epub
 
падключыць
слоўнікі

Зьміцер Саўка

Марцін

Зразумеў. Хасэ Марці. Але ў тым жа сьпісе "Аўрэлья Пці" (ці варта было Пты?)... Францускі комік Жак ТацІ - ТатЫ? Ражэ ГарадзІ, ці ГарадЫ? Думаю, прыкладаў ёсьць болей. Таксама яшчэ не пад націскам засвойваецца "мякка" ў прозьвішчах кшталту Альбэрці, Вэрдзі. Адсюль мае сумневы...

 

2011/2/23 Zmicier Sauka <[email protected]> Марцін - гэта (разам з лаціна) унікальны выпадак, калі заходняе асваеньне - мяккае, а ўсходняе - цьёрдае: Мартын, латынь. Усе астатнія зах. варыянты - цьвёрдыя: Валентын. І менавеіта гэтая перавернутасьць абгрунтооўвае выключнае месца гэтааг імя ў асваеньнях. Пагадзіцца ж на -цін ўва ўсіх выпадках - выступіць супраць падставогаг правіла правапісу, якое застаецца актуальным амаль 100 гадоў: іншамоўныя д і т + і, е асвойваюцца цьвёрда - як ды і ты, дэ і тэ. Інакш - рэвалюцыя: ціран, целефон, цеатр.

 

--- On Wed, 2/23/11, max scur <[email protected]> wrote:

 

From: max scur <[email protected]>

Subject: Re: навука сну - імёны

To: "Zmicier Sauka" <[email protected]>

Date: Wednesday, February 23, 2011, 4:13 AM

 

А хіба імя Крысціна ці Хрысціна (Хрысця) меней традыцыйнае? Можа - уніфікаваць? У "савецкім узусе" напр. Валянціна - тады хай будзе Леанціна (фр. Леанцін), Амандзіна (фр. Амандзін), Альбэрціна (Альбэрцін) і г.д. Але гэта не прапанова, а хутчэй пытаньне. :)

2011/2/23 Zmicier Sauka <[email protected]>

Пытаньне слушна. Рэч у тым, што ёсьць 2 традыцыйныя імі, якія асвойваюцца менавіта традыцыйна: Марцін і Карл. Іх трэба было б асвойваць:Марын і Карль. Але робім для іх выключэньне: Марцініка (не Мартыніка), Эстан Марцін (ня Эстан Мартын); кароль Карл (ня Карль, хоць Шарль), жан. імя Карла (ня Карля), Карлсруэ (ня Карльсруэ). Вядома, і гэта можна перайначыць, але завялікія выдаткі.

 

Ёсьць ідэі? Гатовы выслухаць.

 

--- On Wed, 2/23/11, max scur <[email protected]> wrote:

 

From: max scur <[email protected]>

Subject: Re: навука сну - імёны

 

To: "Zmicier Sauka" <[email protected]>

Date: Wednesday, February 23, 2011, 12:27 AM

 

Дзякуй, Зьміцер - толькі адно пытаньне, наконт "Марцін" і "Крыстын" - яны ж у арыгінале пішуцца і гучаць бадай аднолькава, Martine, Christine


2011

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: з архіваў Зьмітра Саўкі