Беларусі, толькі магчымасьць праводзіць сваю незалежную ўнутраную і зьнешнюю палітыку зможа забясьпечыць нармальнае цывілізаванае існаваньне беларускаму грамадству, рэальныя ўмовы пераходу на рыначныя ўзаемаадносіны.

Стварэньне ўнутранага рынку заканамерна прыводзіць да неабходнасьці зьнешнеэканамічных узаемадачыненьняў паміж дзяржавамі на аснове роўнага партнёрства і ўзаемавыгады. Толькі ў вольных суверэнных народаў, суб'ектаў гісторыі, узьнікаюць імкненьні да эканамічнай інтэграцыі і ўзаемадзеяньня паміж краінамі.

Рыначная эканоміка, якая заключае ў сябе розныя формы ўласнасьці, павінна абапірацца, перш за ўсё на прыватную ўласнасьць і мець суб'екта гэтай уласнасьці. Суб'ектам уласнасьці ў дзяржаве зьяўляецца грамадзянін Рэспублікі, які валодае адпаведнымі правамі і абавязкамі ў дачыненьні з дзяржавай, замацаванымі Законам аб грамадзянстве Беларускай ССР. Гэта самы першы заканадаўчы акт, які павінен быць прыняты пры пераходзе да рынку. Ён забясьпечвае ахову вынікаў працы, уласнасьць, сацыяльную, культурную, гістарычную персьпектыву насельніцтву Беларусі, кожнаму яе грамадзяніну. Важнейшым фактарам рынку і суверэнітэту дзяржавы павінны стаць беларускія грошы, Нацыянальны банк Беларусі, уласная грашова-крэдытная сістэма і фінансава-бюджэтная палітыка. Комплекснае ажыцьцяўленьне захадаў па правядзеньню грашовай рэформы павінна забясьпечыць пераход да канверсуемасьці беларускага талера.

Гістарычны вопыт чалавецтва паказвае, што болей за ўсё стваральнай дзейнасьці адпавядае такое ўладкаваньне грамадства, дзе ўсе людзі працы зьяўляюцца суб'ектам разнастайных формаў уласнасьці. Функцыянаваньне рыначнага грамадства значна залежыць ад суадносінаў дзьвюх асноўных формаў уласнасьці — прыватнай і дзяржаўнай. Да чаго прыводзіць зьнішчэньне прыватнай уласнасьці і абсалютная манапалізацыя дзяржаўнай уласнасьці, мы пераканаліся на прыкладзе СССР. Увогуле адным са злачынстваў камунізму трэба прызнаць зьнішчэньне ім асноў чалавечага быцьця, адной зь якіх зьяўляецца прыватная ўласнасць, якая забясьпечвае сацыяльную прастору, свабоду чалавечаму існаваньню, эканамічны стымул працы і творчасьці, робіць яго суб'ектам, а не прыладай працы, гаспадаром, а не нявольнікам.

Існаваньне рыначнай эканомікі без інстытута прыватнай уласнасьці немагчымае. Тады сістэма не мае дынамікі, не можа самаразьвівацца. Таму пытаньне аб тым, адраджаць прыватную ўласнасьць пры пераходзе да рынку ці не дазваляць, не мае ніякага лагічнага сэнсу. I выяўляе альбо элементарнае неразуменьне, альбо пазіцыю бюракратыі, дзяржаўных уласнікаў народнага багацьця Рэспублікі. Бо з адраджэньнем прыватнай уласнасьці і адпаведна рыначных дачыненьняў бюракратыя і партыйна-феадальная наменклатура губляе моц, робіцца сацыяльна непатрэбнай, пачынае зьнікаць. Гэтым тлумачацца яе двурушныя адносіны да рынку і непрыйманьне прыватнай уласнасьці, усталяваньне якой абавязкова павінна адбыцца.

Трэба абавязкова прадугледзець увядзеньне прыватнай уласнасьці на зямлю для грамадзянаў Рэспублікі. Пры гэтым павінен быць распрацаваны сьпецыяльны парадак (механізм) распараджэньня зямлёю.

Неабходна прызнаць зямлю як тавар на рынку, замяніць бясплатнае карыстаньне зямлёю на платнае праз увядзеньне зямельнага падатку незалежна ад формаў уласнасьці. Памеры падатку на зямлю могуць залежыць толькі ад месцазнаходжаньня і кадастравай ацэнкі. Трэба стварыць аднолькавыя эканамічныя і палітычныя ўмовы для разьвіцьця разнастайных формаў сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Актыўнае функцыянаваньне рынку і эфектыўнасьць эканомікі магчымыя пры ахопе дзяржаўным сектарам не больш за 30-40 % гаспадаркі. Таму абявязковым элементам рэформы зьяўляецца разьдзяржаўленьне і прыватызацыя эканомікі, што дазваляе стварыць дынамічны сектар прыватнай маёмасьці. Прававая база дзяржавы павінна гарантаваць абарону ўсіх відаў прадпрыймальніцкай дзейнасьці, акрамя абумоўленай законам.

Пераход да цэнаўтварэньня, якое рэгулюецца толькі суадносінамі попыту і прапановы, — адзіны спосаб прымусіць працаваць усе рынкавыя механізмы.

На першым этапе эканамічнай рэформы дзяржава захоўвае за сабой права прызначыць лімітныя цэны толькі на тавары першай неабходнасьці, якое падмацоўваецца ў адпаведных нарматыўных актах.

Свабода цэнаў па ўсёй наменклатуры тавараў на рынку павінна адбыцца пры завяршэньні этапу стабілізацыі і ўмацаваньня грашовай адзінкі, а таксама разьдзяржаўленьня і прыватызацыі асноўнай часткі дзяржаўнай маёмасці ў сектары розьнічнага і оптавага гандлю, паслугаў і г.д.

Цэны на прадукцыю прадпрыемстваў-манапалістаў рэгулююцца пры дапамозе сьпецыяльнай падаткавай палітыкі.

Рост цэнаў на пераходным этапе кампенсуецца насельніцтву ў выглядзе даплатаў у адпаведнасьці з індэксацыяй узроўню інфляцыі.

Дзяржаўная палітыка ў пераходны перыяд павінна мець сацыяльную арыентацыю з дакладнымі і зразумелымі для кожнага грамадзяніна Рэспублікі механізмамі яе рэалізацыі.

У пераходны перыяд неабходна сістэма сацыяльных гарантыяў для ўсіх слаёў насельніцтва.

Пераход на рыначную зканоміку павінен прадугледжваць стварэньне стартавых рэзерваў і гарантыяў рынку, гарантыі абароны ўласнасьці. Неабходна прадугледзіць канверсію, скарачэньне савецкага войска і вывад яго з тэрыторыі Беларусі, уключэньне вызваленых земляў з-пад палігонаў і іншых ваенных аб'ектаў у гаспадарчую дзейнасьць.

Асновай рыначнага заканадаўства павінны стаць палажэньні Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Неабходна мець на ўвазе, што гарантыяй абароны ўласнасьці зьяўляецца, перш за ўсё, сама прыватная ўласнасьць і прававая дзяржава, заснаваная на законах. Важнейшым кампанентам гарантый уласнасьці зьяўляецца грамадзянская супольнасьць і аснова яе — нацыянальная інтэграцыя, культура і рэлігія. Працэсы дэмакратызацыі разьвіваюцца так, што на зьмену таталітарнаму грамадству праз разьвіцьцё культуры і інтэграцыю нацыі прыходзіць грамадская супольнасьць людзей, дзе чалавек ёсьць асоба і суб'ект грамадства, а дзяржава выступае толькі як функцыя грамадзянскай супольнасьці.

Таму дзеля стварэньня ўмоў нацыянальнай інтэграцыі і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці неабходны пакег законаў аб адраджэньні нацыі, культуры і грамадскіх дэмакратьгчных інстытутаў, якія забясьпечылі б маральную мікраструктуру новых эканамічных узаемадачыненьняў людзей.

Трэба ўлічваць пры гэтым, што беларуская культура і беларуская супольнасьць у цэлым надзвычай пацярпелі за часы панаваньня таталітарнага камунізму і рэпрэсіўнай антыбеларускай палітыкі, асобныя галіны нацыянальнай супольнасьці патрабуюць не тое што падтрымкі, а рэанімацыі. Надзвычай дэфармаваная нацыянальна-культурная сьвядомасьць асобы на Беларусі. Чарнобыльская катастрофа паставіла народ Беларусі пад пагрозу фізічнага знікненьня. Яго выратаваньне патрабуе надзвычайных мераў. Пакуль Савецкі Саюз застаецца юрыдычнай асобай у міжнароднаправавым сэнсе, неабходна тэрмінова запатрабаваць ад Урада СССР поўнай кампенсацыі ў канвертуемай валюце.

Беларусь не павінна выдаткоўваць ніводнага рубля на стварэньне і ўтрыманьне зброі масавага зьнішчэньня, рэзка скараціць выдаткі на войска ўвогуле. Беларуская дзяржава не павінна ўдзельнічаць у фінансаваньні атамнай энергетыкі, а скіраваць намаганьні на разьвіцьцё рэсурса-ды энергазьберагаючай тэхналогіі, альтэрнатыўных крыніцаў здабычы энергіі. Павінна быць распрацавана Нацыянальная праграма экалагічнай бясьпекі.

У рэальных умовах свайго існаваньня Беларуская рэспубліка павінна першачарговы клопат праяўляць пра выхаваньне і захаваньне сваіх навуковых кадраў. Трэба накіраваць дадатковыя сродкі на прыцягненьне лепшых сьпецыялістаў у стратэгічна важныя галіны навукі і тэхнікі; ва ўмовах пераходу да рынку стварыць Нацыянальны фонд навукі, заснаваць нацыянальную школу падрыхтоўкі сьпецыялістаў рыначнай эканомікі.

Дэмакратычнае грамадства праз прыватызацыю ўласнасьці і рыначныя дачыненьні вяртае чалавека са стану люмпена ў стан гаспадара, здольнага дбаць пра вынікі сваёй працы, пра будучыню грамадства, народа, прыроды і зямлі. Адраджэньню чалавека-гаспадара і самарэгулюемай эканомікі спрыяюць і новыя формы дзяржаўнай ўлады.

Старая структура Саветаў адпавадала адміністрацыйна-разьмеркавальнай сістэме аднапартыйнай дыктатуры. 3 дэградацыяй і развалам гэтай дыктатуры старыя Саветы аказаліся недзеяздольныя як форма ўлады, пабудаваная па вертыкальным іерархічным прынцыпе.

Пры пераходзе на рыначную эканоміку дзяржаўная структура павінна быць заснавана на двухступеннай выбарна-муніцыпальнай сістэме ўлады з выбарнасьцю прадстаўнічых і выканаўчых органаў, гарызантальнай структурай іх кампетэнцый і роўным падпарадкаваньнем закону, дзе цэнтральныя ворганы ўлады вызначаюць толькі выключнасьць асобных дзяржаўных прэрагатыў. У астатнім дзейнічае закон. Абласныя структуры Саветаў ліквідуюцца.

Падсумоўваючы сказанае, хачу адзначыць наступнае. Вярхоўны Савет павінен прыняць канцэпцыю, якая адпавядае карэнным інтарэсам Беларусі. Аднак нават калі б была такая канцэпцыя прынятая, павінны быць палітычныя гарантыі яе ажыцьцяўленьня. На жаль, такія гарантыі вельмі праблематычныя.

Рэзкае зьніжэньне ўзроўню жыцьця і, галоўнае, адсутнасьць пазітыўных палітычных і эканамічных пераменаў на Беларусі — усё гэта выклікала глыбокае расчараваньне людзей у палітыцы, у дзейнасьці ўладаў, спарадзіла апатыю, азлобленасьць і недавер да ўсялякіх дзяржаўных ініцыятываў. У такіх варунках, калі патрэбны намаганьні ўсяго грамадства, каб вывесьці рэспубліку на дарогу самастойнасьці і рыначнай эканомікі, ажыцьцявіць гэта змог бы толькі ўрад, які б карыстаўся народным даверам. Аднак у рэспубліцы няма, на жаль, дзяржаўнага лідэра, такога, як Барыс Ельцын, якому б паверыў народ. Цяперашні Вярхоўны Савет у большасці сваёй няздольны ажыцьцяўляць інтарэсы народа, патрэбы беларускай нацыі. Роспуск гэтага Вярхоўнага Савета цалкам верагодны і, бадай, непазьбежны. Гэтым жа Вярхоўным Саветам зацьверджаны цалкам неперсьпектыўны Кабінет Міністраў.

Як адзін з варыянтаў выхаду са становішча магло б стаць скліканьне Устаноўчага Сойму — прадстаўнічага органа ад усіх грамадскіх і грамадска-палітычных арганізацыяў, аб'яднаньняў і рухаў на Беларусі. Функцыя Устаноўчага Сойму — правесьці новыя выбары ў Вярхоўны Савет на аснове дэмакратычнага, зацьверджанага Устаноўчым Соймам Закона аб выбарах.

Без Ураду, якому давярае народ, перайсьці да рынку будзе вельмі цяжка. У такіх умовах толькі дасягненьне суверэнітэту, поўнай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі магло б дапамагчы народу рэспублікі выйсьці са складанага стану. Дзякуй за ўвагу.

Даклад падрыхтаваны апазіцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце БССР

 

«Альтернатива всегда существует...»

 

Интервью «Народной газете»

 

— Вы надеетесь, что радикальные предложения Оппозиции получат необходимую поддержку депутатов? Каковы прогнозы, имеется ли реальная альтернатива сползанию в пропасть?

...Я считаю и говорил об этом неоднократно, что каким бы ни был Советский Союз, покуда он существует, выйти из него одной республике практически невозможно. Белорусский народный фронт давно предлагает коллективные действия. Наши предложения поддержаны демократическими движениями Латвии, Литвы, Украины, Эстонии. 26 апреля 1990 г. в Минске по инициативе БНФ состоялась рабочая встреча на уровне депутатов Верховных Советов и представителей народных Фронтов Белоруссии, Литвы, Украины, т.е. стран бывшего Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского. Рассматривался вопрос о заключении в будущем политического Балтийско-Черноморского Союза восточноевропейских государств Украины, Белоруссии, Литвы, Латвии, Эстонии. Такое содружество должно будет поменять ситуацию в Европе и гарантировать суверенитет каждой из пяти республик. Во-первых, мы можем иметь свой общий рынок. Пусть несовершенный, недостаточный, чтобы не только противостоять возможной безрассудной экономической блокаде с востока и нажиму с запада, но и самим выставлять условия в ответ. Мы будем иметь возможность избежать шантажа со стороны СССР, его манипуляций с ценами на нефть, на ресурсы и т.п., ибо все торговые поставки через наши территории и пространства ему придется оплачивать.

Мы не сможем сразу войти на равных в европейские рыночные отношения. Но содружество пяти республик даст стартовую возможность каждой из них для последовательного внутреннего развития, шанс не попасть в экономическую зависимость от Западной Европы и от СССР.

Заключение Балтийско-Черноморского Союза государств даст возможность игнорировать поползновения Горбачева и правительства СССР к принудительному заключению нового кабального союзного договора, направленного на продление жизни умирающей империи и обанкротившейся советской власти.

Политический союз пяти восточноевропейских республик обусловлен также исторически и геополитически. 500 лет совместной истории Белоруссии, Литвы и Украины в Великом княжестве, тесные взаимоотношения с инфлянтами, Ригой, эстонцами — это времена золотого века наших народов. Эта полтысяча лет говорит нам гораздо больше, чем 200 лет имперской неволи.

— Какие в таком случае будут отношения с Россией?

— На мой взгляд, появление политического содружества пяти восточноевропейских независимых республик будет полезно для демократизации России. Лично я, однако, на 99 процентов сомневаюсь в том, что Россия станет демократической страной. По своей структуре, историческим традициям и ментальным комплексам — это типичная империя восточного образца, наследовавшая суть и методы Золотой Орды. Эта страна не должна оставаться монополистом в жизненно важных областях международных и межгосударственных отношений. Иначе она реализуется как империя, направит свои преимущества не на внутреннее развитие своей нации и государства, а на внешнее, т.е. на агрессию, на укрепление монополии. Последнему состоянию государства соответствует и определенный тоталитарный характер власти. России необходимо создать цивилизованное ограничение, то есть такое состояние, которое, закрывая ей путь к агрессии, вынудит обратиться к внутренней жизни и ресурсам своего общества, заставит развивать нормальные европейские взаимоотношения с другими странами и народами. И с этой точки зрения Балтийско-Черноморское политическое содружество государств могло бы сыграть очень положительную для развития русского общества роль.

— Совершенно иную модель предлагает в своей недавней работе Александр Исаевич Солженицын.

— Мне иногда любопытно наблюдать весь этот советский политический театр маразма. Вещают экстрасенсы, колдуны, гадалки, астрологи, писатели, инопланетяне, индийские старцы на санскрите (или от их имени) и все — о России. Планеты предсказывают ее вечность, неделимость и, естественно, погибель тем республикам, которые стремятся к независимости. Надо же, Белоруссия приняла Декларацию о суверенитете — хорошо, да не в том созвездии, не к добру и т.д. этакая распутинщина. Реанимируются обветшалые имперские идеи и неумные, еще при жизни забытые «авторитеты». Все это уже было в начале века во время распада старой российской империи, и все это возвращается сейчас как кошмар — во время распада империи коммунистической. Статью А.Солженицына я ставлю в один ряд с этими явлениями.

И вовсе не потому, что ее появление точно совпадает с требованием чрезвычайных полномочий для М.Горбачева и автомобильной аварией Б.Ельцина (тут уж планеты не при чем). И не потому, что автор этой статьи обнаружил плохое знание истории России и незнание истории Белоруссии. А.Солженицын поднял из научного небытия старый имперский хлам, исторически несостоятельный и оскорбительный для белорусов и украинцев тезис о единой и неделимой России, отказывая белорусам и украинцам в государственной независимости.

Отношение к украинцам и белорусам, высказанное А.Солженицыным, совпадает с позицией русских черносотенцев начала века и официозной царской политикой, против которой боролась тогда вся демократическая Россия. Царизм и черносотенцы разделяли все население империи на две категории — русские и инородцы. Среди «русских» выделялись «истиннорусские», или «великороссы», и просто «русские», куда зачисляли белорусов и «малороссов» (т.е. украинцев). На основании таких взглядов, которые вытекали из имперской ассимиляционной политики России, белорусов и «малороссов» не называли отдельными народами, не считали нациями. Поэтому против них царизм проводил особые действия — запрещались белорусский и украинский языки, национальные школы, театр, униатская религия, разрушалась национальная архитектура и храмы, даже название Беларусь было запрещено к употреблению специальным указом русского сената. По отношению к «братским» народам царизм проводил жесточайшую и подлейшую политику этноцида, культурного подавления и русификации.

В то же время «инородцы», поскольку они признавались не русскими, имели свои национальные школы (татары, грузины, армяне, евреи и т.д., имели их тысячи), национальные театры, пользовались своими храмами и религией на своем языке и т.д. Вот ведь в чем заковыка — никто так не обескровил белорусскую и украинскую культуру, никто так не испоганил ее и не разрушил, никто так гнусно и жестоко не издевался, как «братский» русский чиновник и «братский» русский царизм.

Кстати, объясню господину Солженицыну, почему проводилась такая политика. Царизм пуще смерти боялся восстановления Великого княжества Литовского, в основании которого, как известно всем, кто знает историю, был белорусский народ, белорусская культура и белорусский язык. Великое княжество, заключившее в 16-м веке союз с Польшей, было мощнейшим государством на востоке Европы и, пока оно существовало, российская агрессия имела пределы. Разрушение Великого княжества Литовского стало историческим смыслом русской политики на несколько столетий. Она осуществилась в конце XVIII века, когда три империи разорвали на части народы ВКЛ. Вот тогда в составе России и настала для белорусов черная ночь.

И теперь писатель А.Солженицын мечтает о новой России с инкорпорацией белорусов и украинцев, без взбунтовавшихся на окраинах «инородцев». Как будто не ясно, какой вариант империи получится из этой давно похороненной идеи, где нам, белорусам, без поддержки «инородцев» уготовлена полная народная, национальная, духовная да и физическая смерть.

Так же, как монархические историки и черносотенцы, писатель считает украинцев, белорусов и русских (московцев) русскими. На этом собственно и зиждется концепция. Как плохо все-таки не знать истории и всего того, что следует знать, пускаясь в рассуждения о будущем трех весьма разных народов, близких по языку, но принадлежащих к разным расам, разным культурам, разным системам ценностей разным историческим судьбам.

Досадно также, что писатель не воздерживается от оскорбительных выражений, особенно в адрес украинцев ("суетно-социалистическая Рада", «карпатороссы», «при австрийской подтравке» был «выращен искаженный украинский ненародный язык», «малые народы» и вся «дробность» и т.д.).

«Крымским татарам, разумеется, — пишет автор, — надо открыть полный возврат в Крым. Но при плотности населения XXI века Крым вместителен для 8—10 миллионов населения — и стотысячный татарский народ не может себе требовать владения им». Логика, скажем, прямо примечательная: выходит, если в XXI веке на территории крымских татар может вместиться 8—10 миллионов человек, то нечего татарам — жертвам жесточайшего и беспримерного коммунистического геноцида — требовать возвращения своей отнятой, украденной родины.

Если бы это написал партийный функционер. Но, к сожалению, так пишет популярный писатель.

Полно по тексту таких странных реакционных и поверхностных суждений. Некоторые удивляются, что это писал А.Солженицын, о котором сложилось мнение как о последовательном демократе, борце с коммунистической тиранией и тоталитаризмом. К сожалению, те, кто прошли через ГУЛАГ, по-разному и каждый по-своему осознали глубину смертельной опасности для человечества империалистического коммунизма. Одни перед смертью в ужасе кричали «да здравствует Сталин», другие — проклятия, третьи, как А.Солженицын, уцелев, раскрыли панораму, анатомию преступной идеологии и власти, ее деяний, но, видно, так и не поняли сути этого вселенского зла, его традиций, опору на социальные структуры и исторические предрассудки. Достойно иронии то, что А.Солженицын, выступая против коммунистической империи зла, сам оказался пленником российского имперского сознания. Поэтому позиция его в этой статье до неприличия фальшива и неверна.

Впрочем, не только у него. В разговоре с российскими радикалами, интеллектуалами, либералами, демократами и т.п. можно всегда наслушаться весьма умных и крайне демократических суждений. Тогда я всегда стараюсь узнать их мнение о будущем демократическом и геополитическом устройстве России, Белоруссии, Советского Союза и всего здесь сущего. И вот тут начинаются странные вещи. Как в статье А.Солженицына, а то и похуже. Меня всегда настораживало это отчетливое преобладание имперского сознания над национальным в головах русской демократической интеллигенции. Признание безоговорочного (а не как у А.Солженицына) права на национальное самоопределение есть первая заповедь демократизма. Но демократов среди русских «демократов» в России я встречал редко, а среди писателей не вижу ни одного.

Мне как человеку другой культуры многое чуждо, неприемлемо и неприятно в творчестве русских писателей и поэтов, обожаемых в России, начиная от Державина и до сегодняшних ниспровергателей. Это прежде всего — нравственная раздвоенность личности писателей и комплекс какого-то чванливого азиатского шовинизма и неуважения к другим народам. Вся русская литература пропитана этой болезнью. Однако я принимаю эту литературу такой, какой она есть, как объективную реальность со спокойствием и уважением, наблюдая, не вмешиваясь и не осуждая. Но только до тех пор, пока, во-первых, ее нам не начинают навязывать, и во-вторых, пока эти писатели не начинают заниматься политикой. Ибо, как правило, получается что-то нелепое. Романтическая беллетристика с приблизительными представлениями о явлениях и политика, за которой судьбы людей и народов, — суть занятия несовместимые и не надо их путать...

 

«Народная газета», 1990г. 23 — 30 кастрычніка

 

Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 г. на плошчы Леніна ў Мінску

 

Паважаныя суайчыньнікі, паважаная грамада! Мы сёньня падлічылі, што калі б на працягу 20-га стагоддзя, на працягу ўсяго часу, калі Беларусь была анэксіравана ў склад Расійскай імперыі, калі б на працягу гэтых 73 гадоў мы былі б свабодным народам і нармальна разьвіваліся б, як і ўсе еўрапейскія народы, — нас было б у нашых этнічных межах 50 мільёнаў чалавек. Скажыце, калі б не было бальшавізму, сталася б такое, што мы былі б у такім гаротным стане, што нашае насельніцтва за 50 гадоў не павялічвалася з 1945 году — як было 10 мільёнаў, так і засталося? Гэта значыць, што наш народ перастаў разьвівацца, ён спыніўся, яго спыніла камуністычная гільяціна.

Успомнім 1917 год, 18-ты, 19-ты, 20-ты — грамадзянскую вайну, калі зьнішчаны былі мільёны людзей. Скажыце, калі б не было бальшавікоў, магло б такое здарыцца з нашым народам?

У кожным народзе цьветам нацыі зьяўляецца інтэлігенцыя, лепшыя сыны народа. У 20-х, 30-х, 40-х гадох на катарзе, у Курапатах, у Сьляпянскім лесе мы згубілі большасць нашай нацыянальнай інтэлігенцыі. Скажыце, калі б не было бальшавікоў, магло б такое здарыцца?

Корміць нас усіх нашае сялянства, рукі сялянскія кормяць наш народ. Куды дзелася нашае сялянства ў 30-тыя гады? Яно пайшло на Калыму, яно пайшло ў Варкуту, у Курапаты. Мы згубілі мільёны нашых сялянаў, цяпер мы не можам пракарміць самі сябе. Скажыце, калі б не было бальшавікоў, магло б такое здарыцца?

Вы ведаеце, што наш народ у вялікай вайне згубіў кожнага чацьвертага чалавека, але калі б не было сацыялістычнай ідэі, якая ішла з усходу пад знакам сярпа і молата, і фашысцкай ідэі, якая ішла пад знакам свастыкі, і калі б яны не згаварыліся і не распалілі сусьветны пажар і ўключылі нас у сусветную мясарубку, то, скажыце, каб не было гэтай ідэі, каб не было гэтага бальшавізму, — здарылася б такое злачынства ці не?

Цяпер нашае жыцьцё горшае з кожным днём. Пяць гадоў нам гавораць пра перабудову, пяць гадоў пераходзяць да рынку, пяць гадоў нас кормяць абяцанкамі, а мы бяднеем з кожным днём, таму што адбываецца абрабаваньне ўсяго народу. У верхніх эшалонах улады стараюцца перавесьці дзяржаўную ўласнасць той дзяржавы, аб якой яны марылі, у сваю прыватную ўласнасць. Яны ствараюць свае банкі, яны ствараюць свае асацыяцыі. Такім чынам яны рабуюць усю нашую рэспубліку, усе нашыя рэспублікі і ўвесь наш народ.

У другім плане рабуе нас ніжняя наменклатура: усялякія загадчыкі базаў, усялякія начальнікі, усялякія апаратчыкі — гэта ёсьць мафія. Кіраўніцтву даюць дэфіцыты, і яно нас абірае да ніткі. Гэта яны стварылі пустыя паліцы ў магазінах. I да таго часу, пакуль не абяруць нас канчаткова, пакуль яны ўсю ўласнасьць не забяруць у свае рукі, пакуль не зьдзяруць з нас усё — і нашую ўласную скуру, — да таго часу яны да рынку ня пойдуць, таму што тады прыйдзецца дзяліцца з намі, а яны гэтага ня хочуць. Тады можа апынуцца так, што яны забяруць усё нашае багацьце, усё тое, што мы ствараем сваімі рукамі, і мы пойдзем, як жабракі, у іхні рынак прасіцца на работу да новых камуністычных бонзаў і фабрыкантаў, якія змогуць і выкінуць свае партыйныя білеты, бо яны ім ужо будуць непатрэбныя.

Вось у чым розьніца паміж пазіцыяй Народнага Фронту і балбатуноў-камуністаў, якія ўжо пяць год балбочуць у Вярхоўным Савеце, у Прэзідэнцкім Савеце аб пераходзе да рынку.

Мы ставім задачай разьдзяліць уласнасьць паміж народам, даць яе народу, а ня той шайцы, якая з 1917-га года захапіла ўладу, панарабіла бронзавых балванаў, моліцца ім і абдурвае народ.

I трэцяя абдзіралаўка. Гэта імперыя, гэта Савецкі Саюз, які абдзірае ўсе рэспублікі, які абдзірае наш народ, нашую Чарнобыльскую краіну. Што мы атрымалі ад іх з-за Чарнобыля? Мы не атрымліваем належную кампенсацыю, мы аддаем усё, што ўтвараем сваімі рукамі, таму што мы ня маем свабоды, мы ня маем суверэнітэту, мы ня маем незалежнасьці, мы ня маем сваіх нацыянальных банкаў, свае валюты, свайго войска. Мы ня маем нічога. Мы маем Чарнобыль і свае рукі. Таму — пакуль ня будзе незалежнасьці, мы ніколі не падымемся з каленяў. Самае важнае нам цяпер — атрымаць незалежнасьць ад гэтае імперыі. Калі мы будзем мець незалежнасьць, тады распадзецца і гэтая партыя, якая нас цяпер абірае да ніткі.

Паважаныя землякі! Тут перад намі адбыўся запланаваны мітынг партакратыі, якую прывезлі сюды ледзь не пад аховай у аўтобусах і адвезьлі адсюль. Яны пакінулі каля свайго ідала дары, кветкі. А між іншым, за ўсю гісторыю чалавецтва, не было больш крывавай, больш злавеснай фігуры, чым Ленін. Гэтых ідалаў — сотні тысяч, ад гіпсавых да бронзавых, на нашай зямлі. Гэта зьдзек над нашым народам. Але мы — народ цывілізаваны, мы не будзем зьнішчаць гэтыя помнікі, як баяцца вось тут людзі ў шынэлях, якія абараняюць гэтае пудзіла. Мы ня будзем яго рушыць, мы — цывілізаваны народ.

Ведаючы, што камунізму прыходзіць канец, ведаючы, што камунізм пакінуў пасьля сябе свае адзнакі, для таго, каб нашы нашчадкі памяталі і паказвалі наступным нашчадкам, — вось што такое камунізм і да чаго ён прыводзіў — мы гэтыя помнікі ня будзем зьнішчаць. Мы іх пакінем, каб. глядзелі ўнукі і праўнукі. Мы іх зьвязем у адно мейсца, мы зробім запаведнік для іх. I не аднаму з іх не адкруцім галавы. Яны будуць пры сваіх галовах.

Шаноўная грамада! Людзі, якія былі перад намі, — хіба яны ня ведаюць, у якую кроў, у якое злачынства ўпіхнулі нас бальшавікі, у якое злачынства ўпіхнуў нас гэты чалавек, які стаіць тут у бронзе? Але яны яму панеслі кветкі. За што — кветкі? Ці варты ён кветкаў? Таму мы думаем, што народ, які сабраўся тут, павінен яму аддаць яго дары: гэта ГУЛАГ, гэта НКВД, гэта расстрэлы, гэта нянавісьць, якую ён прынёс, гэта бедната. Аддаць тую фуфайку, якая была ў 30-х гадох ледзь не нацыянальным адзеньнем савецкага чалавека... Мы павінны яму зараз вярнуць гэтыя дары. Вернем, што ён нам пакінуў; пакінем яму, хай радуецца.

Я прашу, шаноўныя землякі, зрабіць калідор, даць магчымасьць прайсьці людзям і аддаць дары Уладзіміру Ільічу. Паважаная міліцыя, прашу зрабіць калідор зь міліцыі, якая прапусьціць дары. Я заклікаю вас! Калідор будзе зроблены для дзесяці чалавек. Я прашу народных дэпутатаў перадаць, што палкоўнік Срыбны павінен зрабіць калідор для пропуску дароў Леніну.

(Просьба да міліцыі ўтварыць калідор паўтараецца некалькі разоў).
(Канфлікт на пл. Леніна).

Міліцыя, я заклікаю вас не ўдзельнічаць у канфлікце! Не ідзіце на правакацыю! Міліцыя, вы будзеце адказныя за канфлікт перад помнікам! Міліцыя, спыніце канфлікт!..

Паважаная грамада, заклікаю вас вярнуцца на плошчу, хай яны займаюцца самі сваім Леніным. Заклікаю назад, кідайце яму свае пудзілы і вяртайцеся назад! Камуністычныя падонкі пусьцілі ў ход ОМОН ў той час, калі людзі пачалі адыходзіць! Ніхто іх ня рушыў, але яны ішлі ззаду і білі па сьпінах! Вось іх аблічча! Але мы будзем стаяць спакойна. Прыйдзе час —і яны атрымаюць сваё.

Вяртаемся назад. Няхай Ленін застаецца са сваім ГУЛАГам, а мы будзем размаўляць аб сваіх праблемах. Вяртаемся назад, на плошчу і будзем патрабаваць, каб 7 і 8 лістапада не былі больш сьвяточнымі днямі. Яны павінны быць будзённымі днямі. Наш народ будзе сьвяткаваць народныя сьвяты, а ня сьвяты бальшавізму. Таму мы лічым, што сёньня — апошні мітынг, прысьвечаны гэтай даце, і мы больш ня будзем сьвяткаваць угодкі гэтага крывавага часу. У балтыйскіх краінах ужо ніхто не сьвяткуе; толькі танкі ходзяць, а ўвесь народ займаецца сваімі справамі. Там будуць сьвяткаваць свае сьвяты: народныя, хрысьціянскія, у кожнай краіне свае.

У нас ёсьць таксама свае сьвяты. Гэта 25 сакавіка — дзень незалежнасьці Беларусі. I мы будзем яго сьвяткаваць таксама, і гэтую плошчу мы пераймянуем у плошчу Незалежнасьці. I гэты праспект мы пераймянуем — у праспект Францішка Скарыны... I пройдзе няшмат часу — ня будзе ў нас вуліц Кнорынаў, Мясьнікянаў і ўсіх астатніх, якія расстрэльвалі і забівалі наш народ. Тады, калі мы ўсе ўстанем, як адзін, мы гэта зробім. А гэты час ужо пачаўся!

 

Интервью еженедельнику «Сын Отечества»

 

— Как Вы оцениваете политическую ситуацию в республике и в СССР в целом?

— В СССР сейчас происходят три дополняющих друг друга основных процесса, создающие движение общественного сознания и общественных перемен. Это распад тоталитарного партократического сверхгосударства, крах его идейно-политической системы, то есть коммунизма и КПСС (процессы разложения), и национально-культурное возрождение народов (процессы созидания). Сложность и опасность положения заключается в том, что скоропостижное умирание марксизма-ленинизма вовсе не означает умирание коммунистической власти. В СССР по-прежнему правит обанкротившаяся КПСС — и в Верховном Совете, и в КГБ, и в правоохранительных органах, и в армии. Причины такого состояния власти не только в консерватизме государственно-организационных структур КПСС, но и в создавшейся политической пустоте, организационной слабости национально-демократических движений и — почти полное отсутствие антипода тоталитаризма — гражданского общества, раздавленного и уничтоженного коммунизмом.

Система в состоянии полураспада. С понижением жизненного уровня в такой ситуации всегда возникает стремление к утверждению жесткой диктаторской власти — последнего, наиболее тяжелого этапа распада тоталитарного общества.

На мой взгляд, СССР уже подходит к этой черте. Будет ли это польский вариант конца коммунизма или «горбачевский» — покажет ближайшее время.

Истерические заседания Верховного Совета СССР, начавшиеся в середине ноября, временами напоминают собрание испуганных самоубийц, не понимающих, что происходит, и не знающих, что делать. Напыщенные импровизации М.С.Горбачева, его упорное желание не видеть факта распада СССР и неотвратимости полного краха «тюрьмы народов» только иллюстрируют тот глухой политический тупик, в котором оказалась коммунистическая власть.

Политическая ситуация в Белоруссии характеризуется теми же основными признаками разложения системы. Положение здесь во сто крат острее и трагичнее, только внешне оно происходит в более спокойных формах в силу общественной апатии и национальной надломленности народа, над которым коммунисты сохраняют полную власть и продолжают эксперименты — чернобыльские, социальные, языковые, колхозные, полурыночные, военные и прочие.

Определяющим политическим фактором в Белоруссии является ортодоксальный консерватизм республиканской организации КПСС, которая характеризуется здесь прежде всего антинародностью и национальным нигилизмом — отрицательным и, главное, агрессивным отношением к белорусской культуре, истории, этносу, языку. Эта партия, осуществлявшая ранее геноцид белорусского народа и уничтожившая свыше 2-х миллионов жизней, десятилетиями целенаправленно разрушала белорусскую культуру, национальный язык, духовное наследие и сознание народа.

Теперь, когда началось национальное возрождение и демократическое движение, компартия встала на их пути.

Примитивный консерватизм, прямолинейная антидемократическая, антирыночная, антинациональная политика КПБ закрывает ей всякие исторические перспективы. Я уже не говорю о том вопиющем ограблении народа, которое проводит сейчас партийная номенклатура и партийно-хозяйственная и торговая бюрократия. Требование роспуска КПСС—КПБ, которое все громче звучит в нашем обществе, — это результат такой партийной политики.

— Вопросы безопасности в мире, в Европе рассматриваются в настоящее время в том плане, что СССР — единое государство. Как будут решаться проблемы обороны, если БНФ осуществит свою программу, Ваше отношение к ныне существующей структуре Советской Армии сегодня и Ваше видение армии в будущем?

— Этот вопрос после фактического распада СССР и возникновения независимых республик может стать одним из главных, как вопрос, прежде всего, социальный. Можно не сомневаться, что республики потребуют вывода войск. Однако куда их выводить, если СССР не будет существовать? А ведь армия это не только боевые машины, но и люди, человеческие судьбы, семьи офицеров и т.д. Что им делать, куда деваться? Как жить? Лозунг «оккупанты вон» здесь не годится. Социальную проблему армии в разной степени необходимо будет решать многим республикам. Особенно тяжело придется Белоруссии, которая представляет не что иное, как стратегический полигон, напичканный войсками и ракетами сверх всяких пределов.

У нас есть разные подходы к проблеме армии, но все они базируются на гуманистических принципах и исходят из перспективы независимости белорусского государства. Вероятнее всего, будут поставлены следующие вопросы: департизация армии; учитывая требования о безъядерной зоне — вывод всех стратегических войск из Белоруссии; неразмещение советских войск из Восточной Европы; преобразование войск Белорусского Военного округа в белорусские национальные войска; поэтапное сокращение белорусских национальных войск до определенных пределов и превращение их в профессиональную национальную армию.

Военнослужащие Советской Армии по материальному обеспечению стоят на предпоследнем месте в мире (перед Эфиопией) . В белорусских профессиональных национальных войсках обеспечение солдат и офицеров должно быть значительно выше, чем в Советской Армии. Государство должно будет также решить вопрос о страховке военнослужащих (притом довольно высокой, до 100 тыс.руб). Это оздоровит моральный климат в армии, ибо за жизнь и утерянное здоровье военнослужащего придется платить. Государство должно будет также позаботиться о переквалификации военных за государственный счет после сокращения армии, о сохранении и гарантировании всех пенсий и выплат ушедшим в отставку, вести посредническую межгосударственную деятельность о предоставлении возможности кадровым военнослужащим (в случае отказа от службы в белорусской армии) выезда из Белоруссии и въезда в республику военнослужащих - белорусов из других стран.

Мы убеждены, что независимое белорусское государство, преобразуя армию, доставшуюся от СССР, не должно будет экономить на социальных проблемах военнослужащих. Укрепить армию можно, конечно, выкладывая основные деньги на вооружение, но можно — и на человека. Последний принцип предпочтительнее. Нам не нужны ядерные ракеты, нам не надо быть самой ядерной и самой вооруженной страной в мире. Хватит с нас Чернобыля. В будущем мы представляем Белоруссию нейтральным государством в сфере коллективной безопасности народов Европы.

 

«Сын Отечества», 199О, 23 ноября.

 

Пра У.І.Леніна і камуністаў

 

Нядаўна я вярнуўся з паездкі ў Гродзенскую вобласьць, дзе спатыкаўся з працоўнымі калектывамі. Камуністычныя функцыянеры і пеньсіянеры спрабавалі месцамі арганізаваць ідэйны «адпор» на ўзроўні пытаньняў пра «памешчыкаў» і «капіталістаў». Аднак зацікавіла мяне не гэтая банальная акалічнасьць.

Тэлефануе чалавек і кажа, што, маўляў, майце на ўвазе, маю палавіну паклікалі ў парткам — нешта рыхтуюць. Тут жа тэлефануе кабета і папярэджвае, што, маўляў, мой дурань-камуніст пацягауўся ў гаркам — рыхтуюць правакацыю. — Вы хотите возвратить кулаков и бендеровцев (?), а коммунистическая партия во главе с Лениным дала нам счастливую жизнь,— піша мне іншая кабета, ветэран партыі.

— Што гэта за разгул старых ідыётаў, — абураецца мой наступны карэспандэнт, — мы ж іх усіх кормім на нашай шыі. — Мы построили социализм — самое передовое общество на земле. Не скрою, были ошибки и искривления... — і г.д. пачынае да мяне ліст наступны «ветэран». Такі вось сацыяльны калейдаскоп.

Засмучае не рэліктавая псіхалогія, а сам факт, што нашае грамадства пачынае расколвацца ўжо на бытавым узроўні. Гэтае раз'яднаньне асабліва выявілася падчас небывалай па маштабу істэрычнай кампаніі дэзінфармацыі і паклёпу супраць БНФ, арганізаванай у лістападзе гэтага году камуністычнай прэсай, на тэлебачаньні, усімі сродкамі партыйнай прапаганды і агітацыі.

7-га лістапада 1990 года таталітарная сістэма на Беларусі атрымала магутны ўдар, значэньне якога ўвойдзе ў гісторыю вызваленьня грамадства ад камуністычнай дыктатуры. Упершыню за 73 гады непадзельнага панаваньня партыйная наменклатура не змагла арганізаваць «сьвяточную дэманстрацыю працоўных» у сталіцы рэспублікі. Страх перад ашуканым і абрабаваным народам устрымаў іх ад гэтага мерапрыемства. Сапраўды, якія здравіцы ў «гонар» КПСС стане крычаць працоўны без шкарпэтак, без чаравікоў, купіўшы па талонах кілю макаронаў у месяц на сям'ю? Не адважыліся арганізаваць і «народны мітынг». Абмяжаваліся «мітынгам наменклатуры», сьціплым і нешматлікім, які прайшоў нібы хаўтуры, пад час якіх ветэраны партыі адбівалі паклоны помніку У.І.Леніну (вось дзе ўжо сапраўды ідалапаклонства). А ў самым цэнтры плошчы, якраз насупраць трыбуны, стаяў палатачны гарадок галадаючых, што патрабавалі зямлю. Над палаткамі разьвіваліся нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, непрызнаваемыя КПБ, і лозунгі — «Прэч чырвоную чуму камунізму», — на якія ненавісна паглядалі перапалоханыя прамоўцы, гаворачы пра перамогу «идей октября».

Упершыню за 73 гады праз увесь Менск па галоўным прасьпекце пракрочыла шматтысячная народная антыкамуністычная дэманстрацыя і адбыўся антыкамуністычны мітынг, падчас якога да манумента У.І. Леніну былі пакладзены «дары» яго партыйна-дзяржаўнай сістэмы — атрыбутыка (пудзілы) ГУЛАГа, НКВД, голаду, рэпрэсій, «сацыялістычнага выбару». Гэтае тэатралізаванае дзеяньне ў традыцыях культуры нашага народу. 3 камунізмам, якім бы крывавым ён ня быў, разьвітваемся са сьмехам, з гумарам і алегорыяй. Сімвалічны акт непрыняцьця, адкіданьня злачынстваў, зробленых над грамадствам, вяртаньне іх ідэёлагу таталітарнай дыктатуры — адбыўся. Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва і функцыянеры ОМОН груба перашкаджалі патрабаваньням народных дэпутатаў БССР прапусьціць да помніка дэлегацыю з дзесяці чалавек для вяртаньня «дароў». Быў парушаны закон і парадак органамі правапарадку. Аб правапарушэньні народныя дэпутаты падалі заяву ў суд.

Рэакцыя КПБ на гэтыя падзеі была блізкай да істэрыкі. Антыдэпутацкая кампанія, якую праводзіць партнаменклатура, узмацнілася яшчэ больш. Зьявілася непрадуманая, нястрыманая, месцамі паклёпніцкая, палітычная заява бюро ЦК КПБ; пачалася шалёная траўля і дыскрэдытацыя БНФ. Падключылі парткамы, пракуратуру, пенсіянераў партыі.

Зьмест допісаў і заяваў розных «ветэранскіх» арганізацыяў сьведчыць, што гэтыя людзі захлынуліся ў нянавісьці, страцілі кантроль над сваімі словамі, над элементарнай логікай і сэнсам. I такімі трыццатымі гадамі патыхнула ад гэтых лістоў. Фенаменальная псіхалогія. Сталіністы — людзі асобага складу: толькі запахла ганеньнем, толькі пачулі кліч «кусі» —- тут як тут, цэлай чарадой. Устаюць амаль што з труны, пішуць дрыжачым старэчым почыркам «сьмерць БНФ». Няшчасныя людзі, скалечаная сьвядомасьць. Лепш пайшлі б у царкву ды паспавядаліся на старасьці за грахі.

Але вярнуся да таго, з чаго пачаў. Раскол грамадства, абвастрэньне дзеяньняў бюракратычнай рэакцыі не можа не засмучаць. Пачынаючы з 30-га кастрычніка 1988 года Беларускаму Народнаму Фронту, знаходзячыся фактычна на паўлегальным становішчы, удаецца стрымліваць агрэсіўнасьць КПБ-КПСС, шляхам, перш за ўсё, гуманістычнай кансалідуючай палітыкі. БНФ на сёньняшні дзень гэта адзіны фронт з усіх аналагічных рухаў у СССР, які прынцыпова дапускае ўдзел камуністаў у сваіх арганізацыях, прытым нават партыйных функцыянераў. Толькі функцыянеры не могуць мець ніякага кіраўнічага становішча ў БНФ. Шэраговыя ж камуністы абмежаваньняў не маюць.

Такія дачыненьні пагрунтаваны на прынцыпе гуманізму, дзе мерай усіх каштоўнасьцяў зьяўляецца чалавек, яго асоба, яго жыцьцё. Любая палітыка, любыя палітычныя ідэі, любое палітычнае супроцьстаяньне не вартае выедзенага яйка, калі гіне асоба ці несправядліва церпіць невінаваты чалавек. Бальшавіцкі сьветапогляд аб'ядноўваў і не разьдзяляў ідэалогію ад носьбіта гэтай ідэалогіі. Таму барацьба з ідэалогіяй прывяла камуністаў да барацьбы зь людзьмі, да чалавеканенавісьніцтва, да тэрору і генацыду. Гуманістычная канцэпцыя, не прымаючы ідэалогію, змагаючыся супроць яе словам, логікай, вобразамі, фактамі і г.д., рашаючае вызначэньне пакідае за самім яе носьбітам, за чалавекам, які робіць выбар сам, ніхто яго сілком не прымушае, не пагражае, не ставіць у бязвыходнае становішча. Мы адасабляем суб'ект таталітарнай ідэалогіі (чадавека) ад самой гэтай ідэалогіі і змагаемся за яго асобу і свабоду.

У палітычнай барацьбе згодна гуманістычнай канцэпцыі ніколі не трэба заганяць праціўніка ў кут, лепш пакінуць яму хоць адны адчыненыя дзьверы, каб ён мог выйсьці і пераасэнсаваць свой стан. Такі падыход пры палітычных расколах грамадства, пры грамадзкім супрацьстаяньні дазваляе пры любым зыходзе захаваць гуманістычнае адзінства людзей, нацыю, яе супольнасьць.

У камуністычную партыю ўступалі адны па перакананьню, другія ашукаўшыся, трэція з-за кар'еры, чацьвертыя ад сацыяльнай безвыходнасьці, пятыя зь нейкай грамадзкай мэтай, шостыя па разнарадцы і г.д. Кожны член КПСС, які мае партбілет, нясе палітычную адказнасьць за агульныя справы сваёй партыі. Інакш быць не можа ў палітычнай арганізацыі. Таму кожны некамуніст можа выказаць свае негатыўныя адносіны да кожнага камуніста за брыдкія справы КПСС. Палітычную адказнасьць за дзеяньні КПСС нясуць усе члены партыі. Аднак ніхто не можа адказваць па суду за яе калектыўныя злачынствы, калі ён сам гэтых злачынстваў не рабіў. Такім чынам трэба адзьдзяляць палітычную, маральную адказнасьць усіх камуністаў за палітыку КПСС і індывідуальную крымінальную, юрыдычную адказнасьць канкрэтных асобаў за канкрэтныя дзеяньні ў партыі.

Гуманістычная канцэпцыя палітычнай барацьбы не перашкаджае Беларускаму Народнаму фронту ставіць самыя вострыя патрабаваньні аб адказнасьці за злачынствы, аб судзе, аб антынароднасьці і роспуску КПСС-КПБ, бо пры гэтым захоўваецца гуманістычны і прававы статус асобы, чалавека, які знаходзіцца ў КПСС, захоўваецца яго волевыяўленьне і права выбару. Роспуск КПСС ажыцьцяўляецца шляхам вываду парткамаў і партарганізацыяў з прадпрыемстваў, шляхам дэпартызацыі дзяржаўна-прававых органаў і войска, шляхам нацыяналізацыі нарабаванай у народа партыйнай маёмасьці і, нарэшце, шляхам агітацыі і зваротаў да камуністаў пакідаць шэрагі КПСС. .Вось гуманістычны спосаб пазбаўленьня ад таталітарызму, калі накінуты нам камунізм зьнікне, як туман, а людзі, нацыянальнае адзінства, народ застануцца.

30 чэрвеня — 1 ліпеня 1990 года ў сувязі з ростам стыхійнага антыкамунізму на Беларусі была склікана ў Менску канферэнцыя БНФ, на якой былі абмеркаваны адносіны да камуністычнай ідэалогіі і камуністаў.

Востра паўстала пытаньне аб удзеле камуністаў у руху БНФ. Пасьля працяглых дыскусій канферэнцыя пацьвердзіла палажэньні статута БНФ аб супрацоўніцтве членаў КПСС у Народным фронце, абгрунтавала неабходнасьць іхняга ўдзелу ў БНФ і адначасна распрацавала спосабы накіраваньня стыхійнага антыкамуністычнага руху ў арганізаваныя формы. Былі прынятыя адпаведныя дакументы.

Такая палітыка дала станоўчыя вынікі. У БНФ цяпер шмат былых камуністаў, якія плённа працуюць на карысьць грамадства, дэмакратыі, беларускага заканатворства і культуры.

Усё, пра што я тут пішу, добра вядома партыйнай наменклатуры. Нічога канструктыўнага супроць нашай пазіцыі яны не могуць прапанаваць. Таму ўзяліся за традыцыйную сваю зброю — дэзінфармацыю насельніцтва, хлусьню, паклёп, выстаўленьне ўдзельнікаў і лідэраў БНФ у якасьці новых ворагаў народа, нацкоўваньне на іх пеньсіянераў, ветэранаў партыі, ашуканства, даведзенае да ажыятажу. Аказваецца, бальшавікі — гэта не бальшавікі, а БНФ; гэта БНФ імкнецца да захопу ўлады (у камуністаў, вядома), да таталітарызму і дыктатуры, да крыві і нават да «людаедства». I, канешне ж, не КПСС вінавата ў тым, што абабралі народ, што няма чаго абуць, адзець, што пустыя паліцы, што працуем, як у дзіравае вядро, нямаведама для каго, што чарнобыльская радыяцыя, што начальства незаконна атрымлівае шыкоўныя кватэры, за бясцэнак раскупляе дзяржаўныя дачы, што народ бяднее, а наменклатура багацее, стварае прамысловыя асацыяцыі, свае прадпрыемствы, банкі, кааператывы, трымае свае самалёты. Не КПСС вінаватая, значыць, а незарэгістраваны дэмакратычны рух БНФ і яго нешматлікія дэпутаты, што выкрываюць у Вярхоўным Савеце наменклатурнае ашуканства.

Не магу надзівіцца, як гэта камуністам 73 гады ўдаецца абдурваць народ. I абдурваюць жа, як і раней. У 1986 годзе здарылася найвялікшая чарнобыльская катастрофа — трагедыя нацыі, а кіраўніцтва Рэспублікі адцуралася ад народа, пакінула яго ў бядзе, засакрэціла яго сьмерць, садзейнічала ў антычалавечым эксперыменце.

У канцы 1988 года арганізаваўся Беларускі народны фронт і ўжо ў 1989 праламаў злачынна-сакрэтную сьцяну чарнобыльскага маўчаньня. Памятаеце «Чарнобыльскі шлях», «Гадзіну смутку і маўчаньня», «Чарнобыльскую асамблею народаў», экалагічныя мітынгі, паніхіды, сімпозіумы, артыкулы, заявы замежным карэспандэнтам, інтэрв'ю, сумесныя дзеяньні з Акадэміяй навук БССР, публікацыі, зборы подпісаў, патрабаваньні і г.д. Што рабіла ў адказ камуністычнае кіраўніцтва Рэспублікі? — За «Чарнобыльскі шлях» цягала ў несправядлівы суд лідэраў БНФ, перашкаджала дзейнасьці Камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля», які арганізаваў замежную дапамогу, паспрыяў тысячам чарнобыльскіх дзяцей і тысячам чарнобыльскіх сем'яў. Можа, каб не БНФ, маўчалі б дагэтуль пра радыяцыйны генацыд і не мелі б персьпектывы вылезьці з чарнобыльскай гразі.

Канешне, партыйная наменклатура памятае пра гэта па-свойму. Канешне, ёй не падабаецца адкрыцьцё Курапатаў, абнародваньне яе махінацыяў, сьведчаньне яе інтэлектуальнай бясплоднасьці ў Вярхоўным Савеце і бяздарнасьці ў палітыцы. Таму яна паклёпнічае на Народны Фронт, імкнецца давесьці, што не патрэбная гэтая справа нацыі, што не дзеля людзей працуе Народны Фронт, а каб захапіць уладу; што Народны Фронт — гэта не палітычна сьвядомая дэмакратычная частка народу, а кучка экстрэмістаў; што БНФ — гэта тое ж КПБ, толькі зь іншым палярным знакам і т.п. I слухаюць жа, і чытаюць, і пішуць агрэсіўныя заявы абураныя партыйныя ветэраны. Прыкра глядзець на старасьць, што не набыла мудрасьці. Дзейнічайце, грамадзяне, хапайце адзін аднаго за чубы, высьвятляйце палітычныя адносіны, можа і забудзем, чаму мы так дрэнна ўсе жывем, хто намі кіруе і хто ў гэтым вінаваты.

Дэзінфармацыйная кампанія, штучна паднятая ў ка-муністычнай прэсе, грунтуецца на паказе тэндэнцыйна зманціраванага і адпаведна каментаванага тэлерэпартажу, цэнтрам якога стаў эпізод супроцьстаяньня міліцыі і ўдзельнікаў мітынгу падчас спробы вяртаньня «дароў» правадыру «сусьветнага пралетарыяту». Вядома ж, не паказалі, як топчуць кветкі адзьдзелы ОМОН, не далі паслухаць, што казалі народныя дэпутаты і старшыня Сойму БНФ. А шкада, бо старшыня не толькі характарызаваў палітычнае становішча на Беларусі, але высьветліў якраз прынцыповыя адносіны БНФ да помнікаў Леніну.

Помнік асобе выяўляе тры асноўныя функцыі — гістарычную, эстэтычную, ідэалагічную. Са зьмяненьнем палітычных абставін ідэалагічная функцыя помніка можа зьмяншацца, зьнікаць, набываць супроцьлеглае значэньне, выклікаць адваротныя ацэнкі і ўступаць у рэзкую супярэчнасьць з грамадскімі поглядамі людзей. Могуць быць часткова пераасэнсаваны эстэтычныя ацэнкі, але гістарычная функцыя помніка застаецца, прытым з цягам часу ўзрастае. Таму пры аб'ектыўным падыходзе да культуры і гістарычным яе разуменьні ні пры якіх абставінах нельга шкодзіць, псаваць і тым больш разбураць помнікі, бо яны адлюстроўваюць гісторыю часу, пра які павінны ведаць не толькі мы, але і будучыя пакаленьні людзей. Пры гэтым, з пункту гледжаньня гісторыі не мае прынцыповага значэньня, каму пастаўлены помнік — вялікаму гуманісту, ці жорсткаму тырану. Важна называць іх сваімі імёнамі.

Аднак гісторыя паказвае таксама, што калі падае злачынная тыранія, грамадства ніколі не шануе і не захоўвае помнікаў тырану, імкнецца зьнішчыць сьведчаньні свайго заганнага ідалапаклонства. I дарма, бо праходзіць час, забываецца подлае становішча і, глядзіш, зьяўляюцца новыя сумніцельныя куміры. Так адраджаецца зло. Тут парадокс — каб спыніць эстафету зла, трэба захоўваць яго сьведчаньні.

Аднак, колькі б мы пра гэта ні разважалі, народ, даведаўшыся праўду, ніколі не будзе цярпець на плошчах помнікаў яго забойцам. Такія помнікі патрабуюць функцыянальнага пераасэнсаваньня. Лепш за ўсё іх перамясьціць у сьпецыяльныя музэі — тэрыторыі пад адкрытым небам. Менавіта такое рашэньне мы прапануем для шматлікіх скульптур У.І.Леніна. Гэта помнікі чужой дзяржавы, чужой палітыкі. Эстэтычнага значэньня яны ня маюць, затое гістарычная іх каштоўнасьць безумоўная. Уяўляю такі музэй, куды будуць прыходзіць нашы свабодныя нашчадкі паглядзець на манументальную прапаганду эпохі сацыялізму. Шкода толькі, што неабдумана паразьбівалі помнікі Сталіну, як і Гітлеру на Нямеччыне. Бязь іх уяўленьне пра сацыялізм будзе няпоўным. Дарэчы, каб адчуць псіхалагічны і пазнаваўчы эфект такой выставы гісторыі са знакам мінус, раю схадзіць у Маскве на станцыю метро «Плошча Рэвалюцыі». Гэта гатовы музэй скульптуры і пластыкі перыяду сталінізму, дзе вы за гадзіну даведаецеся пра эпоху і пра бальшавікоў ня менш, чым зь літаратуры, прачытанай за год.

Тое, што помнікі У.І.Леніну будуць паўсюдна дэмантаваны, можна не сумнявацца. Гэта пытаньне часу. Перад злачыннай фігурай гэтага чалавека Сталін выглядае дробным эпігонам. Антычалавечая палітычная публіцыстыка, сілавы захоп улады, тэрор, канцлагеры, экспрапрыяцыя хлеба і штучнае стварэньне голаду, вынішчэньне сялянства і грамадзянская вайна, ЧК, генацыд і масавыя расстрэлы людзей ад прастытутак да царскай сям'і, зьнішчэньне рэлігіі і духавенства — вось што такое У.І.Ленін.

3 1918 па 1922 год пры непасрэдных указаньнях і палітычным кіраўніцтве У.І.Леніна і яго акружэньня на тэрыторыі былой Расійскай імперыі было расстраляна, забіта, заморана голадам і катаваньнем 13,1 мільёна чалавек. Зь іх толькі 800 тысяч загінула на франтах грамадзянскай вайны (з абодвух бакоў). — «Наш современник», 1989, №4, с.166.). Варта адзначыць, што да так званых «эксплуататарскіх класаў» належала тады ў Расіі толькі каля 4 мільёнаў чалавек. Зь іх 2 мільёны эмігравалі за мяжу.

13 мільёнаў ахвяр за 5 гадоў ленінска-бальшавіцкага тэрору — гэта ў асноўным сяляне, інтэлігенцыя, духавенства. У 1920 годзе сам Уладзімір Ільіч, які ніколі ў выразах не саромеўся, так пісаў пра сваю ўнікальную дзейнасьць: «Пролетариат гигантские жертвы принес для военных задач, на которые пришлось отдать десятки миллионов крестьян».

Памятаем фенаменальны сваім жудасным цынізмам сакрэтны ліст У.І.Леніна ад 19 сакавіка 1922 года для членаў Палітбюро аб правядзеньні расправы над праваслаўным духавенствам з мэтай запалохваньня Царквы. Згодна гэтага плана і ініцыятывы У.І.Леніна было расстраляна дзеля постраху звыш васьмі тысячаў чалавек. Дарэчы, варта пачытаць розную дзелавую перапіску У.І.Леніна з 1917 па 1922 год. Складваецца ўражаньне, што правадыр пралетарыяту знаходзіўся ў нейкім маніякальным стане нястрымнай прагі тэрору і расстрэлаў. Больш за ўсё мяне ўразіла яго ўказаньне расстрэльваць «неаккуратных» салдат Чырвонай Арміі і салдацкія сем'і, якія былі заложнікамі.

Па сёньняшні дзень на 74 годзе рэжыму КПСС ад партыйных арганізацыяў рэгулярна прывозяць у Менск чырвоныя букеты пад ногі бронзаваму правадыру — стваральніку таталітарнай сістэмы.

Захапіўшы ўладу, ленінскія бальшавікі адабралі ў сялян зямлю, ператварылі іх у прыгонных калгасных нявольнікаў, мільёны расстралялі, згнаілі ў лагерах і турмах, вымарылі голадам. Цяпер зьявілася магчымасьць у шматпакутнай Беларусі адрачыся ад гэтага ленінска-сталінскага злачынства, вярнуць сялянам права ўласнасьці на зямлю. Куды там. Хіба могуць гэта зрабіць нашчадкі тых, хто адбіраў, спадкаемцы рэвалюцыйных ідэй, насьледнікі ўсяленскага гістарычнага зла. Нявольнікаў можна ашукваць вечна і бесканечна, бо несвабодныя вераць ашуканству. Толькі не могуць быць людзі вечна несвабоднымі. Канчаецца час вялікай хлусьні, час апошняга цёмнага культу — сацыяльнага ідалапаклонства.

 

Интервью газете «Мегаполис Экспресс»

 

Вы не раз говорили о возможности заключения Балтийско-Черноморского Союза, в который войдут республики Прибалтики, Украина и Белоруссия. Что, на Ваш взгляд, благоприятствует созданию именно такого Союза? И какие перспективы усматриваете Вы за ним?

Идея Балтийско-Черноморского содружества возникла еще в 1916 году на Лозанской конференции народов России. Инициатором ее был белорусский политик и общественный деятель Антон Луцкевич. Он считал, что содружество независимых государств от Балтийского до Черного моря «это широчайший и самый далекий политический идеал, на котором сходятся белорусы всех партий, всех политических направлений... Если бы с этим идеалом выявили согласие соседи белорусов, тогда исполнение его имело бы шансы только при одном условии: при полном распаде российской государственной системы.» ("Свабода", — Менск, 1990, красавік, №2). Для таких идей в то далекое время имелись исторические основания — память о Великом Княжестве Литовском, Русском и Жемайтском (ВКЛ), которое было белорусским по своим политическим силам, культуре и государственному языку и объединяло усилия трех современных народов — белорусов, литовцев и украинцев. Все антицарские восстания XIX века в Белоруссии и Литве имели политической целью независимость и восстановление ВКЛ. Замыслы А.Луцкевича — это последние отблески освободительных идей XIX века.

Национально-освободительная борьба в начале XX века развивалась уже под знаменем национально-этнического объединения общества, создания национального независимого государства и социального освобождения народа. Поэтому идеи А.Луцкевича не имели продолжения. К тому же не появилось главного условия их осуществления — распада российской империалистической системы. Она была укреплена большевиками в необычайно жестоких и антинародных формах.

Не удивительно, что с началом распада коммунистической империи идеи Балтийско-Черноморского содружества (БЧС) вновь появились на политическом горизонте. Уже в 1989 году они обсуждались нами с латышами и литовцами, а 26 апреля 1990 года в Минске состоялась первая рабочая встреча Народных депутатов представителей Народных фронтов Белоруссии, Украины и Литвы, где обсуждались перспективы сотрудничества и взаимодействия трех республик.

В организационных структурах Белорусского Народного Фронта считают, что достижение независимости одной республикой (как это попробовала сделать Литва) маловероятно. Необходимо объединение усилий, координация экономических преобразований, согласованность политических действий, создание условий общего рынка республик БЧС. При этом все остаются независимыми суверенными государствами. Координация идет на уровне договоров через представительные координационные структуры, осуществление общих торговых, культурных, экономических, экологических и прочих программ, проведение согласованной валютной политики и т.д. — что-то наподобие Восточноевропейского экономического сообщества...

Отчего Россия (которая, согласно одному Вашему высказыванию, не может стать демократической страной) не будет вхожа в Балтийско-Черноморский Союз?

Вы не совсем точно интерпретируете мои слова. Россия может стать демократической страной, но я на 99 процентов в этом сомневаюсь. И прежде всего потому, что Россия очень трудно преодолевает великодержавный синдром и, главное, имперскую психологию, которой в той или иной степени подвержены, к сожалению, не только А.Солженицын, но и современные русские демократы, хотя и не всегда отдают себе в этом отчет. Цивилизованное будущее России, на мой взгляд, возможно только в национальном государстве. Ибо имперский путь экстенсивен, подавляет внутреннее саморазвитие нации, ведет к тоталитаризму.

Сейчас происходит «демократическая перестройка» партийно-коммунистической экстерриториальной империи (СССР) в классическую империю (метрополия — колонии). Уже хорошо видны контуры этих империй и оба их лидера, борющиеся между собой. Однако эта борьба и не на жизнь, и не на смерть. Советский Союз обречен. Но он не распадается, а трансформируется в другое качество. В этор ситуации нет объективных оснований для гражданской войны, как пугает уходящая сторона, в то же время возможностей пожать друг другу руки предостаточно и этот уговор двоих рано или поздно состоится.

Наша национальная судьба слишком зависима от судьбы России. Свободный народ не может быть заложником политики другого государства. Унизительно быть ничем, как в СССР, но перспектива «суверенной» колонии нас тоже не устраивает. Возрождение идеи БЧС как раз и направлено на ослабление зависимости от кого бы то ни было, на создание равных партнёрских условий для экономических взаимоотношений и сотрудничества со всеми государствами, в том числе и с гигантской Россией.

Сотрудничество западных республик СССР не должно беспокоить Россию как национальное государство. Наоборот, это может принести ей экономические выгоды благодаря фактору политической стабильности на западных границах и солидному партнёрству. Империю же, естественно, укрепление суверенитета других республик, образование всяческих экономических агломераций свободных государств может только раздражать, вызывать агрессивное неприятие, опасение за имперские интересы. Пока что агрессивно раздражается только Союз.

БНФ выступает за выход республики из состава Союза ССР. Председатель Верховного Совета БССР, похоже, напротив, настаивает на сохранении СССР...

Председатель Верховного Совета выражает позицию ЦК КПБ. Они постоянно живут в прошлом времени. Вернее, во времени союзных координат. Коммунистической партии Белоруссии как таковой ведь не существует. Та, что на территории республики — это партия империалистического государства. Её антинародность иногда (например, поведение в Чернобыльской трагедии) поражает воображение. Как же они без СССР.

Как поведет себя БНФ, когда Литва выйдет из состава СССР де факто: будет ли поставлен вопрос о возвращении Беларуси Виленского края и Вильни (нынешнего Вильнюса)?

Вопрос о возвращении Белоруссии Вильни и Виленского края в случае выхода Литвы из СССР уже официально поставлен Президиумом Верховного Совета Белорусской ССР. Однако заявление Президиума БССР, сделанное в марте 1990 года после того, как Литва объявила о независимости, не было самостоятельным решением. Оно продиктовано из Москвы. Советский Союз здесь имел свои цели — создать очаг напряженности, ввести чрезвычайное положение и покончить с сепаратизмом.

Характерно, что после позорного сговора за спиной Белорусской ССР сталинской клики с литовским буржуазным правительством, когда Вильня и Виленщина были подарены Литве взамен за ввод и размещение на ее территории советских войск, на протяжении пятидесяти лет никто в партийно-государственном руководстве БССР ни разу не вспомнил об этих разбазаренных Сталиным землях и городах. Это была запрещенная тема. «Болтающие» преследовались КГБ. И вдруг, на тебе — этакое заявление!

Мы хорошо разобрались в создавшейся ситуации. По приглашению литовской стороны в апреле 1990 года состоялись переговоры между Народными депутатами — представителями БНФ и Саюдиса. Было принято общее заявление, в котором нашла оценку имперская политика шантажа, подтвержден принцип нерушимости границ, высказана решимость содействовать национально-культурному развитию автохтонного населения Виленщины по обе стороны существующей ныне границы.

Мы и сейчас придерживаемся этой позиции и считаем, что плодотворное обсуждение вопроса о Виленскйм крае возможно только между суверенной независимой Белоруссией и суверенной независимой Литвой. Покуда существует имперская политика Советского Союза, союзное правительство и союзная зависимость республик, всякие переговоры о территориях станут объектом политических манипуляций Кремля и ни к чему хорошему не приведут ни Беларусь, ни Литву. Пора делать серьезные выводы из истории, кстати не только из своей. (Идея БЧС, между прочим, — это также путь к демократическому сближению и разрешению территориальных проблем).

Я сомневаюсь, что Литва в одиночку выйдет из состава СССР, даже после решительного шага 11 марта. Но если бы такое каким-либо образом произошло в существующей ситуации без согласия СССР, вопрос о Виленском крае был бы тут же решен не в пользу Литвы. В этом можно не сомневаться.

А вообще, мне кажется, что нам всем необходимо ясно обоюдно понимать, что покуда существует Советский Союз, путь к независимости Литвы лежит через демократическую независимую Беларусь. Сталин умел завязывать узлы. И развязывать их не так просто, как иным представляется.

Позиция БНФ в вопросе о западных землях России (Смоленской и Брянской областях, части Псковской области) — некогда этнической территории Беларуси?

После оккупации Беларуси в конце 1918 года частями Красной Армии и после эмиграции законного Правительства Белорусской Народной Республики большевики, как обычно, привезли с собой в обозе «советское» белорусское правительство, которое 1 января 1919 года провозгласило в Смоленске марионеточную Белорусскую Советскую Социалистическую Республику. Через два месяца ее разогнали и создали Литовско-Белорусскую ССР со столицей в Вильне. Потом разогнали ЛитБел и возобновили «смоленскую» БССР, но уже с центром в Минске на землях шести поветов вокруг новой столицы. Огромнейшие восточные территории (Витебской, Могилевской, Гомельской, Брянской, Смоленской областей) большевики присоединили к РСФСР. В 1921 году западные земли Белоруссии они передали Польше, купив таким образом мир. В этом унизительном положении правительство БССР сумело в 1924 и 1926 гг. возвратить часть своих восточных земель Витебской, Могилевской и Гомельской областей. Ожидалось возвращение Смоленщины и Брянщины. Но началась волна сталинских репрессий, и все снова потонуло в крови.

С тех пор вопрос о возвращении восточных областей Белоруссии не возникал, а инициаторы его преследовались КГБ. В 1961 и 1964 гг. были присоединены к БССР небольшие территории Смоленской области в результате требований местного смоленского белорусского населения.

Состояние Смоленской области сейчас плачевное. Население за последние полвека уменьшилось в три раза, земли опустели, пашни заросли лесом, дороги в первобытном состоянии и т. д. Тем не менее эти земли свободны от радиации. Если бы не Чернобыльская трагедия, то вопрос о восточных землях Белоруссии, находящихся в составе РСФСР, не стал бы так остро. Ведь, вернув эти опустошенные этнические территории под юрисдикцию Белорусской ССР (в некоторых районах там не более 8 тысяч населения), мы сможем переселить туда людей из сильно зараженных зон Белоруссии целыми деревнями и городами, сохранить здоровье людей, традиции и культуру народа.

Я говорю — под юрисдикцию БССР, потому что мы не можем терять трудоспособное население из нашей бедствующей республики. (Отток 100 тысяч трудоспособных людей создает потерю Республике в 4 миллиарда рублей ежегодно). Однако это пока только идеи. Они на уровне обсуждений. Радует, что многие русские, в том числе Народные депутаты РСФСР и руководители в России, относятся к этой идее с пониманием и доброжелательно...

 

Выступ на пасяджэньні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г.

 

Пазьняк З.С. (Ангарская выбарчая акруга №9, г.Мінск). Паважаныя калегі, паважаныя дэпутаты! У пятніцу, у час абмеркавання пытання аб зямлі, нас, дэпутатаў ад Апазіцыі, абурыла грубае парушэньне этыкі і Рэгламенту з боку нашага Старшыні і адносіны да дэпутатаў у час абмеркавання зямельнага пытання. Мы вымушаны былі, улічваючы такія адносіны, выйсці з залы і не ўдзельнічадь у абмеркаванні. Мы прыйшлі да высновы аб неабходнасці зрабіць палітычную заяву дэпутацкай Апазіцыі БНФ і Дэмакратычнага клуба ў Вярхоўным Савеце БССР:

«Наш народ і наша рэспубліка перажываюць цяжкі і рашаючы час. Няма тавараў першай неабходнасці. Насельніцтва бяднее, нягледзячы на штодзённую працу. Адбываецца адкрытае абрабаванне беларускага народа партыйнай наменклатурай і спекулятыўнай карумпіраванай бюракратыяй. Адбываецца абрабаванне Беларускай рэспублікі цэнтральнымі саюзнымі міністэрствамі і ведамствамі. I колькі б ні працаваў наш народ, ён ніколі ў такіх умовах не стане багатым.

Першае, што трэба зрабіць, гэта вярнуць народу права на прыватную ўласнасць, вярнуць сялянам зямлю бясплатна, навечна і гарантаваць законам яе недатыкальнасць. Дэпутацкая Апазіцыя падрыхтавала праект Кодэкса аб зямлі, згодна з якім селянін валодаў бы правам атрымаць зямлю ва ўласнасць. Праектам прадугледжвалася існаванне розных формаў уласнасці — калгаснай, саўгаснай, кааператыўнай і прыватнай. Такое вырашэнне адпавядала б інтарэсам людзей, дало б магчымасць перайсці да рыначнай эканомікі, выраўноўвала б перспектывы Беларусі з іншымі рэспублікамі. Аднак партыйна-кансерватыўная большасць Вярхоўнага Савета, падпарадкоўваючыся згубнай пазіцыі КПБ—КПСС аб недапушчэнні прыватнай уласнасці, прагаласавала супраць законапраекта. I гэта тады, калі рэспублікі вакол нас, у тым ліку Расія, ужо адкрылі сялянам шлях да ўласнай зямлі. Поўным ходам ідзе рэформа сельскай гаспадаркі ў Літве, дзе ўжо дзейнічаюць 3281 сялянская гаспадарка і 7 тысяч на чарзе. I ні адзін калгас пры гэтым не пацярпеў і не спыніў існавання. Пачынаецца сапраўднае прыярытэтнае развіццё вёскі.

У такіх варунках Беларусь не можа застацца адміністрацыйна-камандным востравам сярод рэспублік, якія цывілізавана вырашаюць зямельнае пытанне. Эканамічнае жыццё ўзаемазвязана. Мы можам канчаткова страціць сваіх сялян, трапіць у залежнасць ад іншых краін, дайсці да беднасці і галечы, калі тэрмінова і па-людзку не вырашым пытанне з зямлёй. Аднак кансерватыўна-партыйная большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета, трымаючыся за дзяржаўную манаполію на ўласнасць, зрабіла ўсё, каб не падзяліцца правам уласнасці на зямлю з народам. 7 снежня 1990 года пасяджэньне сесіі Вярхоўнага Савета, калі павінен быў разглядацца Кодэкс пра зямлю, пачалося з грубых парушэнняў Рэгламенту Старшынёй Вярхоўнага Савета дэпутатам Дземянцеем. Народным дэпутатам ад Апазіцыі БНФ і Дэмакратычнага клуба не прадастаўлялі слова. Не далі магчымасці абмяркоўваць папраўкі да законапраекту нават аўтарам гэтых паправак і фактычна пазбавілі народных дэпутатаў ад Апазіцыі права ўдзельнічаць у абмеркаванні праекта. Дэпутаты ад Апазіцыі былі вымушаны адмовіцца ад удзелу ў пасяджэнні ў такіх варунках.

Мы не хочам несці палітычную і гістарычную адказнасць за дзеянні і палітыку кансерватыўнай большасці КПБ-КПСС у Вярхоўным Савеце Беларускай ССР. Зямельнае пытанне — гэта найважнейшае сацыяльнае пытанне ўсіх часоў, найважнейшае гістарычнае пытанне нашага народа. Мы, народныя дэпутаты ад Апазіцыі БНФ і Дэмакратычнага клуба, дбаючы пра будучыню нашай Бацькаўшчыны, разлічваем на разуменне і падтрымку беларускага народа.

Палітычную заяву падпісаў 61 дэпутат: Пазьняк, Навумчык, Сямдзянава, Грушавы, Папкоў, Гюнтэр, Трусаў, Заблоцкі, Бабачонак, Зданевіч, Слабчанка, Сукач, Станкевіч, Новікаў, Лукашоў, Канцэвіч, Какоўка, Карпаў, Драган, Майсееў, Крыжаноўскі, Радамысльскі, Глушкевіч, Баршчэўскі, Антончык, Цумараў, Голубеў, Беленькі, Маркевіч, Даўгалёў, Звераў, Дзейка, Шут, Фарфель, Холад, Волкаў, Зяленін, Аксаміт, Яку-боўскі, Андрэенка, Турок, Маркевіч, Калбаска, Даўлюд, Ганчар, Драбышэўская, Паруль, Курдзюкоў, Шачак, Лябедзька, Гермянчук, Герасюк, Малашка, Грыбанаў, Новік, Курбаеў, Спіглазаў, Сямашка, Штокін, Сасноў, Тарасенка».

Дзякуй за ўвагу.

 

Пра імперыю і ўласнасьць

 

У працэсе распаду таталітарных імперый назіраюцца заканамернасьці. Прыклады гісторыі і вывучэньне гэтых заканамернасьцяў дае магчымасьць прагназаваць падзеі. Цяпер і камуністы, і дэмакраты пачалі палохаць адзін аднаго вайсковым пераваротам і ваеннай дыктатурай. Гэтае палоханьне вельмі выгаднае крамлёўскім партыйным функцыянерам і асабліва М.Гарбачову для ўмацаваньня сваёй пазіцыі. Зразумела, што ніякага ваеннага перавароту і ніякой ваеннай дыктатуры ў СССР не прадугледжваецца. Камуністы трымаюць уладу ў сваіх руках і не зьбіраюцца ад яе адцурацца, перадаваць ваенным і т.п. Ці можа хто думае, што з уладай хоча разьвітацца Гарбачоў, Палазкоў ці Малафееў? Партыя выпусьціць з рук уладу? Пра што гаворым, панове?

У СССР адбываецца адчайная спроба захаваць імперскую дзяржаўную сістэму праз умацаваньне і абсалютызацыю прэзідэнцкай улады, праз пераход да аўтарытарнага кіраваньня М.Гарбачова.

«Серп и молот», як казаў мне адзін стары селянін, заўсёды заканчваецца «престолом» (прачытай наадварот — зразумееш). Аднак заканамернасьць не ў гульні слоўных сімвалаў сістэмы, а ў высьпяваньні працэсаў. Рэстаўрацыя камандавых прынцыпаў, надзвычайнае праўленьне, дыктатура і т.п. — неабходны этап распаду таталітарызму, апошні яго перыяд, выяўленьне агоніі, пасьля якой настае крах. Рэстаўрацыя не наканаваньне, але так складваецца становішча, што СССР павінен прайсьці і гэты шлях, як прайшла яго нядаўна Польшча. Толькі, магчыма, у СССР ён адзначыцца больш балесна. Менш пацерпяць тыя рэспублікі, якія не падпішуць Саюзны дагавор. Аднак гарантаваць пазбаўленьне народаў ад бяды і чарговай бальшавіцкай авантуры можна будзе толькі тады, калі не толькі рэспублікі, якія засьведчылі ўжо сваю адмоўную пазіцыю, але і Украіна, і Беларусь не падпішуць гарбачоўскі праект Саюзнага дагавору і выступяць за незалежнасьць сваіх краін. Я не кажу ўжо пра Расію. Тады ўзьнікне рэальная магчымасьць раўнапраўных эканамічных узаемадачыненьняў і каардынацыі дзеяньняў паміж суверэннымі дзяржавамі.

Каб растлумачыць паводзіны саюзнага кіраўніцтва і рэспублік і зразумець, чаму нельга падпісваць саюзны дагавор, трэба мець выразнае веданьне і адказ на два пытаньні: што такое Савецкі Саюз і што азначае для яго прыватная ўласнасьць. Цяпер, асабліва пасьля ўзьнікненьня ідэі расійскага суверэнітэту, стала выразна відаць, што СССР — гэта таталітарна-бюракратычная ўнітарная імперыя з ценявой (партыйнай) структурай улады і нацыянальна-адміністрацыйным падзелам.

Савецкі Саюз уяўляе, перш за ўсё, таталітарную сістэму строга субардынаванай улады партыйных, заканадаўчых, выканаўчых, інфармацыйных, судовых, праваахоўных, ваенных органаў, што абапіраецца на гаспадарча-прамысловы комплекс ведамстваў і прадпрыемстваў. Прытым Савецкі Саюз (гэтая сістэма ўлады) не мае сваёй нацыянальнай тэрыторыі, хоць і распараджаецца плошчамі рэспублік. Яго прасторавая апора экстэрытарыяльная. Гэта тэрытррыі, занятыя пад урадавыя, кіраўнічыя органы і ведамствы, пад саюзныя прадпрыемствы, пад ваенныя гарнізоны, базы і палігоны, пад саюзныя дарогі і дзяржаўныя межы імперыі. Гэта тыя апорныя кропкі, лініі і плошчы, на якія, нібы шчупальцамі, абапіраецца пірамідальны спрут Сістэмы з цэнтрам у Крамлі.

Пасьля таго, як рэспублікі аб'явілі пра свой дзяржаўны суверэнітэт, савецкі саюзны спрут, раней скрыты і закамуфляваны, стаў відавочным усім (асабліва, калі суверэннай назвала сябе Расія). Цяпер убачылі, што саюзная Сістэма павісла ў паветры і аднолькава смокча ўсе рэспублікі, усе народы — і Беларусь, і Украіну, і Казахстан, і Грузію, і Эстонію, і Расію і ўсіх астатніх. Стала зразумела, што рэспублікам не патрэбная больш гэтая сістэма зь яе Вярхоўным Саветам, зьездам, Урадам, КПСС і «прэзідэнтам». Яна замінае ім, паразітуе на іх працы і жыцьцядзейнасьці. I тут спрут, перш чым выпусьціць чарнільную вадкасьць, пачырванеў, напружыўся і пачаў варушыць шчупальцамі. Як кажуць, усё па законах прыроды.

Рэспублікам цяпер вельмі важна, абмінаючы Крэмль, падтрымаць адна адну, заключыць міждзяржаўныя палітычныя і эканамічныя пагадненьні, аб'яднаць свае намаганьні супраць Спрута. 3 гэтага пункту гледжаньня дагавор Беларусі з Расіяй вельмі своечасовы. Аднак у цэлым сітуацыя больш складаная і разьвіваецца далёка не проста, Супроцьстаяньне Ельцына і Гарбачова, Расіі і Саюза, манеўры Расіі з краінамі Балтыі, з Украінай і Беларусяй, сьведчаньні за існаваньне Саюза і адначасна супраць саюзнага дагавора, канфрантацыя з Гарбачовым і адначасна імкненьне дамовіцца за сьпінай рэспублік і інш. — усё кажа аб складанасьці дачыненьняў, якія б я ацаніў як працэс трансфармацыі таталітарнай партыйнай імперыі СССР (партакратычная дыктатура — экстэрытарыяльнасьць) у імперыю класічную (метраполія — калоніі), працэс, які адзін рускі шавіністычна настроены пісьменьнік назваў «обустройством России».

Пройдзе час, і калі толькі гарбачоўскае супроцьстаяньне скончыцца ў карысьць Б.Ельцына, палітыка Расіі рэзка пераменіцца; у гэтым можна не сумнявацца. Зарукай таму імперская псіхалогія, якая зжываецца ў грамадстве доўга, праз пакаленьні дэмакратычнага разьвіцьця.

Структура ўлады ў Сістэме аналагічная пабудове партыйнай імперыі. Яна, так бы мовячы, таксама з двайным дном — эксканстытуцыйная, экслегітымная, — і арганізавана па прынцыпу масонскай ложы (адкуль, уласна, і вырас камунізм).

Карпаратыўную ўладу над грамадствам бюракратыя ажыцьцяўляе праз двухступенную сістэму партыйнай улады, дзе асноўную функцыю выконвае вышэйшая, ценявая, партыйна-мафіёзная ступень (ЦК, абкамы, гаркамы, райкамы і г.д.). Выканаўчую функцыю ажыцьцяўляе ніжняя «службовая» легальная ступень улады (дзяржаўныя органы, саветы, пракуратура, суды і г.д.).

«Службовая ўлада» вядзе дакументацыю, пакідае сьведчаньні сваёй дзейнасьці. Ценявая ступень улады кіруе, дае ўказаньні, распараджаецца кадрамі, але не пакідае за сабой ніякіх канкрэтных дакументаў, што дае магчымасьць пры любых паваротах ці правалах справы застацца ў цяні, знайсьці казла адпушчэньня ў «службовай ступені», а пры посьпеху — усё прыўлашчыць сабе. Ужо ў самой структуры бюракратычнай сістэмы закладзены механізм хлусьні, ашуканства людзей. Такі сьвет гэтай двухступеннай ложы партыйнай алігархіі, якая можа паразітаваць толькі пры адной умове — адсутнасьці прыватнай уласнасьці і права асобы на прыватную ўласнасьць.

Зьнішчэньне прыватнай уласнасьці ёсьць аснова ідэалогіі марксізму; у гэтым яго найвялікшая шкода для грамадства. Ідэя злачынная, бо пазбаўляе чалавека свабоды. Інстытут уласнасьці створаны ў выніку гістарычнага разьвіцья чалавечай цывілізацыі. Гэта сацыяльная прастора чалавека, што стымулюя яго працу і творчасьць для сябе і для грамадства, дае яму жыцьцёвую перспектыву і спараджае пачуцьцё абавязку. Чалавек без уласнасьці ператвараецца ў люмпена. Ён здольны толькі спажываць і разбураць.

Марксізм — адзін зь відаў сацыяльнай утопіі. (У Савецкім Саюзе, праўда, дзякуючы антычалавечым намаганьням бальшавікоў была ажыцьцёўлена ўтапічная мадэль грамадства хутчэй па Томасу Мору, чым па Марксу). Аднак, ведама, што ніякая ідэя, ніякая справа ніякімі метадамі не будзе рэалізавана, калі за ёй не стаіць грамадзкі інтарэс нейкай вялікай і дастаткова ўплывовай сацыяльнай групы людзей. Зьнішчэньне прыватнай уласнасьці магло быць успрынята толькі люмпенам і асацыяльнымі пластамі грамадства, адчужанымі ад уласнасьці як сродкаў вытворчасьці. Такой асацыяльнай, магутнай і вялікай праслойкай у Расійскай імперыі была бюракратыя. Марксізм, які разьвіваўся ў карпаратыўных (партыйных) структурах, аб'ектыўна выяўляў гістарычныя інтарэсы бюракратыі, прыватнай уласнасьцю якой зьяўляецца дзяржаўная ўлада. Бальшавізм, як найбольш агрэсіўная люмпенізаваная палітычная сіла, зьнішчаючы носьбітаў уласнасьці (важнейшай уласнасьці — зямлі), расчысьціў шлях для бюракратыі.

Адмяніўшы прыватную ўласнасьць і абдзяржавіўшы яе, бюракратыя ўпершыню ў гісторыі заваявала абсалютную палітычную, эканамічную і духоўную ўладу над грамадствам. Улада гэтага класа, «сродкамі вытворчасьці» якога зьяўляецца дзяржаўная структура і сістэма ўлады, а прыватнай уласнасьцю сама дзяржава, яго ўлада стала самай жорсткай, самай бязьлітаснай, самай разбуральнай, а ідэалогія (у дадзеным выпадку марксізм-ленінізм) і палітычныя органы самымі бесчалавечнымі.

Зьнішчаны былі асновы сацыяльнага чалавечага быцьця, перапынена эстафета свабоднага разьвіцьця асобы. Сьвет сацыяльнай сістэмы бюракратызму, дзе няма ўласьніка і вольнага чалавека, аснованы не на натуральных працэсах творчага разгортваньня грамадства, а на працэсах штучных, у грунце якіх прымус (што рэалізуецца сістэмай) і хлусьня (якая ажыцьцяўляецца ідэалогіяй). Прымус і хлусьня — вось генератары руху, дакладней, існаваньня бюракратычнай цывілізацыі камунізму. Яна прыводзіць да дэградацыі чалавецтва.

Адносіны да ўласнасьці бюракратыя выяўляе, так бы мовячы, на «відавым» узроўні, альбо, як казалі марксісты, на «класавым». Бюракратыя, будучы ва ўладзе, ніколі не дапусьціць прыватнай уласнасьці, асабліва на зямлю, усьведамляючы небясьпеку для свайго карпаратыўнага сацыяльнага існаваньня. Калі мы з гэтага гледзішча прааналізуем паводзіны савецкай партакратыі, то стане зразумелай яе непрымірымасьць да прыватнай уласнасьці, асабліва ў такой кансерватыўна-камуністычнай рэспубліцы, як Беларусь. Тым часам ніякая дэмакратычная палітыка, ніякія палітычныя праграмы не будуць мець істотнага значэньня, калі не вырашацца гэтыя два пытаньні — дзяржаўная незалежнасьць і ўласнасьць на зямлю. Бюракратычнае грамадства не скранецца зь месца.

Цяжка ўсьведаміць, але Беларусь на сёньняшні дзень стала рэспублікай без сацыяльнай персьпектывы. Камуністы ў каторы раз закрылі яе. Потым жыцьцё, вядома, прымусіць дазволіць прыватную ўласнасьць на зямлю, але страты ўжо будуць вельмі вялікія. Цана ім — марнаваньне працы, прагрэсіруючая адсталасьць, зьбядненьне і залежнасьць ад іншых дзяржаваў. Калі ў гэты перыяд будзе падпісаны яшчэ і гарбачоўскі саюзны дагавор — становішча беларускага народа можна будзе параўнаць з самазабойствам.

Не трэба толькі ставіць рытарычныя пытаньні накшталт: «няўжо яны гэтага не разумеюць?» Пытаньні бессэнсоўныя. Бо для партакратычнай бюракратыі не існуюць гуманістычныя каштоўнасьці народа, нацыі, свабода і правы чалавека. Бюракратыя па прыродзе сваёй касмапалітычная. Для яе ўласныя карпаратыўныя інтарэсы вышэй за народныя і тым больш за гуманістычныя каштоўнасьці.

На жаль, усе сродкі інфармацыі і паслужны корпус журналістаў на Беларусі ў руках КПСС. Абалваньваньне народа ідзе поўным ходам. Для яго, кажуць, напрыклад, што БНФ за роспуск калгасаў і саўгасаў, каб зямлю прымусова раздаць сялянам. Нават спрачацца пачынаюць самі з сабой, «дескать», як гэта насільна раздаваць зямлю, прымусовая дэкалектывізацыя? Камуністы, аднак, цудоўна ведаюць пазіцыю Народнага Фронта. БНФ за ўсе формы ўласнасьці, за права ўласнасьці на зямлю, за прыярытэтнае разьвіцьцё вёскі. Селянін павінен мець права атрымаць, калі захоча, зямлю ва ўласнасьць бясплатна і навечна. Дзяржава павінна спрыяць сялянскай гаспадарцы. Але, як ужо адзначана, у праве ўласнасьці на зямлю закладзена свабода селяніна і канец камунізму. Таму і хлусяць наменклатурныя латыфундысты, таму і скажаюць патрабаваньні БНФ, каб ашукаць народ.

Я ўжо не кажу пра партыйную агітацыю за гарбачоўскі саюзны дагавор і супраць незалежнасьці і свабоды Бацькаўшчыны. Тут ужо проста палохаюць беднага нявольніка, Як гэта мы без Масквы? Хоць пытаньне стаіць інакш, — як гэта Масква без нас? Не можа, аказваецца. 23 ракетныя базы паставіла з 44 існуючых у СССР, заняла дарогі, лясы, палі, нават радыяцыі не баіцца. Бедны «Спрут». Як яму цяжка. Пэўна, калі беларус разьбярэцца, што да чаго, тады ўсё і вырашыцца. Хутчэй бы ўжо разабраўся.

 

Багаславеньне рыцару

 

Багаславёны клён

Пад ліпеньскім дажджом

Непранікнёны —

Прытулак жабраку.

Багаславёны рыцар на шляху

I конь яго

Залатагрывы, агнявы,

Багаславёны.

I Вільня

Тройчы будзь, мая, багаславёна!

Скачы, ваяр,

Гані за здрадай!

Імчы, ваяр, пад сьпеў Пагоні

I прынясі свабоду.

 

1988 г.

 

Інтэрв'ю часопісу «Вираж», дадзенае ў пачатку 1991 г.

 

— Зянон Станіслававіч, раскажыце, калі ласка, коратка аб сабе. У якім матэрыяльным становішчы прыходзіцца жыць, ці маеце такія звычайныя сучасныя атрыбуты дабрабыту, як дача і аўтамабіль? Калі не, то па якой прычыне такая сціпласць — гэта рыса Вашага характару, даніна модзе, ці ва ўмовах існуючага ладу большага дасягнуць нельга?

— Нарадзіўся ў 1944 годзе на Віленшчыне (цяпер Горадзеншчына). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Кандыдат мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй тэатра. 3 1976 года пасьля чарговых адміністрацыйна-палітычных рэпрэсій зьмяніў прафесію, займаюся археалогіяй і гісторыяй Беларусі. Працую старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. Дачы і аўтамабіля не маю і не імкнуся мець: гэта вышэй за мае матэрыяльныя магчымасьці і ніжэй за інтарэсы.

малюнак

Кожны божы чалавек павінен мець мінімум у жыцьці: мець, што есьці, мець, што адзець і абуць, і мець, дзе жыць. Тысячы людзей у нас гэтага не маюць. Да 1980 года не меў і я. Нішто так не прыгнятае, не душыць і не калечыць чалавека, гэта калі ён галодны, бяздомны і несвабодны. Нездарма бальшавікі адразу пачалі будаваць сваё панаваньне на гэтых прынцыпах. У нэндзы таталітарная ўлада можа існаваць вечна.

Бальшавікі парушылі дыялектычнае адзінства роўнасьці людзей, ліквідавалі іх фактычную няроўнасьць і стварылі грамадзкую сістэму з псіхалогіяй эгалітарызму, калі раўненьне ідзе не на багацьце, а на беднасьць, не на ідэал, а на стандарт, не на духоўнасьць, а на шэрасьць, не на арыгінальнасьць, а на пасрэднасьць. Раўняць, як вядома, можна толькі па ніжэйшым, а не па вышэйшым. Таму людзей, грамадства нельга і немагчыма выроўніваць. Выроўніваць можна правы, умовы, магчымасьці.

Бальшавікі ж пачалі «раўняць» са зьнішчэньня ўсіх багатых, усіх іншадумцаў, потым усіх уласьнікаў (сялян, так званых «кулакоў», «буржуяў»), потым ліквідавалі ўвогуле ўласнасьць, рынак, таварную вытворчасьць і сканцэнтравалі ўсё ў руках дзяржавы, якая стала іх адзінай і абсалютнай прыватнай уласнасьцю. У выніку стварылі лагерную сістэму грамадства ("социалистический лагерь"), заснаваную на прымусе, хлусьні, беднасьці і бяспраўі людзей, сістэму, якая не здольная самаразьвівацца, заканамерна вядзе да застою, дэградацыі і распаду культуры. Гэтую сістэму нельга гуманізаваць, палепшыць. Яна не рэфармуецца, як не рэфармуецца КПСС — форма ўлады гэтай сістэмы.

Так можна адказаць на пытаньне, чаго можна дасягнуць «ва ўмовах існуючага ладу». Камунізм — гэта сьмерць культуры, распад грамадства. Гэта сатанінская пастка для чалавецтва, сьмяртэльная хвароба, зь якой няпроста выздаравець.

— Ці ёсць у Вас вольны час, як яго праводзіце?

— Вольны час быў толькі ў маладосьці. Да 1988 года яшчэ можна было вар'іраваць клопаты і заняткі і такім чынам пазбаўляцца ад стамленьня і руціны. Цяпер катэгорыя «вольн'ы час» сьціснулася, як шагрэневая скура.

— У пачатку размовы Вы ўжылі выраз «божы чалавек». А самі Вы чалавек набажны ці не? Вашы адносіны да рэлігіі?

— Я католік. Лічу сябе веруючым хрысьціянінам. Аднолькава адчуваю сябе сярод вернікаў усіх хрысьціянскіх канфесій на Беларусі — праваслаўных, католікаў, уніятаў, пратэстантаў-евангелістаў. Усіх нас павінна аб'ядноўваць хрысьціянская вера, наша народная гісторыя, культура і Бацькаўшчына-Беларусь.

— Вы ўзвалілі на свае плечы цяжкую і няўдзячную ношу палітычнага лідэра. Чым гэта тлумачыцца - імкненнем да славы і пашаны, ці гэта звычайны альтруізм з гуманных і патрыятычных пабуджэнняў?

— Рэпутацыю «лідэра» мне ў значнай ступені стварылі камуністы, разам зь ярлыкамі, вядома. Што датычыць «лідэрства», то я адношуся да яго з унутраным недаверам, бо, каб быць палітычным лідэрам, трэба любіць палітыку. Я лічу палітыку апошнім заняткам, хоць усё жыцьцё прыходзілася сунуць у яе нос, а цяпер яшчэ горай — увесь там. Каб вы лепш зразумелі маё становішча, раскажу прыпавесьць.

Жыло некалі каля Балтыйскага мора балцкае племя прусаў. Надышлі немцы, захапілі іх зямлю, пабудавалі замкі і давай панаваць над прусамі, ціснуць і прыгнятаць. Ды так, што неўзабаве тыя прусы і культуру сваю забыліся, і мовы выракліся, пачалі шваргатаць па-нямецку і зьнікаць як народ. I вось, калі яны гэткім чынам амаль зусім вырадзіліся і зьбяднелі, прыйшоў аднекуль з глухамені ў горад апошні прускі бард і пачаў сьпяваць на рынку прускія народныя песьні на прускай мове. Але яго ніхто не слухаў, бо ніхто з прусаў ужо не разумеў сваёй мовы. Толькі два падгулялыя нямецкія рыцары спыніліся і, пацяшаючыся, загадалі сьпяваць. I бард сьпяваў пра свой народ, пра лясы і рэкі Прусіі, пра каханьне і любоў да сваёй бацькаўшчыны. I калі ён скончыў сьпяваць, немцы голасна зарагаталі яму ў твар і як узнагароду за сьпеў сыпнулі ў шапку жменю пустых арэхаў, шалупіньня.

Хто цяпер памятае, ведае што пра прусаў? Немцы нават назву прыўлашчылі сабе ад іхняй зямлі і гэтым канчаткова пахавалі ў гісторыі цэлы народ.

Дык вось, паважаны спадару, калі б на маёй Бацькаўшчыне не было камунізму, я б таксама песні пеў, ці проста жыў, як усе добрыя людзі. Але ў гісторыі настае крытычная пара, калі толькі песьнямі ўжо не ўратуеш айчыну. I тут трэба займацца агульным, палітыкай, змаганьнем.. Мы перажываем такую пару. Не станем рупіцца пра агульнае, будзем толькі сьпяваць, займацца толькі сабой, унурыўшы голаў у пер'е — дачакаемся: прыйдуць прыблуды з рогатам слухаць апошняга песьняра і сыпнуць у твар шалупіньнем.

Будзе Беларусь, будзе народ, будзе свабода — напішуць за мяне ненапісанае, скажуць несказанае, прасьпяваюць нясьпетае ў сто разоў лепей. Я ж — вельмі не хачу атрымаць жменю пустых арэхаў.

— Як палітычны дзеяч, вядомы шырокім колам народных мас, Зянон Пазьняк з'явіўся адносна нядаўна. А ці займаліся Вы палітычнай дзейнасьцю, скажам, у так званыя застойныя гады? Які характар яна насіла і чым гэта тлумачыцца? Ці былі канфлікты з органамі міліцыі і дзяржаўнай бяспекі?

— Пратэст супраць сістэмы падаўленьня чалавека, дзякуй Богу, адчуў рана. Яшчэ ў школе. Двойчы выключалі з інстытута. Першы раз у 1964 годзе падстроілі камуністы, партбюро і т.п. (не падабалася ім мая беларуская мова і крытыка Хрушчова), другі раз — КДБ. Было гэта ў 1967 годзе, калі я здаў усе экзамены за апошні курс, засталася толькі абарона дыплома. Быў я ў добрым настроі, аж паклікалі мяне ў рэктарат, дзе рэктар тэатральна-мастацкага інстытута палкоўнік у адстаўцы нехта Захараў аб'явіў мне, што я выключаны, і спаслаўся на данос аб маёй нядобранадзейнасьці выкладчыка «навуковага камунізму» таксама былога ці то палітрука, ці то зампаліта. Паколькі выключэньне было зроблена з казарменнай просталінейнасьцю, палкоўніку Захараву прыходзілася на працягу амаль года даваць тлумачэньні розным маім абаронцам. (Нават шаноўны Максім Танк хадзіў паглядзець на таго рэктара.) Вось тады Захараў і тлумачыў, што «КГБ жмёт» і г.д. Гэтыя «тлумачэньні», відаць, каштавалі яму пасады рэктара. Неўзабаве яго ціхенька зьнялі на пенсію. Маўляў, гуляй у даміно, калі някемлівы.

Наступныя рэпрэсіі адбыліся ў 1975 годзе. Таксама апынуўся без працы, без сродкаў да існаваньня. Тут было ўсё жорстка і доўга — і допыты ў КДБ, і цкаваньне, і г.д. Загналі ў шпіталь, атрымаў хваробу сэрца і выбіраўся зь яе гадамі. Асноўная прычына — у дысертацыі прысьвяціў шмат месца дасьледваньню творчасьці Францішка Аляхновіча, дзейнасьці Каруся Каганца, Леапольда Родзевіча, братоў Луцкевічаў, Беларускай Сацыялістычнай Грамады, «Нашай нівы» і «Беларуса» і ўвогуле ўсяму таму пласту беларускай культуры, пра які тады было забаронена нават успамінаць.

(...)

 

Хроніка палітычных падзей 1991 году

 

2 красавіка — антынародны ўрад СССР падвышае цэны.

3 красавіка — мінскія рабочыя распачынаюць забастоўку. Шматтысячныя калоны рабочых збіраюцца перад Домам ураду на мітынг пратэсту.

4 красавіка — да забастоўкі далучаюцца працоўныя Бярэсця, Бабруйску, Жодзіна, Гомеля, Воршы.

5-9 красавіка — стачкамы высоўваюць палітычныя патрабаванні. Прэзідыум Вярхоўнага Савету, і ўрад БССР вымушаны гасіць рабочы рух і народнае абурэнне эканамічнымі ўступкамі.

19 жніўня — ГКЧП. Дзяржава пастаўлена на мяжу грамадзянскай вайны. Апазіцыя БНФ ў Вярхоўным Савеце выступіла супроць прызнання путчыстаў.

20 жніўня — у Мінску на плошчы Незалежнасці адбыўся шматтысячны мітынг супроць ГКЧП і КПСС.

25 жніўня — Надзвычайная сесія Вярхоўнага Савету БССР прыпыняе дзейнасць КПБ — КПСС на тэрыторыі Беларусі.

19 верасня — нечарговая сесія Вярхоўнага Савету прымае рашэнне аб новай назве дзяржавы — Рэспубліка Беларусь. Абвяшчаюцца дзяржаўнымі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і старадаўні беларускі герб Пагоня.

8 снежня — кіраўнікі Беларусі, Расіі, Украіны падпісалі ў Белавежы пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў.

20 снежня — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дэнансаваў Саюзны Дагавор ад 1922 году. СССР знік з палітычнай карты свету. Рэспубліка Беларусь атрымала рэальную магчымасць будаваць сваю дзяржаўнасць.




Крыніца: http://www.zianonpazniak.de

Беларуская Палічка: http://knihi.com