Гучала лера мілагучным ранкам,
Каб сьпевам вольнай Бацькаўшчыны стаць,
Каб Вашы песьні вечная Зэльвянка
Магла вякамі голасна пяяць.
Вясновы вецер сьлёзы нам астудзіць,
І зубы сьцяць шчэ прыйдзецца ня раз,
Каб голасна сказаць на поўны грудзі:
Над памяцьцю ня мае ўлады час.
Пасьля нягод, чужыны, ператрусак,
Пасьля таго, пра што маўчаць гады,
Вы здолелі між іншых беларусак
Застацца Беларускай назаўжды.
7 красавіка 1990 г.
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com |