Парыж ня бачыў я ніколі
І ад таго чарніла п'ю.
Сумую я аб сваёй долі:
Парыж ня бачыў я ніколі.
Бутэлька выпіта - даволі,
Сяджу на крэсьле і пяю:
Парыж ня бачыў я ніколі
І ад таго чарніла п'ю.
Размаўляю па-беларуску...
Як у трамваі глядзяць на зайца,
Так глядзяць на мяне этрускі
Ад Асьвеі да Лунінца.
Рушу па Беларусі... У небе маланка палае.
Пад прыгнётам усходнім стогне наша зямля.
Песьні жальбы лунаюць ад краю да краю...
Аднак:
Але хутка - ходзяць чуткі -
Паўстане моладзі атрад.
А міг сумленьня сьпіць,
Царуе тут віно.
Ну хто гэта глядзіць
У цёмнае вакно?..
Калі лічыць чарговы стаў вар'ят
Сябе героем, ўзяўшы ўладу ў рукі,
Напомніце яму пра супрамат -
Бо ёсьць такая мудрая навука.
Красавік, 1991 г.
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com |