Зьміцер Саўка

Халеб і Алепа

Дарагія калегі!

Алесь Карніенка звярнуў увагу на тое, што частка нашай аўдыторыі можа не асацыяваць дзве назвы таго самага гораду – Халеб і Алепа.

Мы дагэтуль выкарыстоўвалі форму Халеб, бо яна фігуруе як асноўная ў “Бел. энцыклапедыі” (гл. даданыя файлы). Мяркую, найлепшым развязаннем будзе выкарыстоўваць пры першай згадцы ў сюжэце абедзвюх назваў (як робяць у дачыненні іншых гарадоў з колькімі назвамі) – Халеб (Алепа).

Мінусы формы Алепа як асноўнай:

1) экстралінгвістычны – арабы ўспрымаюць яе адмоўна – як каланіяльную (бо яе выкарыстоўвалі французы, якія і кантралявалі Сірыю);

2) інтралінгвістычны – Алепа не скланяецца, што зацямняе граматычную форму ў тэксце: напрыклад, у Алепа мае 2 значэнні: дзе? і куды? З формаю Халеб такой двухсэнсоўнасці не ўзнікае: дзе? – у Халебе, куды? – у Халеб.

ЗС




Крыніца: з архіваў Зьміцера Саўкі

Беларуская Палічка: http://knihi.com