«Ах, брацьця, галубцы, давайце галоднаму вашаму жабраку хлеба троху.
Алеф, бойс, гімэль, далес, гой, вов, заін, хэс, тэс,
Я — калека, ламака, мучальнік. Не магу служыць у пана. Чым-кольвек
юд, коф, ламэд, мэм, нун самэх, айэн, цэй, цадык, куф,
ратуйце сьляпога татуню.
рэйш, шын, тоф».
Бацька, бацька!
Выкупі нашу матку...
Выстрай нашу хатку...
Бяз хаткі ня будзем,
Бяз маткі заблудзім.
Абрамуню, Абрамуню,
Абрамуню!
Дзедушак ты наш!
Чаго ж вы ня просіце,
Чаго ж вы ня моліце
Пана Бога за нас…
Што б вы нас асвабадзілі
Із голус (выгнаньне) вывадзілі,
Нашу матку (народ) выкупілі,
Нашу хатку (Палестыну) выстраілі,
Лэярцэйну (у нашу зямлю) прывадзілі —
Lejarcejnu, Lejarcejnu!
Адказваюць яму зь неба:
Ой ты, сынок, сынок, сынок,
Ня затрогай сваё сэрца.
Матка бэндзе выкуплена
Хатка бэндзе выстроена
Бондзь мондры, чэкай конца*
Wnejmar lefonow schoro chadoscho…
(І мы яму скажам новую песьню)
Lejarcejnu!
Entwert men ihm won ejben.
Стары Абрам, сівы Абрам,
Што ты зажурыўся?
— Bёў сына да Акейдо (ахвяру) —
Дарма патрудзіўся!
Ісак, Ісак, наш ацец,
Быў зьвязан, як баранец:
Сталі ангелы плакаці,
Вялеў Бог адпусьціці.
Якаў, Якаў, бацька наш,
Чатырнаццаць гадоў авец пас.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Сем за Рохэль, сем за нас.
«(Алеф) Антон канцавы,
Мой родны Хведар
Балайло! (уначы).
(Бэйс) Браў ня браў —
Лаяць ня трэба.
Балайло!
(Гімэль) Гразамі горад ня браць,
Балайло!» і г.д.
* * *
* * *
Крыніца: ARCHE
З.Бядуля. Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі. Менск, 1918.
Беларуская Палічка: http://knihi.com