Дома княгіні, князёўны ў святліцах
не чахлі -
Дзейсныя, мудрыя, цвёрдыя,
што камяні.
Вось адкуль з'явіцца сімвал
На фрэсцы, на кафлі -
Вобраз жанчыны з мячом вярхом
на кані.
Д.Бічэль-Загнетава. «Жанчына з мячом»
Настасся, княгіня Слуцкая, сваіх баяр
Паслала перахапіць палахлівых татар.
Шмат іх пад Капылём было забіта
І горлам ля Пятровіч заплаціла мыта.
|
Крыніца: Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж. Слава і няслаўе. Менск, Народная асвета, 1995. Беларуская Палічка: http://knihi.com | [an error occurred while processing this directive] |