ХАТНІ СЫР
Край малочны. Дабрыня!
Еў сыры я ў Амстэрдаме.
Хатні сыр ім не раўня,
А яго хацеў-бы я...
Мы даўней рабілі самі.
У гліняных гладышох
Малако за дзень скісала.
А пад бэлькай у клінкох
Сыр бурштынам цьвёрдым сох,
Ён ня кроіўся, як сала.
Сыр крышылі секачом
На кавалкі, на драбочкі.
Той, галяндзкі, на вачох
Нарадзіўся галышом, --
Гэты выняты з сарочкі,
3 палатнянага клінка.
Ён крыху саланаваты.
Клапатлівая рука
Прыкладала да сырка
Смак прыемны роднай хаты.
Што за сыр! Грызі грызьма!
Тут, шкада, яго няма
|
Аўтар: Алесь Белы (bely@infonet.by) Беларуская Палічка: http://knihi.com |