Зьміцер Саўка

Спэктральная памятка

з архіваў Зьміцера Саўкі

Вучань расейскамоўнае школы ведае: «Каждый охотник желает знать, где сидит фазан» або «Как однажды Жак-звонарь головой свернул фанарь». Для тых, хто вучыўся не ў расейскамоўнай школе, нагадаю, гэта памятка на пасьлядоўнасьць колераў спэктру.

 

А што раіць вучню беларускай школы? Заставацца без такой падказкі? Вядома не!

 

Вось першая спроба стварэння спектральнай памяткі (Чырвоны, Памаранчавы/Аранжавы*, Жоўты, Зялёны, Блакітны, Сіні, Фіялетавы):

 

– Чаму птах/альт* журботны зранку?

– Бо скамечыў філіжанку

 

Склаў З. Саўка.

 

*«Спэктральная памятка» – зьява школьная, але ня кожная настаўніца й ня кожны шкаляр ведае, што такое «памаранчавы», таму пажадана дасылаць памяткі «амбівалентныя», г. зн. і пад П(амаранчавы) і пад А(ранжавы).




Беларуская Палічка: http://knihi.com